. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Айша
“Айша” верыць
У 4-м туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе яшчэ адна сьветлая песьня на рэлігійную тэматыку. Група “Айша” з Горадні прэзэнтуе свой твор “Зь вераю”, напісаны на вершы вядомай паэткі Дануты Бічэль-Загнетавай. Паэтка спачатку была супраць такога творчага экспэрымэнта, а потым палюбіла рок-н-рол!

У 4-м туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе яшчэ адна сьветлая песьня на рэлігійную тэматыку. Група “Айша” з Горадні прэзэнтуе свой твор “Зь вераю, напісаны на вершы вядомай паэткі Дануты Бічэль-Загнетавай. Як апавядае вакалістка “Айшы” Вікторыя Фінская спачатку аўтарка верша была супраць такога творчага экспэрымэнта: “Калі спадарыне Дануце сказалі, што група “Айша” будзе рабіць песьню на яе вершы, яна перахрысьцілася і сказала: “Крый Божа, каб рок-музыканты пяялі песьні на мае вершы!”. Яна лічыла, што яе надта рэлігійныя і мягкія творы не лягуць на такую музыку”. Але “Айша” пайшла насуперак меркаваньню шаноўнай паэткі. І правільна зрабіла. На адным з творчых вечароў у Горадні з удзелам Бічэль-Загнетавай група “Айша” прэзэнтавала “Зь вераю”. З тых часоў слыннная паэтка пасябравала з “Айшай”. “Яны здолелі перадаць якраз тое, што я ўкладала ў свой верш”, - сказала па сканчэньні імпрэзы спадарыня Данута, якая налета 1 студзеня адзначыць свой 68-ы дзень нараджэньня. Вікторыя ўсьміхаецца: “Потым яна наогул рок-н-рол палюбіла. Нават на канцэрт “Крамы” хадзіла!”.

Айша – Зь вераю (сл. Д.Бічэль-Загнетава, муз. С. і В.Фінскія).
Разьмяшчаецца са згоды групы.

SB
19.10.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Руся & Indiga. Фэн-сайт
мы рэклямуем:
Guda. Афіцыйны сайт гурта



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушная афіша на Тузіне!