. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Atlantica
Пераможцы "Песьні году. Зіма-2005" на "Тузіне"!
Група "Atlantica", за якую аддалі галасы амаль 22 тысячы гледачоў ОНТ падчас галасаваньня за лепшую песьню гэтай зімы, прэзэнтуе сваю самую прыгожую баляду "Gone (Remember My Love)" у 11 туры на "Тузіне гітоў".

"Gone (Remember My Love)" адна зь першых песень групы, якую цалкам напісаў Алекс (Аляксей Набееў), вядомы пад псэўданімам Alex David (даніна колішняй модзе, калі стваралі псэўданімы па прынцыпу "імя+імя" - George Michael, Elton John...). Дагэтуль ён пісаў песьні разам з прадусарам групы Павалам Бараноўскім.

Алекс распавядае:
"Першыя нікіды песьні "Gone (Remember My Love)" зьявіліся яшчэ пры канцы 2003г.Гэта быў даволі цяжкі перыяд як у маім жыцьці, так і ў Дзімітравым (Дзімітр - другі ўдзельнік групы). Тады мы абодва нейкім странным чынам разьвіталіся са сваімі каханымі".
Менавіта расстаньне - тэма песьні.

"Gone" сталася цэнтральнай балядай дэбютнага паўнафарматнага дыску групы "Heavenly", на яе ж быў зьняты кліп з удзелам акторкі Сьветланы Зелянкоўскай. Па сцэнару яна сыграла жанчыну-кілера, якая забівае мужчын, але не іх фізічную абалонку, а душу. Роля Зелянкоўскай аказалася да спадобы: "Мне трэ было граць падкрэсьлена самотную жанчыну, і мой вобраз добра дапоўніла віялянчэль".

Atlantica - "Gone (Remember My Love)" (словы і музыка Аляксей Набееў).
Прэзэнтавана кампаніяй "West Records" і разьмяшчаецца са згоды групы.


SB
15.03.2005.



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Руся & Indiga. Фэн-сайт
мы рэклямуем:
Guda. Афіцыйны сайт гурта



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушная афіша на Тузіне!