|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Новая песьня ад "АіК"
Купальская песьня "Ой, рана на Йвана" ў выкананьні дуэту "Аляксандра і Канстанцін"
дэбютуе на "Тузіне Гітоў". Яна яскрава сьведчыць пра новыя - этна-фьюжн - павевы ў творчасьці групы. "Проста мы не спыняемся, ідзем наперад і пашыраемся", -
у вершаванай форме тлумачыць удзельнік дуэту Канстанцін Драпеза..Новая песьня- "Ой, рана на Йвана" - дэбютант 5-га тура на "Тузіне Гітоў". Зараз першыя прадстаўнікі Беларусі на "Эўравізіі" сканчваюць працу над сваім новым альбомам "Па-за аблокамі". Праграма значна розьніцца ад той музыку, якую "АіК" рабілі раней. "Проста мы не спыняемся, ідзем наперад і пашыраемся", - у вершаванай форме тлумачыць удзельнік дуэту Канстанцін Драпеза. Песьня "Ой, рана на Йвана" яскрава сьведчыць пра новыя - этна-фьюжн- павевы ў творчасьці групы. Акрамя Аляксандры Кірсанавай і Канстанціна Драпезы ў а ранжароўцы ўзяў удзел былы клявішнік "Беларускіх песьняроў" Ігар Бранкоўскі. Словы, натуральна, народныя, толькі гэты варыянт песьні надта розьніцца ад "Ой, рана на Йвава", вядомага з выкананьня Ўладзімера Мулявіна і "Песьняроў". "На самой справе, калі мы працавалі над гэтай песьняй, мы ня думалі, наколькі шмат артыстаў яе выконвалі ў самых розных аранжыроўках. Але дзеля цікавасьці потым я параўнаў гэты тэкст зь "песьняроўскім" і ўбачыў, што яны розныя. Што даказвае: ці не ў кожнай вёсцы вядомыя ўсім песьні сьпявалі па-свойму", - апавядае К.Драпеза. Аляксандра і Канстанцін - Ой, рана на Йвана (словы народныя, музыка "АіК"). Разьмяшчаецца са згоды дуэта. SB 03.11.2005. рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|