|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Нефарматныя “Беларускія Песьняры”
Улад Місевіч, кіраўнік “Беларускіх Песьняроў”: “Мне падавалася, што нашая песьня “Вочы цёмна-сінія”
якраз радыйная, сьвежая і вясёлая. Відаць, ня маю ўяўленьня пра сучасную музыку”. “Беларускія Песьняры” прэзэнтуюць свой новы сынгл у 6-м туры на “Тузіне Гітоў”.Улад Місевіч, кіраўнік “Беларускіх Песьняроў” і удзельнік таго самага “залатога” складу мулявінскіх “Песьняроў”, зрэдчас бывае дома – 7-10 дзён на месяц. “Беларускія Песьняры” ужо які год працуюць у Маскве, дзе маюць уласную студыю і лэйбл. Прыехаўшы зараз, Місевіч вырашыў зайсьці на некалькі беларускіх FM-станцый, каб аддаць у ратацыю новы сынгл групы. Але паўсюль сутыкнуўся са словам “нефармат”. “Мне падавалася, што нашая песьня “Вочы цёмна-сінія” якраз радыйная, караценькая, сьвежая і вясёлая. Відаць, ня маю ўяўленьня пра сучасную музыку”, - апавядае музыка. “Беларускія Песьняры” прэзэнтавалі гэтую песьню ў праграме расейскага каналу ТВЦ “Кто на новенького” і ў гіт-парадзе “Тузін Гітоў”. Аўтар песьні – Алег Аверын – напісаў яе па матывах беларускіх народных песень. Атрымалася своеасаблівая кампіляцыя. Удзельнікі групы лічаць, што ня варта браць тэксты для песень з фальклорных зборнікаў, але варта перарабляць і пераасэнсоўваць народныя творы. Нядаўна група вярнулася з Чэхіі – з сольнага канцэрту ў Карлавых Варах. Цяпер рыхтуюцца да выданьня новага альбому і яго канцэртнай прэзэнтацыі ў маскоўскім Тэатры эстрады (мае адбыцца ў лютым). Пра канцэрты на Беларусі Ўлад Місевіч кажа няўпэўнена: “Калі вялікі канцэрт – вялікія праблемы. Калі будзем граць часьцяком, без публікі можам застацца”. У свой час зладзіць “Беларускім Песьнярам” канцэрт у Менску было праблематычна праз усе недарэчнасьці, зьвязаныя з падзелам спадчыны “Песьняроў”. Але сёлета Місевіч са сваёй групай далі аншлягавы канцэрт у Палацы рэспублікі. Да дзяржаўных “Песьняроў” Улад мае ня надта станоўчае стаўленьне: “Глядзеў нядаўна іх выступ на адкрыцьці “Залатога шлягера” і ўбачыў, што да прафэсыяналізму ім далёка. Адчуваецца замяшальніцтва, бо яны ня могуць знайсьці новы сэнс старых “песьняроўскіх” песень. Дамовіліся ня кпіць адзін з аднаго, але як тут стрымаешся?”. Беларускія Песьняры – Вочы цёмна-сінія (сл.і муз. А.Аверын). Прэзэнтаваная Ў.Місевічам і разьмяшчаецца зь ягонай згоды. SB 16.11.2005. рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|