. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Менскі рок-гурт Siver
"Siver" уздымае свой "Сьцяг"
Песьня маладой менскай каманды "Рэчы хатнія" з удзелам лідэра групы "Нэйра дзюбель" А.Кульлінковіча - навічок на "Тузіне Гітоў". Я.Шапчыц: "Лічу гэтую песьню самай удалай са "Сьцягу брыгады", але яна не сфармуе ўяўленьне пра цэлы альбом, бо ён надта разнаплянавы ў нас атрымаўся".

Менская група "Siver" зь лёгкасьцю бы перамагла ва ўяўнай намінацыі "Лепшы рок-дэбют-2005", калі б не адна акалічнасьць... Калі іх першы дыск "Сьцяг брыгады" быў цалкам запісаны й зьведзены, плянаваўся рэліз і канцэрты, лідэр-вакаліст групы Антон Казураў зьехаў за мяжу, у сувязі з чым творчае існаваньне групы прыпынілася.
Тэхнічны дырэктар і басіст "Siver'а" Яўген Шапчыц кажа, што для іх ад'езд лідэра апынуўся поўнай неспадзеўкай. Але ўдзельнікі групы вырашылі дапрацаваць альбом і запрасілі лідэра групы "Нэйра дзюбель" Аляксандра Кульлінковіча агучыць г.зв. літаратурна-драматычную частку праграмы.
"Да супрацы з групай "Siver" Куляшоў для мяне быў ня болей, чым прозьвішча з кнігі па беларускай літаратуры. Але, калі я ўнікнуў у ягоныя творы, выявілася, што Куляшоў - мудрагеліста-брутальны паэт. Часам ягоныя вершы проста "даха_зрываючыя", - кажа Кульлінковіч. Пачатак працы над "Сьцягам..." супаў у Кульлінковіча з заканчэньнем працы над альбомам "дзюбелей" - "Танкі" і наклаў пэўны адбітак на яго (паслухайце песьні "Камсамольскі білет" і "Жыцьцё").

"Сьцяг брыгады" зроблены па матывам аднайменнай паэмы Аркадзя Куляшова і ўяўляе з сябе канцэптуальную рок-опэру. Пра далейшыя перспектывы існаваньня каманды Яўген Шапчыц кажа: "Антон Казураў абяцаў вярнуцца на Радзіму, праўда, ня кажа, калі менавіта. Тады і распачнем усё. Галоўнае, што не з чыстага аркушу, бо маем ужо дыск".
У новым туры на "Тузіне гітоў" група "Siver" сумесна з Аляксандрам Кульлінковічам прэзэнтуюць песьню "Рэчы хатнія". "Лічу гэтую песьню самай удалай са "Сьцягу...", - кажа Я.Шапчыц, - але яна не сфармуе ўяўленьне пра цэлы альбом, бо ён надта разнаплянавы ў нас атрымаўся".

Siver & Кульлінковіч - Рэчы хатнія (музыка: А.Казураў, словы: А.Куляшоў)
Разьмяшчаецца са згоды групы.


SB
photo - Wiecier Mechaniczny

03.11.2005.



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Руся & Indiga. Фэн-сайт
мы рэклямуем:
Guda. Афіцыйны сайт гурта



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушная афіша на Тузіне!