|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Шостае падарожжа” Касі
Матыў мокрых валасоў, зблытаных з травой і доўгага падарожжа, невядома куды, узьнік пасьля падпісаньня маніфэсту на сходзе беларуска-кельцкага зьвязу.
Песьня “Шостае падарожжа” Касі Камоцкай на словы Ігара Бабкова дэбютуе ў “Тузіне Гітоў”.У новым туры “Тузіна Гітоў” сьпявачка Кася Камоцкая і паэт Ігар Бабкоў прэзэнтуюць песьню “ Шостае падарожжа” з “жывой” праграмы “Акустыка”. Песьня “Шостае падарожжа” на верш Ігара Бабкова была напісаная на пачатку 90-х, упершыню зьявілася ў дэбютным альбоме групы “Новае Неба” - “Дзеці чорнага горада”, і праз 14 год увайшла ў новую праграму “Акустыка”. У “сьвежым” варыянце гэты твор дэбютуе ў 8-м туры на “Тузіне Гітоў”. “Шостае падарожжа” запісана падчас канцэрту Касі разам са Славам Коранем (гітара) і Юліяй Глушыцкай (віялянчэль) у менскім Доме літаратара 30 кастрычніка 2004 году. Зусім нядаўна гэтая праграма была выдадзена на CD. “Гэты тэкст я пісаў адмыслова для Касі, - распавядае філёзаф і паэт Ігар Бабкоў гісторыю стварэньня “Шостага падарожжа”, - ён не друкаваўся ні ў якіх зборніках, увогуле нідзе. Было заданьне напісаць такую баляду, заснаваную на асацыяцыях зь Ірляндыяй. На сходзе беларуска-кельцкага зьвязу мы зь іншымі сябрамі зьвязу падпісалі Маніфэст. Тады павінна было паўстаць нешта накшталт гімну, музычна-тэкстуальнага ўвасабленьня. Так і ўзьнік матыў мокрых валасоў, зблытаных з травой і доўгага падарожжа, невядома куды. Назву “Шостае падарожжа” Кася прыдумала сама”. Гэтая чыста лірычная кампазыцыя без аніякага сацыяльнага аспэкту стала шчасьлівым спадарожнікам “Новага Неба”. Спадар Бабкоў па праву ганарыцца гэтым сваім творам: “Адзін мой студэнт з ЭГУ расказваў, што езьдзіў кудысьці вандраваць і, пачуўшы недзе “Шостае падарожжа”, амаль увесь час сьпяваў яе, натуральна мяркуючы, што гэта плён народнай творчасьці. Аказваецца, гэты твор пайшоў у сьвет...” Кася Камоцкая – Шостае падарожжа (сл. І.Бабкоў, муз. К.Камоцкая і група “Новае Неба”). Разьмяшчаецца са згоды сьпявачкі і аўтара. Аліна Крушынская, "Тузін Гітоў" Фота: Андрэй Лянкевіч 15.12.2005 рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|