|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Музычныя навіны moZart прасунуўся і разбурыў міт пра БТ | 12.03.2010 | Песьня гурта moZart «Ласкавы жах» атрымала сваё відэаўвасабленьне, дзякуючы высілкам здымачнай каманды праграмы «ПРОдвижение+»: «Па-шчырасьці, удзел жывых беларускамоўных гуртоў у гэтым праекце не такі ўжо і часты. Таму нам было прыемна адчуваць сябе, калі не першапраходцамі, то як мінімум людзьмі, якія разбурылі міт пра тое, што шлях на беларускае тэлебачаньне закрыты». Гурт, што стварае цішыню | 12.03.2010 | Таямнічы гурт, што вызнае стылістыку інструмэнтальнага эмбіенту, наважыўся на прэзэнтацыю сваёй праграмы Dip у родным Менску. Дыск выйшаў летась на расейскім лэйбле «Геометрия» і быў прызнаны адным з галоўных беларускіх альбомаў 2009 году. 13 сакавіка гурт Аляксея Варсобы прадставіць беларускае выданьне Dip. «Мы найперш імкнемся граць такім чынам, каб атрымалася цішыня», — прызнаецца лідэр Port Mone Аляксей Варсоба. Пукст стаў бацькам і тэлевядучым | 11.03.2010 | Музыкант, які падкрэсьлена ня меў дома тэлевізара, пагадзіўся на прапанову стаць вядучым. Сяргей будзе весьці праграму «Бульбокс» у этэры Восьмага тэлеканалу. «Выходзіць нешта цікавае. Прынамсі больш разьняволенай праграмы на нашай тэлевізіі я ня ведаю». Пукст мае абмеркаваць з гасьцямі праграмы самыя насутныя праблемы, як то адсутнасьць эратызму ў беларускай музыцы. Так супала, што Пукст стаў ня толькі тэлевядучым, але яшчэ і бацькам. «J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры» | 11.03.2010 | З нагоды выхаду CD і DVD-выданьня «Канцэрт у тэатры» гурт «J:морс» раздаў аўтографы і адказаў на пытаньні цікаўных у дыскарні «Містэрыя гуку». У Пугача пыталіся пра рознае — пра яго погляды на стыль «поп-рок», пра далейшую супрацу зь Лявонам Вольскім, пра ролю і значэньне тэкстаў. Наконт ідэі ўвасьці ў склад «Крамбамбулі» сьпявак адно толькі аджартаваўся. MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць» | 11.03.2010 | Арганізатары прэміі бяруцца абвергнуць стэрыятып пра айчынную мэтал-сцэну: «Чамусьці яе прынята параўноўваць з балотам і лічыць адсталай ды беспэрспэктыўнай. Нашая цырымонія давядзе неабгрунтаванасьць такіх выказваньняў». 12 сакавіка на MetalFront.org Music Awards будуць прадстаўленыя лепшыя дасягненьні беларускага мэталу, готык-музыкі ды індастрыэлу. Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні | 10.03.2010 | Cамыя значныя рок-паэты Беларусі канца XX — пачатку ХХІ ст. вырашылі зладзіць сустрэчу са сваімі прыхільнікам, каб абмеркаваць паралельнасьць тэмаў у сваіх тэкстах ды розьніцу ў трактаваньні тых жа падзеяў, вобразаў і паняцьцяў, а таксама пачытаць новыя і старыя творы. «Гэта будзе сустрэча з чытачамі ў клясычным разуменьні такога фармату», — кажа Міхал Анемпадыстаў. Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак | 09.03.2010 | Фатограф Аляксандар «Tarantino» Ждановіч вырашыў паказаць адваротны бок зорак. Яго пэрсанальная выстава прысьвечана героям беларускага року. «Канцэртная фатаграфія адрозьніваецца ад самага лепшага пастановачнага плякату гэтак жа моцна, як чысты студыйны запіс ад жывога выкананьня», — кажа аўтар выставы. Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest | 09.03.2010 | У чарговым трыбоі на Graffiti Open Music Fest сыйдуцца арт-рокеры The Worm Ouroboros, растаманы з «Алмазнага фронту» і рэгі-скандалісты з Bez.not. Пераможцам мінулага туру выйшаў магілёўскі гурт Akute, што апярэдзіў магілёўскіх жа музыкаў з Nevma. «Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка» | 05.03.2010 | Гурт «Наеховичи» сьцьвярджае, што пад Баранавічамі дарогу ім паказаў сам Лукашэнка. Маскоўскія клезмэры заехалі ў Менск у межах свайго эўрапейскага туру. Скрыпачку кожны беларус разумее: на ёй граюць ня толькі ў філярмоніі, але, напрыклад, і на вясельлях жару даюць. Але тое, што «Наеховичи» выраблялі з клярнэтам, непадрыхтаванага слухача ўражвала і захапляла. «Тузін. Перазагрузка» прызнаны праектам году ў беларускай музыцы | 05.03.2010 | Абвешчаны пераможцы 14-й цырымоніі ўзнагароджаньня «Рок-Каранацыя». У адной з асноўных намінацыяў — «Праект году» — перамогу атрымаў праект парталу «Тузін Гітоў» і кампаніі «Будзьма беларусамі» — «Тузін. Перазагрузка». Галоўную Рок-Карону атрымаў гурт «БЕЗ БИЛЕТА», які апярэдзіў іншых намінантаў — гурт «Ляпіс Трубяцкой» і The Toobes. Another Music: другая порцыя беларускага індзі | 04.03.2010 | Суполка Another Music, што падтрымлівае маладыя індзі-гурты зь Беларусі, прэзэнтавала другую частку складанкі. Сюды ўвайшлі песьні вядомых гуртоў, як Glofira ды «Голая Манашка» і зусім новыя адкрыцьці — Crystals, Marget, Labo. «Дзякуючы нашаму першаму дыску мы зразумелі, што такая музыка цікавіць людзей. Нашу складанку спампавалі ўжо 500 разоў», — кажа кіраўнік Another Music Станіслаў Голадаў. Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку» | 03.03.2010 | Сайд-праект гурта Re1ikt — Re123+ выдаў альбом Magi на расейскім індзі-лэйбле BadMoodMan Music. Музыкі выконваюць экспэрымэнтальную музыку ў стылі drone doom / post metal: «Мы першымі ў Беларусі (а можа і ў СНД) зайгралі гэтую незвычайную музыку. І для нас было важным патрапіць на гэты лэйбл, бо на постсавецкай прасторы — гэта адзіны тэматычны лэйбл, які мае дыстрыбуцыю па ўсім сьвеце». «Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя | 02.03.2010 | Арганізатары «Рок-Каранацыі» паведамілі хто і як галасаваў у 14 намінацыях сёлетняй цырымоніі. Прадусар Павал Кашырын: «Канечне, можна спрагназаваць, хто атрымае прызы ў некаторых спэцыяльных намінацыях, калі вядомыя ўдзельнікі канцэрту. Але ўсё адно тое застанецца проста здагадкай, бо канкрэтныя вынікі будуць агучаныя на цырымоніі 4 сакавіка». Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой | 01.03.2010 | Шосты канцэрт Graffiti Open Music Fest выглядае інтрыгоўна. У самы моцны тур фэсту трапілі каманды, што добравядомыя наведнікам ТГ — Akute, Nevma і ZМ99. Пераможцам папярэдняга туру стала група «Пленэр». На мінулым тыдні здарыўся цікавы прэцэндэнт — удзельнікі пачалі дзяліцца набранымі баламі. MAUZER: зь пераломам і ў акустыку | 01.03.2010 | Паўнавартаснай прэзэнтацыі альбома Porna гурта MAUZER ня выйшла. Ян Маўзэр вырашыў паказаць у Менску акустычную праграму. Высьветлілася, што бубнач і басіст раптоўна вырашылі працягнуць кар’еру ў піцерскай групе I.O.W.A., негледзячы на плянаваны сольны канцэрт. Да таго ж на адной з апошніх рэпэтыцыяў Ян Маўзэр зламаў нагу. Праўда на просьбу паказаць пералом адказаў даволі жорстка: «Для тых, хто хоча падзівіцца — ёсьць два кірункі: БТ і стрыптыз». Сяргей Міхалок: «Купала і Багдановіч — гэта сур’ёзна» | 26.02.2010 | Лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў разбавіць сваю новую канцэртную праграму вершамі, і ня толькі сваімі. На канцэртах «Ляпісаў» пройдуць масавыя літаратурныя чытаньні, у тым ліку клясыкаў беларускай літаратуры. Сяргей Міхалок патлумачыў, што чытаць Купалу і Багдановіча, Мандэльштама і Блока ён будзе на поўным сур’ёзе — каб вярнуць карыснае ў сфэру забаўляльнага. «Аляксандра і Канстанцін» пацярпелі за жывы гук | 25.02.2010 | Дуэт, вядомы са свайго змаганьня супраць выкарыстаньня фанаграмы, узяў удзел у праграме «Жывы гук», што зь нядаўняга часу выходзіць на тэлеканале «Лад»: «У наш час артысты паўсюдна выступаюць пад фанаграму, таму мы з радасьцю адгукнуліся на прапанову патрымаць жывую музыку», — кажуць Аляксандра і Канстанцін. Праўда, падчас здымак канцэрту ў клюбе «Рэактар» адбылося здарэньне, якое магло прыпыніць сцэнічную дзейнасьць дуэта на некалькі месяцаў. Стартаваў адбор на Koktebel Jazz | 25.02.2010 | Арганізатары маштабнай музычнай дзеі на беразе Чорнага мора абвесьцілі прыём заяваў, а таксама пра будучы прома-тур фэсту, які закране і Беларусь. «Селёта на Koktebel Jazz могуць выступіць дзьве-тры каманды. Але калі экспэртная рада ўпадабае творчасьць яшчэ некалькіх камандаў, то беларуская квота можа быць пашыраная», — кажа сябра аргкамітэту Koktebel Jazz Алег Ціханаў. Чортаў тузін самых правакацыйных беларускіх відэакліпаў | 24.02.2010 | Музычны інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» на просьбу інфармацыйнага парталу www.udf.by cклаў рэйтынг самых скандальных відэакліпаў за гісторыю беларускай сучаснай музыкі. У топ увайшоў чортаў тузін самых дзёрзкіх, правакацыйных ды трэшавых кліпаў, якія ня маюць аніякіх шанцаў зьявіцца ў тэлеэтэры альбо падпадалі пад цэнзуру ды мелі розгалас з ідэйных ці маральных прычынаў. Тры прычыны, каб ня слухаць гурт Sciana | 24.02.2010 | Новага дыску ад берасьцейскага гурта чакалі ажно восем гадоў. На просьбу «Тузіна Гітоў» музыкі назвалі тры прычыны па якіх іх новы альбом «Кропка вяртаньня» ня варта слухаць: «Ва ўсіх іншых выпадках слухаць нашыя песьні абавязкова!» IQ48 любяць Лісіцкую і памятаюць пра Леніна | 23.02.2010 | Напярэдадні канцэрту 23 лютага музыкі з гурта IQ48 распавялі «Тузіну Гітоў», як яны спэкулююць на чалавечых слабасьцях, чым яны ўразілі Тамару Лісіцкую ды прызналіся, што думаюць пра Леніна. Першы бубнач беларускага року | 23.02.2010 | Бубнач «Бонды» ды ULIS — Сяргей Кныш ужо з гадоў дзесяць, як закінуў музыку і ўсур’ёз заняўся скульптурай. Цяпер ён думае зрабіць свой праект помніка Ўладзімеру Караткевічу ў Кіеве. З аўтарам «Стэфкі» і «Слуцкай брамы» пагутарыў Сяргей Дубавец, каб узгадаць «час запачаткаваных справаў». Чарнобыльскі сынты-поп ад Kosmodromm | 23.02.2010 | Лідэр беларускага праекту Kosmodromm Эйдэн Дарк распавёў «Тузіну Гітоў», як гонка ўзбраеньняў 60-х натхніла яго на напісаньне музыкі: «Гэта музыка, створаная людзьмi XXI стагодзьзя з аглядам назад — у сярэдзiну стагодзьдзя дваццатага, i пытаньнем — як тады iшло жыцьцё людзей, калi iснавала гонка ўзбраеньняў i рэальная пагроза атамнай вайны? Пры гэтым уся ідэя падаецца ў межах простай формы, амаль што поп-музыкi». Sobor.by: Rammstein разбурыць беларускую сьвядомасьць | 22.02.2010 | Кіраўнік аб’яднаньня «Бацькі і настаўнікі за адраджэньне праваслаўнай адукацыі» Ўладзімер Грозаў выступіў з афіцыйнай заявай на грамадзкім савеце па маральнасьці, дзе прааналізаваў творчасьць гурта Rammstein, які прыедзе ў Менск 7 сакавіка: «Яны будуць крышыць і зьнішчаць яшчэ вельмі крохкую беларускую сьвядомасьць. Рашэньне везьці ў Менск гэтую групу — памылка, якая можа нам задорага каштаваць». The Blackmail: поўныя электронікі і надзеяў | 22.02.2010 | Менскі гурт The Blackmail названы адкрыцьцём году па вэрсіі сайту Ultra-Music.com, але хутчэй хлопцаў можна лічыць надзеяй гэтага году. Шмат хто з прысутных на прэміі пачуў назву гурта ўпершыню, але ў абыякавых музыкі нікога не пакінулі. Піт Паўлаў нават зазначыў, што цяпер будзе ўлічваць існаваньне гэтага гурта. Галоўны «шантажыст» Максім Кульша прадставіў наведнікам ТГ свой гурт. Пяты бой на Graffiti Open Music Fest | 22.02.2010 | У аўторак – пяты тыдзень Graffiti Open Music Fest. Гэтым разам сыходзяцца тры малавядомыя каманды — «Zюzьka и Брунгильда», якая па ўласным прызнаньні яе ўдзельнікаў заснаваная выпадкова, гурт жартаўліва названы — «Неадекватный Николай», а таксама «Пленэр». Пераможцам папярэдняга тыдня выйшаў гурт «Жнюв». The Toobes: «Мы упираемся в язык» | 19.02.2010 | У час уручэньня ўзнагародаў Experty.by лідэр The Toobes Стас Ламакін адмовіўся разумець па-беларуску, але ўсё ж адказаў на тузін пытаньняў парталу «Тузін Гітоў» і прызнаўся, што ён ня ведае, што значыць «пераможца»: «На русском можно? Я ничего не понимаю, что ты сейчас сказал. Что такое „пераможца“?» Лепшае ў 2009 годзе: вэрсія экспэртаў | 18.02.2010 | Праект Experty.by абвесьціў пераможцаў у дзевяці намінацыях, а таксама прадставіў рэйтынгі беларускіх альбомаў 2009 году па вэрсіі розных складаў журы. Безумоўным героям году стаў дыск гурта The Toobes — Hello, які ўзяў першае месца ў намінацыях «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Лепшы альбом году», а таксама прыз вялікага журы. MAUZER пакажа Porna ў Менску | 17.02.2010 | Ян Маўзэр зьбіраецца апраўдаць авансы, якімі яго гурт быў шчодра адораны па выданьні дэбютніка «Радасьць». Праз тры гады MAUZER прэзэнтуе новую праграму пад правакацыйнай назвай Porna, запіс якой яшчэ да афіцыйнага рэлізу разыйшоўся па інтэрнэце. «У гэты альбом укладзена вельмі шмат высілкаў. Мы не спадзяемся, што яго ўсе зразумеюць і палюбяць, але ганарымся ім», — заяўляе Ян. Seven Festival чакае на беларусаў | 16.02.2010 | Адзін з буйных польскіх рок-фэстаў Union of Rock сёлета зьмяняе назву на Seven Festival. У апошнія гады ў Мазурах зь вялікай цікавасьцю прымаюць беларускую рок-музыку. За 19-гадовую гісторыю фэсту тут выступілі ня толькі Soulfly і The Stranglers, але і «Джамбібум» з «Абшарам». Сёлета беларусы могуць зьявіцца ня толькі ў конкурснай праграме, але і сярод хэдлайнэраў. The Toobes запалілі ў Fabrique | 15.02.2010 | The Toobes адыгралі чарговы пасьпяховы сольны канцэрт. Калі музыкі зьявіліся, то склалася ўражаньне, што хэдлайнэрамі былі не яны, а стэйдждайвэры. Фэны скакалі ў натоўп гуртам, а некаторыя нават з гаўбца. З разагрэвам на выдатна справілася каманда The Fantastiques — яшчэ адна ўзыходзячая зорка ангельскамоўнага року зь Беларусі. Чацьверты бой на Graffiti Open Music Fest | 15.02.2010 | У чацьвертым канцэрце на Graffiti Open Music Fest сыйдуцца колішнія лідэры гіт-параду ТГ — гурт «Жнюв», каманда колішняга басіста гуртоў ULIS і «Новае Неба» Аляксея Паўловіча — A-test-a ды гурт Volk, што грае з уласнага вызначэньня «глямур-готык-спэйс-мэтал». Паводле галасаваньня ў клюбе пераможцам трэцяга канцэрту выйшла група The Unlimited Trio. The Toobes: «Мы самі ў шоку» | 12.02.2010 | Напярэдадні сольнага канцэрту ў Менску The Toobes басіст гурта Стас Мурашка даў інтэрвію «Тузіну Гітоў» і падзяліўся ўражаньнямі ад прагляду ўласнага канцэрту, назваў самы цудоўны беларускі гурт і выказаў спадзеў, што менавіта The Toobes першым прадставіць Беларусь на фэсьце ў Гластанбэры. Зьміцер Вайцюшкевіч: «Лепшы падарунак — гэта я!» | 12.02.2010 | На 14 лютага сьпявак задумаў зрабіць постпрэзэнтацыю «Паравінаў году» — самай прыгожай сваёй праграмы, запісанай у 2003 годзе на вершы Алеся Камоцкага. «Дзеля такога эксклюзіву можна ахвяраваць і выступам Патрысіі Каас», — лічыць сьпявак і заклікае справіць Дзень усіх закаханых менавіта на яго канцэрце. Забарона на рок-музыку пераяжджае ў рэгіёны | 11.02.2010 | Нават у час негалоснай забароны айчынныя рокеры амаль безь перашкодаў маглі даваць канцэрты ў рэгіёнах, у адрозьненьні ад сталіцы. Калі ўлады палагаднелі да музыкаў, у Менску дазволілі і канцэрты і тэлеэтэры. А вось у рэгіёнах сытуацыя зьмянілася наадварот. Берасьцейскі гарвыканкам забараніў правядзеньне фэстывалю Men’s Fest з удзелам вядучых альтэрнатыўных гуртоў Беларусі — Pomidor/OFF, Sciana, MAUZER. Аніса зрабіў «Фольк-кола» | 11.02.2010 | Заснавальнік найстарэйшага беларускага фэсту Сяргей Анішчанка вярнуўся да музычных справаў пасьля забароны «Рок-кола». Ён заснаваў першы фольк-фэст «Полацкі сшытак», куды прыедуць вядучыя этна-гурты Беларусі. 21 лютага ў Полацку сыграюць «Палац», «Стары Ольса», «Нагуаль», Akana-NHS, а таксама расейская каманда «Абвиотура». Беларусы Чэхіі адкрылі «Сваё радыё» | 11.02.2010 | Радыёстанцыя з 100-працэнтным напаўненьнем беларускай музыкай пачала вяшчаньне ў сеціве. Пляны ў заснавальнікаў «Свайго радыё» амбітныя — зрабіць прафэсійную беларускамоўную радыёстанцыю і выйсьці ў чэскі FM-этэр. «Папсы на нашым радыё не пачуеш, у асноўным будзе гучаць тое, чаго няма на беларускіх FM-cтанцыях. Мяркую, што попыт на такое радыё будзе абавязкова», — кажа дырэктар «Свайго радыё» Дзяніс Ламейка. Experty.by вызначыліся | 10.02.2010 | Заснавальнік праекту Experty.by Зьміцер Безкаравайны распавёў «Тузіну Гітоў» пра сёлетнюю прэмію, якая адбудзецца 18 лютага. Экспэрты назавуць пераможцаў у дзевяці намінацыях. Сёлета будзе скасаваная намінацыя за найлепшы фольк-альбом, затое будзе адзначаны галоўны беларускамоўны рэліз, а ў цалкам абноўлены склад рады замежных экспэртаў сярод іншых увойдзе Арцём Троіцкі. Кася Камоцкая: «Я вясёлы чалавек з сумнымі песьнямі» | 09.02.2010 | Каралева беларускага року дала рэдкі сольны канцэрт. Камоцкая зайграла найлепшыя творы з часоў «Новага Неба» ў Полацку. «Я вясёлы чалавек з сумнымі песьнямі», — сказала Кася па выхадзе на сцэну і адразу бяз доўгіх разважаньняў — перайшла да музыкі. Men’s Fest: мода на беларускае прыйшла | 09.02.2010 | Героі айчыннай альтэрнатыўнай сцэны Pomidor/OFF, Sciana, MAUZER зьбяруцца разам на сцэне ў дзень роднай мовы, каб давесьці моду на беларускае. У Берасьці пройдзе другі Men’s Fest. «Нашая ідэя — паказаць моладзі, што сьпяваць і ўвогуле карыстацца беларускаю моваю прыгожа і нават модна, бо ў нашай шырокай нефарматнай прасторы вялікая колькасьць вельмі здольных і цікавых калектываў», — заявіў арганізатар фэсту Зьміцер Назараў. Ultra-Music Awards 2009: разьвіртуалізацыя | 08.02.2010 | Абвешчаныя пераможцы музычнай інтэрнэт-прэміі Ultra-Music Awards 2009. Цягам двух месяцаў абіраліся найлепшыя ў замежнай і айчыннай музыцы. Пантэон леташніх герояў выглядае так: Rammstein, Muse, «Ляпіс Трубяцкой» і Юры Дземідовіч. Заснавальнік прэміі Вячаслаў «Slaver» Радзівонаў распавёў «Тузіну Гітоў» пра пляны па разьвіртуалізацыі Ultra-Music. Алан Данк: данесьці «Пепел» | 08.02.2010 | Беларускі рэп-выканаўца прэзэнтуе свой новы твор «Пепел» з праекту «Чтобы понял каждый/Каб уцяміў кожны». Алан хоча давесьці, што пры выкарыстаньні ў чытцы дзьвюх дзяржаўных моваў, аўдыторыю беларускамоўнага рэпу можна пашырыць. Трэці бой на «Graffiti Open Music Fest» | 08.02.2010 | У трэцім адборачным канцэрце фэсту возьмуць удзел The Unlimited Trio — самая прафэсійная каманда з усіх тых, хто падаў заявы, FratreZ з тэатральным фольк-рокам ды полацкія дзяўчыны-правакатаркі — гурт Indra. Фольк, нойз і Пукст: усё гэта авангард | 03.02.2010 | 2 лютага на колькі гадзінаў вярнуўся фэст «Сіні перац» — колісь галоўнай падзеі ў авангарднай культуры краіны. Нэапалітанскія сьпевы, фольк, нойз і Пукста паслухаў Алесь Зайцаў: «Распачалося ўсё досыць прыстойна і спакойна, выступам даволі традыцыйнага фолькавага гурта „Ліцьвіны“ ў народных строях, за якімі ў яшчэ больш арыгінальных строях „Кабарэ Мацільды Штор“ прадставіла а-ля мафіёзную групоўку». Vinsent: «Такі кліп, як мой, каштуе 2000 даляраў» | 02.02.2010 | З нагоды тэлевізійнай прэзэнтацыі свайго відэа «Восеньскі вальс» рэпэр Vinsent распавёў ТГ, як ён зьбіраецца зьмяняць сытуацыю ў беларускай музычнай прасторы і колькі грошай не шкада аддаць за якасны кліп. «Каб зьняць кліп па якасьці блізкі да „Восеньскага вальсу“ трэба прыкладна 2000 даляраў. У творчасьць трэба ўкладаць пэўныя сродкі, каб дасягнуць добрага выніку». «Сінія перцы» Нарушэвіча | 01.02.2010 | Ідэйны натхняльнік першага авангарднага фэсту ў Беларусі Леанід Нарушэвіч падзяліўся ўспамінамі пра свае дзесяць «Сініх перцаў» і паразважаў пра месца авангарднай музыкі. «Авангард застаецца ў тых жа суадносінах з рэчаіснасьцю, што і 13 гадоў таму, гэта значыць нікому не патрэбным. А мне заўсёды было цікава, хоць ідэолягі ў свой час задралі». Архіў музычных навінаў
У поўным аб'ёме ўсе архівы будуць падлучаныя пазьней!
Даруйце за часовыя нязручнасьці, зьнітаваныя зь пераходам на новую вэрсію парталу. 2010: Студзень 2010 2009: Сьнежань 2009 Лістапад 2009 Кастрычнік 2009 Верасень 2009 Жнівень 2009 Ліпень 2009 Чэрвень 2009 Травень 2009 Красавік 2009 Сакавік 2009 Люты 2009 Студзень 2009 2008: Сьнежань 2008 Лістапад 2008 Кастрычнік 2008 Верасень 2008 Жнівень 2008 Ліпень 2008 Чэрвень 2008 Травень 2008 Красавік 2008 Сакавік 2008 Люты 2008 Студзень 2008 2007: Сьнежань 2007 Лістапад 2007 Кастрычнік 2007 Верасень 2007 Жнівень 2007 Ліпень 2007 Чэрвень 2007 Травень 2007 Красавік 2007 Сакавік 2007 Люты 2007 Студзень 2007 2006: Сьнежань 2006 Лістапад 2006 Кастрычнік 2006 Верасень 2006 Жнівень 2006 Ліпень 2006 Чэрвень 2006 Травень 2006 Красавік 2006 Сакавік 2006 Люты 2006 Студзень 2006 2005: Сьнежань 2005 Лістапад 2005 Кастрычнік 2005 Верасень 2005 Люты 2005 2004: Лістапад 2004 Верасень 2004 Жнівень 2004 Ліпень 2004 Чэрвень 2004 Травень 2004 Красавік 2004 Сакавік 2004 Люты 2004 Студзень 2004 2003: Сьнежань 2003 Кастрычнік-лістапад 2003 угару - up |
|
|