. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Глюкі
Прагноз надвор’я ад “Глюкаў”
“У Брэсьце – ападкі, у Мазыры – дажджы, а ў Магілёве – панкі”, - магілёўская група “Глюкі” прэзэнтуе песьню “Ападкі” з новага альбома, які выйдзе ў сьнежні. Летась паводле апытаньня наведнікаў канцэртаў “Глюкі” занялі першае месца ў рэйтынге папулярнасьці ў магілёўскай публікі.

Дакладная дата ўтварэньня групы “Глюкі” – невядомая. Як сьведчыць дырэктар групы Віталь Шум, першая згадка пра “Глюкаў” прыпадае на 1998 год. “Менавіта так называўся калектыў з трох чалавек, які выконваў свае песьні на гітары і плястмасавых вёдрах, што замянялі рытм-сэкцыю”. Па хуткіх часе, “Глюкі” прыдбалі сапраўдныя бубны, распачалі паўнавартасныя рэпетыцыі на заводзе “Трансмаш”, паспрабавалі свае сілы ў канцэртах мастацкай самадзейнасьці заводу “Тэхнапрыбор” і запіcалі дэма-альбом (2001).

Віталь Шум прыгадвае той момант, калі “Глюкі” упэўнена ўвайшлі ў лік самых папулярных рок-каманд Магілёву: “Тры гады таму пры падтрымцы творчага аб’яднаньня “Цэнтр Жывога року” яны далі сэрыю канцэртаў у Магілёве, і на адным зь іх – у Лялечным тэатры – яны парвалі публіку на шматкі!”. Сёлета “Глюкі” запісалі свой дэбютны студыйны альбом, які маюць прэзэнтаваць 9 сьнежня ў Магілёве. На “Тузіне Гітоў” музыкі прэзэнтуюць адну з самых забойных сваіх кампазыцыі – “Ападкі”, добра вядомую слухачам магілёўскага “Нашага радыё”.

Глюкі – Ападкі (сл. Аляксей “Лёпа” Паронкін, муз. групы).
Прэзэнтаваная групай і разьмяшчаецца зь яе згоды.

SB
Фота прэзэнтаванае гуртом.
18.11.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Руся & Indiga. Фэн-сайт
мы рэклямуем:
Guda. Афіцыйны сайт гурта



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушная афіша на Тузіне!