|
![]() |
||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Данчык. “Я ад вас далёка”
© 2005 БМАgroup
Распачалося перавыданьне на кампакт-дысках усіх альбомаў Данчыка –“Беларускага салаўя Амэрыкі”. Першым на CD выйшаў альбом “Я ад вас далёка”. Знаўцы творчасьці Данчыка называюць праграму гэтага дыска адной зь лепшых у рэпэртуары сьпевака. Рэцэнзія Анатоля Мяльгуя.
Калі ўпершыню ў 1989 годзе ў Беларусі адбыліся гастролі Багдана Андрусішына-Данчыка гэта было расцэнена Беларусамі мэтраполіі, як падарунак і духовая падтрымка ад Беларусаў на эміграцыі. Цяпер прыйшла чарга Беларусаў зь гістарычнай радзімы. Іх намаганьнямі быў зроблены падарунак у адказ: у краіне распачалося перавыданьне на кампакт-дысках усіх альбомаў Данчыка – “Беларускага салаўя Амэрыкі”, як яго ў той мамант называлі і дзяржаўныя, і нацыянальна-вызваленчыя выданьні. Цяпер Беларусь – зусім ня тая, што была падчас першага і другога наведваньня сьпевака. Зусім іншыя палітычныя, эканамічныя варункі, зусім іншыя адносіны ўладаў да нацыянальна-культурнага Адраджэньня. Дзяржаўныя СМІ пад страхам ліквідацыі ні радком ня ўзгадваюць Данчыка, бо сьпявак, акром іншага, выконвае абавязкі кіраўніка Беларускай службы Радыё “Свабода”. Дый эканамічны стан нацыянальнай культуры і яе структураў цяпер трымаюцца больш зь дзейнасьці грамадзкіх ініцыятываў. Дзяржаве ж не да гэтага - знайсьці б грошы на правядзеньне “Славянскага базару” ці выправіць чарговую расейскамоўную пасрэднасьць на “Эўравізію”... У такой сытуацыі выдаўцы “Беларускай музычнай альтэрнатывы” зьвярнулі ўвагу на ранейшую песенную творчасьць і альбомы Данчыка, што выдаваліся, на жаль, толькі на касэтах і вініле. Цяпер іх чакае больш унівэрсальны фармат. А значыць, гэтае перавыданьне будзе спрыяць пашырэньню ведаў пра творчасьць Багдана Андрусішына-Данчыка – вядомага беларускага сьпевака і грамадзкага дзеяча, нашчадка роду Луцкевічаў. А распачынае “Беларуская музычная альтэрнатыва” гэтую сэрыю перавыданьняў данчыкавай фанаграфіі ягоным альбомам “Я ад вас далёка” (1985). Знаўцы творчасьці Данчыка называюць праграму гэтага дыска адной зь лепшых у рэпэртуары сьпевака. Бо гэта альбом-гуканьне да далёкай невядомай Радзімы, да людзей, якіх клічуць, як і Данчыка, Беларусамі. Такое можна сказаць пра адзін з самых яскравых твораў названага альбома – аднайменную песьню Міколы Куліковіча на верш Янкі Купалы “Я ад вас далёка”. Лірызм ёйнай мэлядычнай лініі дапаўняюцца тут высокай паэзіяй, якая гарманічна спалучана ў адзіны твор. Акрамя гэтага, трэба адзначыць аўтара аранжыроўкі О.Кузышына, які вельмі прафэсійна аздобіў мэлёдыю песьні і зрабіў свой унёсак у стварэньне нацыянальнага песеннага шэдэўра. Адзначу тут працу і амэрыканскіх гукарэжысёраў Angel Sandoval, Craig Brabley, Steve Sauber, якія пры запісу ўсяго альбому стварылі на дыску такую атмасфэру, калі слухач адчувае сябе нібыта на канцэрце сьпевака. Бо вельмі натуральна і дасканала “прапісаны” вакал і інструмэнты, што суправаджаюць сьпевы Данчыка. Свой унёсак у вяртаньне альбомаў Данчыка да сучасных слухачоў унёс і беларускі гукарэжысёр лічбавага рэмастэрынгу Сяргей Лабандзіеўскі. Дзякуючы яго руплівасьці дыск ня страціў свайго гукавога шарму, а яшчэ ў нечым і прыдбаў новых акустычных якасьцяў. Калі больш уважліва зірнуць на структуру праграмы згаданага альбому, то можна заўважыць, што складаецца ён з апрацовак нацыянальнага фальклору, твораў эміграцыйных кампазытараў, песень беларускіх савецкіх кампазытараў. Фальклорныя апрацоўкі прадстаўляюць Данчыка як даволі ашчаднага інтэрпрэтатара народных мэлёдый, які ўкладвае ў іх душу і сваё разуменьне спадчыннасьці гэтага скарбу (“А ў полі вярба”, “Перапёлачка”). А вось у творах, што выконваліся ў Беларусі, напрыклад, “Песьнярамі”, Данчык імкнецца вырвацца з пад уплыву гэтых аўтарытэтаў і ўнесьці ў знакамітыя песьні сваю долю адметнасьці і пачуцьцяў (“Мой родны кут”, “Вы шуміце бярозы”). Асабліва гэтае імкненьне відавочнае пры выкананьні песьні А. Пахмутавай і М. Дабранравава “Белавеская пушча”. Тут саюзьнікам Данчыка выступіла яшчэ адна знакамітая эмігрантка – паэтка Натальля Арсеньнева, чый пераклад тэксту напоўніў песьню сапраўдным нацыянальным кантэкстам і спрадвечнымі пачуцьцямі, што будзілі душу Беларуса. Таксама Данчык прапануе і своеасаблівы ўрок музычнай гісторыі – сьпявае ня вельмі вядомую нават у Беларусі лірычную песьню “Не шукай” знакамітага аўтарскага дуэту Ісака Любана і Адама Русака. Бадай самым уражваючым творам дыска “Я ад вас далёка” слухачы заўсёды называлі песьню Сяргея Новіка-Пяюна “Зорачкі”. Падчас аднаго з інтэрвію для газэты “Голас Радзімы” Сяргей Новік-Пяюн распавёў мне пра тое, як ён шчасьлівы, што “Зорачкі” так прыгожа засьпяваў “Беларускі салавей Амэрыкі”. І тады яму здавалася, што жыцьцё ягонае не было марным! Сяргей Новік-Пяюн у той сакавіцкі вечар 1992 года быў сапраўды шчасьлівы! Гэтыя цудоўныя пачуцьці сваімі сьпевамі падарыў былому вязьню фашысцкіх і камуністычных турмаў менавіта Данчык. Асаблівасьць гэтага перавыданьня – наяўнасьць мультымэдыйнай часткі. У ёй слухачы з Беларусі змогуць ажывіць свае ўспаміны адносна канцэрта Данчыка ў філярмоніі ў 1996... Анатоль Мяльгуй вярнуцца на галоўную "рэцэнзіяў" угару - up |
|
|