. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




IQ48
IQ48: “Цемра сьвятла ня згасіць!”
У 7-м туры на “Тузіне Гітоў” група IQ48 прэзэнтуе сваю новую песьню “Сьвятло ў цемры”, тэкст для якой напісаў Міхал Анемпадыстаў. Гітарыст групы Буза: “Твор - пазытыўны. Толькі гэты аптымізм адлюстраваны праз прызму больш сталага чалавека зь іншым досьведам.

Песьню групы IQ48 “Сьвятло ў цемры ўжо добра ведаюць наведнікі канцэртаў каманды. “Здаровыя лосі” запісалі яе сёлета ў Беластоку для складанкі Аляксандра Памідорава “Дыхаць!”. Пасьля праслухоўваньня ўсіх твораў з дыску, прадусар праекту заўважыў, што “Сьвятло” – бясспрэчны гіт і адна зь лепшых песень на кружэлцы.

- За “Сьвятло ў цемры” трэба падзякаваць вядомаму беларускаму паэту, стваральніку “Народнага альбому” Міхалу Анемпадыставу, - распавядае вакаліст IQ48 Аляксандар “Ash” Ракавец. – Па запрашэньні Лявона Вольскага ён наведаў канцэрт “Дзень зялёнага дрэва”, дзе мы прэзэнтавалі “Вар’ятаў”. А празь некалькі дзён Лявон паведаміў, што Міхал напісаў песьню адмыслова для нашай групы! І калі паступіла прапанова ад Аляксандра Памідорава, мы адразу ведалі, што будзем пісаць. Ужо ў працэсе запісу ўзьнікла ідэя дадаць клявішы, партыю якіх за некалькі хвілінаў напісаў наш саксафаныст Дзяніс Дзеравенка.

“Сьвятло ў цемры” выбіваецца сярод твораў IQ48 сваёй сур’ёзнасьцю. Але хлопцы ня лічаць, што песьня ня надта адпавядае канцэпцыі группы. Наадварот, па словах удзельнікаў каманды, яна ў пэўным сэньсе зьяўляецца этапнай.

- Гэта цалкам пазытыўны і аптэмістычны твор, - кажа гітарыст IQ48 Яўген “Buzza” Бузоўскі. – Толькі гэтыя рэчы адлюстраваныя праз прызму больш сталага чалавека зь іншым досьведам. “Сьвятло” стала нашай першай новай песьняй, якую мы зрабілі пасьля выхаду “Вар’ятаў”. Без сумневу, яна паўплывала на ўсю нашу далейшую творчасьць.

IQ48 - Сьвятло ў цемры (словы Міхал Анемпадыстаў, музыка IQ48).
Песьня прадастаўлена і разьмяшчаецца са згоды прадусара складанкі "Дыхаць!" А.Памідорава.

Алёна Скарабагатая, "Тузін Гітоў"
Фота: westrecords.by
01.12.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Вялікі мэханічны форум. Абмяркуй гэта першым!
мы рэклямуем:
Наш Тэатр. Інтэрнэт-альманах



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Лепшыя песьні з Тузіна на CD!