|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Рок-каранацыя 2005
<< на галоўную "Рок-Каранацыі"
Фотарэпартаж з цырымоніі ад Андрэя Лянкевіча | 01.03.2006 | ![]() Кліп году: Турысты (Крамбамбуля). А сцэне "крамбамбульцы" запальвалі ня менш цікава ![]() Сцэпрыз "За адданасьць рок-ідэалам" - Клюб "Графіці" ![]() Прыз глядацкіх сымпатый: Фляўс і Кляйн ![]() Блюз-рок выканаўца: Крама ![]() А да гэтай паненкі за сваім прызам чамусьці ніхто на сцэну не падняўся ![]() А хто сказаў, што N.R.M. не выступалі? ![]() Русін прыхільнік дорыць ёй кветкі. Са сьпіны нават не відаць, хто гэта :) ![]() Neuro Dubel. Іхнія Таnki прызнаныя за "Альбом году" J_Морс. Ні вашым, ні нашым | 01.03.2006 | Магчыма камусьці ўчорашняя выніковая “Рок-каранацыя 2005” запомніцца не аншлягам у канцэртовай залі “Мінск”, не цікавым і насычаным сцэнарам і рэжэсурай цырымоніі, што запрапанавалі арганізатары... А запомніцца тым дзіўным фактам, што пераможца адной з галоўных намінацыяў “Група году” не ўзьняўся на сцэну за сваёй каронаю й дэманстратыўна пакінуў залю. Дэкляруючы сваю пасьлядоўнасьць (пасьля адмовы ўдзельнічаць у агіт-канцэртах “За Беларусь”) група “J_Морс” абвінаваціла цырымонію “Рок-каранацыя” ў “палітычнай афарбоўцы” й адмовілася на ёй выступаць. Кароны раздадзеныя. Заслона | 01.03.2006 | Адраджэньне цырымоніі “Рок-каранацыя” пасьпяхова адбылося. Безумоўна, цешыць факт вяртаньня пасьля некалькіх адрынутых гадоў гэтае легендарнае прэміі. Да відавочных плюсаў апошняй “Каранацыі 2005” можна аднесьці добрую глядацкую цікаўнасьць (у КЗ “Мінск” быў аншляг, а квіты былі распрададзеныя ўжо за тыдзень да даты цырымоніі), модную сцэнічную рэжэсуру імпрэзы, прыемную ўвагу журы да няменскіх выканаўцаў і пэўную сьмеласьць арганізатараў, якія стрымалі слова й не збаяліся даць месца тым выканаўцам, безь якіх айчынны рок аніяк ня можа быць паўнавартным. Да рэфлексыяў на тэму цырымоніі, аналізу плюсаў і мінусаў мы абяцаем яшчэ вярнуцца. А зараз – галоўнае. "Тузін Гітоў" публікуе поўны сьпіс пераможцаў цырымоніі “Рок-каранацыя 2005. “Рок-каранацыя-2005”: названыя прэтэндэнты ва ўсіх намінацыях | 09.02.2006 | Пасьля 1-га тура галасаваньня журы вызначыліся намінанты “Рок-каранацыі-2005”. Да другога тура галасаваньня падлучаюцца абанэнты МТС і Velcom, а таксама наведвальнікі “Тузіна Гітоў”. Цырымонія падзяляецца на ўзнагароджаньне лепшых рэгіянальных калектываў (вызначаецца аргкамітэтам), вылучэньне лепшых у спэцыялізаваных намінацыях (група году, альтэрнатыва, блюз-рок, фолк, праект году) і асноўных (выканаўца году, рок-князёўна, дэбют, кліп, песьня, альбом). “Тузін Гітоў” друкуе правілы галасаваньня і сьпіс намінантаў “Рок-каранацыі-2005”. названыя ўдзельнікі ад рэгіёнаў
| 02.02.2006 |Аргкамітэт фэстывалю “Рок-каранацыя-2005” назваў рэгіянальныя групы, якія возьмуць удзел у цырымоніі ўзнагароджаньня 28 лютага ў КЗ “Мінск”. Прадусар фэстывалю Юры Цыбін кажа, што была зроблена велізарная падрыхтоўчая праца па іх вызначэньні. “Мы праслухалі дзясяткі запісаў, пабывалі на фэстывалях і канцэртах у розных гарадах, прааналізавалі рэспубліканскую прэсу і прыйшлі да канчатковага выніку”. Нагадаем, што ўпершыню на “Рок-каранацыі” выступяць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. банэр 100*115: ![]() Код: <a href="http://music.fromby.net/karona/" target="_blank" title="music.fromby.net">
<img src="http://music.fromby.net/karona/karona_100x115.gif" alt="Рок-каранацыя" width="100" height="115" border="0"></a> |
|
|