. .
home
home


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2006 (архіў)
фэстываль музыкі маладой Беларусі



Увага! На студыі "ОСМОС" выйшаў дыск BASOWISZCZA XVII.

падрабязьней



Басовішча-2006
Вялікае і маленькае “Басовішча”
25.07.2006.
17-га “Басовішча” чакалі ўсе. Удзельнікі суполкі Studenty.by, каб давесьці, што яны здольныя зладзіць падрыхтоўку да буйнейшага беларускага фэсту, ранейшыя арганізатары, каб зацьвердзіцца ў думцы, што лепей за іх ніхто ня зробіць. Удзельнікі конкурсу адладжвалі гітары ў спадзеве, што ім абломіцца бясплатны запіс альбому, а гледачы – каб упершыню ці ізноў акунуцца ў тую незабыўную атмасфэру ва ўрочышчы Борэк, калі можна пачуць улюбёныя песьні на якасным гуку ды паматляць пры гэтым Сваім Сьцягам (і за гэта табе нічога ня будзе). “Вы на Гарадок, гэй-ля-ля будзе?”, - сумбурна пытаецца на беластоцкім вакзале тамтэйшы прыхільнік “энэрэмаў” і радуецца нашаму станоўчаму адказу. “Колькі можна смажыць адну і тую ж катлету”, - скепсіс сыходзіць з вуснаў л ідэра Zero-85 Сенькі пры азнаямленьні з праграмай сёлетніх “Басаў”. Частка выступоўцаў сапраўды супала з мінула- і пазамінулагоднімі фэстамі. Аднак, былі і сюрпрызы. падрабязьней


Тры дні паломніцтва ў Гарадок
24.07.2006.
Сваімі прыватнымі нататкамі на “Тузіне” дзеліцца RWD. Няхітрую вандроўку ў Польшчу на чароднае 17-е “Басовішча” ён называе “паломніцтвам” і лічыць, што кожны тутэйшы музычны вернік мусіць хоць раз у жыцьці пабачыць Гарадок. Мусіць нягледзячы на гострыя прыступы дэжавю, ня самую прыемную “культурку” публікі й бясспрэчныя прарэхі ў арганізацыі фэстывалю. “Басовішча” ўжо перастала быць адкрыцьцём. Але яно стала месцам паломніцтва, сьвятым месцам для кожнага музычнага верніка. падрабязьней


Вынікі конкурсу "Басовішча 2006"
23.07.2006.
Сёлетняе “Басовішча” абяцала стацца адным з самых інтрыгуючых. І вось сталі вядомыя вынікі конкурснай часткі. Усё галоўныя прызы забралі беларускія каманды: "S.D.M.", "Parason", "Vodar Susviet", "Людзі Сьвятла" і "Nevma". Прыз ад радыё "Беласток" - права запісу свайго дэбютнага альбому на студыі "Rembrant" атрымаў гурт "S.D.M.". Хто ведае, ці не славутае падабенства гэтых так званых гранджэраў да “N.R.M.” прынесла ім такую ўдачу на конкурсе, але яны ж атрымалі яшчэ і грашовую ўзнагароду памерам 1200 злотых ад Саюзу беларусаў у Польшчы. падрабязьней


"Тузін" знаёміць зь беларускімі ўдзельнікамі "Басовішча 2006"
16-20.07.2006.
“TerminX”: "У Будучыні мы хацелі б зарабляць музыкай"
“Людзі Сьвятла”: “Канкурсантамі быць экстрэмальна!”
"Nevma": "Галоўнае - не нажырацца!"
"Krok": "Мы не другая "Nirvana" Беларусі!"
"Band A": "Не было такога, каб мы не рэпэтавалі"
“S.D.M”: “Нейкі талент у нас ёсьць”
"РоСтра": "Мы не падобныя на іншыя гурты!"
"Vodar Susviet": мы граем love-рок!
"Parason": "Гэта "Басовішча" для нас апошняе"


"Адборышча 2006". Вялікі посьпех беларускіх падпольшчыкаў
30.06.2006.
Калі параўнаць “Адборышча-2006” і адбор гуртоў у мінулым годзе, дык можна сказаць, што сёлетні ўзровень гуртоў прыемна зьмяніўся, а ў пляне арганізацыі і ўтульнасьці сёлетняе мерапрыемства выйграла шмат. Ня самы лепшы гук, але ж абсалютная свабода для гледачоў, адсутнасьць арганізацыйных накладак і выдатная інфармацыйная падтрымка. Так, "Адборышча" давялося ладзіць цішком, таму месца імпрэзы не называлася, а інфармацыя пра канцэрт распаўсюджвалася прыватным чынам. падрабязьней


Пасьпець на Басовішча
27.06.2006.
У многіх аматараў фэсту на працягу апошняга месяцу нарастала паніка ў зьвязку з доўгімі чэргамі за польскімі візамі. Яна была небеспадстаўнай, бо калі зараз падаваць візу самастойна, то магчымасьці трапіць на фэстываль няма. У амбасадзе запісваюць людзей ужо на жнівень... Але ж арганізатары Басовішча і іх беларускія партнэры дамовіліся з амбасадай Польшчы аб магчымасьці своечасова зрабіць візы ня толькі гуртам-удзельнікам, але і простым гасьцям фэстывалю. падрабязьней


Басовішча-2006
"Басовішча" - ідэалягічна небясьпечнае мерапрыемства
23.06.2006.
Другая забарона адборачнага канцэрту да "Басовішча-2006" яшчэ раз засьведчыла: чыноўнікі лічаць незалежную беларускую музыку - ідэалягічна небясьпечнай. Першы раз намесьніца старшыні райвыканкаму Сьвятлана Адольфаўна пад пагрозаю пачаць разгляд усіх скаргаў настойліва папрасіла прадстаўнікоў парка "Дрымлэнд" не праводзіць мерапрыемства. Другі раз рашэньне аб забароне канцэрта прымалася на ўзроўні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, відаць, таму што вялікі канцэрт з удзелам трох дзесяткаў беларускамоўных каманд у самым цэнтру Менску, ды яшчэ падчас правядзеньня саміта Эўраазіяцкай эканамічнай супольнасьці, падзея сапраўды надзвычайная. Усе падрабязнасьці двух забаронаў адборачнага канцэрта "Басовішча-2006" на "Тузіне Гітоў". падрабязьней


Моцарт
У інтэрнэт-галасаваньні перамог ”Моцарт”!
09.06.2006.
Перамогай гурта “Моцарт” завершылася інтэрнэт-галасаваньне на “Тузіне Гітоў” - адзін з самых інтрыгуючых этапаў адборачнага тура “Басовішча-2006”. Такім чынам, маладэчанскія музыкі аўтаматычна атрымалі права выступіць на галоўнай сцэне фэсту. Як толькі сталі вядомыя галасаваньня , інтэрвію “Тузіну Гітоў” пагадзіўся даць вакаліст гурта Сяржук Сізікаў.
- Чаму ваш гурт завецца "Моцарт", а ня "Бах" ці "Глінка"?
- Ёсьць як мінімум тры падставы: па-першае, існуе ў рэпэртуары гурта песьня з назвай “Моцарт”, па-другое, у некаторых песьнях у нас ёсьць устаўкі з клясыкі альбо проста нейкіх знакамітых мэлёдый (“Авэ Марыя”, “Здань” і г.д.), па-трэцяе, акрамя звыклых ударных ды гітар мы выкарыстоўваем сымфанічныя інструмэнты кшталту скрыпкі ці флейты, хоць і час ад часу ... падрабязьней


Галасаваньне. 30 траўня - 8 чэрвеня 2006
1Моцартdemo-mp3інфармацыя1114
2SKA!RBdemo-mp3інфармацыя1087
3РоСтраdemo-mp3інфармацыя306
4Usplёskdemo-mp3інфармацыя270
5Pro-tondemo-mp3няма інфармацыі242
6Абшарdemo-mp3інфармацыя234
7Krokdemo-mp3інфармацыя191
8Мутнае вокаdemo-mp3інфармацыя185
9Lilithdemo-mp3інфармацыя159
10ReliKtdemo-mp3інфармацыя158
11Голая MaNaшкаdemo-mp3інфармацыя143
12Sokdemo-mp3няма інфармацыі137
13Sсandaldemo-mp3інфармацыя134
14Nevmademo-mp3інфармацыя114
15Termin Xdemo-mp3інфармацыя94
16Erectusdemo-mp3інфармацыя88
17Маўзэр Папанінаdemo-mp3няма інфармацыі80
18Змагарdemo-mp3інфармацыя73
19Parasondemo-mp3інфармацыя65
20375 доўгіх мэтраўdemo-mp3інфармацыя62
21S.D.M.demo-mp3інфармацыя52
22Людзі сьвятлаdemo-mp3інфармацыя46
23Авангард-школаdemo-mp3інфармацыя34
24Wanted!demo-mp3інфармацыя30
25ZigZagdemo-mp3інфармацыя29
26Soulsidesdemo-mp3інфармацыя26
27Джамбібумdemo-mp3няма інфармацыі25
28Styxdemo-mp3няма інфармацыі22
29PunKrotdemo-mp3інфармацыя20
30Band Ademo-mp3інфармацыя18
31Vodar Susvietdemo-mp3інфармацыя16
32Nothing to Losedemo-mp3інфармацыя14
33Міраколіцаdemo-mp3няма інфармацыі11
34Дух белага ваўкаdemo-mp3няма інфармацыі9
35Indrademo-mp3інфармацыя9
36Сцягъdemo-mp3інфармацыя9
37Плыньdemo-mp3інфармацыя8
Галасаваньне спыненае


нашыя партнэры:



Вызначаны сьпіс удзельнікаў “Адборышча 2006”
01.06.2006.
На адмысловай сустрэчы журы “Басовішча” вызначыла сьпіс з 16 гуртоў, якія прымуць удзел у адборачным туры 9 чэрвеня ў Dreamland. Дадаткова былі абраныя чатыры гурты, якія складуць “запас”. Кожны сябра журы галасаваў самастойна - складаў свой сьпіс з 16 асноўных камандаў і 4 запасных. Воля Кузьміч, каардынатарка ад studenty.by, і сябра журы RWD распавядаюць “Тузіну Гітоў” пра некаторыя асаблівасьці сёлетняй сістэмы адбору, а таксама тлумачаць нюансы “запаснога” сьпісу... падрабязьней


"Басовішча 2006": адбор распачаты!
30.05.2006.
“Тузін Гітоў” распачынае інтэрнэт-адбор удзельнікаў конкурснай часткі фэстывалю “Басовішча-2006”. Як і летась, нашым наведнікам прапануецца прагаласаваць за найбольш упадабаны малады гурт. Тая каманда, якая пабярэ найбольшую колькасьць галасоў, паедзе ў Гарадок. Для гэтага ёй ня прыйдзецца праходзіць праз абавязковую для ўсіх працэдуру ўдзелу ў адборачным фэсьце. Галасаваньне пачынаецца 30 траўня і скончваецца 8 чэрвеня. Галасаваць можна адзін раз на дзень толькі за АДЗІН гурт. Тым часам, 9 чэрвеня ў парку Dreamland мае адбыцца адборачная імпрэза... падрабязьней


Лягатып Басовішча-2006
Абраны лягатып “Басовішча 2006”
24.05.2006.
Вызначаны нарэшце пераможца конкурсу лягатыпаў “Басовішча – 2006”. Пасьля доўгіх спрэчак, сярод каля 20 дасланых на конкурс варыянтаў БАСаўцы абралі лягатып, прапанаваны рэклямнай групай “Аdліга”. Сваімі ўражаньнямі з гэтае нагоды з “Тузінам Гітоў” дзеліцца Wiecier Mechaniczny – прадстаўнік рэклямнай групы “Аdліга” й непасрэдны аўтар конкурснае работы... падрабязьней


"Басовішча 2006": журы і адборачны тур
19.05.2006.
Самым інтрыгуючым абяцае стаць сёлетняе 17-ае “Басовішча”. Вольга Кузьміч, новая каардынатарка зь беларускага боку, якая толькі заўчора вярнулася з Польшчы, вылучыла хвіліну, каб распавесьці “Тузіну Гітоў” пра вызначаны склад журы, дату адборачнага тура, “цяжкасьці” фармату і іншыя цікавосткі з закулісься. З гадзіны на гадзіну аргкамітэт, у прыватнасьці - БАС, павінен назваць пераможцу конкурсу на лепшы лягатып “Басовішча”. БАСаўцы прызнаюцца, што самі не чакалі такой колькасьці цікавых прапаноў. Адборачны тур, на якім будзе вызначаны склад канкурсантаў “Басовішча”, адбудзецца 9 чэрвеня ў сучасным парку забаваў “Dreamland”... падрабязьней


Воля Кузьміч, каардынатарка Басовішча
Воля Кузьміч пра “Басовішча 2006”: “Мы зробім лепей!”
28.04.2006.
“Было шмат нараканьняў на арганізацыю леташняга адборачнага канцэрту з боку музыкаў і гледачоў. І гук кепскі, і рэклямы мала. І як праводзіла галасаваньне журы -- невядома. І хто ў журы – невядома... Трэба падлучаць да арганізацыі новых людзей” – распавядае нашаму журналісту Воля Кузьміч, новая каардынатарка "Басовішча" з беларускага боку. Распавядае й дае стартавы сігнал да адборачнага маратону а таксама дзеліцца ўсімі сакрэтамі бягучай падрыхтоўкі да гэтага слыннага фэсту... падрабязьней


“Басовішча 2006”. Пляны й тэрміны
16.04.2006.
Падрыхтоўка да правядзеньня фэстывалю “Басовішча-2006” ідзе поўным ходам. У гэтым годзе арганізатары вырашылі ўлічыць усе недарэчнасьці і мінусы леташняга “Басовішча”. Можна ўзгадаць, што летась у адрас “Беларускай асацыяцыі студэнтаў” (“БАС”), якая зьяўляецца арганізатарам фэсту, было выказана шмат крытыкі. Яна тычылася працэдуры адбору канкурсантаў, стылёвай скіраванасьці выступоўцаў, а таксама сьпісу гасьцей, што выступалі на “Басовішчы”. Таму ў гэтым годзе да фэстывалю было вырашана падрыхтавацца грунтоўна. Шмат увагі будзе нададзена побытавым умовам для наведнікаў "Басовішча". Што да музычнай часткі, то ўжо вызначаныя ўсе асноўныя тэрміны, у якія павінны скончыцца асноўныя падрыхтоўчыя этапы. падрабязьней



спасылкі:
Абмяркоўваем тут (наш тэматычны форум)
Афіцыйны сайт Басовішча
c.c. Studenty.by - беларускі прэс-цэнтар фэсту
Гісторыя фэсту
Агульная інфармацыя
grodek.pl - сайт мястэчка



<<<
назад да галоўнай старонкі разьдзела Basowiszcza



угару - up





©  Менск
2003-2007
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net