|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
архіў. гіт-парад. тур # 8 (122) 18—31 сьнежня 2009
![]() Уладзімер Пугач галасуе за Akute, «Гаротніцу» і MAUZER камэнтар экспэртаЭкспэрт ТГ нарадзіўся ў Пінску 18 красавіка 1976 году. У 1998 годзе скончыў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «міжнароднае права». Да 2005 году працаваў юрыстам, пасьля цалкам заняўся музычнай кар’ерай. Музыкай займаецца са школы. У 1997 годзе заснаваў гурт No Logo (разам з Арцёмам Лядоўскім), на падставе якога паўстаў гурт «J:морс» (1999). Альбомы гурта неаднаразова траплялі ў топ-10 па выніках продажаў у Беларусі. Уладальнік узнагародаў «Альбом году» і «Рок-рэліз году» («Містэрыя гуку» ў 2005 і 2006 гадах), «Гурт году» («Рок-Каранацыя» 2004—2005), «Поп-рок выканаўца году» і «Альбом году» («Рок-каранацыя»-2006). Да беларускай музыкі ставіцца гэтак жа, як да беларускіх цукерак: спажывае смачныя, а нясмачныя не спажывае. ТГ лічыць ці не адзінай стартавай пляцоўкай для маладых музыкаў, што граюць нерадыйную музыку з пункту гледжаньня айчынных радыёстанцыяў. ![]() «Паэзія граху» ад MAUZER навічок гэтага туруУ новым туры на ТГ — песьня ад гурта MAUZER. На прызнаньне лідэра гурта Яна — «Я люблю боль» найбольш поўна адлюстоўвае канцэпцыю другога альбома каманды — Porna. «Мы зрабілі сапраўды шмат працы, мы прайшлі праз шмат самых разнастайных вядомых і невядомых перашкод і скандалаў, каб падарыць людзям гэты альбом і гэтую песьню», — кажа Ян. ![]() Сумны бялыніцкі блюз навічок гэтага туруЮры Несьцярэнка разам з камандай White Night Blues прадстаўляюць у новым туры на ТГ сваю новую песьню «Мая адзінота»: «У жыцьці кожнага здараюцца такія хвіліны, калі прыходзіць адчуваньне адзіноты, няхай сабе наўкол шмат людзей, але табе самотна. Гэтая песьня найлепш за ўсе адлюстроўвае такі стан, у ёй і закладзеная сутнасьць таго, што мы называем „блюз“», — кажуць навічкі туру. ![]() «Гаротніца»: песьні беларускіх прастытутак навічок гэтага туру«Мы пяем ад імя асацыяльнай дзяўчыны, беларускай прастытуткі, таму не заўжды нашыя тэксты жыцьцясьцьвярджальныя», — кажуць музыкі з гурта «Гаротніца», якія прэзэнтуюць у новым туры на ТГ сваю новую песьню «Далоні». Яны называюць сябе «маргінальным пажарным аркестрам», што ахоплівае музыку ад ска да джазу. Назад да гіт-параду угару - up |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||