|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Чукча” ад “Зьмяі”
“Зьмяя” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” першую песьню з новага альбому групы “ГОСТ”.
Песьня называецца “Чукча”, хоць на альбоме яна будзе мець куды больш доўгі назоў –
“Песьня пра чукчу Ганса, які хацеў скрасьці ў свайго суседа аленя, але яму не дазволіла гэта зрабіць сумленьне”.“Зьмяя” - адзін з ляўрэатаў “Басовішча-2005” - прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” першую песьню з новага альбому групы “ГОСТ”. Апавядае вакалістка групы Зоя Каральчук: “Песьня называецца “Чукча”, хоць на альбоме яна будзе мець куды больш доўгі назоў – “Песьня пра чукчу Ганса, які хацеў скрасьці ў свайго суседа аленя, але яму не дазволіла гэта зрабіць сумленьне”. Гітарыст групы Ўладзімер Сахончык дадае: “Хоць насамрэч у песьні не кранаецца тэма крадзяжу аленей, затое ёсьць пра сумленьне”. Зоя разважае: “У розуме кожнага прысутнічаюць цёмны і сьветлы бок – дабро і зло, нябесныя і д’ябальскія сілы. Кожны сьведама зьдзейсьняе нейкія ўчынкі і адначасова адчувае правільнасьць і няслушнасьць сваіх дзеяньняў. Гэта і ёсьць адвечная барацьба, барацьба дзьвюх супрацьлегласьцяў. Гэта і ёсьць сапраўдная гісторыя”. “Зьмяя” на новым альбоме сьвядома ідзе на ўскладненьне музычнай мовы. Вакалістка Зоя кажа: “Мы адмовіліся ад “куплетна-прыпеўнай” схемы, цяпер мы пішам міні-рок-опэры!”. Удзельнікі групы тлумачаць выбар назвы альбома – “ГОСТ” - тым, што яны паставілі сабе за мэту быць непадобнымі да іншых. У. Сахончык кажа: “Мы ня хочам выглядаць музыкамі “па ГОСТу” - чарговымі клонамі заходніх ці мясцовых рок-зорак. Вось чаму ў нашых новых кампазыцыях можна будзе адчуць уплыў і адгалоскі ня толькі nu-metal, hardcore, але і фолка, джаза і блюза”. Зьмяя – Чукча (сл. З.Каральчук, муз. гр.“Зьмяя”). Разьмяшчаецца са згоды групы. SB 28.11.2005 рэкляма. чырвоная й банэрная: угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|