|
![]() | ||||
|
архіў музычных навінаў за лістапад 2004
Да нас едзе Кавэрдэйл | 04.11.2004 | "Atlantica" прарвалася ў Эўропу | 04.11.2004 | Рэнэсанс сынт-попу | 04.11.2004 | На канцэрт "ТТ-34" бясплатна з дапамогай "Тузіна гітоў" | 04.11.2004 | Дзе варта быць: 6-11 лістапада | 04.11.2004 | Аляксандар Лукашэнка загадаў беларускім FM… | 05.11.2004 | Саша і Сірожа вяртаюцца на Радзіму | 09.11.2004 | "Альфа Радыё" vs. "Вока" | 09.11.2004 | "ULIS" + "Троіца" | 10.11.2004 | Гарачае пытаньне "75 працэнтаў" | 10.11.2004 | Лявона Вольскага не выпусьцілі ў ЗША | 12.11.2004 | Кавэрдэйл: "Палітыкі, якія забараняюць музыку…" | 15.11.2004 | Эксперымэнт праваліўся? | 15.11.2004 | Ды-джэй "Альфа-радыё" папрасiў прабачэньня | 15.11.2004 | Руслана зрабіла свой выбар | 18.11.2004 | Руся без забабонаў | 18.11.2004 | Улюбёны гурт Прэзыдэнта | 18.11.2004 | Сьвяткуйма разам з "Тузіном"! | 18.11.2004 | "Веру ў ліцэй!": спроба №3 | 23.11.2004 | Анціпенка і Будкін на "Свабодзе" | 26.11.2004 | Рэквіем па мары | 26.11.2004 | Рок па-над Полацкам | 29.11.2004 | Першае рэха "Генэральскіх" прызоў | 30.11.2004 | Страйк і фэст на Майдане | 30.11.2004 | Як адпачывае "J_Moрс" | 30.11.2004 | Беларускія музыкі - за Юшчанку? | 30.11.2004 | Да нас едзе Кавэрдэйл | 04.11.2004 |
Менскія прыхільнікі клясічнага року могуць не засмучацца з той нагоды, што
"Deep Purple" абмінулі нашу краіну, хоць былі зусім паблізу -
31 кастрычніка яны гралі ў Кіеве. 10 лістапада Менск наведае другі рок-монстр
- група "Whitesnake" на чале з Дэвідам Кавэрдэйлам - вакалістам
"пасьлягіланаўскага" складу "Deep Purple" (1973-1978).
Праз "Whitesnake" прайшлі зоркі першай велічыні. У розны час у
складзе гралі Джон Лорд, Ян Пэйс, Стыў Вай, на пачатку 90-х Кавэрдэйл некалькі
год граў дуэтам з Джымі Пэйджам з Led Zepellin". Кавэрдэйл трапіў на
рок-сцэну ў 1973г., калі пасьля сыходу Яна Гілана, "Deep Purple"
шукалі праз аб'явы новага вакаліста. Адзін зь лепшых рок-салістаў сучаснасьці
ў той час меў 22 гады і працаваў гандляром - прадаваў адзёжу, зробленую
на замову і аніякага музычнага досьведу не меў, аднак вырашыў паспрабаваць
свае сілы і быў залічаны ў склад. Скептычнае стаўленьне прыхільнікаў да
сябе зьмяніў адразу - пасьля легендарнага дыску "Burn". Менавіта
з гэтай праграмай "пёрплы" скарылі Амерыку - грандыёзныя канцэрты
(адно зь лепшых шоў у гісторыі року: 1974г., Каліфорнія, 200000 чал.), шматмільённыя
кантракты і такія ж наклады кружэлак. Аднак праз год сыйшоў Рычы Блэкмар,
новы гітарыст Томі Болін памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў і "Deep
Purple" вырашана было распусьціць.Такім чынам і паўстаў "Whitesnake", куды Кавэрдэйл перацягнуў рытм-сэкцыю "Deep Purple" - Лорда і Пэйса. Аднак найбольш вядомыя песьні зьявіліся пры канцы 80-х: песьні "Is This Love" і "Here I Go Again" на некаторы час акупавалі ці ня ўсе сусьветныя чарты. Кавэрдэйл, як і любая рок-зорка, асоба скандальная і супярэчлівая. У музычных колах як называюць адным з галоўных лавэласаў у гісторыя року разам з Морысанам і Джагерам. Гістарычны факт - з 1984 па 1987гг. Кавэрдэйл жыў у пэнтхаўсе - на паддашку аднаго з галівудскіх гатэляў. Разгул цягнуўся да таго моманту, пакуль музыка не ажыніўся. Яго абранніца - мадэль і кіназорка Таня Кітэн. Але дзьве зоркі не сышліся, як гэта часьцяком і бывае. Кавэрдэйл разьвёўся і ажаніўся на іншай. З тых часоў, як ён сам кажа, ён пасталеў, таму назіраць як расьце ягоны сын прыносіць больш задавальненьня, чым музычныя туры. Мажліва таму Кавэрдэйл часьцяком заяўляў пра распад "Whitesnake", даваў разьвітальныя канцэрты, аднак усё роўна вяртаўся на вялікую сцэну. Так і сёлета - група выправілася ў турнэ па Эўропе. 6-га лістапада рок-легенды - у Рызе, 7-га - у Вільні. 10 лістапада - у менскім Палацы спорту. Пачатак а 19-ай. Квіткі - 55000 - 165000 руб. На разагреве - гомельская група "ТТ-34". Сяргей Будкін "Atlantica" прарвалася ў Эўропу | 04.11.2004
|
Беларускую музыку не ставілі на буйных FM-станцыях Эўропы напэўна з часоў
"Крамы" у 1993г. Першымі, хто прарваў "заслону" у новым
стагоддзі - гурт "Атлянтыка", які патрапіў ў буйную сусьветную
расылку, што ажыцьцяўляе кампанія "Radio Ventures".Творы беларускіх сынт-попаўцаў прайшлі не абыякі кастынг на якасьць запісу, перад тым як патрапіць на самыя буйныя радыёстанцыі. Трэба зазначыць, што песьні "Атлянтыкі" запісаны настолькі сучасна і якасна, што былі нават выпадкі пірацтва, калі творы беларусаў траплялі на складанкі, бо іх блыталі з замежнымі выканаўцамі. Першай радыёстанцыяй, дзе "Атлянтыка" патрапіла ў жорсткую ратацыю, стала польская "Muzyczne Radio". Песьня "Shivering" гучыць там чатыры разы на дзень. "Гэтую падзею мы ўспрымаем хутчэй як пачатак і першы вынік нашых высілкаў, які мы прыклалі для прасоўваньня беларускага калектыву на Захад", - кажа Павал Бараноўскі - прадусар групы. SB Рэнэсанс сынт-попу | 04.11.2004 |
Папулярны ў сярэдзіне 80-х музычны кірунак адраджаецца. Мода мае ўласьцівасьць вяртацца. Немудрагелістыя мэлёдыі, але запамінальныя мэлёдыі, пабудаваныя на сынтызатарным гучаньні 15-20 год таму скарылі ўвесь сьвет. Менавіта на той час прыпала папулярнасьць такіх груп, як А-НА, и Ultravox, Duran Duran, Camouflage. Апошнія з гэтага легендарнага шэрагу ўпершыню за сваю амаль 25-гадовую гісторыю ўпершыню зайграюць у Менску. Лідэр гэтай групы Хэйке Майль у адным са сваіх апошніх інтрвію засьведчыў сваю цікавасьць да Беларусі, і нават гатоўнасьць прасьпяваць па-беларуску, калі толькі хто-небудзь возьмецца перакласьці ягоную лірыку. Пачуць піянэраў музычнага нэарамантызму можна 12 лістапада ў клюбе "Экстрым" (вул.Сурганава, 47/1) у імпрэзе пад назвай "Першы беларускі сынт-поп фэст Электрарамантыка" у якой таксама возьмуць удзел беларускія сынт-поп каманды "Логіка мэтро", "Atlantica" і "Тэорыя". Пачатак a 21-ай. Кожнаму, хто набудзе ліцэнзійны дыск "Camouflage", абяцаецца сустрэча з групай напярэдадні канцэрта. Інфармацыйны фундатар акцыі - "Тузін гітоў". Сяргей Будкін На канцэрт "ТТ-34" бясплатна з дапамогай "Тузіна
гітоў" | 04.11.2004 |
11 лістапада ў клюбе "Рэактар" у 20.00 мае адбыцца менская прэзэнтацыя
альбому "ТТ-34" пад назвай "Грубый помол" з удзелам
групаў "Indiga" і "Цьвік". Кожны наведвальнік "Тузіна
гітоў" мае мажлівасьць патрапіць на гэтую імпрэзу абсалютна бясплатна.
Усяго-та трэба адказаць на адзінае пытаньне:Вершаваная частка тэкста самай папулярнай песьні групы "ТТ-34" належыць адразу двум знакамітым паэтам. Як такое можа быць і хто, уласна, гэтыя паэты? Самы кемлівы і хуткі атрымае запрашальнік на канцэрт. Прозьвішча такога выбітнага чалавека будзе названа 9 лістапада, калі, канешне, сярод беларускіх мэляманаў ёсьць хуткія і кемлівыя :) Адраc для допісаў: sb_music[]fromby.net Дзе варта быць: 6-11 лістапада | 04.11.2004 |
6 лістапада можна дакрануцца да жывога Кірчука. А 13-ай ён будзе сьпяваць,
раздаваць аўтографы і адказваць на пытаньні прыхільнікаў у клюбе філяфаністаў,
што знаходзіцца ў файе ДК МТЗ (ст.м.Трактарны завод). Плаціць трэба толькі
за агульны ўваход - 500 руб. Той, хто ня здолее патрапіць, мае мажлівасьць
пагутарыць зь лідэрам "Этна трыё Троіца" на наступны дзень - 7
лістапада a 19-ай у он-ляйне. Дзея мусіць адбыцца на сайце www.kraina.by.
Пытаньні можна задаць і папярэдне.9 лістпада акустычным выступам пацешыць Аляксандр Памідораў. Ён зайграе канцэрт у абноўленым складзе у клюбе "Графіці" (зав.Калініна, 16, район ст.м.Парк Чалюскінцаў) а 20-ай. Квіткі варта замаўляць папярэдне па нумары тэлефона 6.715.865. 10 лістапада у менскім Палацы спорту - легендарная група "Whitesnake" на чале з Дэвідам Кавэрдэйлам, якую ў нашай гасьцёўні назвалі "заштатнай рухлядзю". На разагрэве ў сівых і састарэлых рок-мэнаў - маладыя ды імпэтныя гомельскія хлопцы з "ТТ-34" Пачатак а 19-ай. Квіткі - 55000 - 165000 руб. 11 лістапада "тэтэшнікі" даюць сольны канцэрт у клюбе "Рэактар" а 20-ай. У канцэрце бярэ ўдзел таксама група "Indiga". Кошт квітка - 8000 (танцпол), 12000 (столік). Шчасьліва пакілбасіцца! "Тузін гітоў" можна гарантаваць бясплатны ўваход самаму кемліваму і хуткаму мэляману. Як варыянт Кавэрдэйлу і "ТТ-34", асабліва для тых, каго пакрыўдзяць кантралёры. Гурт "Bez Bileta" абяцае ўсім, хто будзе ў гэтым дзень аштрафаваны за праезд без квітка - свой новы "намяляваны" дыск. Сход з квітанцыямі прызначаны на 18.00 10 лістапада на ўваходзе ў другі корпус завода вылічальнай тэхнікі (!), што на вул. Прытыцкага, 62 (ад ст.м.Пушкінская - у бок мікрараёну Захад). Музыкі абяцаюць узняць настрой усім "безьбілетнікам". SB Аляксандар Лукашэнка загадаў беларускім FM-станцыям аддаць
75% эфіру беларускім выканаўцам | 05.11.2004 |
Паводле ранейшай нормы, 50% эфіру павінны займаць творы беларускіх музыкантаў,
але, як сьведчаць прадстаўнікі беларускіх FM-станцыяў, гэта збольшага
песьні на расейскай мове ня надта высокай якасьці. Саша і Сірожа вяртаюцца на Радзіму | 09.11.2004 |
Беларускія шоўмэны вяртаюцца ў беларускі этэр. З 15 лістапада іх красамоўныя
прамовы можна пачуць на "Першым музычным" па буднях у 21.45 (паўтор
у 01.45).Праграма будзе звацца "Новыя калыханкі". Тэмы першых перадачаў: "Што такое папса і чаму ёй трэба забараніць размнажацца", "Хто такія гобіты і што адбываецца сёньня ў сьвеце", "Цірконій крочыць па плянэце". "Саша і Сірожа" - адзін з праектаў творчай суполкі "Дзеці Сонца". Пераможнае шэсьце дуэта распачалося, калі лідэр групы "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок і мастак Аляксей Хацкевіч пачалі маляваць коміксы пра двух беларускіх хлопцаў - Сашу і Сірожу - "ужо не дзеравенскіх, але яшчэ не гарадскіх". Такія коміксы спачатку раздаваліся наведвальнікам менскіх клюбаў, а потым нарадзілася ідэя праграмы "Калыханка". Саша і Сірожа заўважна папоўнілі вулічны слэнг сваімі словамі. Менавіта пасьля іх выступаў гіпэрпапулярным стала слова "калдыр". Міхалок настойвае на тым, што аўтарства гэтага калярытнага найменьня належыць менавіта "Сашы і Сірожы" і просіць не блытаць калдыра з гапатой, уркам ці з "брытымі пацанамі з Шабаноў": "Калдыр жыве ў кожным з нас, незалежна ад сацыяльнага становішча. Вось не пачысьціў зубы раніцою ці пайшоў да крамы ў трэніках - калдыр". Праект ужо мае не абыякія дасягненьні. "Сашы і Сірожы" належыць аўтарства "Опэры для лянотнікаў", што транслявалася на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях ды выйшла асобнымі дыскамі. Хлопцы таксама малявалі мульты для праграмы Дзіброва на ОРТ, вялі ўласную перадачу на БТ ("Дастань зорку"), якую закрылі са спасылкай на тое, што яна не мае гледача. Нейкі час "Саша і Сірожа" зьяўляліся са сваімі коміксамі ў газэце "Прэсбол", але ізноў мусілі змушана згарнуць сваю дзейнасьць. Апошнім часам выступалі на ўкраінскім канале "М-1" і набылі шалёную папулярнасьць у суседняй краіне. Нарэшце, цяпер іх можна пабачыць ізноў на беларускім тэлеканале. З 15 лістапада іх красамоўныя прамовы можна пачуць на "Першым музычным" па буднях у 21.45 (паўтор у 01.45). Саша і Сірожа: "Мы ведаем, што "Калыханка" мусіць аказацца да спадобы людзям, бо мы маем розныя перадачы - пазнавальныя, забаўляльныя, казачныя, выхаваўчыя ды інш. Яе могуць глядзець і дарослыя, і дзеці, і фізікі-ядзернікі, і таксісты. Так што каму абрыдла глядзець па целеку крымінал і дурацкія шоў, настройваецеся на "Першы музычны"!". SB "Альфа Радыё" vs. "Вока" | 09.11.2004
|
Моладзевая ініцыятыва "Вока" правела акцыю пад назваю "Штурм
FM". Сэнс яе палягаў ў тым, што той, хто неабыякава ставіцца да айчыннай
музыкі, тэлефануе на FM-станцыі ў час праграмаў па замовах слухачоў у простым
этэры і просяць уключыць для іхных сяброў песьню на беларускай мове.Ліст ад кіраўніцтва "Альфа Радыё" ў адказ удзельнікам акцыі "штурм FM" : "Да ведама "аматараў беларускамоўнай музыкі", якія "штурмуюць" FM-эфір, "Альфа Радыё" заўсёды з павагай ставілася да нацыянальная ідэі - нагадаем, што мы зьяўляемся адзінай камэрцыйнай радыёстанцыяй, што выпускае навіны на беларускай мове. Дарэчы, магчымасьці для гэтага ў нас вельмі абмежаваныя і дадатковых грошай нам на гэта ніхто не выдаткоўвае. Што тычыцца музыкі, так, па-першае, значная частка беларускамоўных гуртоў знаходзяцца пад забаронай, і тычыцца гэта нават нашых былых калегаў (да прыкладу, Памідорава). Па-другое, існуе такая рэч як "фармат", і няякасны запіс аніякім чынам ня можа трапіць у эфір, гэтаксама, як і радыкальныя у музычным пляне кампазыцыі (гард-рок, тэхна, рэп, народныя сьпевы). Ёсьць і пэўны этэрны сцэнар (музычны расклад), якога мусіць прытрымлівацца ды-джэй. Калі аматары будуць усьцешаныя "Сябрамі" ці "Скрыжаваньнямі Эўропы", так прадукту такога кшталту досыць на Беларускай тэлевізіі й дзясятку дзяржаўных FM-станцыяў. А што тычыцца рэакцыі ды-джэяў, якія нібыта "кідаюць слухаўку, пачуўшы родную мову", так хацелася б, каб Вы дакладна пазначылі, у які дзень і час так адбылося". Адказ Маладзёвай ініцыятывы "Вока" на адказ "Альфа Радыё" удзельнікам "штурму FM": "Спачатку наконт беларускамоўнай музыкі! Вы кажаце: " Па-першае, значная частка беларускамоўных гуртоў знаходзяцца пад забаронай, і тычыцца гэта нават нашых былых калегаў (да прыкладу, Памідорава). Па-другое, існуе такая рэч як "фармат", і няякасны запіс ніякім чынам ня можа трапіць у эфір, гэтаксама, як і радыкальныя у музычным пляне кампазыцыі (гард-рок, тэхна, рэп, народныя сьпевы). Ёсьць і пэўны эфірны сцэнар (музычны расклад), якога мусіць прытрымлівацца ды-джэй." Гэта хлусьня! У нас досыць якасных запісаў гуртоў на беларускай мове, проста Вам гэта не цікава! (А нам, слухачам, вельмі цікава. Для каго Вы працуеце?) Вам трэба прытрымлівацца фармата? Калі ласка! Чым не Ваш фармат - "J-Морс", "Ляпісы", "Без білета", "Крамбамбуля"... Ва ўсіх ёсьць беларускамоўныя песні! Выканаю за Вас працу і дам тэлефон "БМАgrup", патэлефануйце і даведайцеся, колькі ў нас гуртоў, якіх Вы проста не заўважаеце! 649-08-88 (Віталь) Па-другое, Вы кажыце: "А што тычыцца рэакцыі ды-джэяў, якія нібыта "кідаюць слухаўку, пачуўшы родную мову", так хацелася б, каб Вы дакладна пазначылі, у які дзень і час так адбылося" Такое адбывалася напрацягу трох дзён і не з аднім чалавекам! Прыклад? Алесь Мазанік .1,2,3 лістапада 20.10-20.30! Усё? Яшчэ даць прозвішча? Наконт таго, што Вы зьяўляецеся адзінай камэрцыйнай радыёстанцыяй, што выпускае навіны на беларускай мове. Вось за гэта Вам дзякуй, вялікі дзякуй! Паводле Радыё Свабода і Вока "ULIS" + "Троіца" | 10.11.2004 |
13 лістапада "ULIS" дае першы сольны канцэрт за 1,5 гады. У якасьці
гасьцей Слава Корань запрасіў "Этна трыо Троіца"."Я лічу, што мы граем з "Троіцай" у адным рэчышчы, хоць і ў розных стылях. Нас збліжае правільнасьць гучаньня. Да ўсяго, музыка "Улісу" таксама мае фолькавыя карані. На пачатку 90-х мы рабілі праграму "Краіна доўгай белай хмары", у якой запрасілі пасьпяваць Тацьцяну Мархель", - тлумачыць лідэр "Улісу" Слава Корань. Гэта будзе першы сольны канцэрт групы пасьля доўгага перапынку (апошні "сольнік" прайшоў у сакавіку 2003г.). Нагодаў для канцэрту больш чым дастаткова. Гэта будзе і прэзэнтацыя дыску "Люстэрка" -лепшага, на думку Славы Кораня, ў гісторыі каманды. Па-другое, "Уліс" адсьвяткуе свой 15-гадовы юбілей, а ў Кораня яшчэ і асобны юбілей - 30 год у рок-н-роле. Па-трэцяе, нарэшце выйдуць на СD-носьбітах тры легендарныя альбомы "Улісу": "Чужаніца", "Краіна доўгай белай хмары" і "Танцы на даху". Гурт выйдзе ў абноўленым складзе: на бас-гітары будзе граць Сяргей Кісялёў ("Эківокі", "Харлі"), на бубнах - Павал Ярмачэнка ("Стая") плюс клявішніца Натальля Куніцкая ("Таксі"). "Троіца", у сваю чаргу, плянуе таксама адзначыць сякі-такі юбілей - 7 год, зайграць песьні з апошняй сваёй праграмы "Сем", некалькі абсалютна новых твораў, і, натуральна, старыя гіты. Лідэр групы Іван Кірчук таксама лічыць, што "Троіца" і "Уліс" неглядзячы на стылёвае разыходжаньне, роднасныя па духу калектывы. Гэткім чынам, 13 лістапада, КЗ "Менск", 19.00. Квіты - 8000-20000 руб. Два паўнавартасныя канцэрты ў адным! Сяргей Будкін Гарачае пытаньне "75 працэнтаў" | 10.11.2004
|
У аўторак 9 лістапада у Міністэрстве інфармацыі сышліся ўсе 13 кіраўнікоў
FM-cтанцый улучна з міністрам Русакевічам, каб абмеркаваць гарачае пытаньне
"75 працэнтаў". Нарада была закрытай для журналістаў, аднак нам
удалося дазнацца, што там адбывалася.Агульны настрой: каб трансьляваць столькі беларускай музыкі, яе столькі трэба мець. Трэба мець якасныя студыі, вялікую колькасьць таленавітых аранжыроўшчыкаў ды музыкаў, спрыяльныя ўмовы для раскруткі і г.д. - усё тое, чаго, на жаль, пакуль няма. Асноўныя праблемы - запісы айчынных выканаўцаў, якія дасылаюцца цяпер на радыёстанцыі, не праходзяць у этэр зь дзьвюх прычын: а) несуаднесенасьць з фарматам - на "Расейскім радыё", напрыклад, "Крамбамбулі" не пачуеш; б) нізкая якасьць запісу (як заўважыў адзін з кіраўнікоў FM-станцыі, ці не палова беларускіх музыкаў пішуцца ў сябе на кухні). Тым ня менш, усе пагалоўна гатовы падтрымаць беларускую музыку, калі трэба. Пакуль было вырашана пакінуць усё як ёсьць, г.зн. у творчых канцэпцыях FM-станцый застаецца лічба 50%, аднак міністар інфармацыі вызначыў deadline "на падумаць" - да Новага году. Праз паўтара месяца ўсе зьбяруцца разам ізноў, каб нарэшце вызначыцца. Словы Лукашэнкі, прамоўленыя на нарадзе, прысьвечанай "Славянскаму базару" пра тое, што Пугачова гучыць з кожнага праса, а беларускай музыкі ў радыёэтэры вельмі мала, змусілі кіраўнікоў FM-станцый яшчэ раз пераглядзець музычную фанатэку на прадмет наяўнасьці там песень беларускіх выканаўцаў. Лукашэнка захацеў, каб айчынная музыка займала яшчэ болей месца ў этэры - уведзеная раней норма ў 50% мусіць павялічыцца яшчэ на 25%, прычым не ўначы, як гэта было раней, а ў спрыяльны для слуханьня час. Што значыць для FM-станцыі, у якой фармат, напрыклад, "сучасная замежная поп-музыка" ці "музыка для дарослых", аддаць большую частку вяшчаньня на беларускіх выканаўцаў? Кіраўнікі радыёстанцый, відаць, у сэрцах назвалі Лукашэнку "нацыяналістам" ды падрыхтавалі матузок з мылам. Аднак зь іншага боку, дзякуючы такім дырэктывам, беларуская музыка можа ўзьняцца на невіданныя дагэтуль вышыні. Лідэр групы "J-Moрс" Уладзімер Пугач, песьні якога знаходзяцца ў жорсткай ратацыі ці не на ўсіх айчынных радыёстанцыях, абедзьвума рукамі падтрымлівае ўвядзеньне такога цэнзу: "Канешне, на FM-станцыях з увядзеньнем 75% беларускай музыкі, у беларускіх і, скажам, і ў расейскіх выканаўцаў будуць няроўныя ўмовы, аднак тое кампэнсуе ТВ, дзе гучаць у асноўным расейскія выканаўцы. Створыцца востры попыт на беларускую музыку. Такая пастанова можа заахвоціць і лэйблы, і музыкаў, і студыі на вытворчасьць больш якасных фанаграм". Лідэр групы "Палац" Алег Хаменка адрэагаваў на чуткі пра 75% досыць эмацыйна: "Я ня ведаю адкуль яны возьмуць столькі якаснай музыкі! Тут не загады патрэбны, да папулярызацыі роднай музыкі трэба ісьці гадамі, а ў нас сытуацыя незразумелая: беларус Сярога становіцца зоркай на Украіне, а на Беларусі застаецца невядомым, каля 20 айчынных калектываў ужо некалькі год не пускаюць на ТВ, грошы ад продажу дыскаў "Беларускіх песьняроў" і часткова "Ляпісаў" ідуць у Расею - на падтрымку іхняй музыкі...Плюс такой пастановы: калі будуць круціць бальшыню беларускай музыкі, большая частка грошаў за адлічэньні застанецца на Беларусі". Сяргей Будкін
Лявона Вольскага не выпусьцілі ў ЗША | 12.11.2004
|
7 сьнежня ў ЗША ў штаце Дэлавэр мусіў адбыцца эксклюзыўны канцэрт лідэра
гуртоў N.R.M. і КРАМБАМБУЛЯ Лявона Вольскага. На жаль, мерапрыемства, якога
зь нецярплівасьцю чакала ўся беларуская дыяспара ў Амерыцы, давялося адмяніць
- вядомаму беларускаму музыке адмовілі ў візе.Сустрэча Лявона Вольскага з амерыканскімі беларусамі была заплянавана некалькі месяцаў таму. За першы тыдзень рэклямнай кампаніі квіткі забраніравалі каля трохсот чалавек з розных куткоў Злучаных штатаў, а электронная скрыня музыкі была перапоўнена лістамі са словамі падзякі. - Мы на самой справе не разумеем, што адбылося, - распавядае Лявон Вольскі, - прычыну адмовы, натуральна, ніхто не растлумачыў. Шкада ня столькі грошай (зьвяртаньне па візу каштуе сто даляраў на аднаго чалавека), колькі змарнаванага часу - анкеты, даведкі, чэргі ў пасольстве... Мы прыносім выбачэньні ўсім людзям, якія нас чакалі, і спадзяемся, што усё ж сустрэнемся зь імі на амерыканскай зямлі. Алена Скарабагатая
Лідэр рок-гурту "Whitesnake" Дэвід Кавэрдэйл:
"Палітыкі, якія забараняюць музыку, маюць вельмі дрэнны густ"
| 15.11.2004 |
Будуць "Танкі"У менскім Палацы спорту ўпершыню за ўсю гісторыю свайго існаваньня даюць адзіны канцэрт музыкі славутага рок-гурту "Whitesnake". Візыт "Белай зьмяі" у Беларусь адбываецца ў рамках эўрапейскага туру, Менск - перадапошні пункт у трохмесяцовым гастрольным графіку брытанскага калектыву. Напярэдадні зь нязьменным лідэрам калектыву і ягонымі сябрамі размаўляў карэспандэнт Радыё Свабода. Арганізатары выступу "Whitesnake" у Беларусі, супрацоўнікі прадусарскага цэнтру "Класс Клуб Джаз Крафт", яшчэ ўчора былі ў роспачы. Дэвід Кавэрдэйл зьявіўся ў Менску ў страшнай дэпрэсіі. Напярэдадні ў Таліне эстонскія журналісты пасыпалі соль на старыя раны, заявіўшы, што першым нумарам у рок-рэйтынгу навечна застанецца Робэрт Плант (экс-"Lеd Zeppelin"), а Кавэрдэйл у лепшым выпадку можа разьлічваць на месца ў тройцы. Пакрыўджаны лідэр "Whitesnake" ляснуў дзьвярыма і заявіў, што заплянаванай на 9 лістапада сустрэчы з журналістамі ў Менску ня будзе. Гаворыць прадстаўніца "Класс клуба" Сьвятлана Гур'ева: (Гур'ева: ) "Ён думаў, што Беларусь - таксама балтыйская краіна, з усімі наступствамі. І таму ён не хацеў зь беларускамі журналістамі размаўляюць". Учора Кавэрдэйл перадумаў і адвёў журналістам 15 хвілінаў на пытаньні пра 30-гадовую гісторыю гурту. Найперш расказаў, як музыкі калектыву вытрымліваюць такі гастрольны маратон: (Кавэрдэйл: ) "Мы ўжо болей за 2,5 месяца на гастролях. Ніякага перапынку, сем дзён на тыдзень, 24 гадзіны на суткі мы разам. Іншымі словамі, вельмі канцэнтраваныя зносіны. Толькі ўзаемная павага і пачуцьцё гумару дазваляюць нам выносіць адзін аднаго і быць так доўга разам". Пасьля гэтага легендарны рокер расказаў, што некалькі разоў зьбіраўся "завязаць" з музыкай. І Робэрт Плант, як аказалася, тут ні пры чым. (Кавэрдэйл: ) "Я вельмі шмат гастраляваў, і мая дачка фактычна расла безь мяне. Добра, што ведала, што я ейны бацька… І я нарэшце зразумеў, як важна мець сувязь са сваёй дачкой. І якраз сёлета яна блаславіла мяне ўнукам. І цяпер я - рок-н-рольны дзядуля". У час СССР "Whitesnake" быў забаронены ідэалягічнымі інструкцыямі. Цяпер аналягічныя праблемы маюць і некаторыя беларускія гурты. Дэвід Кавэрдэйл з гэтай нагоды заявіў, што дзяржаўныя чыноўнікі ня маюць права забараняць музыку толькі таму, што яна ім не падабаецца: (Кавэрдэйл: ) "Ні ў якім разе. Я за свабоду індывідуўма, асабліва ў тым выпадку, калі ён ніяк ня шкодзіць іншым. І палітыкі, апроч усяго, маюць, як правіла, вельмі дрэнны густ датычна музыкі. Але мне вельмі даспадобы само слова "свабода". Ігар Карней для Радыё Свабода
Эксперымэнт праваліўся? | 15.11.2004 |
Сумесны канцэрт "Улісу" і "Троіцы", што прайшоў у КЗ
"Менск" у суботу быў своеасаблівым эксперымэнтам. Арганізатары
пайшлі на аб'яднаньне зь вядомых прычынаў - каб сабраць болей гледачоў.
Напярэдадні канцэрту ўсе кінуліся шукаць паралелі паміж "этнаф'южнай"
"Троіцай" і гард-рокавым "Улісам": і выступаюць пасьля
вялікага перапынку, і адзіны фолькавы пачатак маюць.Але пасьля першага аддзяленьня, у якім "Этна трыё Троіца" прэзэнтавала сваю праграму "Сем", на "Ўлісе" засталася меншая палова залі - ля 150 чалавек пакінулі "Казу" перад і падчас выступу Кораня. Але лідэр "Улісу" з гэтай прычыны зусім не растроіўся, гітары не кінуў, і адыграў даволі моцную праграму "Люстэрка". "Для нас канцэрт атрымаўся па ўсім пунктам і я задаволены тым, што ён адбыўся", - сказаў нам Слава. Відавочная неспалучальнасьць выступоўцаў, на думку Кораня, ідзе толькі на карысьць імпрэзе: "Гэта нармальная практыка, якая распаўсюджана ў Эўропе і яе можна ўвесьці і ў Беларусі. Нехта прыходзіць на адных і п'е піва ў буфеце падчас выступу другіх, нехта - наадварот, аднак гэта ідзе на карысьць і музыкантам, і арганізатарам. "Уліс" і "Троіца" сабралі болей людзей, чым мог сабраць "Уліс", скажам, разам з "ТТ-34". Айчынныя музыкі цяпер пастаўлены ў такія ўмовы, што змушаны радавацца любому свайму зьяўленьню перад публікай. "Уліс" даў першы сольны канцэрт у Менску ўпершыню за 1,5 гады. "Троіца" не грала ў Менску амаль год. "Пры канцы года ў нас два канцэрта - у Варшаве і ў Беластоку, на Беларусі, на жаль, у бліжэйшы час выступаць не плянуем", - зазначыў Слава Корань. Сяргей Будкін
Ды-джэй "Альфа-радыё" папрасiў прабачэньня
| 15.11.2004 |
11 лiстапада на сядзiбе ТБМ у межах чарговага паседжаньня "Фан-клюбу
беларускай музыкi" адбылася даволi значная падзея: ды-джэй "Альфа-радыё"
Вячаслаў Бандарэнка, якi таксама зьяўляецца вакалiстам гурта "Чэхаў",
прыйшоў на сядзiбу ды папрасiў прабачэньне за свае словы, якiя ён казаў
1-3 лiстапада па-за радыёэтэрам удзельнiкам "штурму". Ён ня стаў
тлумачыць свае паводзіны, але паабяцаў, што болей такога нiколi сабе не
дазволiць.Разам зь Вячаславам прысутнiчаў гітарыст групы "Чэхаў" і "J-Mors" Раман Арлоў, які заявiў, што адной з галоўных перашкод да гучаньня на FM-станцыях беларускамоўных выканаўцаў зьяўляецца вельмi дрэнная якасьць запiсаў. Канкрэтная яго прапанова па паляпшэньню становiшча айчынных музыкаў у этэры зводзiлася да наступнага: варта папросту выкупiць пэўны час ды зрабiць яго цалкам беларускамоўным. Тэкст прабачэньня Славы Бандарэнкі: "Шаноўнае спадарства! Я, Вячаслаў Бандарэнка, ды-джэй Альфа-радыё, музыка і пісьменнік, жадаю ва ўсегучаньне папрасіць перад Вамі прабачэньне за сваю рэакцыю на Вашы тэлефанаваньні ў праграму па заяўках 1-3 лістапада 2004 г. Калі можаце, даруйце мае недастойныя паводзіны і выказваньні, якія я дапусьціў у Ваш адрас. Можна было б спаслацца на мноства чыньнікаў, якія змусілі мяне паступіцьтакім чынам, але ж не маю на тое жаданьне. Магу толькі сказаць, што з гэтай нагоды я пачуваў сябе ніякавата, як фізічна, так і духоўна. Свае паводзіны я знаходжу недаравальнымі, што асабліва прыкра ўсьведамляць, калі ўлічыць тое, што я паважаю і падзяляю Вашыя погляды на сучасны стан беларускай музыкі і беларускай мовы. Я не беларус, але практычна ўсе мае сябры - беларусы. Тым горш я сябе адчуваю. Таму што, выказваючыся супраць таго, каб беларуская мова гучала ў этэры Альфа-радыё, я зьняважыў ўсіх беларусаў. Яшчэ раз прашу, знаёмыя і незнаёмыя, усе тыя, хто тэлефанаваў мне і ўсе, хто не тэлефанаваў - ПРАБАЧЦЕ МЯНЕ і, калі можна, не выкрэсляйце мяне са свайго жыцьця. " Вячаслаў Бандарэнка, 7 лістапада 2004 г., 16.24, Менск. паводле Вока Камэнтар "Тузіна гітоў": Пры прачытаньні "прызнаньня"
Бандарэнкі падалося, што выбівалася яно нейкімі недапушчальнымі мэтадамі.
Можа тады, калі ўдзельнікі паседжаньня запёрлі ўсе дзьверы і дасталі паяльную
лямпу, са Славіных вуснаў і сарваліся словы не выкрэсьляйце мяне са свайго
жыцьця:). Прынамсі, пры азнаямленьні зь "лістом пакаяньня" малюецца
менавіта такая карцінка. Слава зьняважыў беларусаў па тэлефоне, а потым
прыйшоў у іх логава, каб праліць сьлязу роспачы, бо з 1 лістапада проста
не знаходзіў сябе месца ("з 1 лістапада я адчуваю сябе вельмі худа
і фізічна, і духоўна", - так у арыгінале на http://www.voka.tk)...
Цяжка даць веры. Наогул, рэвалюцыйныя настроі "вокаўцаў" выклікаюць
хіба што ўсьмешку. "Уліс" і "Новае неба" ніколі не
паставяць на ФМ, як ты не цісьні на бедных ды-джэяў, а Ягора Ваўчка і
"Крамбамбулю" будуць ставіць без "штурмаў". Не чапайце
радыйшчыкаў, ім і так худа, праўда зь іншай нагоды...
Руслана зрабіла свой выбар | 18.11.2004 |
Некалькі месяцаў таму на адным са сваіх канцэртаў, Руслана прасьпявала разам
з Януковічам (песьню з фільму "Вясна на Зарэчнай вуліцы") - адным
з галоўных прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта, што выклікала абурэньне часткі
ўкраінцаў, асабліва ў Львове, дзе нарадзілася сьпявачка (адтуль сама родам
і дэмакратычны кандыдат Юшчанка). Украінскай зорцы давялося склікаць экстрэнную
прэсавую канфэрэнцыю, дзе яна абвесьціла, што знаходзіцца па-за палітыкай
і агітацыяй займацца не зьбіраецца. Аднак літаральна за некалькі дзён да другога туру выбараў, яна не стрымалася і абвесьціла: "Я доўга намагалася не ўмешвацца ў палітыку і вось цяпер прысьпеў той час, калі нельга маўчаць, бо потым можа быць балюча і сорамна за сваё маўчаньне...". Па словах сьпявачкі, яна прынцыпова не заўяляла пра сваю грамадзянскую пазыцыю, але, калі за яе "абралі" іншыя, яна вымушана была давесьці пра свой сапраўдны выбар. У сувязі з гэтым, Руслана далучылася да пазыцыі маладзёвых і студэнцкіх арганізацый, якія выступаць за справядлівыя выбары. "Я зрабіла свой выбар, у першым туры я галасавала за Віктара Юшчанка, і сёньня я ўпэўнена ў сваім выбары, хоць бы таму, што гэты кандыдат намагаецца аб'яднаць украінскі народ..", - заявіла сьпявачка. Руслана падкрэсьліла, што яна не займаецца агітацыяй і дагэтуль. Яна проста паведаміла пра свой выбар. SB, паводле прэс-службы Русланы
Руся без забабонаў | 18.11.2004 |
Руся нядаўна пераехала на новую кватэру - у "песьняроўскі" район.
Менавіта на вул. Бяды болей за 20 год жыў Мулявін, тамсама жыве былы ўдзельнік
"Песьняроў" Маўчанаў, непадалёк і "песьняроўскі" офіс,
дзе, дарэчы, вакалістка "Індыга" працуе - рэдагуе афіцыйны сайт
"Песьняроў"."Вы так не пужайцеся, - загадзя папярэджвае Руся, - не абжыліся яшчэ, паўсюль беспарадак, да таго ж Хадановіч учора гасьцяваў і пакінуў пасьля сябе процьму піўных бутэлек". Але ж яны крыху пакрывіла душой - аніякага бязладдзя, усё чыста, паследстваў гасьцяваньня Хадановіча таксама не відаць. Муж Русі Зьміцер (гітарыст "Індыга") у залі працуе на кампутары над новымі песьнямі, а мы п'ем каву на кухні. РУСЯ І ХАДАНОВІЧ - ДЭПРЭСЫЎНЫ ТАНДЭМ Будкін: З упэўненасьцю магу назваць "Індыга", калі не групай году, то адкрыцьцём дакладна. Як так сталася, што толькі праз год пасьля вашай перамогі на "Басовішчы", зьявіўся дэбютны дыск і распачалася актыўная канцэртная дзейнасьць? Руся: Вельмі марудна ішла праца над дыскам. Музыкай у нас не заробіш, таму часу не ставала - хто вучыўся, хто працаваў. Частку альбому запісалі ў Польшчы, калі грошы скончыліся - дапісвалі ў Менску. Не хацелася рабіць нейкі прахадны альбом, таму доўга працавалі над гукам, шукалі гукарэжысэра, які б адпавядаў нашым патрабаваньням. Будкін: Альбом, нарэшце, зьявіўся, але яго агульнае гучаньне ўсяго 28 хвілін. Выпадае чакаць паўнавартаснай праграмы? Руся: У альбом "Дні" паводле канцэпцыі мы вырашылі ўключыць сем песень. Каб не напружваць слухача. Цяпер у нас некалькі праектаў - новых песень набралося на сапраўдны "вялікі" дыск, да таго ж рыхтуем калядную праграму разам з "Consul Band" і сумесную праграму з Хадановічам на лірыку Коэна. Будкін: Хадановіч будзе сьпяваць Коэна??? Руся: Так, ён пераклаў яго лірыку і задумаў запісаць дыск. Нас запрасіў падыграць ды падсьпяваць. Кажа: я не магу вам заплаціць за музыку, вы - мне за тэкст, таму давайце працаваць разам. Акром таго Андрэю дапамагае ў напісаньні тэкстаў для "Індыга". Будкін: Вы пажадалі ўвайсьці ў творчую суполку "Дзеці сонца", вядомую сваім пазытыўным мысленьнем, але ж дуэт Руся-Хадановіч прадукуе ня надта вясёлыя творы... Руся: Нічога радаснага не пішацца, хоць кожны паасобку ў групе - чалавек пазытыўны. "Дзецям сонца" на апошнім канцэрце мы песьню прысьвяцілі - "Тры сонцы". Можа мы зайзросьцім іх звышстаноўчасьці, таму і хочам далучыцца. Будкін: Як на маю думку, дык самая станоўчая па музыцы і настрою ў "Днях" - гэта бонус - кавэр на "Новае неба". Як Кася паставілася да такога нечаканага інтэрпрэтаваньня? Руся: Кася дала нам згоду на выкананьне "Цэпелінаў", хоць такая музычная трактоўка гэтага твору аказалася ёй не да спадобы. Муж Касі сказаў, што "Цэпеліны" - гэта прароцкі твор-трагедыя, у якім былі прадказаны падзеі 11 верасьня ў ЗША, а мы зрабілі зь яе вясёленькую песеньку. Але мне падабаецца, як мы яе зрабілі - у нашым варыянце аніякай трагедыі не адбываецца. ДЛЯ ЎКРАІНЦАЎ - ТОЛЬКІ ПА-БЕЛАРУСКУ Будкін: "Індыга" часьцяком абвінавачваюць у такім сьмяротным, для сьвядомай часткі насельніцтва, граху, як кан'юктурнасьць: маўляў, каб паехаць на "Басовішча" ды выдаць альбом, пераклалі з расейскай свае тэксты... Руся: Часткова, гэта праўда. Свае тэксты мы пераклалі адмыслова для "Басовішча". Але нешта пераламалася раней. Мае амерыканскія знаёмыя не зразумелі мяне, калі даведаліся, што я сьпяваю па-расейску, хоць жыву на Беларусі. Пасьля "Басовішча" мая пазыцыя замацавалася канчаткова: сьпяваць толькі па-беларуску. Арганізатары канцэртаў на Ўкраіне таксама паставілі ўмову - сьпяваць на сваёй мове. Будкін: Калісьці вы прарываліся ў Расею, цяпер - на Ўкраіну. Вырашылі зьмяніць ськіраванасьць? Руся: Расею не закінулі, вырашылі прарывацца туды зь беларускай мовай. Даслалі свой дыск у вядомую кантору "Кушнір-прадакшн", чакаем выніку. А з украінскім турам выйшла цікава. Дзіма знайшоў па абвесткам у адной з кіеўскіх музычных крамаў тое, пра што ўвесь час марыў - гітару "Гібсан" і паехаў па яе. Гандляр, між іншым, пацікавіўся, што за музыку ён грае і Дзіма падараваў яму наш дыск. Пасьля гэтага нас запрасілі даць некалькі клюбных канцэртаў. З 2 па 4 сьнежня міні-тур: Кіеў, Харкаў і Днепрапетроўск, таксама запрасілі на кіеўскае тэлебачаньне. 75% НЕ ДЛЯ НАС Будкін: З увядзеньнем цэнзу 75% беларускай музыкі на радыё, мне падаецца найбольш верагодныя два варыянты далейшага разьвіцьця такіх каманд, як "Індыга". Прыпапсець і патрапіць у жорсткую ратацыю ці прынцыпова зьбіцца на вострасацыяльнасьць і ганарліва граць на Бангалёр. Які варыянт абіраеце? Руся: Хочацца дзейнічаць не пад прымусам і проста займацца творчасьцю. Тужыліся мы зрабіць нешта радыёфарматнае, але, калі ёсьць зададзенасьць, справа не ідзе, няма натхненьня. Ды і сэнсу мала ў гэтай пастанове - яшчэ болей будзе песень Маісеева і "Начных снайпераў". Таму будзем рабіць тое, што па душы. Калі я і Сьвета (вакалістка групы "Тарпач") былі ў Аўстрыі, нам прапанавалі зрабіць праект а-ля Крысьціна Агілера і Пінк, але мы тую ідэю не ўпадабалі. Папсець ня будзем. Зараз нас наогул хіліць у бок джаз-року. Будкін: Аднак, я ведаю, што хутка пад песьні "Індыга" затанчыць поў-Эўропы. Руся: Так, гэтым праектам займаецца наш знаёмы - папулярны ды-джэй Rollerrcoaster які выступае ў буйных эўрапейскіх электраклюбах. Яго ўлюбёная песьня - "Людзі", што зараз "круціцца" на "Тузіне гітоў". Яму спадабаўся мой вакал і ён ўзяўся за апрацоўку нашых песень.У гэтай сытуацыі мяне цешыць тое, што "прасунутыя" эўрапейцы ў хуткім часе могуць пачуць беларускую мову... Будкін: ... І пабачыць беларускую прыгажосьць. Цябе ўжо пачалі прымяраць пад сэкс-сымбаль беларускага року. Тут яшчэ і твая нядаўняя заява, што "Індыга" падтрымліваюць сэкс-меншасьці... Руся: Я - вольная ад розных забабонаў. Думаю, што прыхільнікаў, што маюць традыцыйную арыентацыю мы гэтым не распужаем. А вось саманазвацца "сэкс-сымбалем" з такім-та ростам сумленьня не хапае. Гутарыў Сяргей Будкін Улюбёны гурт Прэзыдэнта | 18.11.2004 |
На днях будзе заключана дамова паміж РУПІС і Дзяржтэлерадыёкампаніяй. "Гэта
плён нашых шматгадовых змаганьняў", - не без радасьці кажа вядучы спэцыяліст
РУПІСу Вольга Жажкова. Паводле словаў сп. Жажковай, ужо з гэтага тыдня айчынным
музыкам будуць паступаць адлічэньні ад выкарыстоўваньня іхняй музыкі ў этэру.
Раней усе дзяржаўныя тэле- і радыёканалы карысталіся фанаграмамі, створанымі
беларускімі выканаўцамі, абсалютна бясплатна."Больш за ўсіх Дзяржтэлерадыёкампанія ўпадабала музыку гурта "Стары Ольса", кожная кампазыцыя якога, дарэчы, зарэгістраваная ў РУПІС. Як сьведчыць лідэр гурта "Стары Ольса" Зьміцер Сасноўскі, выпадкаў "дзяржаўнага пірацтва" у адносінах да творахў ягонага калектыву ён можа пералічыць шмат. Так, уся тэлерэкляма айчыннага блёкбастэру "Настасься Слуцкая" суправаджалася песьняй "Старога Ольсы" "Руевіт" з альбому "Вір", кавалак гэтага ж твору на працягу 8 месяцаў гучаў у рэклямнай застаўцы 1 каналу беларускага радыё, музыкай зь песьні "Рэчанька" у выкананьні "Ольсы" суправаджаўся анонс конкурсу "Міс Беларусь-2004", стваральнікі дакумэнтальных фільмаў пра гісторыю Беларусі на СТВ ("Мой горад - Мядзел" і "Адлюстраваньні") таксама вырашылі пакарыстацца творчымі здабыткамі Сасноўскага і Ка. Сасноўскі: "Безумоўна, мы выступаем за папулярызацыю беларускай музыкі і культуры і абсалютна не шкадуем сваіх твораў, аднак хацелася бы ветлівасьці з боку дзяржаўных структураў, каб яны хаця бы паведамлялі пра тое, што зьбіраюцца выкарыстаць нашыя творы". За ўсю 5-гадовую гісторыю існаваньня гурта, у музыкаў толькі аднойчы папрасілі дазвол на выкарыстаньне іхняй фанаграмы ў этэры - у праграме БТ "Падарожжа дылетанта". Цікава, што той жа "Руевіт" быў выкарыстаны ў прапагандысцкім відыёкліпе Аляксандра Лукашэнкі, разьмешчаным на ягоным афіцыйным сайце. Лукашэнка ляціць у самалёце, гуляе ў хакей, саджае дравы і нават прымае прысягу пад музыку "Старога Ольсы". Пасьля зьвяртаньня Зьміцера Сасноўскага ў прэсавую службу прэзыдэнта, "саўндтрэк" памянялі... "Спадзяюся, што цяпер сытуацыя зьменіцца і ў нас усталююцца больш цывілізаваныя адносіны з Дзяржтэлерадыёкампаніяй", - зазначае Сасноўскі. Сяргей Будкін
12.12.2004. Сьвяткуйма разам з "Тузіном"!
| 18.11.2004 |
12 сьнежня "Тузін гітоў" будзе сьвяткаваць свой дзень нараджэньня
- 1 год. Віншаваць наш партал будуць групы "Indiga", "IQ48",
"Крама" і "Neuro Dubel". Канцэрт вядуць Ганна і Лявон
Вольскія.
Цягам году наш партал амаль несупынна працаваў у віртуальнай прасторы. Час прысьпеў выходзіць на прастору сапраўдную! Канцэрт-сьвяткаваньне вырашана правесці ў дзень сутыкненьня магічных лічбаў - такім чынам, 12.12.2004 а 19-ай пройдзе імпрэза "Тузіну гітоў - 1 год!". Месца правядзеньня - Палац Рэспублікі, Малая заля. Там і адбудзецца наш вялікі канцэрт зь вялікай колькасьцю розных прыемнасьцяў...
"Веру ў ліцэй!": спроба №3 | 23.11.2004
|
26 лістапада навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю ў чарговы раз
робяць спробу наладзіць прэзэнтацыю свайго музычнага праекта "Веру
ў цябе!". Сёлета канцэрт ліцэістаў перанасіўся, забараняўся, адмяняўся,
таму ўжывую песьні з кружэлкі маглі пачуць толькі польскія мэляманы -
зь месяц таму ліцэісты давалі турнэ па суседняй краіне. Мэнэджэр праекту Франак Вячорка кажа, што ёсьць спадзеў, што менская прэзэнтацыя ўсё ж адбудзецца. Прынамсі, афішы зроблены, квіты прадаюцца. Як і ў мінулы раз абяцаецца, што канцэрт пройдзе пры любым надвор'і. За час "забаронаў і адменаў" ліцэісты зрабілі яшчэ некалькі песень. Асабліва маладыя музыкі нахвальваюць песьню "Сьвята па імені ТЫ", якая, на іх думку, мусіць скарыць беларускі FM-этэр. Ліцэісты адыграюць праграму, паказаную ў Польшчы, дзе яна пайшла "на ўра", таму, лічыць Франак, тут яна будзе ўспрынята яшчэ лепей. 26-га будзе й лірыка ад Паўла Супаненкі, альтэрнатыва ад Колі Тоўсьціка, мэтал ад "The Mediums", гітовыя "Тваё каханьне", "Гарадзкія анёлы". Андрэй Хадановіч, выкладнік ліцэю, разам з акардэаністам Аляксеем Крукоўскім выканаюць беларускія кавэры на іглоўскую "Гатэль Каліфорнія", "Бэзсама мучо", савецкую "Прыўкраснае далёка..." У канцэрце возмуць удзел і сталыя музыкі з групы "Indiga" і...яшчэ некалькі вядомых гуртоў, але ліцэісты наўмысна трымаюць тое ў сакрэце, каб зрабіць падарунак гледачам. Гэткім чынам, 26-га лістапада а 19-ай у клюбе "Лео" (пр.Скарыны, 84а, район Парку Чалюскінцаў) - ліцэйская вечарына ў стыле "РОК"! SB
Анціпенка і Будкін на "Свабодзе" | 26.11.2004
|
Чаму прастора масавай культуры ў Беларусі не запаўняецца айчыннымі творамі?
У новай перадачы "Экспэртыза Свабоды" удзельнічаюць: філёзаф,
дырэктар Беларускага калегіюму Алесь Анціпенка і журналіст, які піша на
тэмы масавай, перадусім музычнай культуры, Сяргей Будкін.(Вячаслаў Ракіцкі, вядучы): "Можна ганіць масавую культуру, можна кпіць зь яе, але нельга адмаўляць ёй у праве на жыцьцё. Заўсёды былі, ёсьць і будуць стварацца творы, разьлічаныя на масавае спажываньне і на сярэдні густ. Творы, якія стандартызуюцца паводле формы і зьместу, маюць на мэце камэрцыйны посьпех. А распаўсюджваюцца яны сродкамі інфармацыі, якія таксама маюць масавы характар - у сучасным сьвеце перадусім праз тэлевізію і радыё. У пытаньні разуменьня масавай культуры ўзрост мае істотнае значэньне, бо адной з адзнакаў масавай культуры ёсьць яе дакладная арыентацыя на ўсе, у тым ліку і на ўзроставыя, характарыстыкі спажыўца. Вось жа і нашыя візаві таксама належаць да розных пакаленьняў: Алесю Анціпенку крыху за 50, Сяргею Будкіну - за 20. І першае пытаньне, якое я прапаную нашым экспэртам. Ці істотна ў век глябалізацыі (а мы ў ім жывем), каб кожная нацыя, кожная самастойная краіна мела сваю адметную масавую культуру, якая б абапіралася на нацыянальную мастацкую традыцыю, псыхалёгію і лад жыцьця пэўнага народу? Калі так, дык, ці можна казаць, што ў Беларусі існуе свая масавая культура?" (Алесь Анціпенка: ) "Я думаю, што ў нас існуе патэнцыя разьвіцьця сваёй масавай культуры. А што тычыцца болей агульнага вашага пытаньня, ці кожная нацыя ў адпаведнасьці са сваёй традыцыяй, мусіць ствараць нацыянальна адметны прадукт масавай культуры, дык гэта абавязкова адбываецца. І самы тыповы, відаць, прыклад - лацінскамэрыканская музыка, якая базуецца на традыцыйнай мэлёдыцы і традыцыйных рытмах, фактычна па ўсім сьвеце стала папулярным прадуктам масавай культуры". (Ракіцкі: ) "Я хацеў бы ўдакладніць у вас, спадар Анціпенка, якія творы вы маглі б назваць як прыклады сучаснай беларускай масавай культуры?" (Анціпенка: ) "Такім прарывам быў альбом "Я нарадзіўся тут". Гэта ёсьць тыповым прыкладам беларускай масавай культуры. Прычым, з майго гледзішча, гэта вельмі цікавы фэномэн, бо тут беларуская масавая культура спрабавала ўвайсьці ў нашу музычную прастору праз рымэйкі некаторых беларускіх мэлёдыяў мінулага і мэлёдыяў, якія існуюць ва ўсясьветнай поп-культуры апошняга часу". (Сяргей Будкін: ) "Я мяркую, што цяпер зараджаецца беларуская масавая культура, і мы сьведкамі гэтаму. Яна мае досыць трывалыя традыцыі. Тут прыгадаем творы Ўладзімера Караткевіча, нейкія творы суполкі "Тутэйшыя", савецкія ансамблі "Песьняры", "Верасы", "Сябры". І гэтыя традыцыі набываюць працяг". (Ракіцкі: ) "Масавай культура ёсьць не тады, калі створана сотня песенек, а тады, калі іх будзе слухаць мільён людзей. Рэальна ці існуе ў Беларусі масавы спажывец прадуктаў беларускай масавай культуры? Хто яны, гэтыя людзі?" (Будкін: ) "З майго гледзішча, існуе сьцяна паміж тымі, хто намагаецца прадукаваць творы масавай культуры, і тымі, хто іх спажывае. Але калі-нікалі гэтая сьцяна прабіваецца. Яскравы прыклад - песьня "Госьці" з праграмы "Крамбамбуля", якую засьпявалі нават людзі, далёкія ад ідэяў беларушчыны". (Ракіцкі: ) "Такім чынам, маючы крыху розныя падыходы, нашыя экспэрты ўсё ж пагаджаюцца, што ў Беларусі ёсьць людзі, якія прадукуюць творы для масавай публікі. Ёсьць і патэнцыйная масавая публіка. Тады чаму культурная прастора, адведзеная для масавага мастацтва, запаўняецца прадуктамі, вырабленымі іншымі народамі, а свая, беларуская, трапляе да спажыўца зь вялікімі цяжкасьцямі?" (Анціпенка: ) "Дзесяць гадоў беларускай незалежнасьці дазволілі, з аднаго боку, стварыць моцны палітычны цэнтар, і гэты цэнтар у Менску. Але беларуская грамадзкасьць па-ранейшаму застаецца ў расейскай культурнай прасторы. Гэтая праблема зьвязаная і са зьместам адукацыі, і ўвогуле і са складанасьцямі зьмены культурных стэрэатыпаў. Гэта вельмі кансэрватыўныя рэчы, і таму па-ранейшаму значная частка беларускага насельніцтва ўспрымае былыю мэтраполію як свой культурніцкі цэнтар. Беларусы, з аднаго боку, зьяўляюцца грамадзянамі сваёй краіны, але жывуць у чужой інфармацыйнай і культурнай прасторы. Парадаксальная сытуацыя, але, я думаю, гэта зьява, якая паступова будзе зьнікаць". (Ракіцкі: ) "Ці сапраўды маладыя людзі ў Беларусі аддаюць перавагу прадуктам расейскай масавай культуры, а не заходняй? І з вашага гледзішча, чаму гэта адбываецца?" (Будкін: ) "Збольшага арыентацыя на расейскую масавую культуру адбываецца з тае прычыны, што кнігі, напрыклад, Пялевіна выдавецтва "Вагриус" лягчэй набыць, бо ў іх мільённыя наклады. А кнігі выдавецтва "Логвінаў" купіць няпроста, бо тут наклады вылічваюцца ўсяго сотнямі асобнікаў. Вось яны і не даходзяць да спажыўца". (Ракіцкі: ) "Цікавая рэч: згадваючы сваё студэнцкае юнацтва (і спадар Анціпенка як мой аднагодка, напэўна ж, з тым пагодзіцца), я цьверджу, што тады моладзь выразна аддавала перавагу прадуктам заходняй масавай культуры, прыкладам, рок-музыцы ці джазу". (Анціпенка: ) "Гэта, безумоўна, так. Праз гэта выяўляўся вельмі істотны зрух у сьвядомасьці нашай генэрацыі, бо, скажам, савецкая сыстэма ў нашым успрыняцьці была цалкам дыскрэдытаванай. Мы ня верылі ў тыя ідэалы, якія нам навязваліся. Мы ня верылі тым людзям, якія гэтыя ідэалы рэпрэзэнтавалі. Мы былі страшэнна крытычныя да ўсё сыстэмы і, безумоўна, гэта спрыяла таму, што мы шукалі зусім іншыя ўзоры і музыкі, і літаратуры, і мастацтва, і культуры ўвогуле". (Ракіцкі: ) "Правадніком масавай культуры да спажыўца зьяўляюцца сродкі масвай інфармацыі. Перадусім, у сёньняшнім часе, электронныя - радыё і тэлевізія. Чаму яны аддаюць перавагу расейскім творам?" (Будкін: ) "Я мяркую, што проста расейскай якаснай папулярнай музыкі значна больш. У нас жа ствараецца нейкі андэграўнд у андэграўндзе, то бок, прадусары ствараюць нейкі прадукт, які відавочна ня будзе гучаць на FM-станцыях. Гэта якія-небудзь мэталёвыя складанкі. У той жа час яшчэ ніхто не працаваў над складанкаю ў радыёфармаце папсовай беларускай музыкі. І таму проста трэба працаваць у гэтым кірунку". (Ракіцкі: ) "А як жа быць з зусім нядрэннымі, з майго, натуральна, гледзішча, беларускамоўнымі дыскамі такіх поп-выканаўцаў, як Валеры Дайнэка, Ірыны Дарафеевай ці Алена? Чаму яны не зьяўляюцца таварам на рынку масавай культуры, калі, праўда, такі рынак увогуле існуе?" (Анціпенка: ) "Па-першае, нашы FM-станцыі, як і астатнія сродкі масавай інфармацыі, якія можна ўмоўна назваць недзяржаўнымі, знаходзяцца ў сытуацыі татальнага кантролю. Вось ім указваюць пушчаць у эфір 50% беларускай музыкі, потым гэта лічба павялічваецца да 75%. Гэтыя станцыі несвабодныя ў сваёй інфармацыйнай і музычнай палітыцы. Яны дагаджаюць тым густам, якія існуюць у грамадзтве. Зь іншага боку, безумоўна, існуе шмат комплексаў у дачыненьні да праяваў сучаснай беларускай культуры. Гэта людзі, якія жывуць у іншай інфармацыйнай і культурніцкай прасторы, Для іх усё гэта чужое, неістотнае…" (Будкін: ) "Я яшчэ хацеў бы падкрэсьліць, што ў Беларусі мала людзей, якія займаюцца прасоўваньнем масавага мастацкага прадукту. Вельмі часта музыкі зьяўляюцца самі сабе і прадусарамі. Яны самі носяць гэты дыск па радыёстанцыях, па крамах, а гэта павінны рабіць адмысловыя людзі - прадусары, піяр-мэнэджэры. Гэтых людзей акурат і не стае". (Ракіцкі: ) "Натуральным чынам мы выйшлі на праблему рынку масавай культуры ў Беларусі. Ці існуе ён увогуле, і якія месцы ў гэтым рынку найболей праблематычныя?" (Анціпенка: ) "Рынак перадусім - гэта бізнэс і інфраструктура. У нас, паколькі няма масавага спажыўца беларускіх прадуктаў масавай культуры, то адпаведна і рынак знаходзіцца ў такім зачаткавым стане. Адсюль - мала прадусараў. Але гэты рынак усё роўна ёсьць. Гэта той жа самы рынак, на якім, прыкладам, распаўсюджваецца той жа часопіс "Партызан". Альбо гэта той жа самы рынак, на якім распаўсюджваюцца кнігі, выдадзеныя саматугам". (Ракіцкі: ) "Мы пераважна гаворым пра поп-музыку, з кантэксту і нашай размовы, нібы наўздагон таму, што робіцца ў беларускім эфіры, выпадаюць кіна- і тэатральныя творы, забаўляльныя жанры літаратуры. Што тычыцца музыкі, то віною называюць "няякасныя запісы", а што тычыцца тэатру, кіно? Чаму іх не рэпрэзэнтуюць беларускія тэлеканалы? А чаму FM-станцыі не рэпрэзэнтуюць папулярныя літаратурныя жанры, хоць бы на ўзроўні гумарэсак, крымінальных чытанак?" (Анціпенка: ) "Я думаю, што гэта зьвязана з той самай арыентацыяй на культурніцкі віртуальны цэнтар, якім застаецца для значнай часткі беларускіх спажыўцоў Масква. Безумоўна, калі культурніцкі цэнтар ляжыць па-за межамі краіны, ня можа быць якаснага прадукту. І нашы творцы - гэта людзі, арыентаваныя на маскоўскія стандарты. Яны ня могуць паверыць у тое, што творцамі ёсьць яны, што яны ёсьць у тым цэнтры, які яшчэ не актуалізаваўся. У гэтым праблема. І гэта тычыцца ня толькі людзей тэатру ці людзей кіно. Гэта тычыцца і эстрады. Найбольшая мара часткі нашых творцаў масавай культуры - гэта патрапіць у Маскву. Між тым, гэта сьведчыць пра іхную правінцыйнасьць. А правінцыйны прадукт, паводле вызначэньня, ня можа скласьці канкурэнцыю прадукту, які ствараецца ў цэнтры. Тады, калі Менск станецца культурным цэнтрам, тады гэтыя праблемы будуць вырашацца на карысьць прадуктаў беларускай масавай культуры". (Ракіцкі: ) "Давайце падсумуем нашую размову прагнозам - якія чыньнікі могуць паўплываць на тое, каб прастора масавай культуры ў Беларусі ўсё ж запаўнялася пераважна айчынным мастацкім прадуктам?" (Будкін: ) "Трэба працаваць над нейкімі новымі ідэямі, іх увасабленьнем. У моладзі такіх ідэяў вельмі шмат. Так, напярэдадні рэфэрэндуму была ідэя зрабіць саколкі з надпісам "Пацалуй мяне ў за…" як пратэст той кампаніі, якую вяла дзяржава і зазначыць сваю грамадзянскую пазыцыю. Можна ствараць нейкі беларускі пазнавальны брэнд, не "БелАз" ці "МАЗ", а зьвязаны зь беларускаю культураю. Тым болей, што беларуская мова цяпер становіцца нават моднай. Можна замест "дажынак" наладзіць нейкае бульбяное сьвята, карнавал. Гэта трэба пашыраць, і рабіць гэта творча". (Анціпенка: ) "У нас абсалютна нармальная пэрспэктыва. І яна зьвязаная з агульнымі працэсамі. У Беларусі адбылося фармаваньне палітычнага цэнтру. І гэты цэнтар знаходзіцца ў цэнтры нашай краіны. Мала хто цяпер глядзіць на Маскву: што скажа Ўладзімер Уладзімеравіч Пуцін. Іншая справа, што гэта - цэнтар аўтарытарнай улады Але ўсё роўна ў агульнай пэрспэктыве гэта станоўчы працэс. Я маю на ўвазе, стварэньне цэнтру. Ствараецца таксама інфармацыйны цэнтар менавіта ў горадзе Менску. Я думаю, наступны натуральны крок адбудзецца тады, калі Менск стане культурным цэнтрам гэтай краіны. І гэта натуральна: ёсьць гэтая краіна, ёсьць яе межы, а калі ёсьць межы, заўсёды паўстае пытаньне - а дзе цэнтар?" паводле Радыё Свабода
Рэквіем па мары | 26.11.2004 |
"Уліс" - няспраўджанае і недасяжнае.З нагоды выданьня бокс-сэту групы "Ўліс": "Чужаніца" (1989), "Краіна доўгай белай хмары" (1990), "Танцы на даху" (1993). Цэлыя выходныя з маёй сідзічкі (упершыню не з касэтніка!) гучаў стары "Ўліс": тры гадзіны, 44 песьні, а потым зноў ды зноў… "Яны зьядуць мяне, пакуль сьпяваю…" Калі "Ўліс" ірваў залі Нямеччыны і Польшчы ў 1990-м, мне было восем год і мяне абсалютна не цікавіла, што такога ўздыму папулярнасьці ў айчынных альтэрнатыўных камандаў больш ня будзе ніколі, што літаральна праз тры гады самая таленавітая група ў тагачаснай Беларусі папросту загіне. Зь цягам год "Уліс" пераўтварыўся ў легенду. Непазнаную легенду. Супрановіча варта ўзяць у гарачыя абдымкі - гэта той чалавек, які нарэшце наважыўся выдаць той "Уліс" на сучасных носьбітах… "Абудзі нас, калі пачнецца жыцьцё…" Першыя тры альбомы "Ўлісу" для тых, хто нарадзіўся раней за мяне на год 10, - гэта напамін пра няспраўджанае. Дзе той маладзён Андрэй Патрэй, які жвава танчыў на сцэне і запальваў сваім надрыўным вакалам залю? Стаўся шчырым праваслаўным вернікам і жыве пад Воршаю… Дзе той шчыры паэта Фелікс Аксёнцаў, словы якога пра "Краіну ў кратах" разьляталіся па ўсіх канцэртных пляцоўках экс-БССР? Недзе на эміграцыі ў Канадзе (ці жывы?)… А што сталася з тым кучаравым таленавітым гітарыстам Коранем? - Цікаўныя ўсё маглі ўбачыць 13 лістапада… А дзе тыя імпэтныя гледачы, якія, відаць, меркавалі апынуцца ў Эўропе?.. "Калі імпэрыя зьнікне, як дым, дзе ты будзеш і з кім?.." Для маладых прыхільнікаў беларускай музыкі "Ўліс" узору 1989-1993 зусім недасяжны. Нейкая ірэальная зьява - "вада з вытокаў ракі". Рэха таго нечуванага ўздыму сёньня не чуваць. Словы тых музычных маніфэстаў даўно забытыя. А нехта нават ня ведае, што ТАК было калісьці. Ва "Ўлісу" быў свой стыль, паўтарыць які немагчыма, свае фэны (і нават фэн-клюбы), сваё шоў з экспрэсіўнымі чытаньнямі Джойса, кантракты з буйнымі гуказапіснымі фірмамі (тая самая "Мелодия" і "Polskie Nagrania"), запрашэньні на канцэртныя пляцоўкі розных краін Эўропы, а таксама, што важна, была свая ідэалёгія, пабудаваная на філязофіі Аксёнцава. Мара, як на сёньня… "Навошта вы мне, навошта я вам?" Для тых фэнаў "Улісу" перавыдадзеныя "Чужаніца", "Краіна…" і "Танцы…" могуць мець зусім іншае гучаньне, чым для заўзятараў майго ўзросту. Такі прадукт магчыма стварыць толькі на гістарычным зломе. Пры ўсьведамленьні таго, што падобны злом у найбліжэйшы час адбудзецца наўрад ці, песьні "Ўлісу" набываюць дадатковы смак. І могуць выклікаць сяды-тады няёмкія адчуваньні. Мяне, напрыклад, калі б я меў на гадоў 10-20 болей, падчас праслухоўваньня перасьледавала б адчуваньне недаробленасьці… Пад "Пляц Францыска" можна паразважаць, як яно магло б быць, калі б… Пасьля закусіць, выпіць і паплакаць… "Сум свой адчуваю я сам…" Для таго, хто не адчувае аніякіх згрызотаў сумленьня, "Уліс" пачатку 90-х - найперш творчы ўзор. Ніводзін гурт у нашай краіне не дамогся такога шыкоўнага гучаньня, ніводзін вакаліст, за выняткам Вольскага, не сьпяваў такіх вострых песень. Плынь інтэлектуальнага і вострасацыяльнага року з тых часоў ссохла. Думаецца, што з дапамогай гэтых трох дыскаў шмат хто яшчэ адкрые той "Уліс" для сябе. Ці ўпершыню, ці наноў. Але ўсё адно, гэтыя дыскі - як камень на магілу. Магілу, дзе пахаваны надзеі і мары. "Не пакіне нас надзея?.." Сяргей Будкін
Рок па-над Полацкам | 29.11.2004 | Усе ўжо звыкліся і зьмірыліся з тым, што беларускія вялікія двухдзённыя
фэсты праходзяць па-за межамі нашай краіны. Відаць, што ня згодны з такой
завядзёнкай толькі Сяргей Анішчанка - наваполацкі рок-энтузіяст. Менавіта
ягонымі дбаньнямі ўжо 15-ты год праводзіцца рок-фэст "Рок-кола".
Не спыняюць Анісу не фінансавыя праблемы, не вялікія адлегласьці, не "непад'ёмнасьць" музыкаў. "Мая задача, каб слова "кола" асацыявалася ня толькі зь напоем, але і з рок-фэстам. Рок-кола коціцца, неглядзячы не на што, і ідэі гэтай я не кіну", - кажа Аніса. Калісьці ён сьпяваў у групе "Грунвальд", выступаў разам з Сакаловым-Воюшам, за часамі БССР заснаваў Наваполацкі рок-клюб, быў дырэктарам легендарнага "Мясцовага часу". Менавіта ягоная заслуга, што на нейкі час рок-сталіца Беларусі пераехала зь Менску ў Наваполацак. Некаторыя гурты так і не апраўдалі надзеяў, некаторыя распаліся, шмат хто эміграваў, але Аніса ўпарта працягвае займацца стваральнай працай. 4 і 5 сьнежня ў Полацку адбудзецца фэст "Рок па-над Полацкам", у якім возьме ўдзел некалькі дзесяткаў гуртоў уласна з Полацку і Наваполацку, а таксама зь іншых гарадоў Беларусі. "На жаль, на гэты фэст ніхто так капейчыны і ня выдзеліў, таму будзе абыходзіцца ўласнымі сіламі", - не бядуе Аніса. Аднак юбілейнай "Рок-кола" спонсары зацікавілся - у траўні 2005г. плянуецца грандыёзны рок-фэст з удзелам, як "гэнэралаў айчыннага року", так і маладых груп. Сьнежаньскі фэст якраз і ёсьць адборачным турам для апошніх. Заявы на ўдзел падалі ля 30 груп. Сярод іх: "Мы", "Партыя", "Скімэн", "Водар сусьвету" ды інш. Патрабаваньні да ўдзельнікаў досыць жорсткія: прэзэнтаваць журы тры песьні - абавязкова беларускамоўную, аўтарскую і кавэр на вядомы твор. Акром таго, у рэглямэнце нават запісана колькі даецца кожнай групе на падлучэньне (2-3 хв.) і правілы паводзінаў на сцэне (нельга паліць і брыдкасловіць). Адборачны канцэрт і выступ гасьцей фэсту ("Стокс") адбудзецца 4 і 5 сьнежня ў Полацкім палацы культуры. Журы, у якое ўвойдуць вядомы наваполацкі музыка Аляксандр Шадзько (калісьці ён граў нават у групе "Міраж"), дырэктар "N.R.M" Уладзімер Шаблінскі, Аляксей Стокс ды інш., вызначыць тры лепшыя гурты. Афіцыйны інфармацыйны фундатар акцыі - інтэрнэт-партал "Тузін гітоў". Сяргей Будкін
Першае рэха "Генэральскіх" прызоў | 30.11.2004
| Гурт "TESAURUS", які ў гэтым годзе стаў прыкметным і цераз
удзел у прэстыжным фэстывалі "Гэнералы айчыннага року", і цераз
прэзэнтацыю уласнага альбому "Аднова тэзаўруса", і цераз удзел
у зорнай праграме буйнейшага ў Эўропе экумэнічнага рок-фэсту "Song
Of Songs" (Польшча) вырашыў не спыняцца на дасягнутым. Гурт пачаў канцэртную пракрутку аж сямі новых песень, сярод гэтых навінак - сьвяточны трэк "Калядная ноч", актуальнасьць якога ў гэтыя дні нібы паводле Боскага натхненьня удала умацаваў прыз згаданых "Генэралаў …", адмыслова вылучаны студыяй X-Noise Factory. Менавіта масьціты прадусар Генадзь Сыракваш узяўся працаваць над новым таленавітым творам суполкі TESAURUSа - В. Мартыненка (апошняму належыць тэкст твора, дзе ён па новаму асэнсаваў нашае спрадвечнае сьвята). Ужо пад час бліжэйшых калядаў твор будзе гучаць на многіх FM-радыёстанцыях. Анатоль Мяльгуй
Страйк і фэст на Майдане | 30.11.2004 | Падзеі на Ўкраіне адбіліся і на шоў-бізе. Шмат хто зь вядомых зорак эстрады
гэтымі днямі так ці інакш засьвяціўся ў інфармацыйных стужках у сувязі
з масавымі мітынгамі на Ўкраіне. "Віягра" раздае ўдзельнікам
мітынгаў валёнкі, Сафія Ратару прыязждала на Майдан, каб раздаць замерзлым
маніфэстантам харч з уласных рук, Руслана тамсама зладзіла ўласнымі сіламі
намёт з медыкамэнтамі...Што гэта - разьлічаныя піяр-хады ці сапраўднае
сьведчаньне сваёй грамадзянскай пазыцыі?Заява Русланы за некалькі дзён да другога тура выбараў пра тое, што яна ня можа маўчаць і абірае Юшчанку, крыху зьдзівіла. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі яна сьпявала разам з Януковічам, а потым наогул пагражала судом ўсім кандытатам, хто наважыцца выкарыстаць яе імя ў сваіх "брудных" мэтах. І тут першы тур нібыта зьняў здранцвеньне з пераможцы "Эўрабачаньня": заява пра свой сапраўдны выбар, абвяшчэньне галадоўкі, арганізацыя медычнага намёту на Майдане. Цікава, што сярод удзельнікаў мітынгу распаўсюджваліся квіты на сольны канцэрт, што праўда бясплатна. Група "Віягра" таксама трымалася да нядаўняга часу ўбаку падзеяў, хоць яе ўдзельніцы маюць украінскае паходжаньне. Цікава, што пасьля першага туру прайшла інфармацыя, што дзяўчыны падтрымаюць сваімі запаляючымі танцамі Януковіча. Дарэчы, Валеры Меладзе, які часьцяком сьпявае разам з дзяўчынамі, агітаваў за Януковіча. Так што рашэньне групы перадаць 1000 пар валёнак украінскім дэманстрантам на Майдан зьявілася сюрпрызам. Самі дзяўчыны на галоўным кіеўскім пляцы пабаяліся зьяўляцца. Відаць, занадта халодна, як для танцаў у караценькіх спаднічках. Затое не пабаялася прыехаць у Кіеў Сафія Ратару - прадстаўніца расейскай папсовай тусоўкі. Розныя каралёвы і бабкіны аб'ездзілі ўсю Ўкраіну з "дабрачыннымі" канцэртамі і далі зразумець: "Праграма "Песьня году" верыць Януковічу". Ратару, хоць у "Песьні году" удзельнічае не адзін дзесятак год, ад сваіх паплечнікаў адасобілася. Прыехала, сказала колькі цёплых слоў у бок Юшчанкі і раздала ўдзельнікам мітынгу гарачы харч. Адзін зь нешматлікіх украінскіх артыстаў, што захоўвае нэйтральнасьць - Верка Сярдзючка. Яна не брала ўдзел у перадвыбарнай агітацыі, маўчыць і цяпер. Але хто ведае, можа заўтра прадусарскі штаб ад яе імя дашле ў Кіеў цёплыя футры. Самы ж актыўны - Алег Скрыпка - дарадца Юшчанкі па культурніцкім пытаньнямі. Перад другім турам лідэр групы "Воплі Відаплясава" зрабіў заяву, што ён з'едзе на эміграцыю, калі да ўлады прыйдзе недэмакратычны кандыдат. Скрыпка ў гэтыя дні неафіцыйна ачоліў "унію ўкраінскіх музыкаў" і заявіў ад імя такіх груп, як "ВВ", "Акеан Эльзы", "Плач Ереміі" ды інш, што ўкраінскія музыкі падчас нацыянальнага страйку ня будуць граць камэрцыйныя канцэрты і будуць выступаць выключна на Майдане. Музыкантаў, што жадаюць падтрымаць сваім выступам Юшчанку ўсё болей. Мэр Кіева даў загад збудаваць яшчэ колькі сцэнічных пляцовах у цэнтры гораду, бо галоўная сцэна не зьмяшчае ўсіх жадаючых. Цікава, што на Хрышчаціку можна ня толькі пачуць музыку, але і падзівіцца на тэатральныя пастаноўкі. Трупы Маладога тэатру і драматычнага тэатру імя Франка таксама далучыліся да страйку. Перавага на баку лепшых. Сяргей Будкін
Як адпачывае "J_Moрс" | 30.11.2004 | Уладзімер Пугач, лідэр аднаго з самых пасьпяховых айчынных музычных праектаў
"J-Moрс", нядаўна заявіў, што ўвесь свой вольны час ён праводзіць
у інтэрнэце: "Я гадзінамі праглядаю розныя інтэрнэт-сайты і мне гэта
дазваляе раслабіцца".Можа таму група наважылася прэзентаваць свае новыя песьні менавіта ў віртуальнай прасторы. На 10 сьнежня заплянавана ўнікальная, як для Беларусі, акцыя - прэзэнтацыя інтэрнэт-сынглу "100 дарог". Пачатак такой традыцыі калісьці паклаў Дэвід Боўі - у 1996г. ён выклаў свой новы твор у сябе на сайце і паставіў першы музычны інтэрнэт-рэкорд : за два месяцы яго песьню праслухалі 375 тыс.чалавек. Дарэчы, падобны рэкорд быў днямі ўсталяваны ў Белнэце: за два месяцы на сайце music.fromby.net новую песьню "Нэйра дзюбеля" ("Жыцьцё") запампавалі 3700 чалавек. Цікава, што сынгл "J-Moрс" у продаж паступаць ня будзе, таму "100 дарог", якую Пугач засьпяваў разам з Ларысай Грыбалёвай і Тамарай Лісіцкай, і яшчэ некалькі новых песень калектыву, можна будзе праслухаць толькі на падсайце "Атлянт Тэлеком" - кампаніі, якая тэхнічна падтрымала наватарскую ідэю. Ад таго, што група не атрымае працэнт ад продажу сваіх песень, У.Пугач не пакутуе: "Такая піяр-акцыя якраз апраўдвае сябе". Цікава, што даволі пасьпяховы праект "J-Moрс" пакуль так сябе і не апраўдаў фінансава: пяць год таму Пугач і гітарыст Раман Арлоў, сын пісьменьніка Ўладзімера Арлова, уклалі ў праект вялікія грошы, якія пакуль так і не вярнуліся. "Шпаркімі тэмпамі мы ўжо падыходзім да нуля, што ня можа не радаваць", - усьміхаюцца заснавальнікі групы. Канцэртная прэзэнтацыя інтэрнэт-сынглу адбудзецца 10 сьнежня ў клюбе "Рэактар". Сяргей Будкін
Беларускія музыкі - за Юшчанку? | 30.11.2004 | Як нам стала вядома, групы "ZET", "Крамбамбуля" і
"Індыга" могуць выступіць па бліжэйшым часе на галоўным кіеўскім
пляцы. "Мы хочам падтрымаць украінскія прагрэсыўныя сілы. На жаль, у нашай краіне у такой ступені мы гэта зрабіць ня можам, таму варта выступіць ў Кіеве", - кажа Лявон Вольскі. Музыкі маюць папярэднюю дамоўленасьць з украінскім бокам і гатовы прыехаць у сталіцу Ўкраіны за свой кошт, хоць існуе процьма розных тэхнічных перашкодаў. Перамовы з украінцамі наконт удзелу беларускіх музыкаў у акцыі на Майдане вядзе Віталь Драздоў - прадусар групы "Ляпіс Трубяцкой" і "Крамбамбулі", кансультант адной з кіеўскіх FM-станцыі: "У Кіеве вельмі хутка ўсё мяняецца, таму нічога канкрэтнага нам ніхто ня можа сказаць". Група "Індыга" дакладна едзе ў Кіеў - грае сольны канцэрт 2-га сьнежня ў клюбе "44". Музыкі гатовы прыехаць у сталіцу Ўкраіны загадзя, ці яшчэ раз. "Галоўнае, каб былі гарантыі таго, што мы сыграем, а такіх гарантый пакуль ніхто ня можа даць", - кажа вакалістка "Індыга" Руся. Сяргей Будкін рэкляма. чырвоная й банэрная:
угару - up |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем:
|
|