.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



архіў. гіт-парад. тур # 5 (119)
6—19 лістапада 2009


1Глюкі feat. MAUZER і Green CheКраіна 2.0mp3 hi697
2AkuteАдзіноцтваmp3 hi625
3NakaБяжыmp3 hi420
4Сердце дуракаМаціmp3 hi401
5Нестандартны варыянтУ небаmp3 hi320
6Серебряная свадьбаНовы мостmp3 hi291
7СпратКазачныя сныmp3 hi271
8IQ48 і ДжамбібумДзеўкі каліну ламаліmp3 hi271
9ZM99 feat. Памідораў і IQ48Вечар’Окmp3 hi271
10IvoryПозіркmp3 hi213
11In Search ForКаханьнеmp3 hi185
12TimmНоч і постацьmp3 hi106



Андрэй Мялешка
Экспэрт ТГ А. Мялешка: «Галоўнае — не варыцца ва ўласным соку»
камэнтар экспэрта

Экспэрт ТГ нарадзіўся 21 сьнежня 1975 году. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (2000). Працаваў у газэтах «Пагоня», «Белорусская молодёжная», «Наша Ніва», «Экспресс-новости», «Ніва» (Беласток). Кіраваў у Горадні і на Гарадзеншчыне сеткай незалежнага распаўсюду. У 1997—2002 гадах — арганізатар канцэртаў беларускіх і замежных музыкаў, у прыватнасьці N.R.M., Deviation, ULIS, Касі Камоцкай. Выдаваў музычны праект «Музыкі супраць расізму», прадусаваў шэраг беларускамоўных каманд з Горадні. Лічыць, што беларуская музыка павінна ахопліваць усе стылі і накірункі. падрабязьней

In Search For
In Search For: «Уся сутнасьць у каханьні»
навічок гэтага туру

Гурт In Search For прадстаўляе ў новым туры на ТГ сваю песьню «Каханьне». Вакаліст каманды Ян Жанчак выканаў яе разам з сваёй маці — кіраўнічкай фольк-тэатру «Госьціца» Ларысай Сімаковіч. Песьня стала вядомай пасьля мюзыклу «Дзень Максіма Багдановіча», але Ян просіць разглядаць «Каханьне» найперш, як фінальны твор альбома Faith ягонага гурта In Search For. «Вельмі доўга распавядаць пра канцэпцыю цэлага дыску, з чатыры старонкі гэта зойме, але гэтая кампазыцыя, як падсумаваньне альбома: уся сутнасьць у каханьні». падрабязьней

Akute
Новы праект удзельнікаў «Глюкаў» на ТГ
навічок гэтага туру

Магілёўскі гурт Akute — праект былых удзельнікаў гурта «Глюкі» Рамана Жыгарава і Стаса Мытніка. У новым туры музыкі прэзэнтуюць сваю песьню «Адзіноцтва», якую Раман напісаў якраз пад уражаньнем ад распаду «Глюкаў»: «Я страціў тое, дзеля чаго жыў апошнія дзесяць гадоў, і ўнутры застаўся толькі жудасны вакуум. Сыйшоў з дому, каб пажыць аднаму, нікуды не выходзіў тыдні тры, не здымаў слухаўку. Так напісалася гэтая песьня…» падрабязьней

Timm
Timm: для тых, каму няўтульна
навічок гэтага туру

Праект музыкі Арцёма Паўлёнка — Timm прадстаўляе ў новым туры на ТГ сваю песьню «Ноч і постаць». Арцём кажа, што ў адзін кірунак ягоны праект не ўпіхнеш: «Стылістыка ў нас вельмі разнастайная — ад папсовага гітарна-электроннага індастрыяла да альтэрнатывы і ню-мэтала з рок-балядамі». падрабязьней





Назад да гіт-параду


угару - up





©  Менск
2003-2009
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net