|
![]() | ||||
|
Вынікі конкурсу на "Басовішчы - 2005" ![]() Два месяцы не сьціхалі жарсьці вакол фэсту "Basowiszcza 2005". Пэўна, што рашэньне журы будзе абмяркоўвацца ў прэсе яшчэ нейкі час. Але вынікі конкурснай частцы ўжо вядомыя. Тры беларускіх гурты і адзін польскі разьмеркавалі паміж сабою галоўныя ўзнагароды.
Прыз ад радыё "Беласток" - права запісу свайго дэбютнага альбому на студыі "Rembrant" атрымаў гурт "Tav.Mauzer". Гэтая ж каманда атрымала й прыз радыё "Палёнія" -
фінансавая падтрымка тыражаваньня й прамоцыі кружэлкі.Астатнія прызы разьмеркаваліся наступным чынам: Мэталісты з "Imprudance" атрымалі ўзнагароду Беларускага аб'яднаньня студэнтаў, гурт "Зьмяя" узяў прыз "Саюзу беларусаў у Польшчы", польская каманда "5set5" атрымала прэмію войта гміны Гарадка. Па меркаваньні арганізатара "Басовішча", старшыні "Беларускага аб'яднаньня студэнтаў" Ілоны Карпюк вынікі конкурсу зьяўляюцца аб'ектыўнымі. "Я лічу, што рашэньне журы цалкам адпавядае сапраўднаму стану рэчаў", - сказала нам Ілона. "Натуральна, мне цяжка казаць пра рашэньне журы ў дачыненьні да гурта 5set5, але, канешне, мне вельмі прыемна". Уся справа ў тым, што вакалісткай гэтай каманды зьяўляецца сама Ілона. Сябра журы ад партала "Тузін Гітоў" RWD засьведчыў, што сваё рашэньне журы прыняло на падставе галасаваньня і без усялякага ўціску збоку ці знутры. "Амаль па ўсіх узнагародах журы прымала аднагалосныя рашэньні, а калі мы вырашалі, каму ж аддаць узнагароду войта гміны Гарадка, то тыя сябры журы, што паходзяць з гэтага гораду, самі вырашылі не галасаваць, каб усё было сапраўды аб'ектыўна". Лідэр гурта "Уліс" Вячаслаў Корань, які ўжо не першы год з'яўляецца сябрам журы "Басовішча" зазначыў, што ў гэтым годзе узровень канкурсантаў быў слабейшы, чым у мінулым. "Магчыма тут справа ў гуку - дзесьці гукарэжысэры не дацягнулі, а дзесьці самі гурты не змаглі выстраіцца", - сказаў музыка. "У прынцыпе, мы давалі прэміі тым, хто быў лепшы менавіта сёньня, і гэта ёсьць аб'ектыўнай ацэнкай журы", - дадаў Вячаслаў, сказаўшы таксама, што пэрсанальна яму асабліва не спадабаўся ніводны гурт. Па меркаваньні Кораня мінулагоднія ляўрэаты былі на даволі высокім узроўні і сёлета пацьвердзілі гэта сваімі выступамі на сцэне "Басовішча". З Коранем не згодны яшчэ адзін сябра журы - Лявон Тарасевіч, які мяркуе, што канкурсанты гэтага году адрозьніваюцца ад мінулагодніх большым прафэсіяналізмам. Вядомыя беларускія музыканты таксама назіралі за конкурсам, але ўжо ў якасьці простых слухачоў. Так, прыкладам, Лявон Вольскі ўхваліў рашэньне журы ўзнагародзіць гурт "Tav.Mauzer" правам запісу дэбютнага альбому. "Я адмыслова выйшаў паслухаць канкурсантаў і на маю думку "Tav.Mauzer" былі лепшымі. Яшчэ мне спадабалася "Recha", - сказаў нам Вольскі. Пра рэакцыю канкурсантаў, а таксама пра цікавосткі сёлетняга "Басовішча" чытайце на "Тузіне Гітоў" у бліжэйшыя дні. Сачыце за аднаўленьнямі! Аляксей Мінчонак, SB фота: WM 25.07.2005. рэкляма. чырвоная й банэрная: вярнуцца на галоўную разьдзела Басовішча рэкляма. чырвоная й банэрная: |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|