|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Амаль па Рэмарку
Step прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў” сваю новую песьню - “Спалох”, напісаную пад уражаньнем ад твораў пісьменьніка
Эрыка Марыі Рэмарка. “Мы мусім карыстацца досьведам нашых продкаў, а ня грубай сілай”, - кажа музыка.У новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю новую песьню “Спалох” прэзэнтуе Step – адзін з пачынальнікаў беларускага рок-руха ў Польшчы. Словы да яе музыка напісаў яшчэ пяць год таму, а музыка зьявілася сёлета. Цікава, што Step запісаў “Спалох” у студыі без жывых інструмэнтаў, скарыстаўшы кампутарныя эфэкты. Песьня мае выразную пацыфісцкую скіраванасьць. Стэп апавядае, што граючы яшчэ дзесяць год таму ў групе VIADRO, ён пісаў тэксты, у якіх выступаў супраць вайны і гвалту. Па прачытаньні прозы пісьменьніка Эрыка Марыі Рэмарка тыя пачуцьці толькі ўзмацніліся: “Кніжка “На захадзе бязь зьменаў” моцна на мяне паўплывала, - кажа Стэп. – Вайна забівае не людзей, а чалавечнасьць. Герой Рэмарка ня думае пра перамогу сваёй дзяржавы, ён успрымае вайну, як безсэнсоўную барацьбу з самім сабою”. У творах Рэмарка выступае і тэма каханьне, як і ў гэтай песьні Стэпа. “На жаль, у Рэмарка няма гэпі-энду, і песьня “Спалох” таксама нечакана абрываецца, як жыцьцё ягоных герояў”, - працягвае музыка. Стэп лічыць, што чалавек мае што супрацьставіць усім негатыўным зьявам, што акаляюць кожнага. “І гэта нешта ні ў якім выпадку не сіла. Гэта розум і вопыт нашых продкаў”. Step – Спалох (муз. і словы Лукаш “Стэп” Стэпанюк). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB 13.12.2005 рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|