.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Музычныя навіны



Рок-Кола


«Глюкі» ня вытрымалі «Басовішча»
| 24.07.2008 |
Адзін зь ляўрэатаў сёлетняга «Басовішча» магілёўскі гурт «Глюкі» спыніў сваё існаваньне. 23 ліпеня музыкі сабраліся разам і вырашылі, што далей граць разам яны ня могуць. За час сваёй дзейнасьці «Глюкі» сталі адным зь лепшых гуртоў Магілёва, пра іх ведалі ня толькі ў родным горадзе, але і ў іншых месцах Беларусі. Што сталася прычынай распаду папулярнага калектыва? падрабязьней

«Басовішча» з апушчанымі сьцягамі
| 23.07.2008 |
Тое, што да «Басовішча» дабраліся зусім няшмат людзей, першымі адчулі жыхары Гарадку, што здаюць беларусам падчас фэсту пакоі ў сваіх хатах. «Сваіх заўсёднікаў сёлета так і не дачакаліся, хата будзе пуставаць», - раней такога ад тутэйшых пачуць было немагчыма. Далучэньне Польшчы да Шэнгену ды адсутнасьць каардынацыі ў Беларусі сапраўды адбіліся на наведвальнасьці фэсту. Напрыклад, у Менску зь сямі сотняў ахвотнікаў паехаць у Гарадок візы атрымалі толькі 150, не пашэнціла і некалькім гуртам — з хэдлайнэраў фэсту не даехалі Znich i Zet (адмовіліся ў апошні момант), часткова Zatoczka ды яшчэ тры канкурсанты. Немаведама, хто тут вінаваты — музыкі ці самі арганізатары, але раней такія праблемы вырашаў беларускі каардынатар «Басовішча», якога сёлета папросту не знайшлося. падрабязьней

Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт
| 22.07.2008 |
24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга») з нагоды выхаду CD-вэрсіі свайго сольнага альбома «Куплеты і прыпевы». Гэта будзе адзіны выступ музыкі з гэтай праграмай. Больш пра супрацоўнікаў ЖРЭА, палітычных камэнтатараў і рабятаў з бадунца Вольскі сьпяваць не зьбіраецца. падрабязьней

«Басовішча» пад знакам бясконцасьці
| 21.07.2008 |
Немалады фэстываль музыкі маладой Беларусі прайшоў у дзевятнаццаты раз. З шэнгенскім рэжымам, недаехаўшымі музыкамі, з дарослымі праблемамі поўнагадовай імпрэзы, ён годна выстаяў усе выпрабаваньні і застаўся адной з буйнейшых падзяў беларускай музыкі ў гэтым годзе. Першы рэпартаж ТГ зь сёлетняга «Басовішча». падрабязьней

Вызначаны пераможцы «Басовішча-2008»
| 20.07.2008 |
Увечары 19 ліпеня былі названыя ляўрэаты 19-га фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2008». Шэсьць прызоў, заснаваных арганізатарамі і спонсарамі фэсту падзялілі між сабой тры гурты - TLUSTA LUSTA з Горадні, Spita/\ь F зь Менску і «Глюкі» з Магілёву. Гарадзенцы атрымалі асноўны прыз - бясплатны запіс альбома. падрабязьней

«Князь Мышкін» на BalticProgFest: «Крыху падпорцім ім карцінку»
| 17.07.2008 |
Беларускі гурт «Князь Мышкін» зайграе свой сэт у межах прадстаўнічага фэстывалю BalticProgFest, што пройдзе ў літоўскай Кернаве 25-26 ліпеня. Лідэр гурта Леанід Нарушэвіч: «Фэстываль прагрэсіў-року для нас нешта новае. На альтэрнатыўных і джазавых былі, цяпер і сярод рокераў смуту ўнясем. Крыху падпорцім ім карцінку. Хе-хе!» падрабязьней

Львоў як месца паломніцтва прыхільнікаў беларускага року
| 16.07.2008 |
Удзельнікі фэсту Be Free пра задуму сабраць 26 гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі ва ўкраінскім Львове. З. Вайцюшкевіч: «Гэта адзін з маіх улюбёных гарадоў!» А. Кульлінковіч: «Добра, што зьявілася альтэрнатыва „Басовішчу“». Partyzone: «Гэта выдатная магчымасьць адчуць, што ты свабодны!» Поўная праграма фэсту, што пройдзе 9-10 жніўня – на ТГ. падрабязьней

Вызначаны найлепшы альбом «Ляпісаў»
| 16.07.2008 |
Цягам чэрвеня і ліпеня на беларускім сайце Experty.by у рубрыцы «Галоўныя альбомы» былі зьмешчаныя рэцэнзіі на ўсе альбомы гурта «Ляпіс Трубяцкой». Па выніках гэтых публікацыяў быў складзены рэйтынг дыскаў калектыву, першае месца ў якім нечакана атрымаў альбом «Золотые яйцы» (2004). падрабязьней

Як Vinsent за беларускую мову пабіўся
| 16.07.2008 |
Рэпэр Vinsent пабіўся з адным вядомым музыкам. Крыўднік, якому не спадабалася мова выкананьня, атрымаў два моцныя ўдары. Гукарэжысэру студыі прыйшлося выконваць функцыі рэфэры і разьнімаць музыкаў. У выніку – падбітае вока ў Vinsent’а, зламаны нос у крыўдніка. Пра першую «піяр-акцыю» напярэдадні выхаду дэбютніка надзеі беларускага хіп-хопу піша Павал Белавус. падрабязьней

Беларусы на Union of Rock
| 11.07.2008 |
У горадзе Вэнгажэва 10 ліпеня распачаўся фэстываль Union of Rock, што праводзіцца з 1991 году. Сёлета заявы на ўдзел у конкурсе тут падалі 200 гуртоў, а ўсяго фэст прымае 15-20 тысячаў чалавек. Сёлета тут выступяць Funeral for a Friend, Ray Wilson & Stiltskin (праект экс-вакаліста Genesis), Yava, а таксама «Джамбібум», Kalmary, «Абшар», Ільля Маліноўскі ды Miod. Пра адзін з самых буйных польскіх рок-фэстываляў ды ўдзел у ім беларусаў зь Вэнгажэва піша Марцін Полэц. падрабязьней

Znich i Zet ня выступяць на «Басовішчы-2008»
| 09.07.2008 |
У праграме сёлетняга «Басовішча-2008» не зусім чаканыя зьмены. Заяўленыя раней выступы гуртоў Zet і Znich адмяняюцца. У першых зьмяніліся пляны, другія нібы своечасова не сабралі дакумэнты. Старшыня БАСу Радэк Дамброўскі пра Znich: «Яны самі вінаватыя». Лідэр Znich Алесь Таболіч: «Мы ўсё зрабілі і былі ўпэўненыя, што паедзем у Гарадок». У сувязі з гэтым выступ IQ48 пераносіцца на ноч другога дня, а замест Znich зайграе «Сьцяна». падрабязьней

«Амбасовішча» шырыцца
| 09.07.2008 |
Цікавасьць да сёлетняга «Амбасовішча», што праводзіць амэрыканская амбасада ў Беларусі – надзвычайная. Арганізатары фэсту вырашылі пашырыць конкурс і даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усяго на сцэну, адмыслова збудаваную для фэсту на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара, выйдуць больш за 10 гуртоў. У госьці чакаюць больш за 300 прадстаўнікоў беларускай музычнай індустрыі, журналістаў і дыпляматаў. Жывую трансьляцыю з гэтага мерапрыемства будуць весьці адразу дзьве радыёстанцыя – радыё «Рацыя» і NETradio. Падрабязнасьці пра сёлетняе «Амбасовішча» ТГ распавяла аташэ па пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША Кэралайн Сэвідж. падрабязьней

«Крамбамбуля» запісала дуэт з Русяй
| 08.07.2008 |
Песьня «Безь цябе» была ўпершыню выдадзеная год таму на альбоме «Крамбамбуля сьвяточная», але нядаўна музыкі перазапісалі яе ў новай, дуэтнай, вэрсіі разам зь сьпявачкай Русяй. Лявон Вольскі: «Гэта быў такі канцэртны нумар, але ён нам так спадабаўся, што некалькі месяцаў таму мы вырашылі запісаць дуэт у студыі. Мне здаецца, песьня ад гэтага толькі выйграла». «Крамбамбуля» прэзэнтуе гэты трэк у межах акцыі «Сэрца жыве». падрабязьней

Беларускія музыкі аб’ядналіся ў таварыства
| 07.07.2008 |
Складанка «m-dOM» стала першым праектам беларускага таварыства незалежных музыкаў. Яго выдала кампанія BOpromo, якая са словаў яе заснавальнікаў «напоўлегальным і амаль містычным чыным выжывае ва ўмовах татальнай камэрцыялізацыі мастацтва за кошт невычэрпных псыхічных рэсурсаў некаторых юных пасыянарыяў». Сярод удзельнікаў складанкі «Адыс-Абэба», «Серебряная свадьба», «Кассиопея» ды іншыя гурты, якія яднае хіба толькі своеасаблівы падыход да музычнай творчасьці. падрабязьней

Памёр Андрэй Вашкевіч
| 04.07.2008 |
3 чэрвеня пайшоў з жыцьця Андрэй Вашкевіч, колішні лідэр гурта «Любовь и спорт». Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго здарыўся сардэчны прыступ. Пахаваньне адбудзецца ў нядзелю, 6 ліпеня. падрабязьней

Распачаўся адбор на Be Free
| 03.07.2008 |
Арганізатары фэсту Be Free абвесьцілі пра пачатак адбору сярод маладых гуртоў, якія могуць выйсьці на сцэну ў Львове разам з зоркамі ўкраінскага, беларускага і польскага року. Тым часам да ліку ўдзельнікаў фэсту дадаўся яшчэ адзін - гурт Metanoia з польскага Жыўца, што днямі атрымаў перамогу на фэсьце маладых выканаўцаў Rocko-Go. падрабязьней







Архіў музычных навінаў
У поўным аб'ёме ўсе архівы будуць падлучаныя пазьней!
Даруйце за часовыя нязручнасьці, зьнітаваныя зь пераходам на новую вэрсію парталу.

2008:
Чэрвень 2008 Травень 2008
Красавік 2008 Сакавік 2008 Люты 2008 Студзень 2008

2007:
Сьнежань 2007 Лістапад 2007 Кастрычнік 2007 Верасень 2007
Жнівень 2007 Ліпень 2007 Чэрвень 2007 Травень 2007
Красавік 2007 Сакавік 2007 Люты 2007 Студзень 2007

2006:
Сьнежань 2006 Лістапад 2006 Кастрычнік 2006 Верасень 2006
Жнівень 2006 Ліпень 2006 Чэрвень 2006 Травень 2006
Красавік 2006 Сакавік 2006 Люты 2006 Студзень 2006

2005:
Сьнежань 2005 Лістапад 2005 Кастрычнік 2005 Верасень 2005
Люты 2005

2004:
Лістапад 2004 Верасень 2004
Жнівень 2004 Ліпень 2004 Чэрвень 2004 Травень 2004
Красавік 2004 Сакавік 2004 Люты 2004 Студзень 2004

2003:
Сьнежань 2003 Кастрычнік-лістапад 2003



угару - up





©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net