|
Слушны музычны партал "Тузін Гітоў" прадстаўляе выніковую складанку "Прэм'ер Тузін-2007" ... прэм'ер тузін 2007 ... трэк-ліст 12 ... сьпіс песень mp3 ... як рыхтавалі складанку ... прэс-рэліз ... дзе набыць |
ЯК РЫХТАВАЛАСЯ складанка |
|
![]() |
За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» на ягоных старонках было прадстаўлена болей за 300 новых беларускіх песень.
А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзіяў на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца ці ня поўны жыцьцяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі.
Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007» па выніках віртуальнага
гіт-параду на "Тузіне Гітоў". Аўтарамі музычных вынікаў году на «Тузіне Гітоў» сталі ня толькі наведнікі парталу (па статыстычных зьвестках іх колькасьць цягам 2007 году склала блізу 200 000 чалавек). Традыцыйна да падвядзеньня вынікаў рэдакцыяй запрашаюцца вядомыя і аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі ўсіх айчынных лэйблаў – Віктар Гольцаў (Go-Records), Віталь Супрановіч (BMAgroup), Уладзімер Максімкаў (Vigma), Вячаслаў Гулевіч (Новая музычная кампанія), Мікалай Сапуноў (West Records). |
|
![]() |
![]() |
|