|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
архіў. гіт-парад. тур # 11 (85) 8 - 21 лютага 2008
![]() Экспэрт ТГ Віктар Сямашка пра Магілёў, каралёў, першыя вопыты і палескія ноты камэнтар экспэртаНарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Вучыўся ў музычных школах (4 клясы фартэпіяна, 2 клясы габою). Упершыню выйшаў на сцэну ў 1998 годзе ў складзе музычна-паэтычнае фармацыі «Кузьнец і Сяманя». З 2001 году стала грае ў самадзейным ансамблі інтуітыўнае імправізацыі «Князь Мышкін». Паралельна з 2004 па 2007 год супрацоўнічаў з гуртом «Нагуаль». У 2002 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З траўня 2005 году – вядоўца праграмы пра айчынную музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar. За гэты час у этэр выйшла болей за 120 выпускаў. У 2006 годзе выдаў кнігу ўласных вершаў «Марыя S.». Зьбірае Анталёгію сучаснае беларускае музыкі, у якую трапляюць афіцыйна нявыдадзеныя запісы, зьдзейсьненыя ў 21-ым стагодзьдзі. Сочыць за «Тузінам Гітоў» амаль з моманту ўзьнікненьня сайту і лічыць яго выдатнай крыніцай вэрбальнай і аўдыё-інфармаціі, галоўным папулярызатарам беларускае музыкі ў Сеціве ![]() Unia і Алег Хаменка: «Пасуньцеся, монстры!» камэнтар пераможцы871 голас набрала песьня-навічок гэтага туру – «Хлопец пашаньку пахае» ў сумесным выкананьні гурта Unia і Алега Хаменкі. Лідэр Unia Павал Палонскі: «Экспэрымэнт атрымаўся, шмат у чым дзякуючы Алегу мы ўрэшце перамаглі». Алег Хаменка: «Прыемна, што малады гурт няхай і часова, але пасунуў такіх монстраў, як Пугач і Кульлінковіч». ![]() Unia сьпелася з Хаменкам навічок гэтага туруЛяўрэат апошняга «Басовішча» - гурт Unia прадстаўляе плён сваёй працы зь лідэрам гурта «Палац» Алегам Хаменкам. Іх сумесны трэк «Хлопец пашаньку пахае» ўвойдзе ў новы тур на ТГ. Музыкі кажуць: «Менавіта ў „Палаца“ гэткі індывідуальны вакал і сучасныя аранжыроўкі, таму нам было вельмі цікава пабачыць, што атрымаецца, калі сумясьціць вакал Алега і нашыя цяжкія (у разумнай ступені) гітарныя рыфы». ![]() Беларускамоўны дэбют гурта Naka навічок гэтага туру«Чарнобыльская калыханка» - так называе свой першы твор па-беларуску Наста Шпакоўская – вакалістка гурта Naka. Песьня «BY YOU» бярэ ўдзел у новым туры на ТГ. Наста кажа: «Мы працавалі над гэтай песьняй даўно, а напісалася яна наогул амаль тры гады таму. І цяпер магу сказаць, чым больш над ёй працую – тым больш яна мне падабаецца. Падаецца, што яна можа існаваць толькі па-беларуску». ![]() Аляксей Хлястоў: «Ня мусім забывацца на сваю мову» навічок гэтага туруАдзін з самых пасьпяховых беларускіх поп-выканаўцаў распавёў ТГ пра сваё стаўленьне да беларускай мовы, сёньняшняга радыёфармату і творчасьці гурта Neuro Dubel. У новым туры нашага чарту дэбютуе песьня Аляксея Хлястова пад назвай «Погляд дзявочы»: «Раней не сустракалася песьня па-беларуску, якая бы мне падыйшла. І вось нарэшце яна зьявілася!» Назад да гіт-параду угару - up |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||