|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2007 (архіў)
фэстываль музыкі маладой Беларусі
Увага! На студыі "ОСМОС" выйшаў дыск BASOWISZCZA XVII.
Куды коцісься, «БАСовішча»?
18.08.2007.Дыскусія вакол беларускай музыкі і фэстывалю «Басовішча» працягваецца. Сьледам за адказам на матэрыял ТГ «Чыста беларускае ныцьцё» (http://strider-first.livejournal.com/5070.html), зьявіўся і адказ на артыкул «Quo Vadis, Басовішча?». Марціну Полэцю адказвае Вітаўт Мартыненка. Quo Vadis, Басовішча?
14.08.2007.У кулюарах «Басовішча» ўтварыліся дзьве групоўкі: «артадоксы ў імя сцэнічнага бясоўства» і «прыхільнікі пост-савецкіх поп-забавак». Пра што яны спрачаюцца, ці вартыя пераможцы сваіх узнагародаў, куды далей будзе рухацца адзіны беларускамоўны рок-фэстываль? На гэтыя пытаньні ў сваім артыкуле спрабуе адказаць Марцін Полэць, галоўны рэдактар польскага сайту Pro-Rock.pl і сталы сябра журы конкурсу на «Басовішчы».
Чыста беларускае ныцьцё
11.08.2007.Часам падаецца, што скептыкаў-назіральнікаў у нас куды болей чым аптымістаў-актывістаў. Да такой думкі можна прыйсьці, калі проста прааналізаваць водгукі на рэшту зь беларускага незалежнага даробку ў апошнія гады ў палітыцы ці то ў культуры. Адкрылі незалежную радыёстанцыю або тэлеканал? Хай узьнялі першымі свае: во, маўляў, грантасосы, там падсмакталі, пайшлі знайшлі новую крыніцу. А во зусім блізка да тэмы. Адрадзілі энтузіясты «Каранацыю» пад ныцьцё-выцьцё, што выступаць не даюць нашым рок-мэнам і рок-вумэн. А на халеру, выявілася, тая «Каранацыя». Ізноў пачалося ныцьцё: ня так, ня там, ня з тымі. Яшчэ і па выніку атрымалі ня тыя, ня з тых рук ды ня тым чынам. Самы апошні выпадак з сфэры беларускага незалежнага музычнага мастацтва. «Хоспадзі, яны забілі „Басофішчо“»!!! Гэтыя словы ўжо належаць канкрэтнаму чалавеку і сказаныя ў канкрэтны адрас. Таму адзін з адрасатаў мусіць адказаць. Басовішча-2007. Назад у будучыню
25.07.2007.У польскім Гарадку напрыканцы мінулага тыдня ўжо ў 18-ы раз адгучаў фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Навапалачане з “Фляўс і Кляйнн” атрымалі галоўную ўзнагароду конкурснай праграмы, а трэці дзень фэсту быў адзначаны выступаў лепшага гурта Беларусі мінулага году – гамельчукоў з Rasta. Гэтыя ж дзьве падзеі і нарадзілі мабыць самы вялікі розгалас “Басовішча”, што да пытаньня будучыні і разьвіцьця фэстывалю, а таксама пра тое, якім ён бачыцца надалей. Вынікі конкурснай часткі “Басовішча-2007”
21.07.2007.Конкурсныя жарсьці “Басовішча-2007” скончаныя - журы ў складзе чатырнаццаці музыкаў, музычных журналістаў, прадусараў і мастакоў назвала тры беларускія гурты, якія сёлета аказаліся лепшымі. Па выніку галасаваньня журы першы прыз “Басовішча” атрымаў наваполацкі гурт “Фляўс і Кляйнн”, другім ляўрэатам названыя экстрэмальныя менчукі “SOK”, трэцюю ўзнагароду з фэстывалю ў Менск вязе зусім новы фольк-гурт “Unia”. Як галасавалі на “Адборышчы”
18.07.2007.“Тузін Гітоў” стрымлівае абяцаньне і разьмяшчае вынікі галасаваньня сябраў журы “Адборышча”. Мы адмыслова падаем дадзеныя толькі па пераможцах, што былі вызначаныя пад час канцэрта, каб тыя гурты, якія набралі найменшую колькасьць балаў не расчароўваліся ў сабе і надалей працягвалі плённа й творча працаваць. Пераможцы Адборышча-2007: РоСтра (Менск) (site, info, mp3) Фляўс і Кляйн (Наваполацак) (info, mp3) Indra (Полацак) (info, mp3) Lilith (Менск) (info, mp3) SKA!RB (Менск) (site, info, mp3) SOK (Менск) (site, info, mp3) Termin X (Менск) (info, mp3) Unia (Менск) (info, mp3) Weeping Twilight (Менск) (site, info, mp3) ZigZag (Менск) (info, mp3) поўны сьпіс прынятых заявак і вынікі адборачнага інтэрнэт-галасаваньня
Хто выступіць на "Басовішчы"
25.06.2007.Арганізатары фэставаля “Басовішча-2007” вызначылі яго праграму. Найперш дасьведчаным прыхільнікам фэсту кідаецца ў вочы тое, што сёлета ён пройдзе ў тры дні, а ня ў два, як гэта было раней. З 19-га па 21-га ліпеня на сцэне ва ўрочышчы Борэк выступяць каля 30 гуртоў, сярод якіх калектывы зь Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы. “Басовішча” пройдзе ў тры дні!
14.06.2007.Адна з галоўны разынак сёлетняга “Басовішча”, якая адрозьніць яго ад папярэдніх фэстаў, – у 2007 годзе яно будзе цягнуцца тры дні. Ад чацьвера (19 ліпеня) да суботы (21 ліпеня) наведнікі “Басовішча” змогуць слухаць музыку, піць піва і адпачываць. “Мы даўно ведалі, што фэстывальных дзён будзе болей, але не было 100% пэўнасьці, таму паведаміць пра гэта вырашылі толькі цяпер”, - кажа старшыня БАСу Радэк Дамброўскі. “Басовішча”: па-за конкурсам едзе Lilith
14.06.2007.На “Тузіне Гітоў” скончылася інтэрнэт-галасаваньне, пад час якога наведнікі сайту абіралі аднаго ўдзельніка конкурса “Басовішча-2007”. Пераможцам стаў гурт Lilith. За тыдзень галасаваньня ён набраў 791 голас. Менавітая гэтая каманда без удзелу ў канцэрце “Адборышча” атрымала права ўзяць удзел у конкурснай частцы “Басовішча”. Астатніх ўдзельнікаў абярэ журы пад час адборачных канцэртаў.
Гурт Wanted! ня зможа выступіць на “Адборышчы”
09.06.2007.Ужо другі год запар гурт Wanted! праходзіць у фінальную частку “Адборышча”, але ня можа ўзяць удзел у адборачным канцэрце. Сёлета прычынай адмовы гурта ад жывога выступу сталася сьмерць бабулі саліста калектыва. У размове з арганізатарамі Kramson (так завуць саліста Wanted!) паведаміў, што 30-ці дзённая жалоба ў яго скончыцца толькі 4 ліпеня. “Да гэтага часу ў маім жыцьці ня можа быць ніякай музыкі”, - сказаў Kramson. Замест гурта Wanted! удзел у канцэрце “Адборышча-2007” возьме гурт Ann Core, менавіта гэтая каманда заняла 21-е месца паводле абагуленага рэйтынгу журы. Сябры журы пра першы этап “Адборышча”
08.06.2007.Пасьля абвяшчэньня канчатковага сьпісу гуртоў, якія прымуць удзел у “Адборышчы-2007” сябры журы раскрываюць свае крытэры адбору й дзеляцца думкамі наконт выніковай дваццаткі. “Асабіста я магу назваць 10 гуртоў, - кажа прадстаўнік слушнага музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” RWD, - за якія я дакладна ня буду галасаваць у другім туры ні пры якіх абставінах!” “Па-часныку”, - прызнаецца галоўны рэдактар “Музыкальнай Газэты” Алег Клімаў, – з 53-х падаліся любапытнымі штук 10 гуртоў, астатнія – нацягваў да патрэбнай 20-кі.” Тое, як галасаваў кожны зь сябраў журы на першым этапе адбору дэма-запісаў будзе абвешчана падчас падвядзеньня канчатковых вынікаў “Адборышча”. Вызначаны ўдзельнікі “Адборышча”
06.06.2007.Сябры журы абралі ўдзельнікаў адборачнага туру фэстывалю “Басовішча-2007”. З 53 прэтэндэнтаў кожны з экспэртаў назваў 20, разьмеркаваўшы месцы ад 1-га да 20-га. Шляхам падліку балаў і былі вызначаны канкурсанты. Усе названыя гурты маюць узяць удзел у канцэрце, які пройдзе 15-16 чэрвеня ў Менску. З удзельнікаў “Адборышча” і будуць абраныя 9 камандаў, што сыграюць на “Басовішчы” і пазмагаюцца за прызы фэстывалю.
Кожны пераможца “Адборышча” зможа бясплатна запісаць песьні на студыі “Осмос”
06.06.2007.Акрамя права ўзяць удзел у конкурсе “Басовішча 2007” кожны гурт, які трапіць у дзясятку лепшых па выніках “Адборышча” атрымае магчымасьць бясплатна запісаць адну сваю песьню на студыі “Осмос”. Пазьней кампіляцыя з кампазыцыяў усіх гуртоў будзе выдадзеная асобным дыскам. Дарэчы, днямі сьвет пабачыць CD "Басовішча'17" зь песьнямі пераможцаў “Адборышча 2006”. Конкурс на “Басовішча” – 5,3 гурты на месца. Журы пачало выбіраць удзельнікаў “Адборышча”.
04.06.2007.Сёлета да ўдзелу ў конкурсе “Басовішча” імкнецца рэкордная колькасьць маладых гуртоў. Аргкамітэт зацьвердзіў заяўкі ад 53 калектываў. Беларускае журы ўжо пачало выбар тых 20 гуртоў, якія пройдуць у наступнае кола – атрымаюць магчымасьць выступіць на “Адборышчы”. Толькі 10 зь іх паедуць на “Басовішча”. Пры тым адзін калектыў абяруць наведнікі “Тузіна Гітоў”. У сёлетняга “Басовішча” зьявіўся лягатып!
11.05.2007.Увечары 11 траўня “Беларускае аб'яднаньне студэнтаў” зацьвердзіла новы лягатып фэстывалю “Басовішча”. З усіх дасланых на конкурс варыянтаў быў абраны той, які зрабіў вядомы паэт і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў. У эксклюзыўным інтэрвію для “Тузіна Гітоў” старшыня “БАСу” Радаслаў Дамброўскі тлумачыць свой выбар, а Міхал Анемпадыстаў распавядае пра сэнс, які нясе новы лягатып “Басовішча”.
"Басовішча": акалічнасьці адбору й фэсту
08.05.2007.Распачалася падрыхтоўка да правядзеньня XIII фэстываля музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2007”. Мерапрыемства мае адбыцца 20-21 ліпеня ў Польшчы каля мястэчка Гарадок, у 14-ці кілямэтрах ад беларускай мяжы. Традыцыйна, у межах фэсту пройдзе конкурс маладых гуртоў. Збор заявак ад прэтэндэнтаў ужо распачаўся і працягнецца да 28 траўня. Цяпер арганізатары актыўна занятыя зборам конкурсных заявак, фармаваньнем журы й правядзеньнем “Адборышча 2007” – канцэрта, на якім будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурсу на “Басовішчы”. Але паралельна з тым ідзе праца па арганізацыі самаго фэсту. Конкурс “Басовішча 2007”: збор заявак стартуе ў панядзелак
04.05.2007.У панядзелак 7 траўня пачынаецца збор заявак ад гуртоў, якія хочуць узяць удзел у конкурсе “Басовішча 2007”. Такое рашэньне прыняў аргкамітэт адборачнага туру “Басовішча”. Сёлета каардынаваць яго будзе сябра рэдакцыі “Тузіна Гітоў” Аляксей Мінчонак. Па бліжэйшым часе пачнецца фарміраваньне журы адборачнага туру, а таксама падрыхтоўка да “Адборышча” – канцэрту, на якім будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурснай часткі “Басовішча”. Найперш паведамляем правілы падачы заявак на удзел у конкурсе. <<< назад да галоўнай старонкі разьдзела Basowiszcza угару - up |
|
|