|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сонечнае рэгі пра пыльнае лета
Група "Алмазны фронт" прэзэнтуе на "Тузіне гітоў" сваю песьню "Пыльнае лета".
Музыкі прысьвячаюць яе свайму роднаму Віцебску падчас правядзеньня "Славянскага базару".
"Алмазны фронт" ужо ўвайшоў у гісторыю беларускага року. Група паўстала яшчэ ў 1991г. На першым канцэрце яны гралі з піцерскімі "Ау" і "Опаснымі соседямі" і ўсе прызналі, што дэбют атрымаўся. У сярэдзіне 90-х "Алмазны фронт" быў на ўздыме, пастаянна браў удзел у вялікіх фэстах (Наваполацку, Менску, Віцебску). Адзін з самых удалых выступаў лідэр групы Эдуард Юдовін лічыць канцэрт у межах фэсту "Славянскі базар-95". Сумесны канцэрт з групамі "Улiс", "Новае неба", "NRM" у віцебскай філярмоніі 30 кастрычніка 1996г. удзельнікі групы таксама добра запомнілі. У 1998г. "Алмазны фронт" выступіў зь некалькімі канцэртамі ў падтрымку тура групы "Ляпіс Трубяцкой". Канчаткова з музычным стылем "Алмазны фронт" вызначыўся ў 2003г. Хлопцы вырашылі граць выключна рэгі-музыку, узялі ўдзел у 1-ым рэгі-фэсьце, што прайшоў у Менску. Песьня "Пыльнае лета" напісаная ў 2000 годзе. У рэпертуары гурта "Алмазны Фронт" яна ўжо даволі даўно, была запісана для альбома "Битые стёкла" ў 2002 годзе, але туды не ўвайшла. Варыянт для альбома "Солнечный свет" быў запісаны ў верасні 2004 года. Музыкі прысьвячаюць "Пыльнае лета" свайму роднаму Віцебску падчас правядзеньня "Славянскага базару". Алмазны фронт - Пыльнае лета (музыка й словы Э.Юдовін). Разьмяшчаецца са згоды групы. SB 31.05.2005. рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|