. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Pomidor/off
Памідор з прыветам Шабанам
“У кожным горадзе ёсьць сваё месца, пра якое кажуць “не хадзі на той канец”. Шабаны некалі, як тыя кіеўскія Валы, карыстаюцца своеасаблівай славай. Гэты раён ужо даўно мітазаваны”, - Аляксандар Памідораў прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю новую песьню – “Шабаны”.

Група “Pоmidor/off” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю новую песьню – “Шабаны”. Лідэр групы Аляксандар Памідораў прысьвячае яе аднаіменнаму менскаму мікрараёну. “Ці ня ў кожнага менчука нешта зьвязанае з Шабанамі. Я ў гэтым раёне ня жыў, але неаднойчы меў там цікавыя прыгоды. У кожным горадзе ёсьць сваё месца, пра якое кажуць “не хадзі на той канец”. Шабаны некалі, як тыя кіеўскія Валы, карыстаюцца своеасаблівай славай. Гэты раён ужо даўно мітазаваны”, - апавядае музыка. Зь яго словаў, песьня “Шабаны” – гэта гісторыя аднаго вечара ў люмпэнізаванай кампаніі. “Таму аніякай намінкі на ваш партал у фразе “Тузін бухае” ня варта шукаць, - папярэджвае Памідораў, - там вядзецца пра дванаццаць чалавек, якія бухаюць, хоць грошы на бухло дасталі толькі два зь іх”. “Да ўсяго – як грунтоўна і важка гучыць: ША-БА-НЫ!” – усьміхаецца Аляксандар.

Песьня “Шабаны” увойдзе ў складанку “Дыхаць!”, выхад якой плянаваўся на восень, але быў адкладзены з тэхнічных прычынаў, а таксама зьяўляецца часткай новага альбому групы “Pоmidor/off” пад працоўнай назвай “Ліміт”.

Pоmidor/off – Шабаны (сл. А.Памідораў, муз. групы).
Песьня прадастаўлена і разьмяшчаецца са згоды прадусара складанкі "Дыхаць!" А.Памідорава.

SB
Фота: pomidoroff.net
17.11.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Вялікі мэханічны форум. Абмяркуй гэта першым!
мы рэклямуем:
Наш Тэатр. Інтэрнэт-альманах



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Лепшыя песьні з Тузіна на CD!