|
![]() | ||||
|
архіў музычных навінаў за Верасень 2005
“Радыё Свабода” прагучыць у Польшчы | 05.09.2005 | N.R.M. у Познані | 06.09.2005 | “Go” значыць “наперад” | 07.09.2005 | Зьмены ў “Сьцяне” | 08.09.2005 | "Жывы гукONLINE"! | 11.09.2005 | "Народны альбом" на "Скрыжаваньнях" | 15.09.2005 | Бязь межаў | 15.09.2005 | Нашы ў горадзе! | 19.09.2005 | Дзёньнік аднаго канцэрту | 19.09.2005 | “Мы як джынсы “Лэві Штраўс” | 20.09.2005 | Вайцюшкевіч забраўся на Парнас | 21.09.2005 | N.R.M. у Нямеччыне | 22.09.2005 | “Ляпісы” сьпяюць са “Здобамі” | 22.09.2005 | 23.09.2005 | Падляшша – беларуская рок-выспа | 23.09.2005 | N.R.M.: “запойны” канцэрт | 26.09.2005 | “Партызанская школа” ўзялася за кліпы | 27.09.2005 | Кароль-экспэрымэнтатар | 27.09.2005 | “Mojo Blues”: блюз па-кітайску | 28.09.2005 | Музыкі змагаюцца | 28.09.2005 | Фурор Сімаковіч у Варшаве | 29.09.2005 | Аварыйная сытуацыя | 29.09.2005 | Ад Фінберга сыходзяць | 30.09.2005 | “Радыё Свабода” прагучыць у Польшчы | 05.09.2005 |
“Мы ведаем, што беларускай песьняй свабоды зьяўляецца несьмяротны гіт гурта
ULIS - “Радыё Свабода”. Назву гэтай песьні атрымала і нашая акцыя”, - кажуць
польскія палітыкі і журналісты - арганізатары рок-акцыі ў Беластоку, у якой
возьмуць удзел ULIS, N.R.M., ZET, ІQ-48 і мясцовы гурт “Zero-85”.9 верасьня ў Беластоку, на пляцоўцы, што перад драматычным тэатрам, адбудзецца вялікая музычная акцыя пад назвай “Радыё Свабода”. Як заявіў адзін з арганізатараў канцэрту – вядомы польскі музычны журналіст Робэрт Ляшчынскі, канцэрт адбудзецца ў Беластоку невыпадкова: гэты горад зьяўляецца брамай у Беларусь. Ладзяць акцыю польскія дэмакратычныя сілы. Аня Мойсак – кандыдатка ў польскі парлямэнт і завадатарка акцыі – кажа, што над назвай акцыі думалі нядоўга: “Мы ведаем, што беларускай песьняй свабоды зьяўляецца несьмяротны гіт гурта ULIS - “Радыё Свабода”. Назву гэтай песьні атрымала і наша акцыя”. ULIS, а таксама N.R.M., ZET, ІQ-48 і мясцовы гурт “Zero-85”, у рэпэртуары якіх нямала беларускіх песень, выступяць у гэты дзень у Беластоку. Акцыя перасьледуе дзьве мэты. Па-першае – азнаёміць мясцовых мэляманаў зь незалежнай беларускай рок-музыкай. Па-другое – заакцэнтаваць увагу на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца па хуткім часе. “Дэмакратычныя сілы ў Польшчы хочуць паказаць, што будуць ваяваць з рэжымам Лукашэнкі ня сілай зброі, а сілай музыкі і слова. Нам важна, каб наш сусед Беларусь стала свабоднай дзяржавай. Каб гурты, якія мы запрасілі ў Беласток, у будучым змаглі мець свабодны дасяг да ўсіх СМІ, каб не было ніякіх забаронаў на іх творчасьць” – заяўляюць арганізатары “Радыё Свабода”. Трэба сказаць, што падобная сытуацыя склалася і ў Польшчы 25 год таму, калі нарадзілася “Салідарнасьць”. Польскія рок-гурты сутыкаліся з падобнымі праблемамі. Сытуацыя зьмянілася да лепшага, але тыя песьні “Салідарнасьці” палякі дагэтуль памятаюць. Такія гімны незалежнасьці, як беларуская “Радыё Свабода”, транслюе большасьць польскіх радыёстанцый. Лукаш Сьцепанюк, карэспандэнт “Тузіна гітоў” у Польшчы N.R.M. у Познані | 06.09.2005 |
Беларускую групу выклікалі на “біс!” у Познані. Канцэрт быў прымеркаваны
да 25 гадавіны пачатку супрацьстаяньня савецкай дыктатуры. Побач з N.R.M.
на сцэну выходзілі іхнія польскія сябры “Страхі на Ляхі”, познаньскія рэпэры
з “Мэза”, украінскія рэвалюцыянэры з “Greenjoly” і забаронены ў часы камунізму
“Маnaам”.3 верасьня ў Познані адбыўся канцэрт N.R.M.. Разам з Варшавай, Уроцлавам і Беластокам Познань стаўся адным з гарадоў, якія ўвайшлі ў польскую трасу гурта. Музыкі зайгралі на адкрытай пляцоўцы на Лэнгах Дэмбінскіх, месца цесна зьвязанае зь дзейнасьцю “Салідарнасьці”. Канцэрт быў прымеркаваны да 25 гадавіны пачатку супрацьстаяньня савецкай дыктатуры. Побач з N.R.M. на сцэну выходзілі іхнія польскія сябры “Страхі на Ляхі”, познаньскія рэпэры з “Мэза”, украінскія рэвалюцыянэры з “Greenjoly” і забаронены ў часы камунізму “Маnaам”. Беларусы выступалі двойчы, на пачатку і бліжэй да закачэньня. Акрамя старых гітоў, як “Одзірыдзідзіна”, “Лепей ня будзе” і “Партызанскай” прагучалі таксама дзьве новыя песьні “Go home” і “Мы пераможам”, якія з роўным энтузіязмам былі прынятыя тутэйшымі фэнамі рока. “Беларускі гурт №1”, як шматкроць называлі N.R.M. вядоўцы, прасьпявалі супольна з музыкамі з “Страхі на Ляхі” песьню “Тры чарапахі” і гімн Салідарнасьці “Муры”. Пасьля другога выхаду на сцэну N.R.M. выклікалі на біс і яны яшчэ раз зайгралі “Трох чарапах”. Калі музыкі сыходзілі, публіка некалькі разоў праскандавала “Вольна Бялорусь” і “Дзенкуемы”. На працягу ўсяго канцэрта N.R.M. падрымлівалі шматлікія сябры Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтра ў Познані, якія разгарнулі бел-чырвона-белыя палотнішчы. Увесь канцэрт трансьляваўся польскай рэгіянальнай тэлевізіяй і познаньскімі радыёстанцыямі. Па канцэрце праваруч ад сцэны выстраілася чарга ахвотных набыць альбомы і аўтографы. Праграму закончылі вагнявое шоў і фэерверкі. Віталь Воранаў
“Go” значыць “наперад” | 07.09.2005 |
Пра спэцыфіку беларускага шоў-бізнэса, прынцыпы работы лэйбла і свае музычныя
ўлюбёнасьці нам распавёў генэральны дырэктар “Go records” Віктар Гольцаў.
Ён лічыць, што беларуская музыка можа мець камэрцыйны посьпех, спалучае
мэцэнатства і бізнэс і цалкам задаволены тым, як у яго ідуць справы.Беларускі шоў-бізнэс ня можа пахваліцца разгалінаванай структурай. Таму зьяўленьне на беларускім рынку музычна-прадусарскага лэйбла – гэта падзея. Гомельскі лэйбл “Go records” – адна зь нешматлікіх падобных кампаній. У гонар першага году яе існаваньня ў Менску і Гомлі прайшоў “Go fest” з удзелам каманд, што працуюць з гэтым лэйблам. Далейшы шлях музыкаў – у Кіеў і Кішынёў. Пра спэцыфіку беларускага шоў-бізнэса, прынцыпы работы лэйбла і свае музычныя ўлюбёнасьці нам распавёў генэральны дырэктар “Go records” Віктар Гольцаў (В.Г.). Да размовы таксама падлучаўся сузаснавальнік лэйбла, дырэктар віцебскага філіяла “Go records” Алег Запрыварын (А.З.) - Калі і з чаго ўсё пачалося? В.Г.: Наша кампанія летась увайшла на рынак шоў-індустрыі. Хоць наш лэйбл яшчэ вельмі малады, ён дынамічна разьвіваецца. У красавіку 2004 году мы распачалі працу. Падштурхнуў да пачатку працы вельмі добры праект, які якраз быў, што кажуць “на мазі” – “Сярога”. Мы пазыцыянуем сябе, як музычна-прадусарская кампанія, г.зн. працуем у некалькіх галінах шоў-бізнэсу: выданьне музыкі на CD і DVD, прадусаваньне выканаўцаў і дыстрыбуцыя. - Як патлумачыць назву лэйбла. Спадзяюся, гэта не даніна павагі творчасьці «Гражданской обороны»? В.Г.: Не, гэта даніна павагі роднаму гораду. Справа ў тым, што галоўны офіс нашай кампаніі знаходзіцца ў Гомлі – маім родным горадзе. Я люблю свой горад, таму вырашыў ушанаваць яго назву. Так мы вырашылі разам зь Сярогам, калі думалі над назвай лэйбла. Да ўсяго, першыя літары майго прозьвішча таксама падыходзяць. І з ангельскай “go!” перакладаецца, як рух наперад. - Якія былі самыя пасьпяховыя рэлізы, што выдала “Go records”? В.Г.: Самы першы наш рэліз стаў пасьпяховым. Ён стаўся “выбухам году”! Я ўжо казаў вышэй, што гэта быў альбом праекту “Сярога”, які цяпер вядомы, напэўна, кожнаму жыхару нашай краіны. Сярога – адзін з самых пасьпяховых беларускіх выканаўцаў. У апошняе дзесяцьцігоддзе падобнага посьпеху дасягнулі хіба толькі “Ляпіс Трубяцкой” і “Краскі”. Таксама лічу вельмі пасьпяховымі такія нашы рэлізы, як даўгачаканы альбом “Грубый помол” групы “ТТ-34” і перавыданьне альбому легендарных “Gods Tower”. У Берасьце мы знайшлі сапраўдных самародкаў – групу “Дай дорогу!”. Іх альбом “20 см.” таксама выйшаў на нашым лэйбле. Сёлета быў рэліз прышпільнага праекта “Саша і Сірожа”. Усе рэлізы можна лічыць пасьпяховымі. - Няўжо ніводнага разу не абмыліліся? В.Г.: Я маю ў галаве бізнэс-плян і ведаю, што хачу атрымаць ад таго ці іншага праекта. Няхай камусьці гэта будзе падавацца патасным, але адзін з матываў адкрыцьця лэйбла палягаў у дапамозе маладым музыкам, мы вырашылі заняцца невялічкім мэцэнатствам. Таму ў наш каталёг уваходзіць шмат прадстаўнікоў альтэрнатыўнай музыкі, якія шырокім масам малавядомыя. Яны наўрад ці прагучаць у радыё- ці тэлеэтэры, але гэта цікавыя і вартыя ўвагі праекты! Атрымліваецца, што мэцэнатства і бізнэс спалучаюцца, і я задаволены тым, як у нас ідуць справы. А.З.: Калі мы пачыналі, размовы пра грошы наогул не вялося. І калі мы дамаўляемся з музыкамі, то адразу кажам, што ня ставім на мэце зарабіць на іх. - Ці можна назваць нашую музыку – камэрцыйна пасьпяховым прадуктам? В.Г.: Мяркую так. Сярога, “ТТ-34”, “Gods Tower” таму пацьверджаньне. Трэба ўлічваць, што такая музыка прадаецца стабільна, але іншымі тэмпамі, чым, скажам, поп-музыка. - Большасьць з выдадзеных вамі – гард-кор каманды, да таго ж расейскамоўныя. Ці значыць гэта, што ваш лэйбл не працуе з прадстаўнікамі поп-музыкі і з “белмоўнымі”? В.Г.: Хоць мы і не працуем з прадстаўнікамі поп-музыкі, мы не пазыцыянуем сябе, як выключна “цяжкі” лэйбл. Мне асабіста да спадобы такая музыка. Але мы таксама бярэмся за выданьне электронных праектаў. Разглядаем усе прапановы. Наконт беларускамоўных песень вы ня маеце рацыі: на альбоме рэміксаў Сярогі, які мы нядаўна выдалі, бонусам ёсьць песьня “Лялька”. А калі сур’ёзна, дык так склалася. Мяркую, што па-расейску сьпяваюць з разьлікам на больш аб’ёмную аўдыторыю. Але я б парадаваўся якаснай музыцы, зробленай на беларускай мове. - Ці адчуваеце вы канкурэнцыю на выдавецкім музычным рынке. Якія ў вас адносіны з лэйблам “West Records”? В.Г.: Аніякіх “картэльных” адносін з “West Records” ня маем. Ніколі нічога не дзялілі, і знаходзімся ў сяброўскіх адносінах з гэтай кампаніяй. А.З.: Пра канкурэнцыю можна было б казаць, калі бы на гэтым рынке круціліся вялікія грошы. У нашай сытуацыі – мы дапамагаем маладым музыкам і асаблівых матэрыяльных дывідэндаў з таго не маем. - Якую мэту перасьледаваў “Go fest”? В.Г.: Мы сабралі разам для сумеснага выступа некалькі цікавых гард-кор каманд – “ТТ-34”, «Rasta», «M.L.A.», гасьцей зь Пецербурга «Amatory», якіх мы прасоўваем на беларускі музычны рынак. Канцэрты ў Менску і Гомлі сталіся трамплінам для выступа гэтых груп на Ўкраіне і Малдове. Гэта першае нашае маштабнае мерапрыемства, задуманае, каб зьвярнуць увагу на гэтыя калектывы. З гэтай жа мэтай мы абсалютна бясплатна распаўсюджваем CD-складанку фэсту. І проста хацелася, каб людзі ў Менску і Гомлі цікава прабавілі вечар. Гэтыя два канцэрты, дарэчы, сабралі поўныя залі. - Як маладой і таленавітай камандзе патрапіць у “абойму” “Go records”? Якія крытэры адбора? В.Г.: Кожная каманда можа зьвязацца з намі – на дысках ёсьць кантактная інфармацыя. Крытэраў як такіх у нас няма, заўсёды давяраю сваёй інтуіцыі. Якасьць гучаньня, новыя гармоніі і сьвежыя ідэі, маральная падрыхтаванасьць – усё гэта адразу можна вылучыць. - Ня цяжка быць практычна першапраходцамі на нашым рынке шоў-індустрыі? В.Г.: Перадусім нам цікава гэтым займацца. Мы прыйшлі ў гэтую сфэру са сваёй волі. І пакуль мы задаволены тым, як усё атрымліваецца. Мару пра тое, каб усе былі шчасьлівы – музыкі, выдаўцы, прадусары. Калі група, якой мы дапамаглі, зьбірае поўныя залі – гэта і ёсьць маё шчасьце. Размаўляў Сяргей Будкін, для “БДГ. Деловая газета” Беларускі пераклад – “Тузін гітоў” Зьмены ў “Сьцяне” | 08.09.2005 |
Берасьцейскі гурт “Сьцяна” зьмяняе склад і гучаньне. Нефарматныя для Беларусі,
яны даюць канцэрты ў Польшчы і спадзяюцца на ратацыю на расейскім MTV. Сёлета
яны мелі ў тры разы болей канцэртаў за мяжой, чым у Беларусі. Пра справы
групы апавядаюць Андрусь Клімус і Жэня “Пчолка”.Берасьцейскі гурт “Сьцяна” ня мае ў сваёй дыскаграфіі альбома, які б быў выдадзены на буйным сталічным лэйбле. Музыкі ў асноўным выдаюць свае альбомы на радзіме – у Бярэсьці. І хоць апошні альбом “Рыфмы лёсу” (2001) быў выдадзены менскай выдавецкай суполкай “Limas”, ён так і застаўся фанаграфічнай рэдкасьцю. Але гэтая акалічнасьць не перашкаджае таму, што гурт становіцца ўсё больш вядомым па ўсёй Беларусі. Папулярнасьці гурту надае тое, што яны пастаянна ўдзельнічаюць у буйных рок-фэстывалях, шмат выступаюць на клюбных сцэнах Бярэсьця, Менска, Баранавічаў. Апошнім часам ў складзе групы адбыліся зьмены і пра тое, як яны адбіліся на гучаньні гурта, распавядае бас-гітарыст і спічрайтар гурта Андрусь Клімус. - Слухачы заўважалі, што “Сьцяна” выступае без сваёй вакалісткі Жэні “Пчолкі” Хіло, якая цяпер жыве і вучыцца ў Менску. Жэні ня вельмі зручна было прыязжаць ў Бярэсьце за 360 кіламэтраў на рэпетыцыі. Вось нам прышлося вызначыцца... Цяпер мы выконваем тое, што клічуць альтэрнатыўным рокам – больш рытмічную і экспрэсыўныю музыку, а вакальныя партыі на сябе ўзяў гітарыст Павал Прохараў. А з Жэняй мы ўвесь час стэлефаноўваемся, сустракаемся. Калі наведваемся ў Менск, то яна, напрыклад, дапамагае нам уладкоўвацца ў гатэлі... Яшчэ адна зьмена ў нашым складзе – у войска пайшоў наш саксафаніст Алесь Нікалайчык і ўвесь выканаўчы цяжар цяперака лёг на Ільлю Дмуху. Гэтыя зьмены не перашкодзілі нам гэтым летам праехаць з канцэртамі па Польшчы: у нас былі сумесныя з менскім гуртом “Тарпач” і ўкраінскім гуртом “Fleet” канцэрты ў Варшаве, Катовіцы і іншых польскіх гарадох. - Я ведаю, што гурт “Сьцяна” зняў відэа-кліп. Які яго пракатны лёс? Жэня “Пчолка”: Матэрыял для кліпа на песьню “Можна быць” быў адзьняты падчас нашага выступу на “Генэралах айчыннага року”, дзе мы занялі другое месца. Мантаж зрабілі вядомыя берасьцейскія рэжысэры – А. Канцэвіч і У. Сівіцкі, якія працуюць на берасьцейскім тэлебачаньні. Яны прадукуюць даволі якасны і параўнальна танны прадукт, які дапамагае мясцовым гуртам, што ня маюць магчымасьцяў здымаць відэа ў Менску. Яны зрабілі добры прадукт, але прадусары “Першага музычнага каналу” вынесьлі свой несуцяшальны вырак – нефармат! І нам вядома чаму... Але мы не губляем надзею: спадзяемся на новы для Беларусі канал MTV, які абяцае зь цягам часу прымаць у ратацыю беларускія кліпы, таксама на пяцёрку беларускіх кліпаў на расейскім MTV... Што жы тычыцца плянаў, то я вучуся ў Акадэміі мастацтваў на аддзяленьні “рэжысура тэлебачаньня” і на 3 курсе ў мяне ёсьць заданьне “здымкі музычнага кліпа”. Я вырашыла, што здыму кліп для свайго ўлюбёнага гурта. Думаю, што гэта будзе альтэрнатыўнае, якаснае, вельмі “смачнае” відэа. Бо рэжысэр кліпа павінен адчуваць музыку, разумець яе. Я ж разумею музыку “Сьцяны” ня так, як іншыя піплы. Я сама была ўдзельніцай гурта, сьпявала, круцілася ўнутры яго... І таму, калі я чую іх музыку, то ў мяне ўзьнікаюць цікавыя ідэі, я адразу бачу нейкія малюнкі, якія магуць быць зрэалізаваныя на экране. Музыкі падкрэсьліваюць, што сёлета яны мелі ў тры разы болей канцэртаў за мяжой, чым у Беларусі. І для таго, каб задаволіць попыт на дыскі гурта падчас гастрольных паездак, берасцейскім выдавецтвам “Сакавік” (кіраўнік Яўген Крук) быў выдадзены the best гурта – зборны дыск “Basowiszcza-2005”. Але матэрыял для новага альбому гурта ўжо напрацаваны і гатовы для запісу. Музыкі спадзяюцца, што пасля пераадоленьня фінансавых праблемаў, пачнуць запіс, каб на пачатку наступнага году прадставіць беларускім слухачам новы альбом. Адна зь песень групы “Сьцяна” возьме ўдзел у самых бліжэйшых турах на “Тузіне гітоў” Анатоль Мяльгуй, для “Тузіна гітоў” "Жывы гукONLINE"! | 11.09.2005 | 22 верасьня распачынаецца музычная акцыя "Жывы гукONLINE".
"Мы прасоўваем толькі якасную музыку, зробленую ўжывую", - кажа
Піт Паўлаў. У кавярні зьявіцца сцэна і беларускае піва. Цягам сэзону ў
інтэрнэт-кавярні выступяць усе прыстойныя жывыя выканаўцы - без падзяленьня
ў на "чорных" і "белых". "Народны альбом" на "Скрыжаваньнях"
| 15.09.2005 | У Варшаве - чарговы фэст з удзелам беларусаў. Гэтым разам нашыя музыкі і
мастакі бяруць удзел у буйной акцыі "На скрыжаваньні культур"
разам з музыкамі зь іншых краінаў (Украіны, Францыі, Расеі, Арменіі ды інш.).
Фэст распачаўся 7 верасьня і працягнецца да 18-га ў Варшаўскім палацы культуры і навукі. Беларусь прэзэнтуе мастак-графік Маргарыта Дзьмітрук і блюзавы калектыў "Svet Boogie Band", які здабыў амаль усе магчымыя блюзавыя ўзнагароды ў Польшчы, Расеі і Чэхіі. Група акрэсьлівае свой стыль, як "чыкагскі блюз" і выконвае песьні такіх легендарных музыкаў, як Muddy Waters, Snooky Pryor, а таксама свае ўласныя творы. Адным з гваздоў фэсту стане выступ праекта "Народны альбом" (сёньня, 15 верасьня). Выступ гэтага праекту праходзіць у Польшчы заўсёды зь вялікім посьпехам. Прэс-сакратар фэсту Грэгор Банэцкі кажа: "Мы запрасілі "Народны альбом", бо гэта ўнікальны праект, які аб'ядноўвае лепшых беларускіх рок-муызкаў. У Польшчы няма яму аналягаў, таму, мяркую, жыхарам Варшавы будзе надта цікава паглядзець гэты выступ". На заўтра чакаецца выступ магілёўскай фолкавай каманды "Osimira", яны выступяць у межах акцыі "Фолк-фронт" разам з украінскім "Тартаком" і "Мандры", і групай "Vataga" з Расеі. Грэгор Банэцкі кажа, што цікавасьць да фэсту "На скрыжаваньні культур" надта вялікая. "У канцэртным намёце, дзе адбываюцца канцэрты толькі 900 месцаў. Больш людзей мы прапусьціць ня можам, але непадалёк ад фэстывальнай пляцоўкі яшчэ болей гледачоў. Яны стаяць і слухаюць, што адбываецца ў сярэдзіне. Варта адзначыць вялікую зацікаўленасьць усіх без выключэньня польскіх СМІ". На фэсьце ўжо выступіў Расейскі сымфанічны аркестр і дала вялікі канцэрт Руслана. Лукаш Сьцепанюк, карэспандэнт "Тузіна гітоў" у Польшчы Бязь межаў | 15.09.2005 | Польскія слухачы чарговы раз цёпла сустрэлі беларускіх музыкаў. Канцэрт
у Беластоку 9 верасьня быў заарганізаваны з мэтай падтрымкі лепшых беларускіх
музыкаў, што не маюць магчымасьці выступаць на Беларусі. Звыш за 5 тысячаў
чалавек прыйшлі на канцэрт ІQ-48, УЛІС, ZET і N.R.M. З Польшчы піша наш
карэспандэнт Лукаш Сьцепанюк. Пра канцэрт "Рaдыё Свабода", што адбыўся ў Беластоку гаварылі ўсе польскія СМІ. Нават у самых важных інфармацыйных праграмах тэлебачаньня можна было пабачыць пляцоўку, на якой адбываўся канцэрт. Цікава, што пра тое ж БАСовішча ў Польшчы не мела такога паблісыты й рэзанансу. "Пра сёньняшнюю сустрэчу зь беларускай незалежнай музыкай даведаюцца і ў Менску і ў Брусэлі",- казаў са сцэны журналіст Робэрт Ляшчыньскі. На мерапрыемства прыйшло больш за 5 тысячаў гледачоў. Усе гурты былі цёпла прынятыя беластоцкімі фанатамі року. Пад час канцэрту адчувальна было, што няма ніякіх межаў між палякамі і беларусамі. Канцэрт быў заарганізаваны з мэтай падтрымкі лепшых беларускіх музыкаў, што не маюць магчымасьці выступаць на Беларусі. На сцэну выходзілі гурты ІQ48, ULIS, ZET і N.R.M. Палякі са зьдзіўленьнем даведаліся, што такая музыка ў Беларусі забараняецца, што сьпяваць рок па-беларуску - значыць, па-сутнасьці, быць супраць уладаў. "Гэта паранойя, - сказаў мне адзін з хлопцаў, якога я запытаў пра ўражаньні, - калі тыя гурты забароненыя ў сваёй краіне, нам, палякам, трэба рабіць усё, каб выступалі яны ў нас". Цяжка не пагадзіцца з гэтымі словамі. У падтрымку дэмакратыі ў Беларусі на пляцоўцы перад сцэнай выказалася звыш 5 тысячаў чалавек. Як гаспадар канцэрта выступіў беларускамоўны гурт зь Беластоку "zero-85". Польскім беларусам канцэрт быў таксама да спадобы. Часьцяком можна было пачуць беларускую мову сярод гледачоў. Гучалі лёзунгі "Жыве Беларусь", луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Лукаш Сьцепанюк, для "Тузіна гітоў" Нашы ў горадзе! | 19.09.2005 | Раніцай новага дня я заглыбляюся ў свой роздум, дрэнныя думкі ўжо стараюся
праганяць, напяваю пра сябе ўлюбёныя мэлёдыі. Раптам мае ўнутраныя сьпевы
матэрыялізуюцца: на адным з гарадзкіх біг-бордаў бачу знаёмыя ўсьмешкі на
інтэлігентных тварах музыкаў гурта “N.R.M.”.Горад стамляе ўсіх, стамляе і мяне. Сваімі чэргамі, перапоўненым транспартам... Але самае невыноснае – назіраць за тым, як горад губляе сваю беларускую душу, калі зь ёй і сам губляеш частку самога сябе ў гэтым антыбеларускім Садоме... І таму пачуцьцё невыразнай удзячнасьці ўзьнікае калі сутыкаесься з простай гандляркай бульбы на “заходнім” кірмашы, якая шчыра вітае цябе на прыгожай беларускай мове, калі на Жданах зойдзеш у музэй, дзе абсалютна бясплатна можна датыкнуцца да рэчаў зь мінулых стагодзьдзяў, якія зроблены руплівымі рукамі нашых продкаў, і зусім лічыш удалым дзень, калі сярод паперак, раскіданых на прыпынку, знаходзіш чарговы артэфакт у сваю калекцыю – рэкляму канцэрта “Accept”, на якой анансуецца і выступ (які, на жаль, не адбыўся) больш хвалюючага мяне цяпер “Тэзаўруса”... Раніцай новага дня я зноў заглыбляюся ў свой роздум, але дрэнныя думкі ўжо стараюся праганяць, напяваю пра сябе ўлюбёныя мэлёдыі любімых гуртоў... Раптам мае ўнутраныя сьпевы матэрыялізуюцца: на адным з гарадзкіх біг-бордаў бачу знаёмыя ўсьмешкі на інтэлігентных тварах музыкаў гурта “N.R.M.”: нашы ў горадзе! Амаль усім маім спадарожнікам у аўтобусе твары Вольскага, Паўлава, Дземідовіча і Ляўкова не здаюцца знаёмымі. Толькі маладыя хлопец і дзяўчына за маёй сьпіной таксама заўважаюць на вялізарных шчытах сваіх куміраў і пачынаюць абмяркоўваць тое, калі зьявіцца чарговы альбом гурта, што пазірае з біг-борда. Я ж пачынаю па-новаму разумець схаваны сэнс любімай песьні: “Мы закрычым: “На aBOARDаж!!!”, і гэты горад будзе наш...”. І яшчэ, хочацца зьняць капялюш і сказаць: “Вялікі дзякуй самі ведаеце якой кампаніі, самі ведаеце за што, якія ў самі ведаеце які час падтрымліваюць чым могуць беларускіх музыкаў, дапамагаюць вяртаць беларускае аблічча любімаму гораду!” Анатоль Мяльгуй Дзёньнік аднаго канцэрту | 19.09.2005 | Карэспандэнтка “Тузіна Гітоў” выправілася разам зь беларускімі рок-гуртамі
на канцэрт у Беласток і запісала ўсё, што адбывалася па шляху, за кулісамі,
на сцэне і ў гатэлі: спрэчка са Славам Коранем, пошук сцэнічнага касьцюма
для “ZET” па польскіх сэканд-хэндах, канцэрт і п’янка , - нічога не засталося
па-за ўвагаю.Уласная кватэра аўтара, 5:00. Раніца і я. Ведаеце, які самы паскудны складнік усіх гастроляў? Хранічны недахоп часу на сон. Пра гэта ў чарговы раз узгадваеш, калі а 5-й раніцы ля вуха пачынае мярзотна залівацца звонам “улюбёны” будзільнік. Ня ведаю як у каго, але мой арганізм заўсёды ладзіць акцыі пратэсту супраць ранішніх пад’ёмаў. Стан у мяне ў гэткія часы, мякка кажучы, ня вельмі добры. Не ўратоўвае ні халодны душ, ні гарбата, ні нават кава. Нібы зомбі, з паўзаплюшчанымі вачыма я выходжу на вуліцу і нясьпешна рухаюся да мейсца збору. Менск. Вул. Калектарная, 8:00. Корань і “Тузін Гітоў”. Па дарозе арганізм працягвае акцыі пратэсту, а Слава Корань пры сустрэчы адразу выказвае ўсе свае думкі адносна маіх запісаў пра “Басовішча” на форуме “Тузіна Гітоў”. Шчыра кажучы, мне размаўляць мала хацелася, а тым больш спрачацца. Сама размова, дарэчы, зацікавіла толькі аднаго Піта Паўлава, які гагатаў побач з намі і чакаў, пакуль “прыедзе Вольскі і ўсіх разгоніць”. Так яно і здарылася. На спрэчку з Коранем забыліся, як толькі Лявон паведаміў, што ў аднаго з нашых бусаў прабіла кола, і кіроўцы Дзянісу давялося ехаць на СТА. ZET i IQ48 загрузіліся ў вялікі турыстычны аўтобус (нават зь DVD у салоне), кіроўца якога ўжо некалькі хвілінаў нэрвова пацягваў цыгарэтку і зь недаверам паглядаў у бок падазроных пасажыраў зь небясьпечным дыягназам “музыкі”. N.R.M. i ULIS, у сваю чаргу, засталіся чакаць Дзяніса. У апошні момант у наш бус ускочылі Лявон і Анечка. “Мы з вамі паедзем, хочам фільмы паглядзець”, - хутка выдаў Вольскі. Выезд зь Менску, 9:30. N.R.M. прадаліся. Я заўсёды любіла вандраваць з ZET i IQ48. Зь імі ня можа быць сумна па азначэньню. Мы даволі добра ведаем адзін аднаго. Шмат было сумесных вечарынаў, агульных размоваў і злоўжываньняў алькагольнымі напоямі. Таму адразу нараджаюцца нейкія сьмешна-абсурдныя байкі і гісторыі. Па дарозе на вочы трапляецца бігборд з N.R.M.-аўцамі, якія рэклямуюць ADSL.BY. “Прадаліся, скаты!” – чуецца жарт ззаду. “Трэба сфатаграфавацца, пакуль ня зьнялі”, - усьміхаецца Лявон. Трохі далей у аўтобус падсажваецца гітарыст IQ48 Buzza. У яго толькі што скончылася трэцяя зьмена на працы. Вось яна, беларуская музычная рамантыка: ночы у падзямельлях “Мэтрастрою”, каб дазволіць сабе зьезьдзіць на гастролі з уласным гуртом. Кіроўца ўключае “Асаблівасьці нацыянальнага паляваньня”. Размовы паступова заціхаюць. Беларуска-польская мяжа, 14:00 (13:00). Лявон і сьціпласьць. Празь мяжу без чаргі. Далікатныя польскія памежнікі ажывіліся, як толькі ўбачылі твар Вольскага. “О! N.R.M.?!”, - пачулі мы праз адчыненае вакенца пашпартнага кантролю. Лявон заўсёдна сарамліва апускае вочы, калі яго пазнаюць па-за сцэнаю. За ім я пачала назіраць ужо вельмі даўно, калі далёка было да знаёмства і сяброўства. Пад час нашых першых, тады яшчэ афіцыйных сустрэчаў, я ледзь знаходзіла словы для размоваў, бо мову занімала ад хваляваньня й вялікай павагі. Не сумяшчаліся ў галаве вобразы рок-зоркі, якую я сыстэматычна бачыла ў тэлевізары і на сцэне, і сьціплага, вясёлага, прыемнага суразмоўцы і ўзорнага сем’яніна ў рэальным жыцьці... Пакуль я аддаюся развагам, сканчаецца пашпартны кантроль. Неўзабаве мы ўжо рухаемся па тэрыторыі Польшчы. Знакамітая запраўка ля Басовішча, 13:30. Піт і злотыя. Першы польскі прыпынак. На вуліцы не па-восеньску сьпякотна. Усе адразу затарваюцца халодным півам. Піт са словамі “у мяне добры курс” распаўсюджвае сярод маючых патрэбу польскія грошы, у адказ зьбіраючы даляры. Не разумею, якая сіла шмат гадоў таму падштурхнула хлопчыка Пецю заняцца ігрой на гітары? Яму б прадусарам быць, весьці ўласны бізнэс, вядучым на тэлевізіі ці на радыё працаваць. “Нам бы яшчэ гэткага чувачка ў КРАМБАМБУЛЮ”, - кажа Анечка Вольская, гледзячы, як хутка Піт уладжвае ўсе памежныя працэдуры. Беласток, плошча ля Драматычнага тэатру, 14:00. Канцлер і капры. Як толькі выгрузілі рэчы высьветлілася, што Канцлер забыўся на канцэртны касьцюм. “Добра, што хоць маску ўзяў”, - кажа той, - а то з такой рожай на сцэну не выйдзеш...”. Мы з Анечкай, як дзьве часова-безпрацоўныя-нічым-не-занятыя-адзіныя-сярод-чатырох-гуртоў-асобы-жаночага-полу, вырашылі ўзяць на сябе адказнасьць за сцэнічны выгляд вакалісту ZET: пакуль гурты праводзілі саўнд-чэк, мы адправіліся на экскурс па беластоцкіх second hand’ах. Усе музыкі ZET заўсёды выходзілі на сцэну ў чорных шортах і белых кашулях з чорнымі гальштукамі. Калі кашулю мы знайшлі адразу, дык з шортамі і гальштукамі назіраліся пэўныя цяжкасьці. Таму на гальштук вырашылі ўвогуле забыцца. Сытуацыю з шортамі выратавалі жаночыя капры, якія пасьпяхова налезьлі на Канцлера і са сцэны выглядалі звышстыльна. А музыкаў ужо разрывала на часткі польская прэса. Лявон і Піт пасьпелі пабываць у прамым этэры “Радыё Беласток”. Дарэчы, менавіта на гэтым канцэрце я адчула ўсю зорнасьць (у добрым сэнсе гэтага слова) і сэкс-сымбальнасьць Піта Паўлава. Часамі дзяўчынкі-журналісткі падыходзілі да гітарыста N.R.M. і прасілі ў яго інтэрвію, нават не зьвяртаючы ўвагі на Лявона, які сядзеў побач. Некаторыя казалі, што ўся справа ў Пітаўскім капелюшы:) Плошча ля Драматычнага тэатру, 17:00. Сіла ў памосьце. Распачаў мерапрыемства пад назвай “Радыё Свабода” Робэрт Ляшчынскі, які заклікаў народ на плошчу цягам гадзіны. Мы з Анечкай вырашылі трохі адпачыць ад музычнага шуму ў кавярні за рогам тэатру, куды амаль не даходзілі гукі з плошчы. Пад смачнае польскае піва мы абмяркоўвалі жыцьцёвыя і прадусарскія праблемы, а непадалёк на ровары расьсякаў паветра Лявон. Празь некалькі хвілінаў муж Анечкі разам з гукарэжысэрам ZET таксама далучыліся да нас. Пачаліся ўласьцівыя Лявону жарты і размовы пра палітыку. На сцэне ўжо распачалі выступ ZERO-85. За размовамі час ляціць хутка. І мы ледзь не забыліся на наступны гурт, які павінен быў працягнуць канцэрт, – IQ48. Хлопцы вельмі хваляваліся, бо яны былі адзіныя, хто не пасьпеў зрабіць саўнд-чэк. Потым высьветлілася, што вакаліст Саша адчуваў сябе вельмі ўтульна на вялікай сцэне перад тысячамі гледачоў. “Трэба, каб на ўсіх канцэртах перад сцэнай гэткі памост ставілі”, - падзяліўся потым са мной сваімі ўражаньнямі Ash. – Вельмі зручна скакаць!”. Вольскі вельмі пасьля абвяшчэньня выступа IQ48 ажывіўся, прыгадаўшы, што ў яго ёсьць для песьні “Кумба” адпаведны касьцюм. Пра “Кумбу” увогуле няма чаго казаць – гэта трэба было бачыць. Выглядае на тое, што Лявон гэты твор напісаў адмыслова для IQ48, а даведаўся аб гэтым толькі цяпер. Карацей, гледачоў хлопцы разварушылі. Пасьля ўжо ніводны на плошчы не супакойваўся ні на хвіліну. “Дзе б вы ні жылі, дзе б вы ні вандравалі, Польша гэта ці Беларусь, памятайце: цемра сьвятла ніколі ня згасіць!” – творам на словы Міхала Анемпадыстава IQ48 скончылі свой выступ. Выклікалі хлопцаў на біс, але некаторыя непаразуменьні сярод вядучым і выканаўцамі прывялі да таго, што Ash паабяцаў абавязкова зрабіць гэта ў наступны раз. На сцэну ўзьняліся ZET. Выглядалі яны горш за астатніх праз праблемы з гукам. Але ўвагу на гэта зьвярнулі, здаецца, толькі музыкі ды, так бы мовіць, прыбліжаныя да целаў беларускіх зорак. Палякі (ці беларускія палякі?) на выступ гурту рэагавалі вельмі гучна і жвава. ULIS наадварот меў супэргук. Калі ўлічыць адсутнасьць уласнага гукарэжысэра за пультам, дык увогуле выступ гэтай групы быў на мяжы фантастыкі. Мне на столькі дэпрэсыўная музыка зусім не даспадобы. Таму разам з Анечкай і IQ48 мы зноў накіраваліся ў знаёмую кавярню. Закрывалі мерапрыемства N.R.M., якія прэзэнтавалі акром асноўнай праграмы дзьве новыя песьні – ужо знаёмую прыхільнікам групы “Усё роўна мы пераможам” і зусім сьвежы твор “Сталінград”. Мы з Анечкай стаялі недзе ў сярэдзіне натоўпу. Магчыма, гэта з-за амаль адсутнасьці музычнага жыцьця ў Менску нам захацелася адарвацца разам з польскімі фэнамі. Мы прыгадалі юнацтва і пачалі разам з усімі надрываць голас і скакаць у такт музыкі, што вельмі зьдзівіла аднаго з арганізатараў канцэрту. На біс Лявон і Піт выйшлі зь бел-чырвона-белым сьцягам, якім потым Паўлаў і абгарнуўся. Самае сьмешнае, што гэтым разам музыкам таксама не хапіла часу. “Тры чарапахі” за “энэрамаўцаў” сьпела ўдзячная публіка. Усё там жа, час няпэўны. Напіліся ўсе. Тут можна абмежавацца толькі адным сказам: карацей, напіліся ўсе страшна. Палова зь беларускіх музыкаў вырашылі ўначы усё ж вярнуцца на радзіму, за астатнюю ж палову мне было трохі вусьцішна, таму я пацягнула ўсіх у гатэль. Слава Корань доўга ўгаворваў Лявона і астатніх застацца, бо за перасадкі ў бусах на мяжы можна заплаціць штраф. Але той настолькі сьпяшаўся дадому, што забыўся на дзьве гітары разам з усімі прымочкамі. Тых, хто застаўся, пад чулым кіраўніцтвам Піта былі дастаўленыя на аўтобусе ў гатэль. Гатэль, з арыентацыяй у часе ўсё яшчэ складана. Як каралі. Аказваецца, ёсьць у Польшчы гатэлі, а ёсьць начлегі. Менавіта да апошніх адносілася наша “Сталь-бетон”. Убачанаму надта зьдзівіліся. Ці там рамонт зрабілі, ці папросту ў лепшыя нумары засялілі, але мы адчулі сябе каралямі. Разам з IQ48 мы адзначалі першы польскі канцэрт па-за межамі “Басовішча”. У працэсе далучыліся Слава Корань і Маньяк. І калі Слава хутка пакінуў сьвята, дык Маньяка разам з бубначом Антошай і Buzza’й давялося літаральна выганяць з нумару, каб хоть трошкі паспаць. Гатэль, 8:00. Дзень горада. Праснулася я самая першая. Каб падняць астатніх на сьнеданьне, давялося гучна грукацца ў дзьверы да кожнага. Некаторым па два разы. Вылучыўся ранішняй сустрэчай Піт, які адчыніў нумар у пляжным выглядзе і павольна споўз па дзьвярох на падлогу. Зьязжаць не хацелася зусім. Піт, Алезіс і гукарэжысэр Алег Каранькоў заставаліся – у Польшчы быў заплянаваны яшчэ канцэрт “Гарадзкіх”. Мы робім апошні заход у краму, абдымаемся на разьвітаньне з вышэйзгаданымі асобамі і ад’язжаем у бок роднай краіны. На польскім баку нам усё ж не ўпаялі штраф, а на беларускім прапусьцілі без чаргі, бо мы трошкі схлусілі і назваліся “Крамбамбуляй”. Памежнік нават пазнаў Лявона. Праўда, у адным з зэтаўцаў... Да Менску ехалі хутка, але ўсё адно доўга:) Нехта глядзеў “Пасьлязаўтра”, Стронг і хлопцы з IQ48 выдумлялі нейкі новы трылер з двума вясёлымі гусямі і бабусяй у галоўных ролях, а мы з Маньякам і Юрасём Ляўковым рэзаліся ў дурня. Цешыла, што Дзень гораду прайшоў міма нас. Алёна Скарабагатая, "Тузін гітоў"
“Мы як джынсы “Лэві Штраўс” | 20.09.2005 | Інтэрвію зь лідэрам “Браво” Яўгенам Хавтанам: “Мяркую, што вы маеце праблемы
з наборам добрай музыкі на гэтыя 75%. Я заўсёды быў супраць якога-небудзь
умяшальніцтва і цэнзуры. Хоць часам такая фільтрацыя не нашкодзіць. Без
перагібаў, натуральна”.Ня так шмат груп, якія прайшлі праз халодныя андропаўскія часы, патрапілі на хвалю перабудовы, ня зьніклі пасьля развалу вялікай краіны і дагэтуль актыўна працягваюць сваю дзейнасьць. Група “Браво”, гісторыя якой пачала налічваць ужо трэці дзесятак, даўно не была зь вялікім канцэртам у Менску. І, як высьветлілася, ня будзе: заплянаваны на 29 верасьня сольны канцэрт групы быў адменены, бо надта марудна раскупаліся квіткі. Прыхільнікі “маскоўскага біта” могуць суцешыцца толькі гэтым інтэрвію, зробленым напярэдадні візыта групы. Лідэр “Браво” Яўген Хавтан распавёў пра свае вакальныя дадзеныя, сёньняшні фармат групы і сваё стаўленьне да беларускіх музычных экспэрымэнтаў. — Вашая група неаднаразова зьмяняла імідж, вакалістаў і, адпаведна музычны кірунак. Што такое “Браво” сёньня? — Гэта група, якая прайшла вялікі шлях. Зьмянілася краіна, час, людзі, а мы працягваем граць і запісваць кружэлкі. Прынцыпы тыя ж: мы па-ранейшаму засталіся стылягамі, хоць і граем крыху іншую музыку. Перадусім таму, што мы заўсёды любім стылёва апранацца, выглядаць незвычайна ярка на сцэне. Музыка наша стала крыху больш жорсткай, але мы застаемся “Браво”: у нашай музыцы 60-я і 70-я гады злучаюцца з сучаснасьцю. — Ці можна назваць “Браво” праектам Яўгена Хавтана? Якую ролю ў групе адыгрываюць іншыя музыкі? — Не магу сказаць, што “Браво” – цалкам мой праект. Але мой унёсак у яго досыць вялікі. Лічу “Браво” сваім дзіцёнкам. Да ўсяго ж я адзіны, хто граў без перапынкаў у групе з пачатку яе існаваньня. З самага першага складу ізноў з намі бубнач Павал Кузін, клявішнік і саксафаніст Саша Сцьпепаненка. Усе людзі, якія граюць у “Браво”, маюць права на голас, скажам так. — Цяперашні вакаліст групы Робэрт Ленц здолеў пратрымацца болей за Агузараву і Сюткіна. Не кажу ўжо пра Яўгена Восіна ды Ірыну Епіфанаву. Няўжо вы нарэшце знайшлі “свайго” чалавека? — Робэрт з намі сьпявае ўжо 10 год. І гэта самы стабільны і аптымальны склад групы за ўвесь час яе існаваньня. Лічу гэта нашым вялікім дасягненьнем. — Але апошнім часам вы сталі часьцей самі сьпяваць. Губляеце давер да Ленца? — Я ўсяго пакаштаваў. Раней проста сачыняў музыку ды граў на гітары, а вось цяпер захацелася пасьпяваць. І мне спадабалася. Калі аўтар сам выконвае свае песьні, гэта, як мне падаецца, гучыць болей даходліва. — На 20-годдзе групы самыя вядомыя расейскія музыкі сьпелі з вамі песьні “Браво”. Хто зь іх лепей прасякнуўся вашымі творамі? — Мяркую, што Зэмфіра, якая сьпела песьню Агузаравай “Как быть?”. З гэтага запіса, уласна, і пачалася праца над трыб’ют-кружэлкай “Звёздный каталог”, дзе розныя выканаўцы пяюць нашыя песьні, а мы ім падыгрываем. Дыск, дарэчы, быў выдадзены зусім нядаўна. Зэмфіра першай адгукнулася на нашую прапанову. Ільля Лагуценка і Сьвятлана Сурганава таксама парадавалі. Я, па-шчырасьці, баяўся, што песьні, якія на слыху, пры перазапісы атрымаюцца куды горш. Аднак, выйшла някепска, проста па-іншаму. І гэта вялікая ўдача. — Ці знаёмыя вы з нашай музыкай? — Заўсёды зь цікавасьцю слухаў беларускія групы. Вашых герояў амаль усіх ведаю: “Ляпіс Трубяцкой” (мы зь імі неяк у сумесным туры былі), Сярогу, якога цяпер пастаянна круцяць па MTV. Была колісь такая групы – “Лепрыконсы”, але некуды раптоўна зьнікла... — Як можаце ацаніць тутэйшую пастанову пра 75%-нае напаўненьне радыёэтэра беларускай музыкай? — Безумоўна, гэта перабор. Аптымальны варыянт – 50 на 50. Як у Францыі, напрыклад. Мяркую, што вы маеце праблемы з наборам добрай музыкі на гэтыя 75%. Тое самае было бы і ў іншай краіне, бо цяжка знайсьці столькі якаснай нацыянальнай музыкі. Я заўсёды быў супраць якога-небудзь умяшальніцтва і цэнзуры. Хоць часам такая фільтрацыя не нашкодзіць. Без перагібаў, натуральна. — Што “Браво” прапаноўвае ў канцэртным фармаце? — Цьму пазытыва, жывы гук, шмат станоўчых эмоцый. Паказваем зусім новыя песьні, сьпяваем з залам вядомыя гіты. На канцэрты прыходзяць людзі рознага ўзросту, якія засьпелі розныя пэрыяды творчасьці нашай групы. І ў кожнага свае ўлюбёныя песьні. Таму намагаемся складаць праграму такім чынам, каб усе былі задаволеныя. «Дорога в облака», «Оранжевый галстук» і «Ленинградский рок-н-ролл» заўсёды будуць гучаць на нашых выступах. А наогул, зайсьці на наш канцэрт будзе цікава кожнаму, нават калі ён не зьяўляецца нашым прыхільнікам. Кажу гэта з ўпэўненасьцю: “Браво” – гэта 100%-ая якасьць. Як джынсы “Лэві Штраўс”. Размаўляў Сяргей Будкін, “БДГ. Деловая газета” Аўтарызаваны беларускі пераклад – “Тузін гітоў”.
Вайцюшкевіч забраўся на Парнас | 21.09.2005 | Пра нашых беларусаў ужо ходзяць чуткі! Аж да Зеўса дайшло! Кажуць, што нейкія
замежныя творцы, патрапіўшыя на Парнас, аддзяўблі па кавалачку горнай парнасаўскай
зямлі, назьбіралі парнасаўскіх кветак і зьбеглі шчасьлівыя з усімі паэтычнымі
атрыбутамі ў бок малой залі канцэртнай залі "Мінск".Раней мы ня без падставы часьценька паўтаралі "Камоцкі і Караткевіч", "Камоцкі і Багдановіч". Маючы на ўвазе музыку і паэту. Пазьней звыклым для ўсіх сталася словазлучэньне "Вайцюшкевіч і Дранько-Майсюк" (дзіцячая казачная "Цацачная крама", 2001 год). Зноў: музыка + паэта. Потым зьявілася спалучэньне "Камоцкі і Барадулін", пасьля "Вайцюшкевіч і Барадулін". Але аднойчы на музычным Парнасе сустрэліся музыка з музыкаю і ўпадабалі творчасьць адзін аднаго да такой ступені, што неўзабаве нарадзіўся маленечкі цуд у дванаццаць трэкаў з прадмовай дзядзькі Рыгора Барадуліна, з назовам "Паравіны году". Створаны Зьмітром Вайцюшкевічам (музыка, выкананьне) і Алесем Камоцкім (тэксты). Гэтыя людзі, здаецца, увесь час былі недзе блізка... У атмасфэры высокай паэзіі, якая прадстаўляе сабой яскравы ўзор мастацкай дасканаласьці, пакладзены на лад пяшчотнай і мілагучнай музыкі. І вось яны сустрэліся ізноў. Ці на Парнасе? Няўжо крылаты конь Пэгас прынес іх туды? Так, безумоўна на Парнасе, але апынуліся яны ў час нейкага невядомага сьвята, дзе былі Масака Тацумі, Адам Глёбус, Алесь Памідораў і шмат яшчэ незнаёмых (усходніх?) твараў. Пазьней высьветлілася, што яны не на звыклым, родненькім грэчаскім Парнасіку, а... на японскім! Як яны там апынуліся, ніхто ня ведае. Вайцюшкевіч гаварыў нешта пра "два розныя сьветы", "сонца й поўню", пра кантрасты... Але гэта хутчэй прыдумалася пасьля, постфактум, чымся было нейкай першапачатковай мэтай. Тым больш, усім вядома, што Пегас ніколі ні ў кога не пытаецца, у які бок яму рухацца! У выніку атрымалася праграма з назвай "Месяц і сонца. Японія па-беларуску". У альбом увайшлі кампазыцыі, створаныя на аснове японскіх народных песень. Цуд ці ня цуд - вырашайце самі. 22 верасьня ў канцэртнай залі "Мінск" адбудзецца прэзэнтацыя гэтага альбому. Імпрэза мусіць быць вельмі насычанай. Карэспандэнт "Тузіна Гітоў" зьвярнуўся за больш дакладнай і падрабязнай інфармацыяй да Зьмітра Вайцюшкевіча: - Чаго нам чакаць? - Канцэрта чакаць! Там Адам Глёбус будзе чытаць свае вершы. Таксама будзе ўдзельнічаць Аляксандар Памідораў. Плянуецца мультымедыйные аздабленьне. Два экраны: на першым будуць краявіды Беларусі (фотаздымкі, зробленыя Сяргеем Плыткевічам і Вадзімам Грудзько), а на другім відэа пра Японію. - Я нешта чула пра пэрформанс... Будзе пэрформанс? - Галоўны пэрформанс - гэта канцэрт, гэта вершы. Прычым, аніякіх хайку ці што там... Проста беларускія вершы. Пра паветра на Парнасе гаворкі ня йшло. Але кожны можа адчуць, як дыхаецца на паэтычным узвышшы, калі прыйдзе на канцэрт 22 верасьня ў малую залю КЗ “Мінск”. Пра нашых беларусаў ужо ходзяць чуткі! Аж да Зеўса дайшло! Пэўна, праз п'янтоса Дыяніса і апалонаўскія музы... Кажуць, што нейкія замежныя творцы, патрапіўшыя на Парнас некалькі тыдняў таму, аддзяўблі па кавалачку горнай парнасаўскай зямлі, назьбіралі парнасаўскіх кветак і зьбеглі шчасьлівыя з усімі паэтычнымі атрыбутамі ў бок малой залі канцэртнай залі "Мінск". Марыя Грудзько, “Тузін гітоў”
N.R.M. у Нямеччыне | 22.09.2005 | Група N.R.M. не пасьпеўшы адпачыць ад польскага тура, ізноў пакуе валізкі.
Попыт на беларускі рок зьявіўся ў Нямеччыне. 3, 5, 7 кастрычніка нашыя музыкі
дадуць канцэрты ў Бэрліне і Дрэздэне. Ініцыятар канцэртаў – нямецкі журналіст
Інго Пеца, які некалі прыязджаў у Менск, дзе пазнаёміўся зь Лявонам Вольскім.Паслухаўшы N.R.M., ён узяўся зладзіць некалькі клюбных канцэртаў беларускай групы ў сябе на радзіме. “Плянавалася, што мы выступім у Нямеччыне ўлетку, але Інго вырашыў адкласьці на восень, каб на нас пагледзела болей людзей”, - кажа Лявон Вольскі. Лідэр N.R.M. ніколі не выступаў у Нямеччыне, а вось Піт Паўлаў неаднаразова граў у складзе “Крыві” ў Нямеччыне. “Нямецкія слухачы ставяцца да беларускай музыкі зь цікавасьцю, для іх – гэта экзотыка. Бэрлінская публіка надта дасьведчаная, таму іх нічым ня зьдзівіш, але асабліва нямецкія гледачы цэняць шчырасьць. Таму трэба валіць сваю музыку і не пераймацца”, - кажа Піт. Піт згадвае нямецкія музычныя клюбы – невялічкія і ўтульныя (падобныя да зачыненай “Альтэрнатывы”): “Там прыемна граць, апаноўвае адчуваньне разьняволенасьці і бясьпекі”. 3 кастрычніка N.R.M. грае ў Kulturbahnhof Kreuzberg (Бэрлін), 4-га ў клюбе Acud (Бэрлін), 7-га ў клюбе Sprungschanze (Дрэздэн). SB, “Салідарнасьць”
“Ляпісы” сьпяюць са “Здобамі” | 22.09.2005 | Групы “Ляпіс Трубяцкой” і “Zdob Si Zdub” пайгралі ў боўлінг і вырашылі
запісаць разам песьню. Малдаўскую і беларускую групы зьвязваюць сяброўскія
стасункі і цікавасьць да пазытыўнай музыкі, улучна з ска-панкам і цыганшчынай.
Плянуецца, што песьня ўвойдзе ў новы альбом “Ляпісаў”.
Падляшша – беларуская рок-выспа | 23.09.2005 | Беларускамоўны рок выконваюць і па-за межамі нашай краіны. Cёлета ўвосень
мінула роўна дзесяць год з таго часу, як у Польшчы быў выдадзены першы беларускамоўны
альбом. Увосень 1995 году зьявілася плыта “R.F.BRAHA” пад назвай “Сьляпы”.
Пра гэта ўзгадвае польскі карэспандэнт “Тузіна Гітоў”.Безумоўна, самым значным месцам за межамі Беларусі, дзе пяюць па-беларуску, можна лічыць польскае Падляшша. Менавіта там заўсёды знаходзіліся групы, у рэпэртуары якіх было багата беларускамоўных песень. Цяпер на мове сваіх продкаў тут сьпяваць тры калектыва: ZERO-85, RIMA, 5SET5. Раней жа існавалі яшчэ некалькі: R.F.BRAHA, KARDON, THE DVERY, VIADRO, HOMAN, ALESIUKI. Рок-зрух сярод польскіх беларусаў адбыўся дзякуючы фэсту “Басовішча”, што ўжо 16 год праводзіцца ў польскім Гарадку. Менавіта пад уплывам фэсту, дзе прадстаўляецца музыка маладой Беларусі, шмат якія музыкі вырашылі паказаць, што ў змозе рабіць музыку ня горш за “Краму” з “Мрояй”. Цяжка сказаць, колькі было спробаў стварыць на Польшчы беларускамоўны рок-гурт, але першым гуртом, які запісаў свой матэрыял і даволі пасьпяхова гастраляваў, можна лічыць “Roсk Farmacju Braha” ці проста - R.F.BRAHA. Спачатку яны мелі назву THE SHADOCK, але пасьля знаёмства з мастаком Лявонам Тарасевічам назоў зьмяніўся. Cёлета ўвосень мінула роўна дзесяць год з таго часу, як у Польшчы быў выдадзены першы беларускамоўны альбом. Увосень 1995 году зьявілася плыта “R.F.BRAHA” пад назвай “Сьляпы”. Праграма запісаная ў Беластоку, на цяпер ужо легендарнай студыі “Rembrandt” і была выдадзена на магнітафонных стужках. Маладыя хлопцы прапанавалі цікавы прадукт, гучаньне было набліжанае да клясычнага року. Па выданьні альбому склад гурта цалкам абнавіўся, зьмяніўся і вобраз групы. Музыка “R.F.BRAHA” сталася больш жорсткай, тэксты – бескампраміснымі. У 1997 годзе група запісала песьні, якія мусілі ўвайсьці ў новую праграму “Шызафрэнія”, але група заўчасна спыніла сваю дзейнасьць і тыя песьні так і не пабачылі сьвет. Лукаш Сьцепанюк, карэспандэнт “Тузіна Гітоў” у Польшчы.
N.R.M.: “запойны” канцэрт | 26.09.2005 | Два дні (28-га і 29-га верасьня) ў інтэрнэт-кавярні “СоюзOnline” будзе праходзіць
прэзэнтацыя кнігі вядомага журналіста Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх
N.R.M.”. Але на прадстаўленьні твора празаіка-публіцыста ўся справа ня скончыцца.
Гэта будзе толькі малая частка заплянаванага дзеяньня.Безумоўна, выданьне кнігі аб амаль легендарных асобах – зьява, вартая асаблівай увагі. З моманту выданьня кнігі Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх N.R.M.” мінула больш за два месяцы. Твор атрымаў шмат станоўчых водгукаў як з боку прэсы, так і ад шматлікіх незалежных чытачоў. Кнігу ўжо пасьпелі прэзэнтаваць ў Польшчы. Нарэшце, сьвята прыйшло на вуліцу менскіх прыхільнікаў легендарнае айчыннае рок-каманды. Без музычнай падтрымкі ў гэтым выпадку абысьціся проста не магчыма. Так палічылі самі музыкі. Таму абодва дні прэзэнтацыю кнігі будуць суправаджаць вялікія электрычныя канцэрты N.R.M. Улічваючы тое, што ня толькі “рок-каралі” зьяўляюцца “вінаватымі” ў гэтых мерапрыемствах, музыкі вырашылі не забывацца ў гэтыя вечары і на спадчыну “Мроі”. Адмыслова да прэзэнтацыі N.R.M. падрыхтавалі эксклюзыўную канцэртную праграму зь песень, якія ўжо шмат гадоў не выконваліся перад шырокай аўдыторыяй. 28-га верасьня наведнікі “СаюзOnline” старыя “мроеўскія” песьні, а таксама гіты і паўзабытыя рэчы з “ЛаЛаЛаЛа”, “Одзірыдзідзіны” і “Пашпарту грамадзяніна N.R.M.”. На другі дзень гурт выканае песьні з “Трох чарапахаў” і “Дому культуры”. З нагоды прэзэнтацыі кнігі міністры Незалежнае Рэспублікі Мроя падрыхтавалі адмысловыя акцыі для прыхільнікаў гурту. Ужо зараз на сайце Kraina.by праходзіць online-тусоўка з N.R.M., падчас якой усе жадаючыя могуць задаць пытаньні як удзельнікам каманды, так і аўтару кнігі Віктару Дзятліковічу, адказы на якія зьявяцца ў сеціве 28-га верасьня за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту. А 29-га, пасьля заканчэньня музычнае частцы мерапрыемства, на працягу паўгадзіны прыхільнікі змогуць паразмаўляць з N.R.M. ужывую, а таксама сфатаграфавацца і атрымаць аўтографы. Чакаецца, што на імпрэзе будзе прысутнічаць адзін з заснавальнікаў “Мроі” Ўладзімер Давыдоўскі. 28 і 29 верасьня, інтэрнэт-кавярня “СаюзOnline” (вул. Чырвонаармейская, 3), пачатак а 19-й. Кошт уваходу 10000 р. Тэлефоны для даведак: 2260279, 7788549, 6894048. Інфармацыйны фундатар акцыі: “Тузін Гітоў” Воля, Алёна Скарабагатая, для “Тузіна гітоў”. “Партызанская школа” ўзялася за кліпы | 27.09.2005
| Удзельнікі музычнага праекту здымаюць свой першы кліп, але нават не спадзяюцца
на ратацыю ў этэры беларускіх музычных ТВ-каналаў. Ідэя кліпу пасьля знаёмства
з Міраславам Дэмбінскім, кіраўніком Уроцлаўскай кінаакадэміі. Ён зацікавіўся
праектам і падарыў ліцэістам прафэсійную відэакамэру.За месяц да афіцыйнага рэлізу дыску кіраўнікі праекту "Партызанскя школа" аб'явілі пра стварэньне кліпу на адну зь песьняў новай кружэлкі. Кампазыцыю "Не!" журналісты ўжо празвалі стрыечнай сястрой рэвалюцыйнай "Разам нас багата". "Песьня "Не!", - кажа прадусар праекту Франак Вячорка, - сапраўды выбіваецца з масы саладжавых кампазыцыяў пра каханьне лёс і падлеткавыя праблемы. Яна мае выразную агітацыйнасьць і ўзьнёсласьць". Ужо сёньня гэтую песьню можна спампаваць у інтэрнэце на ліцэйскім сайце. Ідэя кліпу прыйшла пасьля таго, як ліцэйскім музычным праектам зацікавіўся Міраслаў Дэмбінскі, кіраўнік Уроцлаўскай кінаакадэміі. Ён прапанаваў "партызанам" шэраг супольных праектаў, у тым ліку здымкі кліпаў, а ў падтрымку праекту падарыў ліцэістам прафэсійную відэакамэру. Кліп "Не!" здымаецца ў Гданьску й Менску. Рэжысэр кліпу Макс Русьць спадзяецца на шырокі розгалас ад кліпу: "Частку кліпа мы зьнялі ў знакамітай гданьскай сточні, адкуль бярэ вытокі небезьвядомая "Салідарнасьць", і на паўвысьпе Гданьскай затокі. У Менску плянуем даздымаць рэшту. Нашая мэта: паказаць пераемнасьць падзеяў 25-гадовай даўніны ў Польшчы і сёньня. Спадзяюся, працу ацэняць". Кіраўнікі праекту нават не разьлічваюць, што кліп атрымае ратацыю ў этэры беларускіх музычных ТВ-каналаў, толькі калі на беларускім MTV. Ролік будзе запісаны на дыску "Партызанская школа", а таксама даступны да спампоўваньня празь інтэрнэт. У лістападзе-сьнежні плянуецца зрабіць яшчэ адзін кліп, але ўжо для шырокай аўдыторыі і прыдатны для ТВ-фармату. Ф.В.
Кароль-экспэрымэнтатар | 27.09.2005 | Іх альбомы не набудзеш у дыскарні, хоць дыскаграфія групы вельмі багатая.
Іх не называюць “генэраламі айчыннага року”, хоць яны старэйшыя за “Краму”
і “Нэйра Дзюбель”. Але назва іх групы знаёмая кожнаму беларускаму мэляману
– “zygimont VAZA” 16 год у беларускім рок-н-роле.
“Mojo Blues”: блюз па-кітайску | 28.09.2005 | Ільля Шэўчык: Нам прыемна, што кітайцы – жыхары гарадоў Чань-Чунь (сямімільённая
сталіца правінцыі Джылін) і Янджы - вельмі цёпла паставіліся да той музыкі,
якую мы выконвалі. На новым дыску будуць песьні, створаныя ў Кітаі, а
таксама сучасныя аранжыроўкі кітайскіх народных мэлёдый.
Музыкі змагаюцца | 28.09.2005 | Газэта “Washington Post” піша пра N.R.M.: “Гурт, назва якога расшыфроўваецца
як “Незалежная Рэспубліка Мроя”, піша музыку з моцным сацыяльным зьместам,
што натхняе беларускую моладзь адказваць за асабістае самавызначэньне і
незалежнасьць”.Палітычная барацьба на Беларусі – гэта шырокая сацыяльная барацьба, у якую ўцягнутыя артысты, навукоўцы і недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць дзеля абароны цывілізаванага грамадзтва, незалежнага ад ураду. Яны таксама змагаюцца за пошук шляхоў узаемадзеяньня, каб працаваць у межах закону і зь яго парушэньнем, калі гэта неабходна. Сярод іх кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, чыя дакумэнтальная стужка “Звычайны прэзыдэнт” (1996) высьмяяла паражэнства краіны і абыякавасьць яе выбаршчыкаў. Адзін з самых папулярных гуртоў на Беларусі N.R.M. таксама адрэзаны ад сваіх слухачоў, аднак іх музыка шырока распаўсюджана на запісах. “Зараз амаль нерэальна даказаць, што нашыя канцэрты забараняюцца, аднак мясцовыя ўлады робяць усё магчымае, каб не дазволіць нам выступаць,” – распавядае Лявон Вольскі, франтмэн N.R.M., аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў. Клюбы, што спрабуюць нешта арганізаваць, па яго словах, атрымліваюць “такі чароўны званок зьверху”, пасьля якога выступы раптам адмяняюцца. Канцэрты, акрамя таго, патрабуюць дазволу, які дорага каштуе. І нават калі за яго заплацілі, дазвол могуць забраць назад. Гурт, назва якога расшыфроўваецца як “Незалежная Рэспубліка Мроя”, піша музыку з моцным сацыяльным зьместам, што натхняе беларускую моладзь адказваць за асабістае самавызначэньне і незалежнасьць. Песьня “Маё пакаленьне” найбольш лірычная і глыбокая, чым астатнія іх цяжкія творы. Але яе словы ахопліваюць усю сутнасьць сацыяльнага пасылу N.R.M. “Мы ўкладаем багата ідэй у тэксты нашых песень, і той факт, што ў нас столькі прыхільнікаў, сьведчыць пра тое, што мы кранаем сэрцы і думкі людзей, якія нязгодныя з гэтай палітычнай сытуацыяй”, - кажа Вольскі. - Магчыма, калі яна зьменіцца, N.R.M. перастане існаваць. Я буду шчасьлівы, калі дажыву да тых часоў”. Далей зьмешчаны пераклад адной зь песень гурта “Маё пакаленьне”. My generation Had been living in the darkness. Now the darkness for it Is also the light. My generation Had been living at the border With an iron screen In the very soul. My generation Is hiding itself in the shade. In the world of dreams, In the yesterday. My generation Is having a good time and is drinking, Is standing on its knees, Dislikes itself. It would be good to buy dollars, And to sell rubbles, And then to go rather far off From this land. We are free birds, It's time, my brother. It's time, To fly on our tired wings Into the warm land or into the heaven. My generation Is sitting by the table Is sitting in prison and Is living on the needle Is holding down its post And likes to moan: It's necessary to get up And it's difficult to stand. We -- Belarussians, together with brother Russia -- Had been looking for the roads to happiness. Through the battles for freedom, through the battles for fate We were defeated by this journey. We were united by neither much nor little -- By the participation in the stupid struggle. Hail to Kolas, hail to Kupala, But where is the place for you?.. Conscience's aches, Souls' torments... My generation -- My nostalgia. Your dungeons, Your garages, Walls covered with writings, Life at the border. As if it was recently, As if it was long ago. Chilled coffee, Drunk up wine. My generation Is waving its wing, Is pecking the bloody food By the window. Philip Kennicott, Washington Post (23.09.2005) Беларускі пераклад – Аліна Крушынская, "Тузін гітоў"
Фурор Сімаковіч у Варшаве | 29.09.2005 | У 48-мы раз у Польшчы прайшоў фэстываль “Варшаўская восень” – своеасаблівыя
музычныя Канны. Выступ Ларысы Сімаковіч з фольк-тэатрам “Госьціца” і групай
“Класік-авангард” выклікалі сапраўдны фурор. Л.Сімаковіч: “Палякі зжылі
сваю правінцыйнасьць, а наш “Славянскі базар” яе навязвае”.Ларыса Сімаковіч – вельмі сьціплая жанчына, таму пра той фурор, які выклікаў выступ беларусаў на міжнародным фэстывалі “Варшаўская восень”, ёй казаць цяжка: “Мне казалі, што калі па інтэрвію да цябе зьвяртаецца Кёльнскае радыё – гэта вялікі знак пашаны. Немцы інтэрвію са мной зрабілі”. “Варшаўская восень” прайшла ў сталіцы Польшчы ўжо ў 48-мы раз, гэта адзін з самых буйных фэстаў сур’ёзнай музыкі ў сьвеце. Доўжыцца ён 10 дзён, праходзіць па тры канцэрты на дзень, задзейнічана 12 пляцовак – ад залі філярмоніі і музычнай акадэміі імя Ф.Шапэна да невялікіх канцэртных заляў. Беларусы выступалі ў “Артыстычным цэнтры”. “Для мяне сам факт запрашэньня на “Варшаўскую восень” – падзея ў жыцьці. Быць запрошаным на такой фэстываль, значыць адчуць сябе ў кантэксьце сучаснай культуры на роўных з выбітнымі фігурамі”. “Варшаўская восень” задумвалася ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя, як фэст, дзе былі бы прэзэнтаваныя камэрныя жанры і музычны тэатар. Фэст адразу ж набыў афарбоўку элітарнага мерапрыемства і зь цягам часу займеў такое значэньне, як для кінэматаграфістаў фэстываль у Каннах. “Дзякуючы “Варшаўскай восені” польская аўдыторыя знаёміцца з сусьветнымі музычнымі здабыткамі, такім чынам зжывае сваю правінцыйнасьць. У нас жа гэтым “Славянскім базарам” тая правінцыйнасьць толькі навязваецца”, - кажа Ларыса Сімаковіч. Яна ўпершыню выступіла ў Варшаве, і адразу ў двух іпастасях: як кампазытар (таксама выконвалісся творы Яўгена Паплаўскага) і як вакалістка. Яе твор “Зямное і нябеснае” даў назву ўсёй беларускай праграме, увасобілі яго на сцэне “Класік-авангард” (мастацкі кіраўнік У.Байдаў) і фольк-тэатар “Госьціца”. “Я з захапленьнем браў удзел у гэтым відовішчы. Ларыса ўпляла залатую нітачку ў рушнік фэстывалю сваім гістарычна-музычным спэктаклем. Публіка была ў захапленьні”, - кажа фагатыст Аляксей Фралоў, які граў на сцэне ў той дзень. “Зямное і нябеснае” – твор не рэлігійнага характару. Галоўная ідэя яго палягае ў тым, што памкнёныя ў нябёсы могуць знайсьці нябеснае на зямлі і тычыцца гэта найперш нашай фальклорнай спадчыны. Ларыса Сімаковіч узяла ўдзел і ў намінацыі “салістка-вакалістка” і выканала творы Ашота Заграбяна. “На Радзіме я амаль не сьпяваю, няма запатрабаванасьці, а тут мой нумар унёс у праграму сп.Вялецкі, які складаў рэпэртуар фэстывалю. Мне вельмі добра сьпявалася, бо адыйшлі ўсе праблемы, якія маем тут. Мне было па-сапраўднаму камфортна”, - кажа сьпявачка. Відавочца гэтага выступу Аляксей Фралоў характаразуе выступ Ларысы: “Яна мае прыгожы тэмбр голасу і непаўторную манэру выкананьня, што публіка і ацаніла. Сімаковіч узьняла Беларусь у вачах сусьветнай аўдыторыі”. На “Варшаўскай восені” не прадугледжаныя ўзнагароды, але Ларыса Сімаковіч разам з “Госьціцай” і “Класік-авангардам” атрымала галоўную ўзнагароду фэсту – працяглыя аплядысмэнты гледачоў. Сяргей Будкін
Аварыйная сытуацыя | 29.09.2005 | За гадзіну да пачатку быў адменены чарговы канцэрт беларускіх рок-музыкаў.
Ізноў “чароўны званок” зьверху. “З прычыны рэканструкцыі пляцоўкі ля інтэрнэт-кавярні
адсутнічае падача вады, у сувязі з чым нельга стварыць бясьпечныя ўмовы
для наведнікаў у выпадку пажара”, - такое афіцыйнае тлумачэньне.Эксклюзыўная праграма, што ўключала ў сябе старыя песьні “Мроі” і новыя творы “N.R.M.” была адрэпэтаваная, апаратура для выступа прывезеная. Спэцыяльна дзеля канцэрту з Масквы прыехаў аўтар кнігі “Іх Мроя. Іх N.R.M.” Віктар Дзятліковіч, а прыхільнікі групы ўжо зьбіраліся ля інтэрнэт-кавярні па вул.Чырвонаармейскай. Але за гадзіну да пачатку канцэрта N.R.M. у межах акцыі “Жывы гук Онляйн” прыйшла навіна аб яго адмене. Адпаведна быў адменены і другі канцэрт групы, які мусіў прайсьці на наступны дзень. Завадатар акцыі Піт Паўлаў, які яшчэ поўгадзіны таму жартаваў і рабіў маладым журналісткам камплімэнты, разгублена хадзіў па паўпустой залі, загартаваны Лявон Вольскі толькі сказаў: “Я прадчуваў такое разьвіцьцё падзей”. Дырэктар клюбу Зьміцер Карлюк, які некалі казаў, што адміністрацыі клюбу баяцца няма чаго, даваў афіцыйныя тлумачэньні: “З прычыны рэканструкцыі пляцоўкі ля нашай інтэрнэт-кавярні адсутнічае падача вады, у сувязі з чым нельга стварыць бясьпечныя ўмовы для наведнікаў у выпадку пажара”. Па неафіцыйнай вэрсіі змусіла згарнуць мерапрыемства кіраўніцтва Дома афіцэраў, у памяшканьні якога месьціцца кавярня “Саюз онляйн” пасьля таго самага “чароўнага званка” зьверху. Акцыя, у межах якой шточацьвер ужывую меліся выступаць такія беларускія музыкі, як “Палац”, “Саша і Сірожа”, “Троіца” ды іншыя, часова спынена. “Пакуль кіраўніцтва Дома афіцэраў афіцыйна не праінфармуе нас аб тым, што работа пажарнай сыстэмы адноўлена, канцэрты, на жаль, мы праводзіць ня будзем”, - кажа З.Карлюк. Канцэрты ў “Саюз он-лайне” мелі характар карпаратыўных вечарын для наведнікаў клюба, якія набылі картку па спэцыяльным тарыфе, таму квіткоў як такіх у продажы не паступалі і дазволу на правядзеньне мерапрыества ў Менгарвыканкаме ня трэба было браць. Аднак, зачэпка знайшлася, хоць у мінулы чацьвер без перашкодаў прайшоў канцэрт праекта “Крамбамбуля”, а вада ў прыбіральню інтэрнэт-кавярні падаецца без перашкодаў... Па неафіцыйнай пакуль інфармацыі, гарадзкімі ўладамі загадана зьняць рэклямны бігборд з выявай N.R.M., які месьціцца ля менскай станцыі мэтро “Пушкінская”. Называецца палітычная прычына: гэтая група, маўляў, падтрымала сваімі канцэртамі ў Польшчы правых, што нелаяльна ставяцца да існуючага на Беларусі рэжыма. “Тузін гітоў” будзе сачыць за разьвіцьцём падзей. Сяргей Будкін, “Тузін гітоў”.
Ад Фінберга сыходзяць | 30.09.2005 | Заслужаны артыст Беларусі Валеры Шчарыца сышоў з аркестру Фінберга, дзе
працаваў амаль дваццаць год. “Калі музыка не іграе тое, што хоча, гэта застой”,
— кажа Валеры. Знакаміты музыка бяз працы не застаўся — яго труба гучыць
у аркестры Ўкрдзяржтэлерадыё.Валеры спадзяецца атрымаць кватэру ў Кіеве, бо ў Менску чаргі на новую кватэру не дачакацца. Дзеля падзаробку, Шчарыца, першы зь беларускіх джазмэнаў, які атрымаў званьне заслужанага артыста, па-за аркестрам іграў з саксафаністам Паўлам Аракелянам у кавярнях. Фінберг да падобных падпрацовак музыкантаў ставіцца нэгатыўна. Музыкі знайшлі простае выйсьце: іх прозьвішчаў не пазначаюць на афішах. Шчарыца ў музыцы больш за 35 год, іграў у аркестрах Канстанціна Арбаляна, Менскага цырку, а з 1987 году — у Фінберга. Падыгрываў і рок-музыкантам — “Крамбамбулі” і “Ляпісу Трубяцкому”. Разам са Шчарыцам з аркестру пайшоў і яшчэ адзін трубач — Уладзімер Семянюк. Ігар Сацэвіч з групы “Apple Tea”, што сыйшла ад Фінберга сем год таму ў поўным складзе, кажа, што музыкаў прыгнятаюць бюракратычныя дробязі, таксама Фінберг раўніва ставіцца да выступленьняў на баку. Але, на думку Ігара Сацэвіча, ня трэба перажываць з прычыны сыходу музыкантаў: “Гэта праблема ўсіх вялікіх аркестраў. Фінберг гэтага не разумее і крыўдуе”. Новых музыкантаў у аркестар пастаўляе Растоўскае музычнае вучылішча, зь якім у беларусаў своеасаблівае пагадненьне. Сяргей Будкін, "Наша Ніва"
рэкляма. чырвоная й банэрная:
угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|