|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
архіў. гіт-парад. тур # 20 (94) 13 - 26 чэрвеня 2008
![]() Jab Club даюць джазу камэнтар пераможцыДваццаты тур спынены, на ТГ ідзе падрыхтоўка да выніковага туру. Пераможцам апошняга туру ў гэтым музычным сэзоне ізноў стала песьня «Вуліца дым» гурта Jab Club. Лідэр каманды Яўген Валошын распавёў ТГ пра новы альбом, экспэрымэнтальны выступ, грандыёзныя пляны на лета, а таксама назваў самы густоўны беларускі гурт: «Песьні з нашага альбома напісаныя ў стылі імажынізму. Маёй сяброўцы - сьпявачцы Дакоце плыта вельмі спадабалася». ![]() Марцін Полэц пра нядбайнасьць і няздатнасьць камэнтар экспэртаЭкспэрт ТГ нарадзіўся 4 траўня 1984 году ў Польшчы. Называе сябе крытыкам музычным (але не журналістам!). Марцін - галоўны рэдактар незалежнага музычнага парталу «Пра-Рок» ды рэдактар польскага часопіса «Estrada i Studio». Зараз - сканчвае Варшаўскі ўнівэрсытэт, піша дыплём па тэме «Фэльетаністыка Стэфана Кіселеўскага». Зьяўляецца прыхільнікам Arab Strap і Высоцкага. Ня любіць камуны, марскія песьні ды Боба Марлі. Беларусьсю і беларускай музыкай зацікавіўся праз фэстываль «Басовішча», дзе неаднойчы быў у журы. Зацікавіўся да такой ступені, што выдатна вывучыў беларускую мову ды стаў прасоўваць нашыя гурты на польскі музычны рынак. ![]() Litvintroll узяліся за Броўку навічок гэтага туруУ апошнім туры ў гэтым музычным сэзоне на ТГ – доўгачаканы дэбют. Гурт Litvintroll прэзэнтуе адну з сваіх сьвежазапісаных песень «Пахне чабор» – фольк-мэтал асэнсаваньне вядомага верша Петруся Броўкі. Litvintroll можна назваць сайд-праектам гурта «Стары Ольса». Тры гады таму дудар Андрэй Апановіч з калегамі заснаваў Litvintroll, як гурт сярэднявечнай музыкі. «Спачатку выконвалі акустычную музыку, але па хуткім часе вырашылі паэкспэрымэнтаваць. „Пахне чабор“ – адзін з вынікаў нашых фольк-мэтал экспэрымэнтаў», - кажа Андрэй. ![]() «Народны» гіт ад «Авангардшколы» навічок гэтага туруУ новым туры на ТГ магілёўская група «Авангардшкола» прадстаўляе свой галоўны гіт – песьню «Сумота», якая ўваходзіць у «залаты здабытак» магілёўскага року і лічыцца амаль што «народнай». Гэтая песьня толькі фармальна належыць яе стваральнікам, яна даўно ўжо жыве аўтаномна – жыцьцём падваротняў, паходных вогнішчаў ды нефарматных тусовак, дзе часам пра сам гурт «Авангардшкола» і яе аўтара і ня чулі. ![]() Step: «Я вас задзяўбу двума акордамі» навічок гэтага туруВыканаўца з польскага Беластоку Step: «Хачу рэалізаваць праект, што будзе складацца выключна зь песень, сыграных на двух акордах. Каб пры вогнішчы было лягчэй на гітары выканаць:). На самой справе – задача перад мной вялікая: зрабіць адрозныя песьні на аснове адных і тых жа гукаў». У новым туры на ТГ адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага року на Падляшшы і ды-джэй польскага радыё ESKA прадстаўляе свой новы твор «Калі прыйдзе сон». Назад да гіт-параду угару - up |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||