|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Альтанка” калядуе
На “Тузіне гітоў” фолк-праект “Альтанка” прэзэнтуе “На йгрышчайка” – абрадавую калядную песьню.
“У гэтым творы ўнікальным чынам спалучаецца паганства і хрысьціянская культура. У адным і тым жа куплеце ёсьць зварот і да язычніцкага ідала, і да
хрысьціянскай іпастасі”, - кажа Зьміцер Лук’янчык.Былыя ўдзельнікі групы “Троіца” Зьміцер Лук’янчык і Віталь Шкілёнак стварылі сваю фолк-каманду пад назвай “Альтанка”. Да іх далучыўся таксама Саша Джай - удзельнік групы “Jizel’s Band”. У аснове тое ж – народныя сьпевы ва ўласнай апрацоўцы. Яшчэ адна характэрная рыса “Троіцы” – выкарыстаньне шматстайных інструмэнтаў. Але “Альтанка” не выконвае песень “Троіцы”. Пакуль музыкі выкарыстоўваюць нерэалізаваны раней матэрыял. Новая фолк-група ўжо пасьпела даць некалькі буйных канцэртаў, у тым ліку на міжнародным фэстывале сусьветнай культуры “Этналайф”, што прайшоў у падмаскоўным спорткомплексе “Сорочаны” і сабраў ля 30000 гледачоў. Цяпер “Альтанка” рыхтуецца да запісу свайго дэбютнага альбому. Шляхі Лук’янчыка і Шкілёнка разыйшліся з “Троіцай” некалькі год таму. Лідэр “Троіцы” Іван Кірчук патлумачыў той разлад вельмі проста: “Чорная котка прабегла між намі” і набраў новы склад. У “Альтанцы” сьпявае Лук’янчык, але ён ня хоча называць сябе лідэрам групы, каб “пазьбегнуць гэтага знака націска”. На “Тузіне гітоў” яны прэзэнтуюць “На йгрышчайка” – абрадавую калядную песьню. “У гэтым творы ўнікальным чынам спалучаецца паганства і хрысьціянская культура. У адным і тым жа куплеце ёсьць зварот і да язычніцкага ідала, і да хрысьціянскай іпастасі”, - кажа Зьміцер Лук’янчык. Песьня была запісаная на "CubaStudio" у Менску. Альтанка – На йгрышчайка (сл. народныя, муз. групы). Разьмяшчаецца са згоды групы. SB Фота: altanka.com 06.09.2005 рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|