.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
home
home







Bela Music — 09
23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая»
пройдзе рок-фэстываль «Bela Music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў.


Bela Music


Bela Music
«Bela Music — 09»: насуперак усяму
24.05.2009.
Экспэрымэнт, на які наважыліся арганізатары — атрымаўся. Больш за 2000 гледачоў сабраў першы фэст Bela Music, які стаў сапраўдным музычным апалітычным сьвятам. Цягам пяці гадзінаў на сцэну выйшлі практычна ўсе лідэры беларускага року, а на пляцоўцы маладафронтаўцы адпачывалі побач з бээрсээмаўцамі. Асаблівую атмасфэру на фэстывалі зрабіў моцны дождж, які пачаўся пад выступ гурта Garadzkija, а таксама на дзіва яркая вясёлка, якая зьявілася прыканцы выступу Алега Хаменкі і гурту «Палац». падрабязьней

Bela Music
На Bela Music будзе +16 (+плян пляцоўкі)
21.05.2009.
Сыноптыкі прагназуюць у дзень фэсту Bela Music на Баравой 23 траўня цёплае надвор’е — да +16. Афіцыйны пачатак фэсту ў 16:30, арганізатары не выключаюць, што на самым пачатку Bela Music гледачоў чакае сюрпрыз. Афіцыйная частка мае адкрыцца ў 17:00, а спэцаўтобусы да Баравой ад станцыі мэтро «Ўсход» пачнуць курсаваць ужо ад 15:00. Акром таго, кожны з наведнікаў фэсту мае шанец атрымаць у падарунак iRiver. Усе падрабязнасьці пра фэст і плян пляцоўкі на ТГ. падрабязьней

Bela Music
Праграма «Bela Music — 09»
19.05.2009.
23 траўня адбудзецца першы беларускі фэстываль «Bela Music — 09». Удзел у ім возьмуць дзевяць вядучых выканаўцаў. У апошні момант арганізатары дамовіліся на выступ зь Пятром Елфімавым. Фэст адкрые гурт Піта Паўлава GARADzKIJA, пасьля іх зайграюць «Детидетей», Растопчын, Елфімаў, NeuroDubel, «Палац», «БЕЗ БИЛЕТА», а скончыцца фэст выступамі «Крамы» і «J:морс». Канчатковая праграма фэстывалю «Bela Music — 09». падрабязьней

Пётар Елфімаў
Пётар Елфімаў можа выступіць на Bela Music
16.05.2009.
Пакуль прадстаўніку Беларусі на «Эўравізіі-2009» перамываюць косьці афіцыйныя асобы, калегі ды звычайныя гледачы, прыхільнікі выканаўцы пачалі акцыю ў падтрымку сьпевака. Ужо ў наступную суботу Елфімаў можа выйсьці на адну сцэну з Кульлінковічам і Варашкевічам. падрабязьней

Bela Music
На Bela Music за так
11.05.2009.
Якую песьню гурт «Крама» перазапісваў найчасьцей? Што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэньня беларускай дуды? Які быў першы інструмэнт, якім авалодаў Піт? Якая жывёліна была сымбалем гурта Neuro Dubel у першыя гады яго існаваньня? Пытаньні ад лідэраў гуртоў-выступоўцаў фэсту Bela Music. Спрытнюгі, што ведаюць адказ, ідуць на фэст за так! падрабязьней





Уладзімер Пугач
«J:морс» выступіць на «Bela Music»
02.05.2009.
Гурт «J:морс» будзе ў ліку хэдлайнэраў фэстывалю «Bela Music — 09», што адбудзецца 23 траўня на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая». Гурт даў згоду на ўдзел пасьля свайго аншлягавага канцэрту ў КЗ «Мінск». Уладзімер Пугач: «Мы з радасьцю выступім на гэтым фэсьце, бо оўпэн-эйры — самая натуральная форма існаваньня рок-музыкі». падрабязьней

Аляксандар Растопчын
На Bela Music выступіць адзін зь лепшых гітарыстаў Нью-Ёрку
23.04.2009.
Аляксандар Растопчын, які лічыцца адным з найлепшых блюзавых гітарыстаў Нью-Ёрку, прыедзе ў Менск, каб выступіць на фэстывалі Bela Music 23 траўня. Едзе з Амэрыкі ён не адзін, а зь яшчэ адным славутым музыкам — басістам Аляксеем Казлоўскім. Тут у Беларусі да іх далучыцца бубнач «Крамы» Андрэй Філатаў. Гледачы першымі пачуюць іх новы праект — Rastop Power Trio. падрабязьней

Bela Music
Bela Music — новы музычны брэнд
12.04.2009.
23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклюбу «Баравая» адбудзецца першы рэспубліканскі фэстываль «Bela Music — 09». Упершыню найлепшыя рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім нядаўна былі пад забаронай, выступяць на адной пляцоўцы пад патранатам Міністэрства культуры і мясцовых уладаў. Аб гэтым на прэс-канфэрэнцыі ў Доме прэсы заявілі арганізатары мерапрыемства. падрабязьней

Bela Music
Прэс-канфэрэнцыя ў Доме прэсы
08.04.2009.
10 красавіка ў канфэрэнц-залі рэспубліканскага прэс-цэнтру, што ў менскім Доме прэсы адбудзецца прэс-канфэрэнцыя арганізатараў і ўдзельнікаў фэстывалю «Bela Мusic — 09», які пройдзе ў траўні на аэрадроме «Баравая». Сярод тых, хто адкажа на пытаньні аб падрыхтоўцы да фэстывалю — мастацкі кіраўнік фэсту Алег Хаменка і дырэктар канцэртнай агенцыі «Лінія гуку» Ўладзімер Шаблінскі. падрабязьней

Алег Хаменка
Алег Хаменка: «Вельмі спадзяемся на дапамогу МУС»
03.04.2009.
Працягваецца падрыхтоўка да маштабнага беларускага рок-фэстывалю Bela Music. Ідэю фэсту прыдумаў Алег Хаменка яшчэ ў 1995 годзе і ўрэшце рэшт яна ўвасобілася ў жыцьцё. Дзеля гэтага спачатку ён абмеркаваў ідэю ў Міністэрстве культуры, а цяпер арганізатары зьбіраюцца зьвярнуцца ў Міністэрства ўнутраных справаў. падрабязьней

Bela Music
У Беларусі пройдзе грандыёзны рок-фэстываль
31.03.2009.
Час оўпэн-эйраў вярнуўся. 23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок-фэстываль «Bela Music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў. Яго арганізатары пазыцыянуюць акцыю, як «фэстываль фэстываляў» і мяркуюць, што з часам «Bela Music — 09» станецца галоўнай нацыянальнай прэміяй у галіне актуальнай музыкі. Ідэю фэсту падтрымалі менскія і абласныя ўлады, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. падрабязьней





©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net