. .
home
home



чырвона-банэрная рэкляма:




Usplёsk
Някісла рэальныя
Група з Маладэчна “Usplesk” дэбютуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” зь песьняй “Мара”, у якой апяваецца той момант, калі мара пераўтвараецца з блакітнага міража ў гарачую ліпкую лужыну...

Прэзэнтацыя ў Моло абяцае быць някісла рэальнай, заплянаваныя ўсе складнікі ахвігенага чаду, для Моло гэты канцэрт можа стаць нечым новым, бо яго канцэпцыя зусім розьніцца ад таго, што муціцца ў горадзе...”, - гэткую абвестку разьмесьцілі на сваім сайце музыкі з групы “Usplesk” напярэдадні прэзэнтацыі свайго дэбютнага альбома ў сваім родным Маладэчне. Альбом пад назвай “КАРАгод” зьявіўся ў продажы некалькі месяцаў таму. На карэнчыку дыску – сапраўды някіслы надпіс: “Купі сабе сябе! Табе! Пра што ты думаеш і ня можаш выразіць словамі. Што адчуваеш і ня ведаеш як з гэтым быць. Ад чаго табе так салодка, калі ты плачаш. Што цэніш больш за каштоўную рэч. Табе прызначаецца!”. Альбом сьведчыць, што зьявіліся годныя беларускамоўныя канкурэнты шалёнапапулярных “Кукол”. Ірваныя рытмы, жорсткія гітары, электроніка і плынь сьвядомасьці, - спалучэньне, якое сёньня шмат каму да спадобы. Лірычны герой “КАРАгоду” – выпускнік школы, які блытаецца між “закавулкаў, клетак, белых кветак і чорных метак”, але ўжо ведае, што хоча ад гэтага жыцьця: “Я ўсім дакажу, што я нумар адзін, куплю машыну, адчыню магазін!”, - так проста і пяецца ў песьні “КаніCOOLы”.

Праўда, у новым туры на “Тузіне Гітоў” маладэчанскія музыкі прэзэнтуюць ня гэтую песьню. Навічок 8-га тура – твор “Мара”. “Гэтая тэма стала адбіткам лета мінулага года: іржавыя трамваі, чырвоныя закаты, +25, тапаліная завея , жоўтая стома, дотыкі, пацалункі, - апавядае лідэр каманды Shust. – У песьні апавядаецца пра той сьлізкі момант, калі мара пераўтвараецца з блакітнага міража ў гарачую ліпкую лужыну...

Usplesk – Мара (музыка і словы групы).
Разьмяшчаецца са згоды групы.

SB
13.12.2005



рэкляма. чырвоная й банэрная:




угару - up



мы рэклямуем:
Вялікі мэханічны форум. Абмяркуй гэта першым!
мы рэклямуем:
Наш Тэатр. Інтэрнэт-альманах



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








Тузін Гітоў на Радыё Мінск
Тузін Гітоў 2005 на CD
Basowiszcza на Тузіне Гітоў
Энцыкляпедыя беларускай папулярнай музыкі

Лепшыя песьні з Тузіна на CD!