|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Песьня ад “самотнага ліцьвіна”
Лідэр групы “P.L.A.N.” Андрэй Плясанаў прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў” новую песьню са свайго першага сольнага альбому “Piosenki samotnego lićvina”.
Кампазыцыя пад назвай “Люстэрка лёсу” дэбютуе ў 5-м туры нашага гіт-параду. “Гэта ў пэўным сэнсе знакавая для мяне песьня, -
кажа Андрэй Плясанаў, - бо цалкам адпавядае маім поглядам на жыцьцё”.Лідэр групы “P.L.A.N.” Андрэй Плясанаў прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў” новую песьню са свайго першага сольнага альбому “Piosenki samotnego lićvina”. Кампазыцыя пад назвай “Люстэрка лёсу” дэбютуе ў 5-м туры нашага гіт-параду. “Гэта ў пэўным сэнсе знакавая для мяне песьня, - кажа Андрэй Плясанаў, - бо цалкам адпавядае маім поглядам на жыцьцё”. Аўтарства твору “Люстэрка лёсу” належыць сябру музыкі - Леаніду Пятрэнку, які мае тры кнігі расейскамоўных вершаў. Яе першы варыянт уваходзіў яшчэ ў рэпертуар папярэдняга музычнага праекта Андрэя Плясанава – групы “Прощай, молодость”. У 1996 годзе гэтая песьня, сыграная дуэтам Андрэй Плясанаў – Аркадзь Юшын, прагучала ў поўгадзінным дакумэнтальным фільме пра А.Плясанава. На беларускую мову тэкст зусім нядаўно пераклаў яшчэ адзін добры знаёмы А.Плясанава – музычны крытык Вітаўт Мартыненка. У запісу ўзялі ўдзел Кацярына Радзько (віяланчэль), Анатоль Стэцэнка (баян), Алесь Бразгоўка (гітара). Сольны праект Плясанава ўжо гатовы да выданьня. Музыка кажа, што на ім сабраныя песьні, вытрыманыя ў народнай стылістыцы: “Менавіта таму было вырашана не рабіць яго пад шыльдай “P.L.A.N.” – цалкам рокавага праекту”. Андрэй Плясанаў – Люстэрка лёсу (муз. А.Плясанаў, сл. Л.Пятрэнка, пераклад В.Мартыненка). Разьмяшчаецца са згоды А.Плясанава SB Фота: Анатоль Мяльгуй 01.11.2005 рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|