. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Рок-Кола



Рок-Кола 2007
«Рок-Кола» ў Полацку больш ня будзе
| 17.11.2007 |

Выглядае на тое, што фэстываль «Рок-Кола» на Полаччыне прайшоў у апошні, 17-ты раз. Пастанова полацкіх сілавікоў: «Прыпыніць дзейнасьць рок-фэстывалю ў Полацку. Адзначыць незадавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26-27 кастрычніка і лічыць нямэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок-Кола», бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю. Рэкамэндаваць асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымлівацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў». Арганізатары «Рок-Кола-2007»: «Мы будзем праводзіць фэстываль. Няхай сабе па-за межамі Беларусі». падрабязьней


>> Палажэньне фэстывалю і форма заявы на ўдзел (файл doc)
>> Умовы акрэдытацыі (файл doc)
>> Сьпіс гуртоў, якія падалі заяўкі (файл doc)
>> Прадстаўленьне гуртоў-удзельнікаў
>> Склад журы фэстывалю (файл doc)
>> Графік саўнд-чэкаў (файл doc)
>> Тэхнічны райдэр фэстывалю (файл doc)


Рок-Кола 2007


Рок-Кола 2007
Адкрыцьці і расчараваньні «Рок-Кола-2007»
| 31.10.2007 |

Часам падавалася, што «Рок-Кола» спынілася недзе ў 1989 годзе. Асабліва ў першы конкурсны дзень. Было гэтак жа сумна, як на конкурсе двайнікоў Элвіса. Хлопцы з таннымі гітарамі працягвалі гнаць нафталінавы хард-рок, экплюатаваць вобраз «вайны» ды «сонца» ды займацца рыфмоўкаю кшталту «гляджу ў вакно, а мне ўсё адно». Сярод 13 канкурсантаў сустракаліся і настальгічныя ансамблі чыста па рускім року і згаданыя ўжо «героі» хард-н-хэві і псэўда-«лацінцы». Рэпартаж і поўныя вынікі полацкага фэстывалю – на ТГ. падрабязьней



Рок-Кола 2007
Ляўрэаты «Рок-Кола-2007»
| 29.10.2007 |

Позна ўвечары 27 кастрычніка журы полацкага фэстывалю, у які ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады, фэстываляў «Славянскі базар» і «Басовішча», цырымоніі «Рок-Каранацыя», інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», назвалі пераможцаў 17-га фэсту. Расейцы ізноў ледзь ня ўзялі Гран-Пры (летась перамог Deimos), але ў выніку галасаваньня маскоўскую «Абвиотуру» абыйшоў менскі Tarpach. падрабязьней



Рок-Кола 2007
Замест «Крамы» будзе Pomidor/OFF
| 25.10.2007 |

На фэстывалі «Рок-Кола», які пройдзе 26-27 кастрычніка, зьмяніўся хэдлайнэр. Гурт «Крама» па тэхнічных прычынах ня зможа ўзяць удзел у мерапрыемстве. Замест яго арганізатары вырашылі запрасіць каманду Pomidor/OFF. «Гэты гурт ніколі не выступаў у Полацку, і нам было цікава дадаць у „Рок-Кола“ нейкі сьвежы пожых», - кажа прадусар фэстывалю Аляксандар Рагачоў. падрабязьней



Рок-Кола 2007
«Рок-Кола-2007» стартуе ў пятніцу
| 24.10.2007 |

Два фэстывальныя дні будуць перанасычаныя падзеямі. Для арганізатараў, удзезльнікаў і гасьцей полацкага фэсту дзень будзе пачынацца з самай раніцы (рэгістрацыя ў 8:00) і сканчвацца ля апоўначы, калі адыграюць запрошаныя гурты. Упершыню на два дні быў разьбіты і сам конкурс. Такім чынам, 26 кастрычніка на сцэну палацу культуры «Полацак-Шкловалакно» выйдуць 19 гуртоў, а 27-га – 18 гуртоў. Поўны расклад двух дзён «Рок-Кола-2007» – на ТГ. падрабязьней



Рок-Кола 2007
Маналёг Анісы
| 18.10.2007 |

Нязьменны дырэктар фэстывалю «Рок-Кола» Сяргей «ANISA» Анішчанка разважае пра крызіс беларускіх музыкаў, ляноту полацка-наваполацкіх рокераў ды разьвіцьцё фэста. «Да нас едуць з Расеі, Украіны ды Польшчы, а мясцовыя каманды дасылаюць дэмкі ў апошні дзень», - справядліва абураецца ANISA. Ён таксама прыгадвае, што напачатку 90-х гурты былі больш стабільнымі, кляснымі ды разумнымі. падрабязьней



Рок-Кола 2007
Вызначаныя канкурсанты «Рок-Кола-2007»
| 15.10.2007 |

55 гуртоў падалі заяўкі на сёлетні фэстываль «Рок-Кола», які пройдзе ў Полацку 26-27 кастрычніка. Зь іх адборачнае журы абрала 30 удзельнікаў, якія і прыедуць у Полацак, каб пазмагацца за галоўныя прызы. Дырэктар «Рок-Кола» Сяргей Анішчанка: «Я вельмі рады, што Беларусь гучыць, і нашыя музыкі зусім ня горш за маладыя каманды зь іншых краінаў». Дарэчы, у конкурсе на «Рок-Кола» возьмуць удзел гурты ня толькі зь беларускіх гарадоў і мястэчак, але і з Смаленску, Запарожжа і Якуцку. падрабязьней



Рок-Кола 2007
На «Рок-Коле» можна будзе танчыць!
| 11.10.2007 |

26-27 кастрычніка ў полацкім палацы культуры «Полацак-Шкловалакно» пройдзе чарговы фэстываль «Рок-Кола». Прадусар фэстывалю Аляксандар Рагачоў адказаў на пытаньні ТГ адносна сёлетняга фэстывалю, зьменаў у праграме і сьпісу гасьцей, у які дадаўся яшчэ адзін знаны гурт. Цікава, што сёлета можна будзе пабачыць і выступы ўсіх ляўрэатаў «Рок-Кола-2006». падрабязьней




Рок-Кола 2007
Абвешчаны ўмовы для канкурсантаў
| 14.09.2007 |

Сёлета заявы да ўдзелу ў «Рок-Коле» будуць прымацца да 13 кастрычніка (ўключна). Арганізатары нагадваюць, што кожная каманда мусіць даслаць дэмазапіс трох песень на дыску, альбо ўласныя CD, а таксама фотаздымкі ўдзельнікаў гурта ды па магчымасьці прадукцыю, датычную гурта (афішы, постэры, артыкулы з прэсы ды іншае). Абавязковая умова 17-га фэсту «Рок-Кола» для канкурсантаў – наяўнасьць у рэпэртуары гурта хоць бы адной песьні па-беларуску. падрабязьней



Рок-Кола 2007
«Рок-Кола» пройдзе ў 17-ты раз
| 11.09.2007 |

26 і 27 кастрычніка ў Полацку пройдзе буйнейшы на тэрыторыі Беларусі рок-фэст «Рок-Кола». Арганізатар фэсту Сяргей Анішчанка: «Гэтым разам сусьветных зорак запрашаць ня будзем, але пэўна, што ўсё пройдзе сьціпла і з густам». Па традыцыі ў межах фэстывалю пройдзе конкурс маладых гуртоў і гала-канцэрт. Госьці сёлетняга фэстывалю - «Крама», «Стая» і «Deimos». падрабязьней






©  Менск
2003-2007
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
«Тузін Гітоў» http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net