.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
home
home






Трыб'ют гурта Neuro Dubel



Зьміцер Вайцюшкевіч
«Резиновый дом» бяз бля і па-француску
15.04.2008.
Зьміцер Вайцюшкевіч убачыў адзін з галоўных «дзюбелеўскіх» гітоў «Резиновый дом», як вальс на францускі манер. Лідэр WZ-Orkiestra: «Песьня Сашы мне вельмі падабалася, але зусім не хацелася брыдкасловіць, таму атрымаўся менавіта такі варыянт». А. Кульлінковіч: «Дзімка чарговы раз прадэманстраваў, што ён сапраўдны прафэсіянал. Гэта адзін з самых удалых кавэраў на нашыя песьні». MP3-прэзэнтацыя кавэру Вайцюшкевіча на «Резиновый дом» на «Тузіне Гітоў». падрабязьней



Звёздочки
«Детидетей» – «Звёздочки»
17.03.2008.
Уладальнікі рок-кароны за «Адкрыцьцё году» – гурт «Детидетей» запісалі сваю вэрсію самага першага гіта рок-каралей-2007 – гурта Neuro Dubel. Ганна Хітрык: «Я яе пачула вельмі-вельмі даўно ў выкананьні сваёй сястры Сашы. Падумала, што калыханка, а потым прыслухалася да словаў…» Аляксандар Кульлінковіч: «Я проста ў захапленьні, калі дзяўчына з анёльскім галаском і анёльскай зьнешнасьцю брудна лаецца матам!» падрабязьней



ZigZag. Танкі
Гурт ZigZag зьняў кліп на сваю электронна-гатычную вэрсію «Танкаў»
02.03.2008.
Беларускія музыкі працягваюць запісваць песьні для трыб'юту гурта Neuro Dubel. Гурт ZigZag запісаў сваю вэрсію «дзюбэлеўскіх» «Танкаў», а пазьней зьняў на яе і кліп. «Відэа адпавядае музыцы на ўсім працягу трэка, а сюжэт хоць і не даслоўна, але працягвае тэматыку філязофскага тэксту Аляксандра Кульлінковіча, - дзеліцца з „Тузінам“ уражаньнямі лідэр гурту ZigZag Ігар Загумёнаў. - Глядзець ня сумна. А гэта галоўнае!» падрабязьней



Паліна Смолава
У трыб’юце Neuro Dubel возьме ўдзел Паліна Смолава
31.01.2008.
Згода ад беларускай поп-сьпявачкі ды Аляксея Хлястова атрыманая жалезная. Самі артысты на прапанову ўзяць удзел у трыб'ют-дыску ND адгукнуліся з задавальненьнем. І Смолава, і Хлястоў абяцаюць запісаць свае кавэры на «дзюбелей», як толькі знойдзецца вольная часіна між канцэртамі. Які менавіта твор перасьпяваюць поп-артысты пакуль трымаецца ў таямніцы. падрабязьней



Міхей – Полный п***ц
18.12.2007.
ТГ працягвае знаёміць наведвальнікаў парталу з удзельнікамі трыб'юту Neuro Dubel. Нагадаем, што ў хуткім часе мае выйсьці складанка кавэраў на песьні гурта. У праекце бяруць удзел беларускія і замежныя рок-гурты, а таксама прадстаўнікі іншых музычных накірункаў, у тым ліку і эстрадныя выканаўцы. На чарзе - беларускі выканаўца Міхей з сваім бачаньнем песьні з альбому «Ромашка» – «Полный п***ц». Аляксандар Кульлінковіч назваў гэты кавэр «выдатнейшай рэччу, выкананай з душой і надрывам». падрабязьней



ZigZag
ZigZag - Tanki
12.10.2007.
Для трыб'юту гурта Neuro Dubel гурт ZigZag падрыхтаваў сваю інтэрпрэтацыю песьні «Tanki» з аднайменнага альбому каманды. Лідэр ZigZag сьпяваў сам за Аляксандра Кульлінковіча, Лявона Вольскага і Гюнэш, галасы якіх гучаць у арыгінале. Аляксандар Кульлінковіч: «Дэма-варыянт мне не пакаціў зусім, але ад канчатковай вэрсіі песьні я проста заташчыўся!» MP3-прэзэнтацыя іншых «Танкаў» – на «Тузіне Гітоў». падрабязьней



Л.О.М.
Трыб’ют ND: Л.О.М. – «Чай Липтон»
11.07.2007.
Сваю вэрсію песьні “Чай Липтон” для трыб'юту “Neuro Dubel” падрыхтавала група “Лекарство от меланхолии”. Лідэр гурта Яўген Салдаценка кажа, што ён “не асабліва па-панку”, аднак творчасьць Кульлінковіча – паважае. “Мы старыя добрыя сябры, за часамі клюба “Тры парася” яшчэ тусаваліся разам, таму адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у трыб'юце без ваганьняў”. Л.О.М., які выконвае лёгкую рок-музыку, запісаў песьню зусім не ў характэрным для сябе стылі. падрабязьней



Лёня Паўлёнак. Нагуаль
Трыб'ют ND: Нагуаль - Ой да тобайда
16.06.2007.
Для трыб'юту Neuro Dubel гурт "Нагуаль" падрыхтаваў сваю вэрсію песьні "Ой да тобайда" з трэцяга альбому ND "Ромашка". Лідэр "Нагуаль" Леанід Паўлёнак: "За творчасьцю Кульлінковіча сачу ўжо год 13. Абралі менавіта гэтую песьню, бо ў арыгінале яна гучыць досыць манатонна і пакідае вялікую прастору для імправізацыі". У запісу гэтай кампазыцыі "Нагуаль" скарыстала ня толькі флейту, клярнэт і народны барабан, але і сантэхнічную трубу. Прэзэнтацыя вэрсіі "Ой да тобайда" - толькі на ТГ.падрабязьней



Алег Хаменка. Палац
“Палац” – “Забі амэрыканца!”
18.04.2007.
“Тузін Гітоў” пачынае знаёміць наведнікаў парталу з удзельнікамі праекту, прысьвечанаму гурту Neuro Dubel. Трыб'ют мае пабачыць сьвет сёлета, а паўдзельнічаць у ім выказалі жаданьне як беларускія поп-зоркі, так і знаныя альтэрнатыўныя каманды зь Беларусі, Літвы, Польшчы. Наведнікі ТГ першымі пачуюць іх інтэрпрэтацыі песень “дзюбеля”. Адным зь першых працу над кавэрам для трыб'юту скончыў гурт “Палац”. Лідэр каманды Алег Хаменка прэзэнтуе на меркаваньне слухачоў песьню “Забі амэрыканца”.падрабязьней



ND ТрыBute
“Тузін Гітоў” прадстаўляе: трыб’ют Neuro Dubel
19.02.2007.
2007 год для Neuro Dubel cтанецца асабліва багатым на падзеі. Сёлета гурт сьвяткуе сваё 18-годзьдзе, рыхтуе да выданьня 13-ты альбом зь інтрыгуючым назовам “Stasi”, а беларускія і замежныя музыкі запісваюць свае вэрсіі песень Neuro Dubel для трыб'юта гурта, які рыхтуецца ў супрацы з “Тузінам Гітоў”. Пэўна, што ён станецца самым прадстаўнічым і разнастайным з усіх айчынных трыб’ют-выданьняў. Згоду на ўдзел у ім ужо далі Паліна Смолава і N.R.M, Аляксей Хлястоў і Apple Tea, украінцы з гурта “Скрябін”, літоўцы IR, палякі ZERO-85 і RIMA…падрабязьней






©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net