. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Аляксандра і Канстанцін
Іншыя "АіК"
Прэзэнтуем у гіт-парадзе новы твор дуэта "Аляксандра і Канстанцін" - песьню "Ду-ду да-да".

Пасьля паўгадавой паўзы, першыя рэпрэзэнтанты Беларусі на фэсьце "Эўравізія" вяртаюцца. З новымі плянамі, новымі песьнямі і новымі падыходамі да іх.

"Мы запісалі ўжо чатыры новыя песьні, адну зь іх з радасьцю прэзэнтуем на "Тузіне гітоў", - кажуць Аляксандра і Канстанцін.

Дуэт вырашыў, што іх музыка мусіць адпавядаць патрэбам часу, таму ў новым творы пад назвай "Ду-ду да-да" аранжыроўка досыць нечаканая. "Рэакцыя тых людзей, якія яе чулі - някепскае поп-дыска". У аснову песьні пакладзена народная песьня "Саўка ды Грышка ладзілі дуду" з выкарыстаньнем ірлядзкіх мэлёдый і рытмаў флямэнка.
На пытаньне, чаму песьня атрымала такі дзіўны назоў, музыкі адказваюць: "Каб запаміналася". "Паколькі "Саўка ды Грышка" ня надта падыходзіла, бо мы істотна яе зьмянілі, Генадзь Сыракваш прыдумаў такую просьценькую і прываблівую назву", - распавядае Канстанцін Драпеза.

У запісу песьні, акром АіК, узялі ўдзел Зьміцер Хаменка - клявішнік зь дзяржаўнага аркестру п/к Фінберга ды Генадзь Сыракваш (саўнд). Дуэт плянуе на "Ду-ду да-да" зьняць відыёшэраг. Ужывую гэтую ды іншыя старыя і новыя песьні можна пачуць на калядным канцэрце дуэту 24 сьнежня ў менскім клюбе "Гудвін".

Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" - "Ду-ду да-да" (словы народныя, музыка А.Кірсанава, К.Драпеза, народная, апрацоўка АіК). Прэзэнтавана дуэтам "АіК" ды афіцыйным сайтам дуэта і разьмяшчаецца зь іх згоды.

Сяргей Будкін
29.11.2004.



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Аляксандра і Канстанцін. Афіцыйны сайт дуэта
мы рэклямуем:
žygimont VAZA official website



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушны каталёг песен у mp3 на Тузіне!