.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
. Тузін Гітоў
Тузін Гітоў студыя OSMOS


чырвона-банэрная рэкляма:



moZart
moZart прасунуўся і разбурыў міт пра БТ
| 12-03-2010 | Музычныя навіны

Песьня гурта moZart «Ласкавы жах» атрымала сваё відэаўвасабленьне, дзякуючы высілкам здымачнай каманды праграмы «ПРОдвижение+»: «Па-шчырасьці, удзел жывых беларускамоўных гуртоў у гэтым праекце не такі ўжо і часты. Таму нам было прыемна адчуваць сябе, калі не першапраходцамі, то як мінімум людзьмі, якія разбурылі міт пра тое, што шлях на беларускае тэлебачаньне закрыты».падрабязьней



Port Mone
Гурт, што стварае цішыню
| 12-03-2010 | Музычныя навіны

Таямнічы гурт, што вызнае стылістыку інструмэнтальнага эмбіенту, наважыўся на прэзэнтацыю сваёй праграмы Dip у родным Менску. Дыск выйшаў летась на расейскім лэйбле «Геометрия» і быў прызнаны адным з галоўных беларускіх альбомаў 2009 году. 13 сакавіка гурт Аляксея Варсобы прадставіць беларускае выданьне Dip. «Мы найперш імкнемся граць такім чынам, каб атрымалася цішыня», — прызнаецца лідэр Port Mone Аляксей Варсоба.падрабязьней



Сяргей Пукст
Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

Музыкант, які падкрэсьлена ня меў дома тэлевізара, пагадзіўся на прапанову стаць вядучым. Сяргей будзе весьці праграму «Бульбокс» у этэры Восьмага тэлеканалу. «Выходзіць нешта цікавае. Прынамсі больш разьняволенай праграмы на нашай тэлевізіі я ня ведаю». Пукст мае абмеркаваць з гасьцямі праграмы самыя насутныя праблемы, як то адсутнасьць эратызму ў беларускай музыцы. Так супала, што Пукст стаў ня толькі тэлевядучым, але яшчэ і бацькам.падрабязьней



у гіт-парадзе. тур #13 (127)
| 5—18 сакавіка 2010 | увесь гіт-парад, навіны гіт-параду
галасуйце штодня за адну, дзьве альбо тры песьні


J:морсМаё сонца (канцэрт у тэатры)
AmarokaTrably
Глюкі feat. MAUZER і Green CheКраіна 2.0
ScianaКім я быў
MAUZERЯ люблю боль
AkuteАдзіноцтва
N.R.M.Палітыка-паралітыка
Лявон ВольскіДай мне знак
Сердце дуракаМаці
NakaБяжы
ZM99Неба
VokaБелая жанчына зь дзіцём
падрабязьней  


J:морс
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

З нагоды выхаду CD і DVD-выданьня «Канцэрт у тэатры» гурт «J:морс» раздаў аўтографы і адказаў на пытаньні цікаўных у дыскарні «Містэрыя гуку». У Пугача пыталіся пра рознае — пра яго погляды на стыль «поп-рок», пра далейшую супрацу зь Лявонам Вольскім, пра ролю і значэньне тэкстаў. Наконт ідэі ўвасьці ў склад «Крамбамбулі» сьпявак адно толькі аджартаваўся.падрабязьней



MetalFront.org
MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

Арганізатары прэміі бяруцца абвергнуць стэрыятып пра айчынную мэтал-сцэну: «Чамусьці яе прынята параўноўваць з балотам і лічыць адсталай ды беспэрспэктыўнай. Нашая цырымонія давядзе неабгрунтаванасьць такіх выказваньняў». 12 сакавіка на MetalFront.org Music Awards будуць прадстаўленыя лепшыя дасягненьні беларускага мэталу, готык-музыкі ды індастрыэлу.падрабязьней



Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі
Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
| 10-03-2010 | Музычныя навіны

Cамыя значныя рок-паэты Беларусі канца XX — пачатку ХХІ ст. вырашылі зладзіць сустрэчу са сваімі прыхільнікам, каб абмеркаваць паралельнасьць тэмаў у сваіх тэкстах ды розьніцу ў трактаваньні тых жа падзеяў, вобразаў і паняцьцяў, а таксама пачытаць новыя і старыя творы. «Гэта будзе сустрэча з чытачамі ў клясычным разуменьні такога фармату», — кажа Міхал Анемпадыстаў.падрабязьней






апошняя статыстыка

На "Тузіне Гітоў" у ЛЮТЫМ 2010:
1.013.687 зваротаў,
47.469 наведнікаў,
217.846.097 Kb трафіку,
71.425 спампоўваньняў песень.

Самыя папулярныя песьні mp3:
Vicious Crusade - Апошні сьпеў - 2.720 спампоўваньняў,
Вольскі Лявон - Дай мне знак - 2.101 спампоўваньне,
Глюкі feat. MAUZER і Green Che - Краіна 2.0 - 1.755 спампоўваньняў.
... падрабязьней (усе сьпісы Top Download песьняў).

Самыя папулярныя артыкулы:
The Toobes: «Мы упираемся в язык» - 18.937 зваротаў,
«Nothing Else Matters» па-беларуску - 2.948 зваротаў,
Чортаў тузін самых правакацыйных беларускіх відэакліпаў - 1.673 звароты.
... падрабязьней (статыстыка)



угару - up







©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта


аdлiга. 100% дызайну

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
«Тузін Гітоў» http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.


выраблена на fromby.net