. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Шляхта
“Шляхта” пра “Менск-city”
Беларускі рэперы з “Шляхты” прадстаўляюць ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю песьню “Менск-city”. “Беларускамоўны рэп ня горш ад расейскага (расейскамоўнага) рэпа, які зараз дамінуе ў Беларусі”, - кажа MC-S – удзельнік аднаго зь нешматлікіх беларускамоўных хіп-хопавых праектаў.

Беларускі хіп-хопавы праект “Шляхта” прадстаўляе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю песьню “Менск-city”. MC-S і МС Вояр, якія выконваюць гэтую тэму, кажуць, што тэкст да песьні зьявіўся яшчэ шэсьць год таму. Пра свой твор кажуць: “Натуральна, гэта праява павагі і любові да свайго роднага горада. Болей ня скажаш – усё ў тэксьце”. Цікава, што пры напісаньні музычнага суправаджэньня беларускія рэперы скарысталі сэмплы Rolling Stones.

“Шляхта” ўтварылася яшчэ ў 1999 годзе (тады пад назвай “L.I.G.A.”). Адна зь першых іхніх тэмаў – кавэр на “Касіў Ясь канюшыну”. Каманда ў беларускім рэпе ўнікальная. Бо адна зь нешматлікіх. “Мэта нашай творчасьці – развіцьцё такога напрамка беларускай музычнай культуры як беларускамоўны рэп. Каманды, якія чытаюць цалкам па-беларуску можна пералічыць па пальцах адной рукі, а астатнія, калі і робяць нешта на сваёй мове, то гэта адна–дзьве тэмы. Мы хочам паказаць, што беларускамоўны рэп ня горш ад расейскага (чытайце расейскамоўнага) рэпа, які зараз дамінуе ў Беларусі, а нават і ў чымсьці лепей і таксама самабытны”, - кажа MC-S.

Сёлета каманда абудзілася пасьля двухгадовага перапынку. За гэты час, як мяркуюць удзельнікі “Шляхты”, мала што зьмянілася ў беларускамоўным рэпе. У бліжэйшы час “Шляхта” мае запісаць тэму на верш Янкі Купалы.

Шляхта - Менск-city (сл. Сяржук (MC-S), муз. Шляхта/Rolling Stones).
Разьмяшчаецца са згоды гурта.

SB
30.11.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Аляксандра і Канстанцін. Афіцыйны сайт дуэта
мы рэклямуем:
žygimont VAZA official website



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Слушная афіша на Тузіне!