|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Рок-Каранацыя 2006
<< на галоўную "Рок-Каранацыі"
“Rasta”: “Мы адчувалі ў сабе сілы!”
| 26.02.2007 | “За мінулы год мы пасьпелі выступіць на буйных фэстах у Эўропе, пабачылі розную публіку. Каб прыехаць на “Рок-Каранацыю”, мы без ваганьняў адклалі адзін з канцэртаў ва Ўкраіне, бо вельмі прыемна, што наша родная беларуская публіка не забывае і цэніць нас на Радзіме!” – прамовіў са сцэны “Рок-Каранацыі” лідэр гурту “Rasta”, які атрымаў сёлета галоўную карону. Па сканчэньні ўрачыстай цырымоніі Павал Паўліхін, гітарыст “Rasta”, адказаў на некалькі пытаньняў “Тузіна Гітоў”.
“Рок-каранацыя” – пераможцы вызначаныя
| 26.02.2007 | 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбылася 11-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў “Рок-каранацыя 2006”. Пад час яе былі названыя пераможцы ва ўсіх намінацыях. Галоўная карона дасталася гомельскаму гурту Rasta. Альбомам году прызнаны “Босиком по мостовой” гурта J:Морс. “Тузін Гітоў” зьмяшчае поўны сьпіс пераможцаў і ўладальнікаў адмысловых узнагародаў “Рок-каранацыі 2006”. галоўная Рок-Карона
| 24.02.2007 | Апошняй і самой галоўнай у шэрагу намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны, зьяўляецца Галоўная Рок-Карона – прыз самаму актыўнаму і запатрабаванаму выканаўцу. Сёлета для вызначэньня лепшага была створана адмысловая Генэральная рада. Галоўны вынік галасаваньня будзе вядомы непасрэдна на самой цырымоніі ўручэньня, якая адбудзецца заўтра. На галоўны прыз прэтэндуе два выканаўцы... намінацыя “Праект году”
| 23.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе “Праект году”. У гэтую намінацыю патрапілі тыя складанкі ці сайд-праекты гуртоў, якія пабачылі сьвет у 2006 годзе: V/A “Xlam”, Ляпис Трубецкой – “Мужчины не плачут”, V/A “Прэм’ер Тузін 2006”, V/A Ларыса Геніюш – Жыць для Беларусі. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага. намінацыя “Альбом году”
| 23.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе – намінацыя, якую называюць адной з галоўных – “Альбом году”. Сёлета ў гэтай катэгорыі намінуюцца наступныя рэлізы, якія пабачылі сьвет у 2006 годзе: “The Age of Moverment” ад гомельскага гурта Rasta, “Босиком по мостовой” ад J:Морс, “Заенька” ад Indiga і “Танга з ружай” Зьмітра Вайцюшкевіча. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага. “Выканаўца году”
| 22.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьні намінацыяў сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны. На чарзе – адна з самых пачэсных узнагародаў – “Выканаўца году”. Менавіта ў гэтай намінацыі вызначыць пераможцу было вырашана “Народным галасаваньнем” – цягам тыдня цягнулася галасаваньне праз SMS ды партал “Тузін Гітоў”. Сёлета ў гэтай катэгорыі намінуюцца Янка Маўзэр, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Леанід Паўлёнак. Хто стаўся пераможцам стане вядома на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага. намінацыя “Гіт году”
| 21.02.2007 | На “Тузіне Гітоў” – прадстаўленьне чарговай намінацыі цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны – “Рок-Каранацыя-2006”. Сёлета на Карону ў гэтай катэгорыі прэтэндуюць: “Заенька” (Indiga), “Гадзючнік” (N.R.M.), “Не умирай” (J:морс), “Сьвятло ў цемры” (IQ48), “Аўтабіяграфія” (Вольскі і Варашкевіч). Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі 25 лютага ў КЗ “Мінск”. “Кліп году”
| 21.02.2007 | У працяг прадстаўленьня намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня “Рок-Каранацыя-2006” – першая намінацыя з другой часткі. “Кліп году” – адна з традыцыйных ужо намінацыяў. Сёлета журы галасавала за чатыры відэаролікі, рэжысэр аднаго зь іх па выніку галасаваньня і атрымае карону за “Кліп году”. У ліку намінантаў на ўзнагароду – Тацяна Кушнер (кліп beZ bileta – “Место для тебя”), Уладзімер Янкоўскі ("Apple Tea"), Максім Сіры (J:морс - "Принцесса") і Мацьвей Сабураў (Ляпіс Трубяцкой - "Андрюша"). Пераможца будзе абвешчаны на цырымоніі ў КЗ “Менск” 25 лютага. “Хіп-хоп выканаўца году”
| 20.02.2007 | Да пачатку сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя” застаецца некалькі дзён. “Тузін Гітоў” працягвае знаёмства з намінацыямі цырымоніі. На чарзе – адна з новых катэгорыяў у гэтым годзе - “Хіп-хоп выканаўца году”. У лік прэтэндэнтаў на першую ў гісторыі “Каранацыі” – “Хіп-Хоп-Карону” прэтэндуюць: гомельскі праект “Городская тоска”, менская каманда “Неумолкаемые” і рэпэр Krou/CpB. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Намінацыя “Рок-выканаўца году”
| 19.02.2007 | На чарзе прадстаўленьняў – чарговая намінацыя сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. Экспэртная рада гэтай намінацыі ў выніку галасаваньня вылучыла чатырох прэтэндэнтаў на карону. Гэта Zet, Indiga, Атмараві і Drum Ecstasy. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. “Поп-рок выканаўца году”
| 17.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае знаёміць сваіх наведнікаў з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. На чарзе – адна з новых сёлетніх намінацыяў – “Поп-рок выканаўца”. З усіх прэтэндэнтаў журы адабрала чатыры намінанты. Гэта “КлЁндайк”, “beZ bileta”, “J_Морс” і Пятро Ялфімаў. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Намінацыя “Пазытыўная музыка”
| 15.02.2007 | У працяг знаёмства наведнікаў “Тузіна Гітоў” з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Адна з новых намінацыяў – “Пазытыўная музыка”, якая ўключыла музыкаў, што працуюць у такіх кірунках, як ска/ска-панк/рэгі/арт і нясуць станоўчыя эмоцыі ў масы. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону ў гэтай намінацыі сталі гурты “Вірус Ліха”, “”Нагуаль” і “Пару рублей”. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Намінацыя “Традыцыі і сучаснасьць”
| 14.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае знаёміць сваіх наведнікаў з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. На чарзе – намінацыя “Традыцыі і сучаснасьць”, у якой бяруць удзел выканаўцы, што працуюць у этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняй музыцы. Журы адабрала наступных намінантаў. Адзін зь іх і атрымае “Фолк-Карону”. Гэта – “Аляксандра і Канстанцін”, “Стары Ольса”, “Ur’ia” і “Pete-Paff”. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Намінацыя “Сьпеўная паэзія”
| 09.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьне ўсіх намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Адна з новых намінацыяў – “Сьпеўная паэзія”. Выканаўцаў аўтарскай песьні, гарадзкога шансону, кабарэ было вырашана вылучыць асобна, бо гэтыя музычныя плыні апошнім часам досыць актыўна разьвіваюцца. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону сталіся Тацьцяна Беланогая, Андрэй Плясанаў і гурт P.L.A.N., Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі і Віктар Шалкевіч. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. “Цяжкая музыка”
| 08.02.2007 | “Тузін Гітоў” распачынае прадстаўленьне ўсіх намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Першай на чарзе абсалютна новая намінацыя “Цяжкая музыка”. Прадстаўнікоў гэтага кірунку неяк абміналі ўвагай на ранейшых цырымоніях, хоць беларуская цяжкая музыка мае вядомасьць у сьвеце. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону сталіся гурты “Tav.Mauzer”, “Znich”, “Sok”, “Rasta”. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”.
Галасаваньне за "Выканаўцу года"
| 03.02.2007 | “Выканаўца году” – тая намінацыя на цырымоніі “Рок-Каранацыя”, пераможцу якой абіраюць самі прыхільнікі беларускай музыкі. Галасаваньне будзе цягнуцца роўна тыдзень – ад 5 лютага да 12 лютага. Кожны можа аддаць свой голас раз на дзень як з дапамогай інтэрнэту, так і праз SMS. Галасаваньне ў інтэрнэце будзе праходзіць на старонцы генэральнага інфармацыйнага спосара “Рок-Каранацыі-2006” – інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў”. Ахвочыя прагаласаваць праз SMS (для апэратараў VELCOM, МТС, DIALLOG) могуць даслаць на кароткі нумар 7755 лічбу, якая адпавядае нумару намінанта. Вынікі будуць абвешчаны непасрэдна на цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Галасаваньне ладзіцца пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі СТРЫМЛАЙН (партал www.333.by). Галасаваньне праходзіла з 5 па 12 лютага 2007. Галасаваньне праз інтэрнэт: З аднаго кампутара можна падаць толькі адзін голас на суткі. Галасаваньне праз sms: Нумар, на які належыць адсылаць паведамленьне (агульны для апэратараў МТС, VELCOM і DIALLOG) - 7755 На гэты нумар высылаецца лічба (толькі лічба, без прабелаў ды іншых сымбаляў!), якая адпавядае намінанту - пазначаная ніжэй. Галасаваньне ладзіцца пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі СТРЫМЛАЙН (партал www.333.by). Галасаваць можна штодзень толькі адзін раз з аднаго кампутару. Cклад журы цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006”
| 01.02.2007 | Сёлета адно з галоўных новаўвядзеньняў цырымоніі - істотнае пашырэньне складу журы. Раней намінантаў і пераможцаў вызначала агульная экспэртная рада, цяпер – у кожнай намінацыі сваё журы, у якое ўвайшлі тры дзясяткі адмыслоўцаў – музычных крытыкаў і прадусараў, журналістаў і мэнэджэраў, паэтаў і музыкаў, тэле- і радыё-вядучых. Поўны склад экспэртнай рады цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” на “Тузіне Гітоў”. Рок-Каранацыя 2006: ад Ялфімава да «ZET»
| 22.01.2007 | 25 лютага ў КЗ «Мінск» будуць абвешчаны рок-героі мінулага году. Рок-кароны атрымаюць пераможцы кожнай з 12 намінацыяў, а таксама будзе названы ўладальнік галоўнай «Рок-Кароны». Шмат каму мінулая «Рок-Каранацыя» запомнілася зьяўленьнем у залі Мілінкевіча і адмовай у сувязі з гэтым «J_Морс» выходзіць на сцэну. Але ня тое было галоўнае. «Рок-Каранацыя-2005» сталася куды больш маштабным мерапрыемствам, чым раней. Асобная ўвага была скіравана на несталічныя гурты, а таксама на іншыя музычныя плыні. Сёлета арганізатары пайшлі яшчэ далей... << на галоўную "Рок-Каранацыі" |
|
|