|
![]() | ||||
|
архіў музычных навінаў за сьнежань 2004
Рок-выбух | 01.12.2005 | “Прэм’ер Тузін”: нікому ня крыўдна! | 03.12.2005 | Гукі Гародні | 06.12.2005 | Рок-кола-2005: з нэрвам і густам | 06.12.2005 | “Восьмы дзень”: містычны этна-блюз | 07.12.2005 | Грыфаманія-2005 | 07.12.2005 | “beZ bileta” выпраўляюцца | 09.12.2005 | “Зона” беларускага року | 09.12.2005 | Індаэўрапейская “UR’IA” | 12.12.2005 | Сачыце за фэйсамі | 12.12.2005 | Cустрэча з Касяй | 13.12.2005 | Ленан у люстэрку беларускага року | 14.12.2005 | Кніга пра “Neuro Dubel” | 15.12.2005 | Глючны Магілёў | 16.12.2005 | 15.11.2004 | Корань нашага року | 16.12.2005 | Тэлезорка Варашкевіч | 19.12.2005 | Сьціплы герой працы | 19.12.2005 | “Глюкі”: “Набудзьце нас!” | 20.12.2005 | “Старажытная зямля” віншуе | 20.12.2005 | “Рок-каранацыя”: новы фармат | 21.12.2005 | “Дэбілізацыя рушыць!” | 21.12.2005 | Калдырскі “Тодэс” | 22.12.2005 | 2005 год: два бакі мэдалю | 22.12.2005 | Сюрпрызы для фэнаў “Gods Tower” | 23.12.2005 | “Генэралы” ў даўгу | 23.12.2005 | “Жыць для Беларусі” | 24.12.2005 | “Sting прыедзе ня хутка” | 24.12.2005 | beZ bileta позна ўвечары | 26.12.2005 | Погляд з Польшчы | 26.12.2005 | Цяжкія танцы ад Drum Ecstasy | 27.12.2005 | Мэтад Іванова | 28.12.2005 | 5 дыскаў, што страсянулі белрок | 28.12.2005 | Вынікі году на радыё “Мінск” | 29.12.2005 | Сёлета мы выжылі... | 29.12.2005 | Рок-выбух | 01.12.2005 |
Беларускі рок нібы чакаў пачатку зімы, каб выбухнуць акцыямі, прэзэнтацыямі
і фэстывалямі. На ўсю краіну. У першы сьнежаньскі ўік-энд іх будзе шэсьць
– тры вялікіх канцэрта пройдзе ў Менску, а ў Полацку, Берасьці і Горадні
адбудуцца двух-трохдзённыя музычныя фэстывалі.Беларускі рок нібы чакаў пачатку зімы, каб выбухнуць акцыямі, прэзэнтацыямі і фэстывалямі. На ўсю краіну. Увосень амаль не было значных музычных імпрэзаў, затое ў першы сьнежаньскі ўік-энд такіх акцый будзе шэсьць – тры вялікіх канцэрта пройдзе ў Менску, а ў Полацку, Берасьці і Горадні адбудуцца музычныя фэстывалі. “Воплі”, “ляпісы” і “здобы” Распачнецца музычныя феерыя 2 сьнежня ў Менску даўгачаканым сумесным канцэртам у Палацы спорту адных зь лепшых каманд трох краінаў – Украіны, Малдовы і Беларусі. Першымі ў 19.00 на сцэне зьявяцца “Воплі Відаплясова”, потым “Zdob Si Zdub” і пры канцы – “Ляпіс Трубяцкой”. Кожны будзе мець сэт працягласьцю ў гадзіну. У перапынках люд будзе бавіць пазытыўны дуэт “Піва ўдвух”. Акром усяго, “Zdob Si Zdub” па прыезьдзе ў Менск наведаецца ў студыю “Ляпісаў”, каб запісаць сумесны трэк пад назвай “Не сумуй, таварыш!”. Міхалок напісаў тэкст, лідэр “здобаў” Раман Ягупаў – інструмэнтальную частку. Песьня ў пазытыўным рэчышчы з фірмовымі музычнымі разынкамі “ляпісаў” і “здобаў”. У гэты ж дзень у клюбе “Рэактар” можна будзе пакілбасіцца на пяцігадзіннай гард-кор вечарыне з удзелам дзясятка лепшых беларускіх груп у гэтым кірунку. Завадатар акцыі – лідэр групы “Куклы” Sanki прымеркаваў акцыю да дня барацьбы са СНІДам і канцэртам хоча паказаць, што сапраўдны кайф – у музыцы, а не ў наркотыках. Чакаецца выступ “Куклаў”, “ТТ-34”, “Пнэўманіі”, “Partyzone”, “Зьмяі” ды інш. Пачатак у 17.00. Арганізатары акцыі будуць шчодрыя ў гэты дзень на падарункі, сярод якіх новы музычны часопіс і, натуральна, прэзэрватывы. 3 сьнежня ў Палацы мастацтва, што на вуліцы Казлова дуэт “Саша і Сірожа” зробяць яшчэ адну спробу прэзэнтаваць на радзіме свой першы дыск “Ска-ты”. Першая прэзэнтацыя была колісь сарваная ў дзень канцэрту тэлефанаваньнем “зьверху”. У акцыі возьмуць удзел каманды, што граюць у падобнай стылістыцы: “калдыры” з “Разьбітага сэрца пацана” і “Срэбранае вясельле” – рэпрэзэнтанты прыгараднага шансона. Пачатак у 18.00. Арганізатары абяцаюць выступ “Сашы і Сірожы” ў любым выпадку – калі якое ліха, ёсьць запасная пляцоўка. Тры шрубы У Горадні 3 і 4 сьнежня - фэстываль “Тры шрубы”, які ладзіцца ўжо сем год з пэрыядычнасьцю два разы на год. Арганізатар – дырэктар і бубнач групы “Айша” Сяргей Фінскі ўкладае ў яго правядзеньне свае грошы, абы толькі сум разагнаць сабе і гарадзенцам. У 18.00 на сцэну кінатэатра “Космас” выйдуць каманды з Горадні (“Сацыямэтрыя”, “Айша”, “Воображаемые люди”), Менску (“Рыкашэт”, “Маўзэр Папаніна”), Ліды (“Твід”) ды іншыя – па сем каманд на дзень. З цікавостак гэтых “Трох шрубоў” – выступ мясцовай каманды “Beauty & Monster” з вакалістам-галяндцам і паралельная acid-вечарына, якая будзе праходзіць на другой пляцоўцы фэсту. У першы дзень менскія і гарадзенскія ды-джэі будуць выконваць рок-музыку ў электронным выглядзе, на другі – acid-рэгі. Фэсты ў Берасьці і Полацку У Берасьці таксама двухдзённы фэст. Прома-суполка BrestCityHardCore ладзіць у клюбе “Везувій” 2 і 3 сьнежня канцэрт з удзелам 20 груп. На меркаваньне арганізатараў, трэба пабыць 6 гадзін на дзень і паслухаць выступ дзесяці калектываў, каб атрымаць адэкватную карціну берасьцейскай (і ня толькі) альтэрнатыўнай музыкі. Сярод гэдлайнэраў – “Сьцяна” і “:B:N:”, а таксама “Too late: frozen”, якія пасьпеюць выступіць яшчэ і на “Трох шрубах”. У фэсьце бяре ўдзел цікавы берасьцейскі поп-рокавы праект “Онегин”, гардкораўцы “Слайды” і правакацыйная каманда з Белаазёрску “Бардак-хаус”, якая славіцца ня столькі сваёй музыкай, колькі гратэскнымі пэрформансамі на сцэне. Самая грандыёзная падзея гэтага ўік-энду – у Полацку. Тры дні запар – з 2 па 4 сьнежня – пройдзе фэстываль “Рок-кола”, 15-ты па ліку. У яго межах 2 сьнежня адкрыецца экспазыцыя, прысьвечаная гісторыі беларускага року, на адкрыцьці фэсту зайграюць IQ-48 і Ігар Варашкевіч з Сяржуком Трухановічам, а таксама ранейшыя пераможцы фэсту – мясцовыя “Фляўс і Кляйн”, “Скімэн” і “Таксі”. У наступны конкурсны дзень выступіць 31 група, сярод якіх пераможцы сёлетняга “Басовішча” – “Таварыш Маўзэр” з Магілёву, віцебскі “Алмазны фронт”, дзявочы рок-праект, што грае песьні на вершы Леры Сом “Індра” з Полацку, менскія “Тэзаўрус”, “Пару рублей”, “IceCreamOff” ды іншыя. Канцэрт-конкурс у гарадзкім палацы культуры будзе цягнуцца з 12.00 да 21.00. 4-га – гала-канцэрт з удзелам абраных журы пераможцаў “Рок-кола-2005”, а таксама гасьцей – “Мадэры хард блюз”, “Стокс” і N.R.M. Выступ апошніх узгоднены з упраўленьнем культуры Віцебскага гарвыканкама. Сяргей Будкін, "Наша Ніва" “Прэм’ер Тузін”: нікому ня крыўдна! | 03.12.2005 |
Глянцавы часопіс “Развлечения и отдых” пра “Тузін Гітоў”: “Дакладна адладжаная
машына шоў-бізнэса! І нікому ня крыўдна”. На складанцы “Прэм’ер Тузін” жыцьцясьвярджальны
гімн, пасыянарны пост-грандж, патасна-гераічны рок, арт-гіп-гоп і поп а-ля
Малежык...Лепшыя 12 песень ад music.fromby.net Камісія з аўтарытэтных музычных крытыкаў абірае самыя яскравыя моманты гіт-парада “Тузіна Гітоў”, а астатнія крытыкі намагаюцца ўсё гэта адрэцэнзаваць: дакладна адладжаная машына шоў-бізнэса! Што ж, пройдземся па ўсіх дванаццаці пазыцыях. 1. “Чорны барон” ад гарадзенцаў з “Айша”: дзіўная лёгкасьць, якая не ўласьціва беларускаму року. Акрамя ўнікальнага вакалу, уражвае незвычайнае (падобнае на групу Cure) гучаньне гітары. 2. :B:N: зь песьняй “Сьпіралі” – пасыянарны пост-гранж з поп-мэлёдыкай. 3. “Маё сэрца” – тандэм Partyzone і Русі з Indiga: нягледзячы на тое, што ў Partyzone – гэты трэк адзін зь лепшых, цудоўны вакал Русі тут чуецца нейкім паўценем. Хай Руся сьпявае толькі з Варашкевічам – з астатнімі яна чамусьці пераходзіць на ролю “другога пляну”, а ёй гэта не пасуе. 4. “Жыцьцё” ад “Нэйра Дзюбеля” – амаль “Резиновый дом – 2004”: сумны жыцьцесьцьвярджальны гімн з фольк-сьпевамі Алега Хаменкі, дыпрэсыўнай дудой і абсурдыстскімі ноткамі ў лірыцы. 5. “Далоў дэпрэсыю” – успаміны пра летні адпачынак ад “крамбамбульцаў”! (“Турысты”) 6. UltraВожык: “Атлянтыда” – фаварыт “тузіноўцаў”. Патасна-гераічны рок без намінак на самаіронію. Увогуле, гэтая песьня можа быць прасьпяваная на якой заўгодна мове. 7. Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra – выдатны “Вясновы дзень”, выкананы ў настальгічным духу савецкай эстрады: узгадваюцца песьні Антонава, Лазы, Малежыка… Адна зь лепшых песень складанкі. 8. J_Морс зь беларускамоўнай “Так-цік-так”: музыка для заўсёды маладых, якая належыць, відавочна, да цудоўнага пэрыяду захапленьня “морсаў” саўндам групы A-Ha. 9. IQ-48 і Памідораў з арт-гіп-гопавым гітом “Выйсьце”. Нажаль, зараз час такі: менавіта такія песьні становяцца гімнамі пакаленьня. 10. Indiga: “Людзі” – самая пранізьлівая песьня аднаго з галоўных рок-альбомаў году. Нягледзячы, дарэчы, на тое, што сам альбом Dni – свайго роду “спроба пяра” і да актуальнага саўнду Indiga амаль ня мае дачыненьня. 11. ZET – “Белакрылы Анёл”. Без такой песьні складанка ня мела бы сэнсу: добра, што мы дагэтуль ня ведаем, хто сьпявае ў гурце ZET. 12. Легендарныя zygimont VAZA зь ледзяняча-псыхалягічнай “Лякарняй”, якая гучыць так, нібыта цягнецца 20 хвілін (настолькі моцна яна вымотвае слухача). Самы містычны момант дыска. Так, і яшчэ: калі ўсё гэта вас ня ўстройвае, у дыску схаваныя 30 песень у фармаце mp3 – гэта такі бонус. Вось у ім – сама соль! Тацьцяна Заміроўская, “РИО” Пераклад з расейскай – Аляксей Мінчонак, “Тузін Гітоў”. Чарт продажу крамаў “Містэрыя гуку”* Гукі Гародні | 06.12.2005 |
“Чаму фэстываль называецца "Тры шрубы”? - Раней ён доўжыўся тры дні,
і кожны дзень забівалі па шрубу". Рэпартаж “Тузіна Гітоў” з гарадзенскага
фэсту “Тры шрубы-2005” – “фэсту раней сьціплага, а цяпер крутога” і мясцовай
багемнай кавярні “Куфэрак”.У суботу 3 сьнежня мы рушым у Гародню. "Будзе рок-фэст, ёсьць на што паглядзець, - заўпэўніваюць мяне, а па тэлефоне яшчэ і зьбіраюць сяброў, - Квіты, напэўна дзесяць будуць каштаваць. Раней "шурупы" былі сьціплымі, цяпер ужо крутыя". На пачатак мы спазьніліся, і тут высьветлілася, што "шрубы" ня мераюць сваю круцізну баблом і ўваходны квіт каштуе 5 тысяч BRB. Фае сустракае нас хвалямі электроннай музыкі. "Гэта сапраўды рок-фэст?" - спрабую ўдакладніць я, хаця ўсе прыкметы навідавоку - ля ганку тусяць музыкі з футараламі, паўаголеныя хлопцы разам зь дзяўчатамі ў цяльняшках швэндаюцца паміж залай і прыбіральняй, хмурыя міліцыянты і яшчэ больш хмурыя цётухны з адміністрацыі кінатэатра "Космас" поруч. ("У вас шмат кінатэатраў?" "Можа, пяць, але гэты самы андэграўндны..."). Гэта і папраўдзе быў рок-фэст, проста яго другая пляцоўка месьцілася ля самага ўваходу. А акупавалі яе на ўвесь першы вечар сэйшану групоўка ТБІЛІСІ-87, сумесны гарадзенска-віцебскі электронны праект. Горадню за вяртушкамі прадстаўляў DJ Nobel - мае праважатыя зьдзіўляліся, чаму той не на "Купалінцы", дзе ў гэтый жа час электроншчыкі ладзілі свой party, зрэшты, як толькі рок-фэст скончыўся, Nobel туды і накіраваўся. А пакуль дарогу да прыбіральні нават самым злобным металюгам засланяла палатно, трэба прызнаць, сапраўды якаснай клюбнай музыкі. Але прыехаў я ўсё ж на рок-фэст, таму мусіў прайсьці ў залю, каб азнаёміцца з рок-мэню гарадзенскіх нефармалаў. Спазьніўся я на сэт гарадзенскага MAYB, ды і менчукоў з КІБЕРРОКА засьпеў ледзь не апошнюю песьню, якая спачатку зьдзівіла сваёй мэлядычнасьцю, а потым выявілася каверам на HIM. Шоў вяла Даша, дзяўчына з паламанай рукой, зрэшты зь нефармаламі яна спраўлялася і адной левай. Яна ладзіла конкурсы анэкдотаў, здаровай рукой разматывала сабе шалік і называла гэта стрыптызам і, канечне, сьпявала. ("Мясцовая Люся Лушчык?" - падумалася мне, і адразу зрабілася сорамна. - "Ведаеш дзяўчыну колькі хвілін, а ўжо гэтак жорстка дразьнішся!") На прыканцы сэйшана выйшаў бацька Дашы, лідэр мясцовага байк-клюбу і пажадаў усім свабоды. Менчукоў на сцэне зьмянілі мясцовыя BEAUTY & THE BEAST. Адносна мясцовыя, канечне: музыкі былі апранутыя ў спрадвечныя жупаны і кашулі, але вакаліст, як мне патлумачылі, галяндзец. ("У яго сунічная ферма пад Горадняй, ён сюды цалкам пераехаў".) Калматы гяландзец сьпяваў па-ангельску, дзякаваў па-расейску, танчыў па-паганску. Потым мне неаднаразова прыходзілася чуць, што іх сэт быў найлепшым за вечар. ("Шкада, што ў мяне няма арганізатарскай жылкі, я б спрадусавала іх на ўсю Беларусь". - "Можа, ім таго ня трэба," - выказаўся я ў адказ). Сваім неаўтарытэтным словам пацьвердзіць ці абвергнуць гэтых меркаваньняў не магу, бо тое, што бачыў было звычайным беларускім мэталам. Ад яго між іншым я хутка стамляюся, таму прыходзілася часта хадзіць на суседнюю "клюбную" пляцоўку. Там тым часам назьбіралася з тузін прыхільнікаў музыкі менавіта такога кшталту, сярод якіх быў і Шуст, хлопец, які гэтым разам апрануўся ў вясельную сукенку. ("Неяк ён апрануўся проста ў цюль, і ўсе пабачылі, чаго ён варты.") Калі Шуст зьбіраўся зьвярнуць на сябе ўвагу, у яго атрымалася - патлата-барадатыя рэгулярна аслупяневалі, ледзь не хрысьціліся, што дастаўляла хлопцу-нявесьце асаблівую асалоду. Праз галоўнага фрыка Гародні я ледзь не прапусьціў самае цікавае: група TWEED зь Ліды здымала свой першы кліп. Яны запрасілі ўсіх скакаць і здымалі тое на дзьве аматарскія камеры. Калі пабачыце іх відэа на "1М", я на ім - той на заднім пляне, ля сьценкі, які ня скача. Працягвалі мэталічную праграму менскія SILENT REIGN і РЫКАШЭТ, хтось з іх выканаў кавер на "Smells like a teen spirit". Раптам у залі я заўважыў надзвычай сумную цётухну. Яе выраз твару чымсьці напомніў мне твар Сяргея Будкіна, які пытаў, ці зьвярнуў я ўвагу на расьцяжку "Тузін Гітоў" на канцэрце ВОПЛІ-ЗДУБЫ-ЛЯПІСЫ. Гэтак жа неназойліва на кулісах кінатэатра "Космас" віселі напісаныя ад рукі плакаты "Спыніце СНІД", "Выканайце абяцанні". А завяршылі першы дзень фэсту гарадзенцы WEB MONSTERS, якія прасілі зацаніць іх прынцыпова новую творчасьць (адрозьнівацца яна мусіла ад іх жа папярэдняй). Яны, напэўна, ўцяжалілі рытм-секцыю, дадаўшы яшчэ аднаго бубнача. Хлопцам на танцпляцы спадабалася. Па дарозе ў мясцовую багемную кавярню "Куфэрак" (ІІ-я нацэначная катэгорыя) мне тлумачылі, маўляў, раней гэта было яшчэ больш чэсна, больш надрыўна, больш сапраўдна. ("А я на такой дыскатэцы ўжо гады тры ня быў," - шчыра прызнаўся я. "Дыскатэка!? - фыркнулі мне ў адказ. - Мы называем гэта "сэйшан"). У кавярні ладзілі іншы сэйшан - а менавіта джазавыя калядныя сустрэчы. Быў абяцаны гурт STOPTIME з вакальным дуэтам. ("Яны мусіць зь філярмоніі?..". - "Не, з "Кулька". - "Для нас гэта зьневажальная характарыстыка". - "Не, мясцовы "Кулёк" - сіла!"). Гаспадар кавярні зь цяжкасьцю выштурхнуў усіх аматараў джазавай халявы і сэйшан пачаўся. На ім я пабачыўся зь Сяргеем Фінскім, арганізатарам "Трох шрубоў". Ён быў надзвычай добры і напісаў мне назвы ўсіх гуртоў, нават тых, якія выступалі наступным днём і якіх я бачыць ня мог. Тым ня менш варта ўспомніць і пра іх: 1. ВООБРАЖАЕМЫЕ ЛЮДИ (Гародня) 2. SOCIOMETRIYA (Гародня) 3. АЙША (усе чамусьці жадалі пачуць менавіта іх) 4. BEAT BLOX (Менск) 5. МАУЗЕР ПАПАНИНА (Менск) 6. TOO LATE: FROZEN (Бярэсьце) На другой пляцоўцы мусілі (даслоўна) "менскія хлопцы граць рэггі". Сярод іншых ужо вядомых мне прадстаўнікоў гарадзенскай багемы ў "Куфэрку" была Даша з паламанай рукой. Яна папрасіла ў мяне цыгарэты і пахвалілася, што ёй за ўдалы канфэранс падаравалі, як яна сказала, "венік". А STOPTIME наварочваў свае джазавыя стандарты: "Балада Мэккі Нажа", "Summertime", "Darling" і іншыя. Вакал быў сапраўды па-неграцянску незразумелым, саксафон дастаткова вынаходлівым, а рытм-секцыя, як і належна, сьціплай - музыкі стварылі для каляднай вечарыны менавіта тую атмасфэру непасрэднасьці, якой так бракуе часам у менскіх клюбах, нават калі вечарыны аб'яўляюцца сяброўскі-акустычнымі. У гэты час мне тлумачылі карані гарадзенскай андэграўднай культуры. ("Вунь бачыш два хлопца і дзяўчо. Яны ўсе зь ліцэя...". - "З якога?". - "Ён у нас адзін. Сяргей Фінскі ладзіў дыскатэкі яшчэ там. Ева, дзяўчо, кіруе ўсім гарадзенскім рухам "ралевікоў".- “А той Кірыл Пацалуеў, драматург зь Менску, таксама ліцэіст, таксама ралевік"). Культурнае жыцьцё віруе вакол "Куфэрку". Сталыя наведнікі аднолькава аддана сьвяткуюць 7-га лістапада ("Усе пераапрануліся ў ваенныя кіцелі і рэгулярна выходзілі растрэльваць буржуяў ля плоту насупраць") і падпісваюцца пад пэтыцыяй супраць асфальтаваньня старажытнага бруку, якое плянуецца ажыцьцявіць да наступнага лета. На разьвітаньне падчас набыцьця знакамітых парэчанскіх тартоў мяне спыталі: "Будзеш лажаць альбо хваліць?". Ня ведаю, я паспрабаваў распавесьці, што пабачыў. Алесь Купантаў, для “Тузіна Гітоў” Рок-кола-2005: з нэрвам і густам | 06.12.2005 |
3 дні, пад 40 каманд. Нэрвы, сьлёзы, радасьць, смутак. Блюз, джаз, рок-н-рол,
гард-кор. “Восьмы дзень” і N.R.M., “Primus Inter Pares” і “Стокс”. Рэпартаж
“Тузіна Гітоў” з галоўнай падзеі музычнага году – юбілейнага фэсту “Рок-кола-2005”.Арганізатары полацкага фэстывалю “Рок-кола” ахвяравалі сваім заробкамі, жыцьцёвымі сіламі, нэрвамі і зрабілі, падавалася бы, нерэальную рэч – трохдзённы рок-маратон з удзелам амаль 40 каманд. А гэдлайнэрам былі N.R.M. Полацак прымаў як заўжды гасьцінна: некалькі дзяўчын-валантэраў сустракалі гасьцей фэсту гарачай кавай і канапкамі, а праводзілі ня меней гарачым абдымкамі і пацалункамі. У першы дзень фэсту, у пятніцу, гралі пераможцы “Рок-кола-2004” і госьці “IQ-48”, “Крама” ў unplugged-варыянце (Варашкевіч+Трухановіч), "Не Star Band”, вядомыя гэтаксама, як “White Night Blues”, са слаўным бялыніцкім блюзмэнам Юрыем Несьцярэнкам на вакале. Не было, праўда, на сцэне новых (нова)полацкіх герояў – групы “Фляўс і Кляйн” – крыху зьменены склад яшчэ не сыграўся. Але галоўны “фляўс” прысутнічаў у залі гарадзкога дома культуры ўсе тры канцэртныя дні: бавіў усіх сваёй арыгінальнасьцю, дарыў гледачам батарэйкі, расфарбоўваў флямастэрамі балёнікі і рабіў штуршкі перад сябрамі журы. Менская частка журы даехала ня ў поўным складзе, але штуршкі рабіць было перад кім: за старшыню быў прадусар “Рок-каранацыі” Юры Цыбін, сваім суворым паглядам ацэньваў усіх канкурсантаў Ігар Варашкевіч, аддана верыў у перамогу “Тэзаўруса” Вітаўт Мартыненка, зь веданьнем справы выстаўляў адзнакі полацкі гітарны майстар Валер Вашчанка – гітарыст легендарнай групы “Грунвальд”, а дапаўняў карціну аўтар гэтых радкоў. Да жалю, запрошаныя Генадзь Шульман, Віталь Супрановіч і Руся не прыехалі – хто знаходзіўся ў іншых краёх, хто разграбаўся ў сваіх справах, а хто проста прыхварэў. Згаданыя людзі і ацэньвалі ўмельства канкурсантаў у другі дзень фэсту – з 12.00 да 22.00 яны перажылі разам шмат радасных хвіляў. Як на выступе наваполацкіх супэр-бас-інструмэнталістаў "Primus Inter Pares”, менскіх “Iris7” і “Северного отеля”, “Восьмага дня” зь Віцебску і шмат якіх іншых груп. Што праўда, часам было складана і напружна – ня кожны вытрымае грубыя рытмы дэз-кору, вісклівы вакал і гук неналаджаных гітар. Але лепшага было болей. Адкрылі конкурсную праграму перад яшчэ малазапоўненай заляй (яна напаўнялася паступова і пры канцы трэцяга дня ўжо не магла зьмесьціць усіх ахвочых) мясцовая група “Ціхі час”. Цяжка ўцяміць, завошта хлопцам дзьве акустычныя гітары, што гралі сынхронна тыя ж акорды. Музыкі працягваюць традыцыі расейскамоўнага інтэлектуальнага року, у якім апошняе, здаецца, слова ўжо сказалі піцерцы з “Зимовья зверей”. Лідэр віцебскай “Папрыкі” прынес прабачэньні ўсім за тое, што не валодае беларускай мовай і выдаў нешта блізкае да глэм-року з добрапастаўленым вакалам без харызмы. “Батыскаф” з Драгічына пацешыў добрым блюз-рокам, але ад падобных па стылістыцы менчукі з “Кассы” наадварот пацягнула на ваніты – ад патаснасьці і банальнасьці (паказальны радок ёсьць у песьні “Мадэры хард блюз” пра “Свабоду”: “Она – космическая мисс”. Цьфу!). Такім жа прафэсыйным нафталізмам вызначыліся “Чыфс Бэнд”. Адну зь песень – “Дзяўчынка-купалінка”, поўную штампаў і банальнасьцяў, вакаліст сьпеў голасам Барткевіча (Цыбіну спадабалася), а ў другой акадэмічна канстатаваў: “Всё у нас было прекрасно, а стало так серьёзно”. З сапраўды клясных каманд першай частцы конкурса другога дня назавем цудоўны дзявоцкі праект “Індра”, якія выконваюць песьні на вершы полацкай паэткі Леры Сом. Толькі што папрацаваць над сцэнічным іміджам, болей зладжана сыграцца – і будзем усе мы мець шчасьце! Цікавенькая каманда “Iris7” зь Менску, што грае джаз-рок, мае прыгажуню-вакалістку з добрым голасам і басіста Андрэя Скурка – рэдактара газэты “Наша Ніва”. Група “Восьмы дзень”, якая на мінулым “Рок-кола” мела назву “Вось мой дзень”, зачаравала сваім містычным этна-блюзам. Са стану медытатыўнага трансу гледачоў вывелі полацкія “Dloins”. Каб ня блытацца ў вызначэньні свайго кірунку – ці то панк, гард-кор, ню-мэтал – яны прыдумалі свой – “jump metal”. Мяркуючы па рэакцыі залі – водгук новы падкірунак знайшоў. Потым быў абед, наведваньне выставы, прысьвечанай гісторыі беларускага року, размова з арганізатарам фэсту Сяргеем Анішчанкам пра тое, што “Рок-кола-2005” будзе апошнім, выступ Вітаўта Мартыненкі зь лекцыяй на тэму “Група “Тэзаўрус”, як найвышэйшае дасягненьне беларускай музычнай культуры”. “Тэзаўрус”, дарэчы, і адкрыў другую частку конкурса. Група ў новых песьнях набыла сьвежасьць, саўнд стаў болей сучасным, які месцамі нагадаў альбом, які Слава Корань лічыць лепшым у гісторыі беларускай рок-музыкі – “Люстэрка”. Усё, падавалася бы, добра, але не чапляе “Тэзаўрус” аніяк. Адзначыўся мясцовы “Красный дождь” са сваім даходлівым гард-корам, у якім можна раслухаць кожны інструмэнт. Лідэр гэтай каманды, дарэчы, стаў “фэйсам фэсту” – на афішах “Рок-кола-2005” можам яго бачыць. Вылучыліся менскія “браты” групы “Coldplay” – “Hear peace salon” і выдатная мясцовая каманда “Амальгама”, вакаліст якой працаваў адначасова і за Фёдарава і за Гаркушу: эмацыйны сьпеў і плястычныя рухі на сцэне. Таксама з пасьпяховых: полацкі “Ozon”, які болей цягнецца да "Pearl Jam”, чым да румынскай поп-музыкі і, безумоўна, “Tav.Mauzer”, якія, падаецца, задумалі сабраць усе магчымыя музычныя ўзнагароды (паглядзім, ці атрымаюць яны што-небудзь на “Рок-каранацыі”). Выступ магілёўскіх “кораўцаў” можна назваць самым эфэктным. У конкурсе выступіў “Алмазны фронт” зь Віцебску – група, што мае амаль 15-гадовую гісторыю. Стала цяплей. Віртуозна зачаравалі два басысты – “Primus Inter Pares”. Крыху пра статыстаў: “Пару рублей” зь Менску: ска ў нікуды. Калі бы ня Косьця Калесьнікаў з “IQ-48”, можна было б і болей жорстка ахарактарызаваць. Абсалютна няўдалая задума – сабраць групу “Богема” з Бабруйску, вакалістка якой абвесьціла на сцэне пра сваю мэту – як мінімум не аблажацца. “Синдром” зь Менску, негледзячы на добры вакал, ня мае музычнага стрыжня, моташная калька з груп фармата “Нашествия”. Пры канцы другога дня змучанае журы абірала ўдзельнікаў гала-канцэрта, што меўся прайсьці на трэці дзень. Было вырашана падысьці да гэтага далікатнага пытаньня па-простаму. Кожны сябра журы папярэдне вылучыў сваю пяцёрку і балі – ад аднаго да пяці – былі падлічаны. Вынік выявіўся такім: 12 баляў з 60 магчымых атрымалі “Primus Inter Pares”, 9 – “Восьмы дзень”, 8 – “Tav.Mauzer”, по 6 – “Індра”, “Касса”, “Iris7”, “Тэзаўрус” атрымаў пяцёрку – самі разумееце. Сяргей Анішчанка адрэагаваў на выніку аслупянелымі вачыма: “Ну, вы і нажурылі!”. Пасьля непрацяглага абмеркаваньня вырашылі месцы падзяліць такім чынам: 3-ае – “Індра”, 2-ое – “Tav.Mauzer”, 1-ае - “Primus Inter Pares”, Гран-пры – “Восьмы дзень”, прыз ад дырэкцыі фэсту – “Касса” (выключная любоў Анісы да старога і добрага). Дадатковыя намінацыі разьмеркаваліся наступным чынам: “Лепшы вакал” – Мікола Буслаеў (“Ozon”), “Лепшы вакаліст” – Алесь Угорцын (“Папрыка”), “Лепшы басіст” – з “Чыфс Бэнду”, “Лепшы імідж” - “Iris7”, “Лепшы бубнач” і “Лепшая сцэнічная работа” – “Амальгама”. Прыз гледацкіх сымпатый – “Dloins”. Пасьля гэтага ўвесь Полацак замер у чаканьні N.R.M. ды пагрузіўся ў сон. Толькі ня спалі ў 225-м нумары гатэлю “Дзьвіна” Вітаўт Мартыненка, Юры Цыбін і Аляксей Мінчонак з “Тузіна Гітоў”: не давала ім заснуць думка пра “Рок-каранацыю” і яе пераўвасабленьня ў “Live-каранацыю”. У 228-м нумары таксама не маглі ніяк заплюшчыць вочы Ігар Варашкевіч, Сяргей Трухановіч і Павал Кашырін. Лідэр “Крамы” разважаў наконт таго, ці можна называць Старыкава першым беларускім блюзмэнам, а Кашырін захапляўся ўнікальнасьцю расейскіх брыдкаслоўяў. У той жа час Лявон Вольскі набліжаўся да старажытнага горада пасьля канцэрта “Крамбамбулі” ў Адэсе. Арганізатарам прыйшлося прыкласьці вялікія высілкі, каб N.R.M. выступілі на “Рок-коле”: абыйсьці пэўныя ўстановы і пагутарыць з патрэбнымі людзьмі. У выніку быў дасягнуты кампраміс: маўляў, яны не заклікаюць да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу, іх прыхільнікі не матляюць бела-крывавымі харугвамі, а мы – дазволім моладзі крыху адцягнуцца. Такая была ўмова. Як высьветлілася, моладзі можна адцягвацца ў Полацку толькі да 22.00 – суворы мясцовы закон указвае на тое, што ў цямрэчы на вуліцах непаўналетнім няма чаго рабіць. З гэтае прычыны на “Рок-кола” паўтарыўся сцэнар “Басовішча” – сёлета ў Гарадку таксама было запозна для N.R.M. Адыграўшы палову праграмы, група змушана згарнулася. Але тыя пяць песьняў сталіся бальзамам на сэрца полацкіх гледачоў. Што адбывалася ў залі словамі цяжка перадаць. Кранальны момант: шмат хто зь месьцічаў, якія выраслі на песьнях Вольскага, упершыню пабачылі яго на ўласныя вочы. У гэтым горадзе N.R.M. гралі ўпершыню ў сваёй гісторыі, але Лявон узгадаў залю палаца культуры – ён тут аказваецца з “Мрояй” граў 13 год таму. На тэрыторыі Беларусі фэстаў з такой багатай гісторыяй, падобным размахам і, што важна, зь пісьменным падыходам, больш няма. З “Рок-кола” можна параўнаць толькі “Басовішча”. Але апошняе, маючы большую важнасьць у кантэксьце разьвіцьця нашай сучаснай музкультуры, саступае ў шмат якіх момантах. Ад дробязей (шыкоўныя прэс-пакеты ў Полацку і адсутнасьць такіх, а таксама банальных рэлізаў і прэс-канфэрэнцый у Гарадку) да важных момантаў шоў (аздабленьне сцэны, цудоўная праца з заляй канфэранса Анісы, дыплёмы ЎСІМ удзельнікам). Незважаючы на посьпех фэсту, спонсарскую падтрымку, зладжаную працу з СМІ, арганізатары не атрымалі ад “Рок-кола-2005” нічога, акрамя маральнага задавальненьня. Аніса хацеў разьвітацца са сцэны з “Рок-колам” назаўсёды, але яму таго не далі зрабіць музыкі, якія нахвальвалі фэст і прасіліся на наступны, прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, якія казалі са сцэны “Рок - жывы!”, а таксама чалавек, адказны за экран на сцэне: памылкова, але сымбалічна ў мультымедыя-застаўцы ён напісаў “Рок-кола-2006”. Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў" “Восьмы дзень”: містычны этна-блюз | 07.12.2005 |
Музыкі з групы “Восьмы дзень” выступілі на “Рок-коле-2005” і паехалі дадому
ў Віцебск, нават ня думаючы пра ляўрэатства на фэстывалі. І тут такая навіна.
Лідэр групы Зьміцер Волк дзеліцца з намі сваімі ўражаньнямі.Музыкі з групы “Восьмы дзень” выступілі на “Рок-коле-2005” і паехалі дадому, нават ня думаючы пра ляўрэатства на фэстывалі. Толькі адзін зь іх застаўся, каб забраць дыплём фэсту, які атрымоўвае кожны яго ўдзельнік. І тут такая навіна – група ўдзельнічае ў гала-канцэрце разам з “Стоксам” і N.R.M. (як разьмеркаваліся групы па месцах было паведамлена на самім гала-канцэрце). Лідэр групы Зьміцер Волк цешыцца пасьля абвяшчэньня пераможцаў. “Восьмы дзень” атрымалі галоўны прыз фэстывалю – электрагітару. “Здарыўся нейкі цуд! Нам якраз быў патрэбны добры інструмэнт!”. “Восьмы дзень” сабраўся два гады таму, але за гэты час праз групу прайшло зь дзясятак чалавек. Стыль каманды Зьміцер вызначыць ня можа: “Мы не зьяўляемся прыхільнікамі аднаго стылю, хочацца рабіць розныя рэчы і не адчуваць межаў”. Калі ўпершыню чуеш “Восьмы дзень” складваецца ўражаньне, што зьявіліся чарговыя прадстаўнікі беларускага фолк-мадэрна. Да таго ж яшчэ ў шатляндзкіх кілтах. Але ня ўсё так проста. На мінулым “Рок-коле”, калі згодна з умовамі кожны ўдзельнік мусіў зрабіць кавэр на адну зь вядомых песень, “Восьмы дзень” шыкоўна перапрацаваў “Касіў Ясь канюшыну” пад “тарантынаўскую” мэлёдыю “It’s A Dark Night”, сёлета – у язычніцка-містычныя рытмы яны таксама прыўнесьлі блюзавыя матывы. У размове адразу пасьля ўручэньня групе Гран-пры, Зьміцер Волк яшчэ ня можа да канца ўсьвядоміць, што адбылося, а тым болей патлумачыць. Досьведа ў групы няшмат – у Віцебску цяжкасьці ня толькі з кропкай для рэпетыцыяў, але і з канцэртамі. Амбіцый у музыкаў таксама асабліва няма: “Галоўнае для нас – альбом запісаць добра і выступаць як мага часьцей”. Сьпяваюць толькі па-беларуску, праўда, у размове часам блытаюць словы. “Вырашылі, што трэба сьпяваць на сваёй мове, бо адчуваем, што губляем яе і гэтага ніхто не заўважае”. Сяргей Будкін, для “Музыкальной газеты” Грыфаманія-2005 | 07.12.2005 |
Міжнародны фэстываль гітарыстаў “Грыфаманія” – у сёмы раз. Лепшыя айчынныя
гітарысты і ня толькі зьбяруцца разам 10 і 11 сьнежня. Пра фэст для “Тузіна
Гітоў” апавядае яго арганізатар – Юры Рашэтнікаў. “beZ bileta” выпраўляюцца | 09.12.2005 |
Віталік “Артыст”: “Паколькі прэзэнтацыя нашага дыску пройдзе ў той момант,
калі яшчэ будзе недаНовы год, але ўжо хочацца пабачыць нейкі цуд, мы вырашылі
зладзіць сьвяточную акцыю.28 сьнежня ў клюбе “Рэактар” адбудзецца перадкалядны канцэрт "beZ bileta” – буйнейшы клюбны выступ групы за апошнія годы. Нагодай, каб наведаць мерапрыемства, станецца прэзэнтацыя максы-сынгла пад назвай “Поправка 22”. Лідэр групы Віталік “Артыст” кажа, што яго новыя песьні ня могуць чакаць выхада наступнага альбма. “Надта закарцела іх паказаць цяпер яшчэ і таму, што яны стылістычна нагэтулькі ўнікальныя, што аніяк ня ўпішуцца ў новы альбом”, - кажа музыка. Віталік мае пэўнасьць, што кожны трэк парадуе, а некаторыя наогул мусяць зьдзівіць сталых прыхільнікаў яго творчасьці. Максы-самотнік “Поправка 22” можна лічыць своеасаблівым пасьляслоўем да альбому, што быў выдадзены ў 2004 годзе. У рэліз, акрамя новых песень, увойдуць поўныя вэрсіі вядомых ужо песень beZ bileta “Две лодки”, “Нарисована”, “Шла дальше” ды яшчэ адна добравядомая кампазыцыя ў нечаканай аранжыроўцы. Назва яе пакуль трымаецца ў сакрэце. У дыск таксама ўвойдзе некалькі інструмэнтальных кампазыцый, якія Артыст напісаў для кінематографа, і два рэміксы. “Паколькі прэзэнтацыя пройдзе ў той момант, калі яшчэ будзе недаНовы год, але ўжо хочацца пабачыць нейкі цуд, мы вырашылі зладзіць сьвяточную акцыю”, - апавядае лідэр "beZ bileta”. Шчодрасьць Віталіка межаў ня ведае – першыя 300 чалавек, хто набудзе квіткі на канцэрт 28-га сьнежня - атрымаюць у падарунак гэты самы максы-самотнік. Квіты – у касах клюба “Рэактар” і ў распаўсюднікаў. Віктар Пазьнякоў, для “Тузіна Гітоў” “Зона” беларускага року | 09.12.2005 |
Шараговы паляк ведае пра беларускую музыку болей, чым шараговы беларус –
пра польскую. Так лічыць Стэп - стваральнік польскамоўнага сайту пра беларускую
музыку. Але зацікавіць моладзь з Польшчы ня рок...У лістападзе адзіны польскі сайт пра беларускую рок-музыку “Зона” (www.zona.by.prv.pl) справіў своеасаблівы юбілей – 15000-ае наведваньне. Яго стваральнік – журналіст і музыка зь Беластоку Лукаш Стэпанюк (Стэп) з радасьцю адзначае, што цікавасьць да сайту няўхільна расьце. Некалькі год таму Стэп вёў музычныя праграмы “Рок-гіт-парад” і “Рок-фэрма” на “Радыё Рацыя”. Калі радыё зачынілася, адчуў пустэчу: “Не ставала размоў зь беларускімі музыкамі і іх песень”. Таму вырашыў сыйсьці ў віртуальную прастору. “Зона” запусьцілася 20 красавіка 2005 году. Лукаш бачыў галоўнай мэтай праекту сьцісла і зразумела інфармаваць пра падзеі ў беларускай музыцы. З разьлікам на аўдыторыю з Польшчы. І сапраўды, 90% наведнікаў “Зоны” з Польшчы. Гарачай парой для “Зоны” было лета. Каб дазнацца пра вынікі “Басовішча”, на яго сайт зайшло ў адзін дзень болей за тры сотні чалавек. Стэп працуе цяпер ды-джям на польскім FM-радыё “Eska”, піша новыя песьні для свайго праекту і плянуе пашырэньне “Зоны”. Зараз на сайце акрамя штодзённых аднаўленьняў навіновай стужкі, месьціцца разьдзел “Форум” і МР3, на якім можна знайсьці рарытэтныя запісы беларускіх гуртоў з польскіх канцэртаў. У будучыні будзе створана “Фота-зона”, рэпартажы з канцэртаў будуць падавацца разам з відэафайламі. Таксама запрацуе віртуальная дыскарня, бо вельмі шмат ахвочых набыць беларускую музыку ў Польшчы. Але, на думку Стэпа, казаць пра вялікую папулярнасьць беларускай музыкі ў Польшчы не выпадае: “Шмат якія беларускія гурты ўжо займелі сваіх польскіх фанаў, але імі амаль не цікавяцца польскія СМІ, асноўнай аўдыторыяй застаюцца польскія беларусы”. Хоць ня ўсё так безнадзейна: “Шараговы паляк ведае пра беларускую музыку болей, чым шараговы беларус – пра польскую”, - з упэўненасьцю кажа Л.Стэпанюк. Сярод нашых каманд, якія здабылі ўжо папулярнасьць у суседняй краіне, ён называе ў першую чаргу N.R.M., ULIS, “Нэйра дзюбель”, “Тройцу” і маладзейшых “:B:N:” і “IQ 48”. Стэп трымае сувязь з усімі польскімі камандамі, якія пяюць па-беларуску. У Падляшшы тры такія групы – “ZERO-85”, “RIMA” і “5SET5”. Стэп забываецца на сабе – ён стаяў ля вытокаў беларускага рок-руха ў Польшчы дзесяць год таму. З настальгіяй прыгадвае стваральнік “Зоны” сярэдзіну 90-х гг., калі ў Польшчы было куды болей беларускамоўных каманд – тады шмат на каго паўплывала “Басовішча”. “Яны хацелі паказаць, што ў змозе рабіць музыку ня горш за “Краму” з “Мрояй”, - апавядае Стэп. Невядома колькі было спробаў стварыць на Польшчы беларускамоўны рок-гурт, але першымі, хто запісаў свой матэрыял і пасьпяхова гастраляваў былі хлопцы з “Roсk Farmacyi Braha” ці проста - R.F.BRAHA. Cёлета ўвосень мінула роўна дзесяць год з таго часу, як у Польшчы быў выдадзены першы беларускамоўны альбом. Увосень 1995 году зьявілася плыта “R.F.BRAHA” пад назвай “Сьляпы”. Праграма была запісана ў Беластоку, на цяпер ужо легендарнай студыі “Rembrant” (на ёй пішуцца ўсе пераможцы “Басовішча”) і выдадзена на магнітафонных стужках. “Сёньняшнія польска-беларускія гурты лепшыя за R.F.BRAHA, “Кардон”, “The Dzvery”, “Гоман” у тэхнічным пляне, у музычнай умеласьці, але саступаюць у энэргіі і вастрыні тэкстаў”- адзначае Л.Стэпанюк. Цяпер моладзь у Польшчы мае болей цікавасьці не да рок-музыкі, а да хіп-хопу, і Стэп зь нецярплівасьцю чакае на зьяўленьне добрага беларускамоўнага рэпавага праекту ў Польшчы: “Тады бы тут узьнялася новая хваля цікавасьці да беларускага сярод моладзі”. Даведка Лукаш Стэпанюк. Жыве ў Беластоку. Стваральнік і гітарыст групы Viadro (прыз “Басовішча-96”), у 1997-1999 гадах граў на клявішах ў групе “Prajekt 2001” з старшынёй Беларускай асацыяцыі студэнтаў у Польшчы Ілонай Карпюк на вакале, мае сольны праект “STEP” (удзельнічаў у складанках “Сэрца Эўропы” і “Пасадзіў Дзед Рэпку”). Працаваў на “Радыё Палёнія”, музычным аглядальнікам газэты “Ніва”. Цяпер - на радыё "Eska" (Беласток). Па ўласным прызнаньні яго асабліва цікавяць дзьве рэчы: дзяўчыны (прыгожыя) і музыка (беларускамоўная). Сяргей Будкін, для газэты “Наша Ніва” Індаэўрапейская “UR’IA” | 12.12.2005 |
У перапынку між гастролямі па Эўропе лідэр групы “UR’IA” Юры Выдронак апавядае
для “Тузіна Гітоў” пра фэст “Краіна Мрый”, беларускую касмагонію і камэрцыйны
патэнцыял айчыннага фолк-року за мяжой.У сувязі з тым, што лідэр гурту “UR’IA” Юры Выдронак са сваёй камандай цяпер знаходзіцца ў частых фэстывальных паездках, увесь час аддае прапагандзе беларускай этна-музыкі ў краінах Эўропы, сустрэць яго ў Беларусі вельмі складана. З гэтай прычыны і сам гурт пераўтвараецца ў своеасаблівы супольны праект, удзельнікі якога жывуць і працуюць у розных краінах. Але цяпер, пасьля паўгадавой адсутнасьці, лідэр “UR’IA” вярнуўся на радзіму і мы просім яго распавесьці самыя сьвежыя навіны ад гурту “UR’IA”, пра хаду запісу іх другога альбома. Распавядае Юры Выдронак: - Гэты час я займаўся дапрацоўкай новага альбому. Выйшла матэрыялаў на два. Таму будуць падрыхтаваныя дзьве яго вэрсіі. Адна вэрсія запісана і будзе выдадзена для Беларусі. Альбом называцца “Калі-чакра” і будзе адлюстроўваць далейшыя пошукі нашых індаэўрапейскіх музычных каранёў. Песьня “Фолк-н-рол”, па якой меркавалася раней назваць гэтую кружэлку, на ім абавязкова будзе. У яго запісу будуць удзельнічаць толькі беларускія музыкі. Вэрсія для заходніх слухачоў будзе запісаная з крыху іншым складам музыкаў, з тымі, якіх добра ведаюць на захадзе. Напрыклад, на пэркусіі будзе граць адзін з самых знакамітых польскіх джазавых музыкаў Богдан Халіцкі. Богдан – піянэр польскай біяфонікі – музыкі, што накіравана ўзьдзейнічае на арганізм чалавека. Гэты музыка мае дужа вялікую калекцыю музычных інструмэнтаў. Эўрапейскую вэрсія альбому “Калі-чакра” мы таксама плянуем выдаваць у Беларусі. Але спосабы выданьня гэтага альбому будуць іншымі. Мы хацелі б мець эксклюзіўнае права на выданьне гэтага дыску. Такія прапановы да нас ўжо былі, напрыклад, ад ангельскай фірмы Old World Network, але мэнэджмэнт гэтых кампаній яшчэ не вызначыўся з умовамі. Але, магчыма, дыск будзе выдаваць зусім іншая кампанія. - Ці захаваюцца на новым альбоме тыя прынцыпы, якія адрозьнівалі “Вэсначуху” – лямпавы саунд, музычныя фішкі з часоў эпохі хіпі... - Абавязкова. Адзінае, што беларуская вэрсія будзе выходзіць яшчэ і з паметкай “электра”. Я вырашыў дадаць да саунду, што будзе дамінаваць на беларускім варыянце альбому, яшчэ гучаньня самых першых сынтэзатараў 60-70 гадоў. Але тыя прынцыпы і гучаньня, і падбору рэпэртуару захаваюцца, адзінае – альбом будзе розьніцца больш дасканалай тэхнікай запісу. Будзем спадзявацца, што ён таксама спадабаецца слухачам. Выданьне гэтага альбому ў Беларусі мы прапанавалі БМА group, бо мы маем добры вопыт супрацоўніцтва падчас перавыданьня «Вэсначухі». - Склад гурту ўвесь гэты час заставаўся без зьменаў? - Склад “UR’IA” на працягу некалькі гадоў мяняўся вельмі моцна. Але нягледзячы на гэтыя акалічнасьці, вакалісты і гітарыст Юры Задзіран застаюцца беларускімі, іншыя ж музыкі - з Польшчы, а гэта бубначы і выканаўцы на клясычных і экзатычных інструмэнтах. Напрыклад, у Кіеве на фэсьце “Краіна Мрый” так і атрымалася: “UR’IA” злучыла сваю беларускую і польскую частку. - Некалькі слоў пра гэты фэст і культурніцкую сытуацыю ў гэтай краіне... - Так, удзел у гэтым фэстывалі пакінуў нам вельмі шмат станоўчых уражаньняў. Напрыклад, тым што “Краіна Мрый” – ня чыста этнічны фэстываль, на ім было прадстаўлена і шмат экспэрымэнтальнай этна-музыкі, блізкай і гурту “UR’IA”. На сцэне “Краіны Мрый” мы выступалі як зоркі. Нам было вельмі цікава пабываць у гэты час у Кіеве. Бо да гэтага мне даводзілася граць толькі ў Івана-Франкоўску. Адзначу, што ўсе музыкі ўражаныя культурнай атмасфэрай, што пануе на Украіне. Цяпер Кіеў – гэта зусім іншы сьвет. Але ня гледзячы на ўсё, нас і нашую музыку вельмі добра прымалі, а фэстывальныя падарожжы дазволілі нам пазнаць Украіну зусім зь іншага боку, зразумець прыгажосьць прыроды гэтай краіны-суседкі, разгледзіць сапраўдны украінскі нацыянальны калярыт... У нас ёсьць відэа-запіс гэтага фэстывальнага выступу і, магчыма, мы яго выкарыстаем у нашай працы. На гэты ж альбом заплянавана паставіць відэа з нашых канцэртаў у Чэхіі. - Юры, якія музычныя справы турбуюць цяпер цябе ў Беларусі? - Калі прыехаў на радзіму, то прыйшлося адпачываць ня доўга. Нават цяпер я працую – узяў з сабою кампутар і хутка выедзем на прыроду – у драўляную хату, дзе будзем запісваць у натуральных сялянскіх умовах новую нашу кампазыцыю. Гэта будзе вельмі шчырая, мэлядычная песьня, якая паказвае мэнтальнасьць беларусаў. Яна, як я і казаў, будзе запісана адмыслова да нашага новага кліпа, які мы плянуем завяршыць на пачатку наступнага года. У ім будзе працягнуты тэмы, што закраналіся ў відэа-шэрагу “Вэсначухі” – тэмы беларускай касмагоніі. У кліпе таксама будзе выкарыстана тэхніка 3D анімацыі, але з больш стылістычна вытрыманымі падыходамі. - Гэты год ты спрыяў беларускім фолк-гуртам у іх паездках на Захад, дапамагаў ладзіць іх выступы на шматлікіх фэстах у той жа Польшчы. Ці будзе працягвацца гэтая праца ў будучым годзе? - Так, я б хацеў, каб беларускія фолк-мадэрн-гурты часьцей бывалі за межамі Беларусі. Менавіта тыя гурты, якія займаюцца сапраўднай музыкай – сучаснымі апрацоўкамі фальклору. Я лічу, што для падтрымкі талентаў зь Беларусі, для стымуляваньня новых творчых пошукаў неабходна, каб музыкі часьцей бывалі за мяжой з канцэртамі, удзельнічалі ў эўрапейскім фэстывальным руху. Пакуль ня шмат чаго ўдавалася зрабіць у гэтым рэчышчы. Але ня так даўно я зрабіў прафэсійную зборку з дваццацю творамі маладых беларускіх фолк-мадэрн-калектываў і адаслаў на адну з прадстаўнічых эўрапейскіх фірмаў. Цяпер у эўрапейскіх краінах усе мяркуецца на камэрцыйны лад, і калі там ўбачаць, што зборка будзе прыносіць прыбытак, дык яе адразу і выдадуць. Папярэднія водгукі на яго – станоўчыя. Анатоль Мяльгуй, "Тузін Гітоў" Сачыце за фэйсамі | 12.12.2005 |
“Тузін Гітоў” пабываў на прэзэнтацыі складанкі лепшых песень зімы наступнага
году “Золотая двадцатка” з “фарматнай” Смолавай, прывабнай Грыбалёвай, вясёлымі
“Ляпісамі”, з “Черникой”, але без Каліны.У модным клюбе "Ізюм" дзявятага сьнежня сабраліся амаль што ўсе глямурныя вяршкі беларускай музычнай сучаснасьці, каб прэзэнтаваць новую музычную складанку "Золотая двадцатка". "Золотая двадцатка" - гэта першы дыск сэрыі складанак беларускай музыкі, якая заснаваная дзьвюма буйнейшымі рэкард-кампаніямі Беларусі - West Records і Vigma. Плянуецца, што кожны сэзон у межах гэтае сэрыі будуць выходзіць найсьвяжэйшыя поп-песенькі айчынных артыстаў. "Золотая двадцатка - зима 2006" з парадкавым нумарам "адзін" (добры падыход!) зьмяшчае эксклюзыўныя кампазыцыі, якія амаль усе ніколі не выдаваліся, таму натуральна, што на дыску напісана "толькі на гэтым зборніку". Зьнешне ён нагадвае тыя складанкі поп-музыкі, якія пэрыядычна і непазьбежна даходзяць да нас з Расеі: шмат твараў ў рамачках, яскравая афарбоўка ў абавязковым і чароўным золаце, буклетная малаінфарматыўнасьць і тэкставая незьмястоўнасьць. Што й казаць - фармат! Але ўдзельніца праекту сьпявачка Паліна Смолава не згаджаецца з гэткім азначэньнем: "Я не люблю гэтыя словы "фармат"\"нефармат"! Што значыць "нефармат"? Добра тое, што падабаецца людзям, вось і ўсё!". Сапраўды, што да музыкі на дыску, яна папулярная і людзям падабаецца. Потым прыйшоў запыханы Аляксей Хлястоў і на маланкавае пытаньне, якое адразу ж паляцела ў яго, кувезна* адказаў: "Добры зборнік, дзе сапраўды сабраныя лепшыя песьні!". Зь лепшых песень на дыску можна знайсьці: прывабную вядучую некалі існуючай праграмы "Ўсё нармальна, мама!" Ларысу Грыбалёву з "Пусть любуются", папулярны "J_Mopc" з рэміксам на "Моё солнце", герояў "Першага музычнага" "Тяни-Толкай" з "Если рядом нет тебя" (гурт на "Тэлепартацыі-2005" атрымаў гран-пры "Лідэр году"), вясёлы “Ляпіс Трубяцкой” ды іх "Андрюша", модныя “Merry Poppins” і іх "Картинки". Безумоўна, гэта ня ўсё: у "Ізюме" таксама, да прыкладу, быў гурт “Черника” (песенька "Не было и не будет" прысутнічае на складанцы), што толькі дадало ягаднага смаку і глямурнага шарму і без таго багатай на шыкоўнасьці вечарыне. Некаторыя, праўда, сумавалі з-за адсутнасьці Каліны (Віктара, вядома) - у "Ізюме" з Чарніцамі ён бы глядзеўся вельмі арганічна. Але, трэба меркаваць, гэта толькі пачатак, і колькасны лічэбнік "адзін" неўзабаве ператворыцца ў паўнавартасны і шматабяцальны парадкавы лічэбнік "першы" (калі прадусары будуць усё яшчэ зацікаўленыя ў "ягаднай" галіне-гульне). "Складанка з сапраўды добрых песень і сапраўды добрых артыстаў. Узор якаснай музыкі", - гаворыць прадусар з боку Vigma Ўладзімер Кубышкін. У "Ізюме" плянуецца праводзіць гэткія вечарыны беларускай поп-музыкі штопятніцу. Запрашаюцца ўсё цікаўныя (толькі папярэджваю: у модным "Ізюме" жорсткі фэйс-кантроль, таму - цікаўныя, сачыце за сваімі фэйсамі! Каб яны ўсім падабаліся. Ну, хаця б ізюмаўскім ахоўнікам!). * кувезна - чеканно ("Расійска-крыўскі слоўнік", В. Ластоўскі, Коўна 1924 г.) Марыя Грудзько, "Тузін Гітоў"
Cустрэча з Касяй | 13.12.2005 |
Кася Камоцкая ў стылі мінімалізм: вакал, гітара і віялянчэль. Рок-князёўна
Беларусі прэзэнтуе свой дыск “Акустыка”, сустракаецца са сваімі прыхільнікамі
і ўваходзіць у “Тузін Гітоў” зь песьняй “Шостае падарожжа”. Канцэртныя альбомы вядомых артыстаў даволі папулярныя ў сусьветным шоў-бізнэсе. З пэўнага часу не марнуюць ініцыятывы і нашы выдаўцы. Першым удалым беларускім канцэртнікам можна назваць, бадай, «Наваполацкі канцэрт» («Крама», 1996). Потым былі «Акустычныя канцэрты канца ХХ ст.» («N.R.M.», 1998), міжнародны рэліз «Людзям» («Kriwi», 1999), узоры медыевальнай музыкі «Шлях» і «Сярэднявечная дыскатэка» («Стары Ольса», 2003, 2005). Заплянаваны таксама канцэртнік Віктара Шалкевіча. Але найсьвяжэйшай навінкай падобнага роду стаў дыск «Акустыка» легендарнай Касі Камоцкай і ейнага гурта «Новае Неба». Твор, які варты ўвагі: “Кася ў стылі мінімалізм”. Усе знаёмыя творы з альбомаў “Новага Неба” і праекту “Народны альбом” выкананы ў камэрнай апрацоўцы: вакал, гітара і віялянчэль. Таму ўсім вядомыя “Цэпэліны”, “Мая краіна”, “Чаканьне Калядаў” займелі іншыя фарбы, а часам нават іншы настрой. Дадзены альбом – яшчэ і падарожжа па Касінай творчасьці, бо сюды ўвайшлі песьні розных часоў: ад бардаўскіх, пачатку “Новага Неба” (1991) да жорстка-рокавых, часоў апошняга альбому “НН” – “Цэпэліны” (1999). “Акустыка” – вандроўка ў новую беларускую паэзію. Кася пяе на вершы Сыса, Анемпадыстава, Бабкова, Глёбуса. Дадатковую атмасфэру стварае тое, што запіс быў зроблены не ў студыі, а на жывым выступе Касі, разам са Славам Коранем і Юліяй Глушыцкай на канцэрце ўвосень 2004 году (апошні па часе сольны канцэрт). Для больш грунтоўнага знаёмства з НН – тры відэакліпы розных пэрыядаў існаваньня групы. Праслухаўшы дыск, так хочацца спадзявацца, што гэта ня кропка ў Касінай творчасьці. Прэзэнтацыі гэтага альбома яшчэ не было, хоць ён пару ўжо месяцаў пасьпяхова прадаецца ў музычных крамах. Але на 20 сьнежня лэйбл БМАgroup ладзіць у Менску адкрытую прэс-канфэрэнцыю Касі Камоцкай, дзе будуць і ейныя адказы на пытанні фэнаў, і аўтографы, і натуральна ж песьні. Сустрэча мае адбыцца ў 17.00 па адрасе: праспэкт Машэрава, 8 (былая вуліца Варвашэні). Песьня “Шостае падарожжа” на верш Ігара Бабкова з праграмы “Акустыка” дэбютуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. SB
Ленан у люстэрку беларускага року | 14.12.2005 |
Будуць "Танкі"Джон Ленан для беларускіх рокераў: герой, гуру і ніхто. У дзень, калі прайшло 25 год з тых часоў, як вялікі музыка загінуў, старэйшае і новае пакаленьне айчынных рокераў згадваюць Ленана. Уплыў Джона Ленана на сусьветную музыку бясспрэчны і не вымагае доказаў. Але ў якой ступені легендарны “бітл” паўплываў на беларускіх рокераў? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да прадстаўнікоў старэйшага пакаленьня нашай рок-музыкі, а таксама да новай генэрацыі. Меркаваньні выявіліся скрайне палярнымі: для некага Ленан – гуру, а для іншага – імя, за якім абсалютна нічога няма. Ігар Варашкевіч, лідэр групы “Крама”: Безумоўна, гэта легендарны чалавек і стаўленьне да яго адпаведнае. Ленан паўплываў асабіста на мяне менавіта як чалавек. У юнацтве я вылучаў яго сярод усёй чацьверкі, але паступова мае музычныя ўпадабаньні зьмяняліся: цяпер Пол Макартні, якога раней недалюбліваў, значыць для мяне ня менш, чым Джон. Тая ж сытуацыя з Рынга Старам і Джорджам Харысанам, апошні альбом якога мяне вельмі ўразіў. За той час, які прайшоў пасьля сыходу з жыцьця Ленана, астатнія “бітлы” нібы параўняліся зь ім. Яны мелі на тое больш часу. Аляксандр Ракавец, вакаліст групы “IQ-48”: Вялікім прыхільнікам творчасьці Ленана не зьяўляюся, але ведаю ягоныя этапныя песьні. Наўрад ці ён паўплываў на нашу творчасьць, але як асобу яго можна ўзносіць. Хоць Баством яго не называў бы. Паставіў бы “бітла” ў шэраг творчых людзей, якія нямала зрабілі для разьвіцьця музыкі – Элвіс, Лявон і Джон – такі мой пачэсны шэраг. Лявон Вольскі, лідэр групы N.R.M.: У свой час, калі я толькі адкрываў для сябе таямніцы музыкі, ён быў для мяне сапраўдным гуру. Разам зь сябрамі сядзелі і расшыфроўвалі ягоныя тэксты, шукалі іх патаемны сэнс. Ён быў для мяне прыкладам - як выбітны музыка і як рэвалюцыйная асоба. Джон заўжды падкупаў мяне сваёй ідэйнасьцю. “Толькі Ленан – сапраўдны!”. Так лічылі мы тады. Але, калі разабрацца, то Макартні ў музычным пляне стаіць куды вышэй. Руся, вакалістка групы Indiga: Для мяне імя Ленан абсалютна нічога ня значыць. Ці ня ўсе музыкі, якія зьяўляюцца прыкладам і ідэалам для больш сталейшых, абыйшлі мяне бокам. У тым ліку Beatles, Metallica. Ніколі не было ніякіх перакрыжаваньняў з Ленанам у маім жыцьці. Сутыкнулася з гэтай пэрсонай хіба толькі дзякуючы групе Cranberries, калі яны сьпелі “I’ve Just Shot John Lennon”. Слава Корань, лідэр групы ULIS: Ніколі не цікавіўся ні Beatles у цэлым, ні Джонам Ленанам у прыватнасьці, бо меў іншыя музычныя прыярытэты: Pink Flоyd, Led Zeppelin, пазьней Police. Яны былі больш энэргічныя і авангардныя групы, якія няўхільна рухаліся наперад. “Бітлы” працавалі ў папулярным жанры, іх музыка ўплыву на мяне ня мела. А Ленан, па-мойму, быў куды цікавейшым, як палітычны актывіст. Аляксандр Кульлінковіч, лідэр групы “Neuro Dubel”: Усё, што я зь сябе сёньня ўяўляю, - гэта дзякуючы Джону. Ён на мяне паўплываў у аграмаднай ступені, і я магу назваць сябе жудасным бітламанам. Люблю, шаную, паважаю, хоць ня маю дома ніводнага ягонага фота ці постэра. Па-мойму, сёньня мая любоў да Джона перайшла на больш сур’ёзны ўзровень: ад зьбіраньня кружэлак і здымкаў да трывалага знаходжаньня ў мазгах. З усіх важных для мяне людзей, што жылі калі-небудзь на Зямлі, я бы паставіў Ленана ў першую пяцёрку. І шанаваньне да гэтага чалавека застанецца назаўжды. Распытываў Сяргей Будкін, “БДГ. Деловая газета”. Аўтарызаваны беларускі пераклад – “Тузін Гітоў”.
Кніга пра “Neuro Dubel” | 15.12.2005 |
Кульлінковіч сыйшоў з 1-га курса журфака, працаваў дворнікам пры Саўміне,
а ў першай сваёй групе “SWAMP” граў на рондалі. Зьявіліся першыя старонкі
кнігі пра легендарны беларускі рок-гурт.Другой пасьля “Мроі-N.R.M.” свой летапіс мае шанец займець група “Neuro Dubel”. Стваральнік фэн-сайту каманды Dexta заявіў пра свой намер зрабіць кнігу пра сваю ўлюбёную каманду і ўжо выклаў на старонцы kniga.neurodubel.info яе першыя разьдзелы. У адным зь іх, у прыватнасьці, апавядаецца пра вучобу Кульлінковіча на журфаке БДУ. Будучы лідэр “дзюбялей” вырашыў пайсьці на адной з пар на 1-ым курсе папіць піва ...і на вучобу так і не вярнуўся. Вядзецца пра такія цікавыя факты з жыцьця Кульлінковіча, як праца дворнікам пры Савеце міністраў, і заснаваньне сваёй першай групы пад назвай “SWAMP”, дзе ён граў на рондалі. Dexta абяцае выкладаць главы кнігі ў інтэрнэт па ступені іх напісаньня, але не называе свой праект он-ляйнавым і пазьбягае параўнаньняў з кнігай Віктара Дзятліковіча “Іх Мроя. Іх N.R.M.”: “Кніга будзе выдадзена невялікім накладам налета. Гэта ня будзе пародыяй на нашумелую кнігу пра “Мрою”. “Neuro Dubel” заслугоўвае свайго летапісу, таму я яго і раблю”. У кнізе плянуецца ў храналягічным парадку падаць усе значныя моманты з 16-гадовай гісторыі “Neuro Dubel”, распавесьці пра запіс кожнага з 14 альбомаў групы, пра здымкі дзясятка відэакліпаў, а таксама прасачыць лёс усіх без выключэньня музыкаў, якія гралі разам з Кульлінковічам. Дадатковай цікавасьці гэтаму праекту надае тое, што кожны ахвочы можа прыняць удзел у абмеркаваньні і карэктаваньні кнігі да яе выхаду. Усе свай заўвагі можна пакідаць на форуме фэн-сайта групы “Neuro Dubel”. Сяргей Нятрэба, “Салідарнасць”
Глючны Магілёў | 16.12.2005 |
Неймаверная энэргетыка новага магілёўскага року. Рэпартаж з гораду на
Дняпры, дзе адбылася прэзэнтацыя дыску “Humanoid” групы “Глюкі” – з поўным
аншлягам.
Корань нашага року | 16.12.2005 |
Славу Кораню — 50 год. Толькі. Ён ня мірыцца зь цёплым месцам рок-дыназаўра
і ідзе далей. Ягоная Ітака яшчэ далёка. Лідэру групы ULIS Вячаславу Кораню
прысьвячаецца.Сола Вячаслава Кораня лёгка пазнаць. Спачатку ён кідае ў залю нізкі гітарны гук. Гук расьце, запаўняе сабою наяўную прастору, вібруе, узносіцца да сьвісту. Потым пальцы кранаюцца зь месца, нязмушана прабягаюць грыф з канца ў канец, намацваюць патрэбную гармонію, паланяюць яе, сплятаючы вакол сетку з гукаў, беручы ўсё шырэй і шырэй, раптам — вылет у іншую танальнасьць, на фляжалеты, абрыў. Эмоцыі абрынаюцца на слухачоў з канцэртнай апаратуры. Твар Кораня застаецца непрабівальна безэмацыйным. Ягонае сола — ня спосаб самазахапленьня. Хутчэй неабходнасьць выказацца. Толькі “Ўліс” дае Кораню магчымасьць не маўчаць. “Гэта мой апошні праект. Я зь яго нікуды не пайду”, — кажа Корань. “Уліс” дае яму магчымасьць заставацца сабой. Як і Корань “Улісу”. У гурце могуць зьмяняцца бубначы-басісты, гэта ўсё неістотна. Бо ёсьць дамінанта: Слава Корань, ягоная гітара, ягоны цяжэнны чамадан-працэсар з надпісам “Ulis”. Трэба бачыць, як Слава лёгенька памахвае ім, ідучы на канцэрт. А канцэртаў мала, а FM круціць хлястовых-смолавых, а вечная патрэба ў грашах цісьне. “Ты што думаеш, я б тэхнічна ня змог іграць іншую музыку?” — прыўзьняў раз брыво Слава, калі загаварылі пра апапсеньне рокераў. У беларускай культуры была асоба, роўная сваім нежаданьнем дастасоўвацца да абставінаў, нават калі ўсё супраць цябе. Ларыса Геніюш. “Ты — пан зямлі Я — пан свайго сумленьня І нада мною ты не гаспадар...” Верыце ці не, гэта любімы Коранеў верш. Слава Корань няпросты чалавек. Ён памятлівы на старыя крыўды, гіпэрпатрабавальны да сваіх музыкаў, ён уважліва чытае ўсё напісанае пра яго “Уліс”. І, калі што ня так, можа прыйсьці ў рэдакцыю высьвятляць адносіны. Корань нязручны, бо ня мірыцца зь цёплым месцам рок-дыназаўра. Ня лічыць “Танцы на даху”, якія зрабілі “Уліс” каралём нашага року, — найлепшым альбомам. Корань ідзе далей. Ён у руху. Ён чытае каталёгі, каб разьбірацца ў найноўшай музычнай апаратуры, ён слухае сьвежую музыку, ён запісвае маладыя гурты, ён рэпэтуе. Музыкі, якія іграюць цяпер ва “Ўлісе”, — па гадох яму як дзеці. На яго канцэртах багата моладзі, якая ніколі ня чула “Чужаніцу” і “Краіну доўгай белай хмары”. Кораня гэта не напружвае. Ён піша новыя песьні. Ягоная Ітака яшчэ далёка. Яму толькі пяцьдзесят. Сяргей Мікулевіч, "Наша Ніва"
Тэлезорка Варашкевіч | 19.12.2005 |
“Крама” працягвае ўдзельнічаць у тэлепраектах БТ і ОНТ. Пра свае матывы
ўдзелу ў такіх праектах, пра новыя песьні і новыя кліпы ў інтэрвію “Тузіну
Гітоў” распавёў лідэр групы Ігар Варашкевіч.Канфлікт беларускіх уладаў і нацыянальнага рок-руху распачаўся ня сёньня. Але дакладныя гістарычныя абрысы ён атрымаў пасьля апазыцыйнага канцэрту на плошчы Бангалор ў 21 ліпеня 2004 году ў Менску. З гэтай пары загаварылі пра “чорныя сьпісы” забаронаў, звальненьні музыкаў і абмежаваньні іх доступу да электронных СМІ… Але, як ў любым глябальным канфлікце з удзелам дзяржавы, у ім часта адбываюцца нейкія не зусім лягічныя зьявы. Напрыклад, на нашых дашчэнту зрусыфікаваных тэлеканалах раз-пораз зьяўляюцца беларускамоўныя рок-выканаўцы. Гэтыя анамаліі прымушаюць ліхаманкава шукаць адказ на пытаньне: “Што стала гэтаму прычынай?”. І пракручваць варыянты адказаў: магчыма сярод стваральнікаў тэлепраграм на БТ і ОНТ яшчэ засталіся прыстойныя людзі, неабыякавыя да лёсу роднай мовы? Ці можа там пачалі шукаць выйсьце з таго мастацкага тупіка, у якім апынуліся ўсе гэтыя праекты, кшталту “На перекрестках Европы”, “Серебрянный грамафон” ці “Песня Беларуси”? Але, перафразуючы клясыка, зазначым: “іх акалічнасьці нас не датычацца...” Мы ж, як гледачы, у рэшце рэшт, павінны вітаць зьяўленьне беларускамоўных камандаў у тэлеэтэры. Бо ў цяперашніх варунках – гэта добры напамін усяму беларускаму грамадзтву пра тое, што існуе альтэрнатыва той “дзяржаўнай папсе”, якую нам навязваюць пад маркай “современное белорусское искусство”. Адзін з гуртоў, які пастаянна бярэ ўдзел у тэле-праектах БТ і ОНТ – “Крама”. Нагадаю, што першы раз у гэтым годзе гурт узяў удзел у запісу кавэра “Прыгажуня” (“Pretty woman”) Роя Орбісана на Новы год (яна ўвайшла ў лік лепшых у мэгатуры на “Тузіне Гітоў”), другі раз – выканаў кавэр на песьню “Bella ciao” ў рамках праекту ОНТ да Дня Перамогі. Сёньня яе лідэр Ігар Варашкевіч распавядае пра далейшыя пляны ў гэтым рэчышчы і раскрывае некаторыя таемныя спружыны, што рухаюць стваральнікаў гэтых праектаў на дзяржаўным тэлебачаньні. Слова Ігару Варашкевічу: - Для праекту “На перекрестках Европы” мы запісалі новую песьню “Неба – лёс арла”. Тэкст для яе стварыла наша сталая аўтарка Насьця Гулак. Гэта баляда для “Крамы” даволі незвычайная – у ёй мы зьвяртаемся да тэмы свабоды, хоць сам тэкст дастаткова абстрактны. Адметнасьць кампазыцыі і ў тым, што песьню ствараў ня я адзін, а мы разам з гітарыстамі Сяржуком Трухановічам і Аляксандрам Газізавым. На мой погляд, баляда “Неба – лёс арла” і па тэме, і па гучаньні, і па манеры падачы адрозьніваецца ад іншых песень “Крамы”. - Хто быў ініцыятарам вашага ўдзелу на гэтым музычным форуме? - Безумоўна, ініцыятыва ішла ад тэлебачаньня. Я сам не хаджу і не прашу за гурт, каб нас узялі ў нейкую тэлеперадачу. Прыемна зьдзіўлены гэтаму факту. У нас цяпер ня самыя лепшыя часы: нам не ўдаецца ўжо доўгі час нават зладзіць сольны канцэрт “Крамы”. Але ж нас запрашаюць, і мы выступаем ня толькі на БТ, але і на ОНТ, дзе мы хутка будзем здымаць трэці кліп. Зараз у рамках традыцыйнага навагодняга праекту мы працуем над стварэньнем беларускамоўнага кавэру знакамітага гіту “Susanna” ў вэрсіі, якую выконваў яшчэ Адрэана Чэлентана. - Цікава, а ці разумееце вы тое, што аўдыторыя “Перекрестков Европы” – складаецца зь ня надта вялікіх знаўцаў нацыянальнай рок-музыкі, і “Крамы” ў прыватнасьці? - Прадстаўляць песьні гурту “Крама” ў тэлепраект “На перекрестках Европы”, як і на “Песню года Беларуси” мы спачатку адмаўляліся. Я не люблю слова “фармат”. Але вымушаны сказаць, што ў дадзеным выпадку мы сапраўды “нефармат” у тых папсовых шэрагах. Дый песьні былі старыя, бо нічога, акрамя “The Best” на той момант з запісаў ня мелі. Але прадусар ОНТ Ягор Хрусталёў ўпэўніў мяне: “Не адмаўляйся!”. Я ж запытаўся, ці будзе нейкая палітычная афарбоўка ў гэтых тэлепраграмах? Ён адказаў: “Не!”. Таму мы і згадзіліся. Хаця я разумею, людзі, якія слухаюць “Краму”, не глядзяць такія перадачы, як “Серебрянный грамафон”. Аўдыторыя ў іх іншая – ім больш да спадобы “Мери Поппинс”, ці “Прима вера”. Але мне было прыемна, што некалькі тысяч слухачоў па ўсёй Беларусі прагаласавала за нас. Гэта сапраўды наша публіка і, упэўнены, да старасьці яны будуць ведаць нашу музыку. І дзяцей прывучаць слухаць “Краму”! - Запіс гэтых песень на тэлебачаньні мог падштурхнуць вас на больш важкі крок – на здымкі свайго паўнавартаснага кліпа. Ці маеце такія пляны? - Пра новы кліп пакуль ня думаем. У нас ёсьць новы кліп, які зрабіў знаёмы кліпмэйкер і даўно яго нам аддаў. Гэта відэа на песьню “Падае дождж”, якое выканана ў тэхніцы кампутэрнай анімацыі. Яго недахоп у тым, што ён зроблены на фанаграму песьні з альбому “Хавайся ў бульбу”, якая ў тэхнічным пляне мне вельмі не падабаецца. І вось пад тайм кліпа мы запісалі новую вэрсію фанаграмы песьні, хоць гэта было вельмі складана. Калі скончым над ім працу, то адразу прапануем яго “Першаму музычнаму каналу” ці на MTV. Анатоль Мяльгуй, "Тузін Гітоў" Сьціплы герой працы | 19.12.2005 |
Канцэрт групы “Neuro Dubel” у клюбе “Графіці” ледзь ня быў сорваны прадстаўніком
“мясцовай улады” – п’янаватым і хамаватым пажарнікам Пятром Пятровічам.
“Выратавальнік” нахлыстаўся гарэлкі і намагаўся забараніць канцэрт...Жарсьці перад пачаткам канцэрта групы “Neuro Dubel” у менскім клюбе “Графіці” віравалі неймаверныя. Пачатак імпрэзы быў перанесены на паўгадзіны ў сувязі з прысутнасьцю ў “каморцы” клюба адказнага чалавека Пятра Пятровіча з пажарнай службы, “выратавальніка”, як ён прадстаўляўся. Аляксандар Кульлінковіч апавядае, што той “выратавальнік” пасьля гарэлкі, прастаўленай, натуральна, за кошт установы, адчуў сваю вялікую ўладу і сказаў, што канцэрту ня будзе. Пакуль лідэр “дзюбелей” зь ім размаўляў, бубнач групы Андрэй Сьцепанюк распавядаў залі пра праблемы, якія напаткалі групу і што ён будзе першым, хто выкіне п’янага пажарніка. Макс Івашын, у прадчуваньні бойкі, настойваў на тым, што трэ тэлефанаваць у міліцыю, а некалькі раззлаваных гледачоў хацелі зазірнуць у вочы “герою” вечара. Выратавала сытуацыю тэлефанаваньне гітарыста “дзюбелей” Яўгена Броўкі свайму брату, які выявіўся былым начальнікам Пятровіча. А.Кульлінковіч мяркуе, што адказную асобу, неглядзячы на чыны і ўзнагароды, маглі папросту лінчаваць, але пасьля дыпляматычнай чаркі той, нарэшце, выдавіў: “Ну, добра, грайце!”. “Звычайна ня п’ю перад канцэртам, але прыйшлося: спачатку дзяля палітыкі, а потым праз нэрвы”, - кажа музыка. Пасьля такога блаславеньня, ужо сам лідэр “Neuro Dubel” адмаўляўся выходзіць на сцэну: “Куды я пайду, - думаў. Я ўвесь трэсься тады, настрой быў цалкам сапсаваны”, - апавядае Кульлінковіч. Гісторыя мела добры фінал для абодвух бакоў: “Neuro Dubel” адыграў трохгадзінны канцэрт, а Пётар Пятровіч сыйшоў з клюбу жывым. SB, "Тузін Гітоў" QzWer, neurodubel.info
“Глюкі”: “Набудзьце нас!” | 20.12.2005 |
Адно з адкрыцьцяў 2005 году – група “Глюкі”: “Мы чакаем, каб нас нехта
набыў і прадыктаваў, што нам рабіць далей. А то граем па магілёўскіх клюбах
і што далей? Нам трэба нешта большае”.
“Старажытная зямля” віншуе | 20.12.2005 |
Кіраўніца праекту Арына Вячорка: “25 сьнежня разам зьбяруцца болей за 10
гуртоў, якія зайграюць ня толькі беларускія архаічныя песьні, але і пазнаёмяць
слухачоў зь літоўскімі, латыскімі, польскімі каляднымі песьнямі, а таксама
танцамі Эўропы й Беларусі”.Праект “Старажытная зямля” ладзіць на самыя Каляды сваю канцэртную вечарыну. Кіраўніца праекту Арына Вячорка распавядае пра ўнікальнасьць імпрэзы: “Разам зьбяруцца болей за 10 гуртоў, якія зайграюць ня толькі беларускія архаічныя песьні, але і пазнаёмяць слухачоў зь літоўскімі, латыскімі, польскімі каляднымі песьнямі, а таксама танцамі Эўропы й Беларусі. Так што для ўсіх, хто прыйдзе на канцэрт, гэта ня самае горшае баўленьне часу ў калядны вечар”. У канцэрце бяруць удзел “Guda”, “Тэстамэнт”, “Desan”, “Bassdance”, “Келіх Кола” (праект музыкі “Старога Ольсы” Алеся Чумакова), “ДжамБіБум” ды іншыя. Цікава, што вечарына будзе мець тэатралізаваны характар – за гэтую частку адказвае група “Яварына”. Адным словам, сумна ня будзе. Канцэрт распачнецца ў 19.00 у Тэатры эстрады (вул.Маскоўская, 18а). 29 сьнежня выканаўцы старадаўняй музыкі зьбяруцца ў касьцёле Сьвятога Роха, што месьціцца ў Менску на Залатой горце. У межах фэстывалю “Калядныя вечары на Залатой горцы” выступяць удзельнікі праекту “Легенды Вялікага княства” і выканаюць творы Вацлава з Шамотул, Цыяпрыяна Базыліка, канты і псальмы 16-17 ст., а таксама творы з Слонімскага сшытку 18 ст., зь Нясьвіжскага канцыяналу. Граюць ансамблі старадаўняй музыкі п/к Сьвятланы Шыдлоўскай (Віцебск) і “Fona Bona” п/к Кірылы Насаева. Пачатак у 19.00. Арына Вячорка таксама нагадвае, што ўсе ахвочыя групы, якія выконваюць старадаўнюю музыку, могуць падаваць да 10.02.2006 свае заявы на ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў, які пройдзе ў Менску на пачатку красавіка адразу на трох вялікіх пляцоўках пры падтрымцы вядомых беларускіх і замежных калектываў. У якасьці прыза – права бясплатны студыйны запіс. Кантакт з арганізатарамі – 616-84-90. Сёлета з посьпехам адбыўся першы такі фэстываль. Пераможцамі сталі групы “Рокаш” і “Ліцьвінскі хмель”. SB, "Тузін Гітоў"
“Рок-каранацыя”: новы фармат | 21.12.2005 |
Аргкамітэт фэстывалю вызначыў дату правядзеньня цырымоніі ўзнагароджаньня
лепшых беларускіх “жывых” выканаўцаў. З адраджэньнем “Рок-каранацыі”, якая
не праводзілася два апошнія гады, зьявіліся цікавыя новаўвядзеньні...Стала вядома дата правядзеньня цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых беларускіх “жывых” выканаўцаў. “Рок-каранацыя-2005” пройдзе 28 лютага 2006 году ў канцэртнай залі “Мінск”. Будуць названыя пераможцы ня толькі ў традыйных намінацыях - “Альбом году”, “Песьня году”, “Відэа году”, “Дэбют году”, “Сьпявак году”, “Рок-князёўна”, але і ў новых. З адраджэньнем “Рок-каранацыі”, якая не праводзілася два апошнія гады, аргамітэт фэстывалю вырашыў зрабіць некаторыя новаўвядзеньні. “Рок-каранацыя-2005” будзе падзеленая на тры ўрачыстыя часткі. У першай будуць названыя лепшыя рэгіянальныя выканаўцы – з Магілёву, Берасьця, Гомеля, Віцебска, Горадні, у другой – выканаўцы, што адзначыліся ў пэўным жанры – рок, блюз, фолк, альтэрнатыва, а ў трэцяй частцы “Рок-кароны” атрымаюць героі музычнага году ў асноўных намінацыях. Цікава, што ў выбары пераможцаў будуць удзельнічаць ня толькі музычныя экспэрты, але і прыхільнкі беларускай музыкі. Плянуецца, што прагаласаваць за таго ці іншага музыку ў асноўных намінацыях можна будзе з дапамогай SMS, друкаваных СМІ і праз інтэрнэт. У межах фэстывалю “Рок-каранацыя-2005” выступяць ля 20 вядучых беларускіх каманд, сярод іх будуць намінанты, пераможцы і госьці фэсту. Генэральны інфармацыйны спонсар “Рок-каранацыі-2005” – музычны інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў”. Сачыце за навінамі на www.music.fromby.net. Сяргей Будкін, “Тузін Гітоў”
“Дэбілізацыя рушыць!” | 21.12.2005 |
Вынікі году падсумоўвае шэф-рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў. “Замбаваньне
насельніцтва працягваецца паскоранымі тэмпамі! Дэбілізацыя рушыць, таварышы!
Асэнізацыя наадварот...”“Тузін Гітоў” прапанаваў некалькім экспэртам у галіне беларускай музыкі назваць лепшыя песьні, альбомы і падзею 2005 году. Першы з гэтага паважнага шэрагу адказвае шэф-рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў. Вынікі году падсумоўвае “памяркоўны вахабіт”, галоўны рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў. Песьня году “Partyzone” і Руся – “Маё сэрца” і ZET – “Белакрылы анёл” – дзьве лепшыя песьні году. Столькі пра гэта пісалася і казалася, і мной у тым ліку, што дадаць нешта новае не атрымаецца. У іх – сэзонныя “песьні году”. А гэтыя - сапраўдныя і адвечныя. Naka – “По нулям”. Групу ў кантэксьце альбому цяжка ірваць на песьні, бо надта ўжо добры і канцэптуальны сам дыск. Але ж – мы не прызвычаіліся саступаць, таму - “По нулям”. UltraВожык – “Атлянтыда” – андэграўнд у абсалюце, выпадае, што сыходзіць да простых, эфэктных і дужа душэўных песень. Але, “поп-кампазыцыя” – чамусьці рука не ўздымаецца так напісаць. Палац – “Кола грукатала” – надта люблю “Палац”... калі ён “палацаўскі”. Без аніякіх ды-джэйскіх наваротаў. Калі белая кашуля нарасхлыст, калі фальцэт бабульчын, калі – гэй, там, налівай!.. Вайцюшкевіч – “Поўня” – вось пяе Дзіма у свой пэрыяд сэрэнадна-шансонных забубонаў “адну і тую ж песьню”. І не надакучвае. Больш за тое – устаўляе і чапляе! Майстар! Глюкі – “Бывай” і “Сьвятла ня будзе”. Выдатна дапаўняе песенную цямнечу, што адолела нашых рокераў у апошнія годы. Але вельмі здорава і з нэрвам! Ажно жуда бярэ! Альбом году “Partyzone” – “Сьмерці няма”. Ужо год наццаць меў пэўнасьць у тым, што Яўген Цылікаў, пры ўсім сваім вялізарным таленце, ня здольны стварыць нешта прыстойнае і запамінальнае. З усіх нам вядомых сумных прычын. Добра, што памыліўся. Кампіляцыя “Прэм’ер Тузін”. Лепшая складанка беларускага андэграўнда, і за адно гіт-параду “Тузін Гітоў”, з таго, што я чуў апошнім часам. А, можа нават і лепшая ў гісторыі нашай музыкі. Глюкі – “Humanoid?..” Гл. ніжэй. Naka – “Тебе”. У расейскамоўным беларускім року даўнавата не было такога, каб – ух, здорава як! Ух, здорава як! Ды яшчэ асноўны прыгожы жаночы вакал, ды яшчэ музыка, якая па-чароўнаму нефарматная, ды яшчэ сама стылістыка такая, што я і не прыгадаю, ці рабіў нехта нешта падобнае ў нас. Трыб’ют Gods Tower – “Вартавыя вежы Багоў”. Гомельскія героі дум-мэталу заслужана займелі кампакт-дыск-помнік, і, па традыцыі, не абавязкова нашай, - займелі пасьля свайго скону. Бо толькі дзяржгероям бюсты ўзводзяць пры жыцьці. Падзея году Адкрыў для сябе цалкам выдатную групу з Магілёву – “Глюкі”, што выдала свой дэбютны альбом “Humanoid?..”. У астатнім жа назваў бы 2005 год – годам “Нагуаля” і Лёні Паўлёнка – выступалі шмат і ярка, сталі нарэшце, і заслужана, Зьявішчам у беларускай субкультуры, і ня толькі. І наогул Разам з бязладдзем, што працягвалася сёлета ў дачыненьні да шэрагу вядучых айчынных альтэрнатыўных і часткова альтэрнатыўных музыкаў, варта адзначыць нейкае ажыўленьне менавіта ў менскай клюбнай рок-тусоўцы. Мяне асабіста, праўда, мала кранаюць, усе гэтыя навічкі і адносныя навічкі ска-, ска-панк-, панк- і брыт-поп-музыкі, але разам зь імі ў голас пра сабе заявілі абсалютна адмарожаныя, у лепшым сэнсе гэтага слова, выканаўцы, што граюць вельмі розную музыку. Што яшчэ парадавала. Выявілася, што яшчэ можна ладзіць прыстойныя рок-фэстывалі, лякальныя і амаль маштабныя. Што можна выдаваць, адносна па нарастаючай, добрую музыку. І не абавязкова ў сталіцы, і легальна. Што да афіцыёзу, тэле/радыёэстрады – замбаваньне насельніцтва працягваецца паскоранымі тэмпамі!.. Дэбілізацыя рушыць, таварышы! Асэнізацыя наадварот... Уявіце якую абсурдна-фантастычную сытуацыю: сольны канцэрт групы “Черника” ці Алены Грышанавай... Калі вы гэта здолелі ўявіць, то ўсё – гамбец, краіна безнадзейная. Зрэшты, яна і без таго безнадзейна... Алег Клімаў, памяркоўны вахабіт
Калдырскі “Тодэс” | 22.12.2005 |
“Саша і Сірожа” сыгралі ў сваім новым кліпе інструктараў па фітнэсу. Рэжысэр
“Новага году” Марат Сабураў пра асноўную ідэю роліка: “Сьвята, дзьвіжуха
ды калдырскі “Тодэс” пад кіраўніцтвам Сашы і Сірожы”.Тэледуэт “Саша і Сірожа” прэзэнтуе свой новы кліп на песьню “Новы год” у сеціве. Праз інтэрнэт былі адабраныя і 40 прыхільнікаў калектыву. Як і ўся творчасьць “СаСі”, новы кліп атрымаўся вясёлым і пазытыўным. У ім паказаныя працоўныя будні вядомых тэлепэрсанажаў. Па сцэнары яны працуюць інструктарамі па фітнэсу і рыхтуюць навагоднюю стол. Менавіта для сцэны фітнэс-заняткаў спатрэбілася вялікая масоўка, якую адбіралі з болей чым 100 дасланых заяў. “Адна група прыхільнікаў нават прыйшла на здымачную пляцоўку ў поўнай экіпіроўцы – у ласінах і з гантэлямі, - апавядае рэжысэр відэароліка Мацьвей Сабураў. – А ідэя кліпа даволі простая – сьвята, дзьвіжуха ды калдырскі “Тодэс” пад кіраўніцтвам Сашы і Сірожы”. Прэм’ера відэа прызначаная на 26 сьнежня на партале Tut.by, пасьля чаго кліп заўжды можна будзе знайсьці на афіцыйным сайце групы “Ляпіс Трубяцкой” (lyapis.com) Паводле прэс-службы кампаніі “Westrecords”
2005 год: два бакі мэдалю | 22.12.2005 |
Працягваецца апытаньне “Тузіна Гітоў”. Лепшыя песьні, альбомы і галоўныя
падзеі музычнага 2005 году называюць тэлевядучая “Першага музычнага каналу”,
лідэр групы “КлЁндайк” Каця Пытлева і радыёвядучы, лідэр групы “Палац” Алег
Хаменка.“Тузін Гітоў” прапанаваў некалькім экспэртам у галіне беларускай музыкі назваць лепшыя песьні, альбомы і падзею 2005 году. Падсумоўваюць: тэлевядучая “Першага музычнага каналу”, лідэр групы “КлЁндайк” Каця Пытлева і радыёвядучы, лідэр групы “Палац” Алег Хаменка. Забяжым наперад і скажам, што сьпіс Кацярыны Пытлевай істотна розьніцца ад сьпісаў астатніх экспэртаў. Заўсёды цікава азнаёміцца з альтэрнатыўным пунктам гледжаньня. Такім чынам, 10-ка лепшых песень 2005 году ад Пытлевай: 1. Тяни-толкай - 3000 шагов 2. Алеся - О главном 3. J_Морс - Апрель 4. Corriana - You break me 5. Мэрри Поппинс - Любовь 6. Искуи Абалян и Александр Патлис - Другая жизнь 7. Галина Шишкова - 3000 лет 8. Алексей Хлестов - Ворваться в небо 9. Стокс - Под куполом небес 10. Елена Гришанова - Любовь не убивают Алег Хаменка палічыў нематозгодным перамешваць розныя песьні ды кірункі, а таму сваю дзесятку разьбіў паводле кірункаў. Поп-рэпрэзэнтантаў у 10-ку ад Хаменкі прайшло цэлых тры: 1. Мэрри Поппинс - Любовь 2. Чук и Гек - Не надо 3. Лариса Грибалёва – SMS Тры групы прайшло і ад “поп-фолк-рок”- кірунку: 1. Палац - Кола грукатала 2. Вайцюшкевіч - Вясновы дзень 3. Кірчук і “Руны” - Сем чарак гарэлкі Рок-накірунак: 1. ZET - Белакрылы анёл 2. Тav.Mauzer - Брудная вада Поп-рок накірунак: 1. UltraВожык - Атлантыда 2. J_Морс - Так-цік-так Тройка альбомаў у паважаных экспэртаў таксама істотна розьняцца. Алег Хаменка называе лепшыя дыскі 2005 году на сваё меркаваньне: Прэм’ер тузін J:Морс - Моё солнце Вайцюшкевіч - Паравоз каханьня Кацярына Пытлева: J_Морс - Апрель Руслан Алехно - Рано или поздно Тяни-толкай - 3000 шагов. Баллады Разышліся Алег і Кацярына і ў сваім поглядзе на галоўныя падзеі ў беларускай музыцы ў 2005 годзе. Алег Хаменка лічыць год бедным на падзеі і не рызыкуе вылучыць асноўную. Але чым 2005 год адметны, на думку лідэра групы “Палац”, дык гэта зьяўленьнем у інфармацыйнай прасторы несталічных гуртоў. Музыканту надта спадабаліся: “Айша” з Горадні, Тav.Mauzer з Магілёву, “Рухавік рэпу” з Гомеля, “Usplesk” з Маладэчна ды шмат якіх іншых. Кацярына Пытлева наадварот мяркуе, што сёлета адбылася шмат важнага і цікавага ў айчыннай музыцы. Яна пералічвае толькі асноўныя падзеі: Турнэ лідэра N.R.M. Лявона Вольскага па Амэрыцы і кніга “Іх Мроя. Іх N.R.M.” Віктара Дзятліковіча Тур J_Морс па Беларусі Перамога Ксеніі Сітнік на дзіцячай “Эўравізіі” Перамога Паліны Смолавай на “Славянскім базары-2005” Удзел Аляксея Хлястова ў расейскім фэстывалі “Новая волна” Адраджэньне “Рок-каранацыі” Зьяўленьне праекту “Песня года Беларуси” 15-ты фэстываль “Рок-кола” у Полацку Выхад складанкі “Прэм’ер Тузін” Цырымонія “Тэлепартацыя-2005” Апытваў SB, "Тузін Гітоў"
Сюрпрызы для фэнаў “Gods Tower” | 23.12.2005 |
Прадусар трыб’юту групе “Gods Tower” Віталь Супрановіч пра бліжэйшыя падзеі,
зьвязаныя з прэзэнтацыяй праекту: 24 сьнежня – сустрэча з музыкамі групы,
13 студзеня – другая частка канцэртнай прэзэнтацыі.Трыб’ют гомельскіх мэталістаў “Gods Tower” “Вартавыя вежы багоў” стане без сумневаў адной з галоўных падзей музычнага жыцьця нашай краіны сёлета. Ужо прайшла першая частка прэзэнтацыі, дыск трапіў у музычныя крамы краіны, ідзе актыўнае абмеркаваньне праекта. На дыску прадстаўленыя 23 гурты зь Беларусі, Украіны, Расеі. Кампазыцыі выкананыя на беларускай, украінскай, ангельскай і расейскай мовах. Насьцярога экс-вакаліста адносна беларускамоўных песен аказалася марнай. Lesley Knife пасьля праслухоўваньня трыб’юта прызнаўся, што пераклады не сапсавалі песень. Выдаўцы падрыхтавалі яшчэ колькі цікавых імпрэзаў для фанатаў групы: Па-першае, у суботу 24 сьнежня па адрасе: Менск, пр. Машэрава, 8 (ранейшая Варвашэні) адбудзецца сустрэча з музыкамі Gods Tower і гуртамі-удзельнікамі праекта (Znich, Partyzone, Камаедзіца, Cонцаварот, Imprudence, Зьмяя ды іншыя). Будзе ўнікальная магчымасьць задаць свае пытаньні экс-вакалісту “Gods Tower” Lesley Knife ды ўзяць аўтографы. За лепшае пытаньне ў падарунак трыб’ют з аўтографам Ножыка. Пачатак 16:00. Уваход вольны. Па-другое, ў пятніцу, 13 студзеня 2006 года ў клубе “Рэактар” адбудзецца другая частка прэзэнтацыі трыб’юта. Будзе удзельнічаць гомельскі дэсант: ТТ-34, Rasta, M.L.A., а таксама менскія Partyzone, Зьмяя і іншыя. Пачатак 17:00. Віталь Супрановіч
“Генэралы” ў даўгу | 23.12.2005 |
Пра герояў і геройства 2005 году ў беларускай музыцы - музычны крытык Анатоль
Мяльгуй, адзін з аўтараў кнігі “222 альбома беларускага року...”: “Сталыя
музыкі, якія сёлета ўзялі тайм-аўт, у даўгу перад слухачамі і сваімі маладымі
пасьлядоўнікамі”.“Тузін Гітоў” прапанаваў некалькім экспэртам у галіне беларускай музыкі назваць лепшыя песьні, альбомы і падзею 2005 году. Герояў і геройства 2005 году ў беларускай музыцы называе музычны крытык Анатоль Мяльгуй, адзін з аўтараў кнігі “222 альбома беларускага року і ня толькі”, якая зьявіцца налета. Песьні году 1. IQ48 feat. А. Памідораў – “Выйсьце” Гэтая песьня стала для мяне асабіста ўвасабленьнем гучаньня і тэматыкі беларускай рок-музыкі гэтага году. Цяжкія рыфы плюс цяжкі роздум пра нашае будучае. 2. Zet - “Белакрылы анёл” Канцлер і яго калябаратары палемізуюць з “Анёлам” “Крамы”. Дастаткова моцная рэч, якая вельмі збліжае гурт са сваім альтэр-эга - “N.R.M.”. Песьня выклікае сум па нерэалізаваных сёлета плянах на выпуск дыскаў гэтых гуртоў. 3. Partyzone - “Сьмерці няма” Нечаканы філязофскі гіт ад гэтага гурту прымусіў гаварыць пра іх, як музыкаў для якіх няма тэматычных абмежаваньняў. Гэта вялікі крок наперад у параўнаньні з папярэднім альбомам гурту. 4. Тарпач - “Радыяцыя” Проста добры панк з яскравым жаночым вакалам. 5. “Partyzonе” і Руся - “Маё сэрца” Адна зь лепшых лірычных беларускіх баляд гэтага году. “Partyzone” прадэманстраваў яшчэ раз свой прафэсіяналізм і пачуцьцё густу, запрасіўшы Русю на жаночы вакал. 6. Зьмяя - “Усё дзеля вас” Новая надзея беларускай мэталічнай сцэны. Прыцягваюць незвычайная мэлёдыка, экстрэмальны голас вакалісткі, а разам зь імі і бунтарская энэргетыка гурту. 7. :B:N: - “Сьпіралі” Адчуваецца, што музыкі ірвуцца з таго гукавога іміджу, які яны стварылі папярэднім альбомам. Зычу любімай камандзе больш слухаць сучаснага року, каб зразумець, якую музыку трэба граць ім у будучым годзе. 8. UltraВожык – “Атлянтыда” Гэты калектыў распачаў працу ў рамантычна-бунтарскім накірунку, які ў свой час быў характэрны для “Мроі”. Хоць і робіць гэта ў больш мяккім, акустычным варыянце. Такая музыка вельмі патрэбная моладзі. Але трэба чакаць ад гурту і больш важкіх асабістых напрацовак. 9. Zigzag - “Гара” Для беларускай рок-сцэны песьні гэтага калектыву – “чыстае мастацтва”, якое не зусім зразумелае масам. Але ў ім ёсьць адбітак духу і глыбокіх пачуцьцяў. 10. J_Морс - “Так-цік-так” Лепшая беларускамоўная поп-кампазыцыя. Настраёвая і мэлядычная. Для беларускай рок-музыкі 2005 года было характэрна збольшага мэйнстрымавая распрацоўка ўласна беларускай тэматыкі. Таму песьня былі, у асноўным, “скіраваны” ў стылістычнае “мінулае” року – да гарду, панку, блюзу... Нешмат было спробаў скіраваць сваю творчасьць на стылістычны “пік”, да больш сучасных стыляў – гард-кору, ці хіп-хопу, эйсід-джазу, пост-року... Відавочна, што беларуская рок-музыка сёлета сілкавалася толькі музычнымі ідэямі маладых выканаўцаў. А гэтага аказалася недастаткова для адназначнага прагрэсу беларускай рок-музыкі. Сталыя музыкі, якія ў 2005 годзе відавочна ўзялі тайм-аўт, у даўгу перад слухачамі і перад сваімі маладымі пасьлядоўнікамі. Галоўнае, што 2005 год прайшоў у чаканьні прарыву беларускай рок-музыкі да масавага слухача, у чаканьні зьяўленьня гранічна шчырых і бунтарскіх твораў. На жаль, гэтага не адбылося. Відавочна, што выканаўцы назапашваюць сілы і імпэт для далейшай творчасьці ў больш экстрэмальных умовах. Яны як бы гавораць слухачам: “Пакуль ня час, панове. Мы яшчэ скажам сваё важкае слова!”. Лепшыя, на мой погляд, беларускія альбомы году: 1. “Partyzone” “Сьмерці няма” – вельмі інтэлігентны па зьместу і моцны па гуку альбом, што знойдзе сваіх слухачоў і сярод моладзевай тусоўкі, і ў асяродку знаўцаў “цяжкага року”. 2. “IQ48” “Вар’яты” – пазытыўны дыск з разнастайнымі кампазыцыямі: і з стылізацыямі ў духу “Крамбамбулі”, і з рэпавай лірыкай, і філязофскімі развагамі... 3. “ZIGZAG” Bionic@ - не было ніводнага выданьня, дзе б не крытыкавалася выканаўчая манера і кампазытарскія здольнасьці Ігара Загумёнава. Але лідэр гурту абвергнуў усе перасьцярогі і прапанаваў слухачам даволі моцны альбом. 4. Трыб’ют “Gogs Tower” “Варта Вежы Багоў” – прываблівае і захапляе праца прадусараў БМА group, якія вярнулі беларускаму дыскурсу творчасьць знанага мэтал-гурту. Музычныя падзеі году: Выступ гурту “N.R.M.” на сьвяткаваньні 25-годьдзя “Салідарнасьці” і той розгалас, які ён атрымаў у сьвеце. Выхад трыб’юта гурту “Gods Tower” – першы прыклад уласна беларускага культуртрэгерства. Фэст “Рок-кола-2005” – пір пад час забаронаў. З павагай, Анатоль Мяльгуй
“Жыць для Беларусі” | 24.12.2005 |
Беларускія музыкі прэзэнтуюць праект на вершы Ларысы Геніюш “Жыць для
Беларусі” 18 студзеня наступнага году. Сьвяточны падарунак ад арганізатараў:
уваход на канцэрт вольны!
“Sting прыедзе ня хутка” | 24.12.2005 |
Вынікі году ад Зьмітра Падбярэзскага: “У цяперашніх умовах негалосных
забаронаў ідэя Агульнай Нацыянальнай Музычнай Прэміі застаецца на ўзроўні
мараў. Усьвядомьце тады: Sting да нас прыедзе ня хутка”.
beZ bileta позна ўвечары | 26.12.2005 |
Харавы дырыжор Віталік “Артыст” распавёў “Тузіну Гітоў” пра новы дыск
beZ bileta "Поправка 22" і пераднавагодні канцэрт групы, які
адбудзецца позна ўвечары 28 сьнежня: “Мы запісалі песьні, якія зьдзівілі
нас саміх!”
Погляд з Польшчы | 26.12.2005 |
Вынікі 2005 году ад Лукаша Стэпанюка, кіраўніка польскага сайта пра беларускі
рок “Зона”: “Беларускі рок ідзе наперад! Сёлета зьявіліся геніяльныя песьні,
унікальныя дыскі і цікавыя музычны праекты”.
Цяжкія танцы ад Drum Ecstasy | 27.12.2005 |
Лідэр Drum Ecstasy Філ Чмыр пра новы альбом групы “Heavy Dance Music”,
які выйшаў днямі: “Мы яго запісалі, потым забракавалі і запісалі наноў.
У выніку – атрымалася наша самая магутная праца”.
Вайцюшкевіч руліць! | 27.12.2005 |
“Тузін Гітоў” працягвае падводзіць вынікі музычнага году. На чарзе -
вядучы праграмы “Новая зямля” на “Радыё Unistar” Віктар Сямашка: “У 2005
годзе ў беларускай музыцы панаваў Вайцюшкевіч”.
Мэтад Іванова | 28.12.2005 |
Лідэр групы “Зарціпо” Андрэй Іваноў распавёў “Тузіну Гітоў” пра свае
новыя праекты: “Я стварыў віртуальных музыкаў, аб’яднаных у адну каманду.
Але я не мадэлюю людзей, я мадэлюю іх музыку. І гэта ёсьць фэномэн віртуальнай
рэальнасьці ў музыцы...” |