|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі 18-19 ліпеня. Польшча. Гарадок Праграма фэстывалю 18 ліпеня
Адкрыцьцё фэстывалю 16:00«Сьцяна» «Крама» Конкурсная частка: «Акропаль» «Глюкі» «Голая манашка» intra muros Spita/\ь F TLUSTA LUSTA «Хуткi Смоўж» Lost Regrets Over Day SOK 5set5 «Троіца» «…и Друг мой грузовик» WZ-Orkiestra Зона DJ (намёт фэстывалю) 01:30 19 ліпеня
Праекцыі фільмаў праекту Filmowe Podlasie Atakuje!, а таксама беларускага незалежнага кіно «A ty staryk kudy» + канцэрт Ilo&friends (намёт фэстывалю) 13:00Адкрыцьцё другога дня фэстывалю 16:00 Zatoczka Gate Rahis Schody RIMA Абвяшчэньне вынікаў/пачатак жывой трансьляцыі на тэлеканале «Белсат» Прэзэнтацыя ляўрэатаў Neuro Dubel Pomidor/OFF Dick4Dick IQ48 Завяршэньне фэстывалю 02:00 Вызначаныя ўдзельнікі конкурсу 23.06.2008.Уноч на 23 чэрвеня на «Тузіне Гітоў» скончылася інтэрнэт-галасаваньне па выбары аднаго ўдзельніка конкурснай часткі «Басовішча». Болей за ўсіх галасоў назьбіраў гурт менскі гурт Lost Regrets. Кампанію яму складуць яшчэ сем гуртоў, якія адабралі сябры журы і адна каманда з Гарадка, што сьпявае па-беларуску. Паведамляем поўны сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі «Басовішча». Вынікі адборачнага інтэрнэт-галасаваньня «Басовішча»: падрыхтаваная папярэдняя праграма 19.06.2008.Пакуль арганізатары «Басовішча» дасягнулі дамоўленасьці аб выступах дванаццаці гуртоў (без уліку конкурсных і «Вольнай сцэны»). Старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Радаслаў Дамброўскі: «Яшчэ вядуцца перамовы зь іншымі гуртамі, складзены сьпіс не зьяўляецца канчатковым». Прапануем вашай увазе папярэднюю праграму XIX Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі «Басовішча». «Басовішча»-2008: стартаваў інтэрнэт-адбор 16.06.2008.Галасаваньне па выбары аднаго ўдзельніка конкурснай часткі на «Басовішчы»-2008 працягнецца да 22 чэрвеня. Новаўвядзеньне гэтага году: на конкурс едуць 8 гуртоў па формуле 7 (абраных журы) + 1 (абраны праз «Тузін Гітоў»). Вынікі галасаваньня журы будуць абвешчаныя пасьля сканчэньня інтэрнэт-адбору. Тым часам, арганізатары «Басовішча» амаль дамовіліся з польскім кансулятам пра візавую падтрымку для беларускіх удзельнікаў і фактычна сфармавалі праграму фэстывалю. У журы – пяць чалавек, фармуецца праграма 03.06.2008.Аргамітэт «Басовішча-2008» вызначыўся з складам журы, якое адбярэ ўдзельнікаў на конкурс. Гэта музыканты Аляксандар Памідораў і Ігар Варашкевіч, музычны журналіст Сяргей Будкін, вядомы беларускі музычны блогер Slaver і дырэктар студыі «Осмос» Павал Юрцэвіч. Акрамя таго, старшыня БАСу Радаслаў Дамброўскі падзяліўся сакрэтам праграмы будучага фэсту. 35 заявак, 105 песень 02.06.2008.1 чэрвеня скончыўся тэрмін прыёму заявак ад гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы фэстывалю «Басовішча-2008». Увесь дзень 2 чэрвеня арганізатары правяралі дасланую інфармацыю. Атрымалася, што паўдзельнічаць у конкурсе «Басовішча-2008» выявілі жаданьне 35 гуртоў з розных куткоў Беларусі – ад Берасьця да Гомеля, ад Магілёва да Горадні, агулам яны даслалі 105 беларускамоўных песень. Да 14 чэрвеня журы абвесьціць вынікі першага этапу адбору. Дарэчы, склад журы арганізатары пакуль не называюць. Іх імёны «Тузіну Гітоў» будуць прадастаўленыя ў другой палове дня 3 чэрвеня. Збор заявак на конкурс «Басовішча-2008» 15.05.2008.Падаваць заяўкі маладыя гурты могуць ад 15 траўня па 1 чэрвеня. Новаўвядзеньні гэтага году – на конкурс трэба падаваць мінімум тры беларускамоўныя песьні. Абіраць удзельнікаў адборачнага канцэрту будзе журы, склад якога аргамітэт агучыць бліжэй да сканчэньня тэрміну збору заявак. Канчатковы сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі «Басовішча-2008» стане вядомы напрыканцы чэрвеня: 9 удзельнікаў абярэ журы на канцэрце, а аднаго – наведнікі «Тузіна Гітоў». Інфармацыя пра тое, як падаць заяўку – у гэтым матэрыяле. «Басовішча-2008» будзе 15.05.2008.Пакуль вядома, што пройдзе яно 18-19 ліпеня, як заўсёды ва ўрочышы Борэк пад Гарадком. Верагодна, што як і летась, «Басовішча» пройдзе ў тры дні. «Усё вырашыцца да 23 траўня, цяпер ідуць перамовы з адным стратэгічным спонсарам», - кажа старшыня «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў» Радаслаў Дамброўскі. архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|