.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Рэцэнзіі




beZ bileta. Настоящая любовь
beZ bileta - «Настоящая любовь»
| 25-06-2008 |

Складанка пераробак і жывых варыянтаў ужо добравядомых песень «безьбілетнікаў», выдадзеная наўздагон моцным і пасьпяховым CD і DVD-рэлізам. Відаць, што з мэтаю посьпех падмацаваць і лішнюю капейчыну атрымаць:). У музычным сэнсе гэты дыск падаўся болей разнастайным і прывабным з музычнага гледзішча, чым уласна нумарныя альбомы каманды.падрабязьней



Анатоль Длускі
Анатоль Длускі – Я вас люблю, мои друзья
| 28-05-2008 |

Альбом ці тое барда, ці то шансанье сьведчыць толькі пра адно: яму вельмі хочацца сьпяваць. Пра музычны чыньнік хіба ня будзем – пануры тэмп, па-карчмарску разьдзяўбаныя клявішы ды блатныя акорды. У такім кірунку эмоцыямі трэба браць. А Длускі хоць і напружвае зьвязкі часам, не выходзіць ані. Голас яго часам удае на Высоцкага, але ўсё болей на прафэсара Лебядзінскага:).падрабязьней



Леанід Нарушэвіч
«Князь Мышкін» узяўся за Купалу
| 26-05-2008 |

Адвечныя экспэрымэнтатары з гурта «Князь Мышкін» сваёй апошняй працай зьдзівілі нават самых адданых прыхільнікаў сваёй творчасьці. Майстры інтуітыўнай імправізацыі вырашылі ўзяць з кніжнай паліцы паэму Янкі Купалы «На куцьцю», але ня толькі дзеля таго, каб згадаць лішні раз клясыку беларускай літаратуры. «Князь Мышкін» запісаў цэлы дыск імправізацыяў для гітары ды духавых інструмэнтаў, а дэклямаваньнем заняўся вядомы журналіст Зьміцер Падбярэзскі. Аўтары праекту прысьвяцілі сваю працу 90-годзьдзю Беларускай народнай рэспублікі.падрабязьней



Троіца. Сон-трава
Этна-трыё «Троіца» – Сон-трава
| 22-05-2008 |

Чацьверты альбом за дзевяцігадовую гісторыю самай «фірмовай» беларускай фольк-каманды, на які чакалі чатыры гады. Музыкі граюць утрох, а такое адчуваньне, што Кірчуку дапамагае аркестар Белтэлерадыё. На «Сон-траве» ў сваіх музычных шчыраваньнях «Троіца» зайшла яшчэ далей. Калі на першых трох альбомах «Троіца» проста аздабляла народныя творы, то бок рабіла аранжыроўкі старадаўніх сьпеваў, то тут яны ўзяліся за напісаньне музыкі да ўсіх твораў, знойдзеных ва ўласных архівах, на рэспубліканскім радыё і ў інстытуце этнаграфіі АН.падрабязьней



Ганна Шаркунова. Сердце красавицы
Ганна Шаркунова – Сердце красавицы
| 19-05-2008 |

Аніяк не выпадае цешыцца з нагоды зьяўленьня чарговай поп-зоркі, якая анічым ня розьніцца ад тысячаў падобных сваіх каляжанак з Масквы, Саратаву ці Краснаярску. Але прызнаць варта: праект «Аня Шаркунова» – першы больш-менш уцямны адказ беларускіх поп-прадусараў на ўвядзеньне 75%. Спроба зрабіць уежную папсу набыла пэўны плён – песьні з гэтага дыску можна пачуць на менскіх «эфэмках» ня толькі ўначы.падрабязьней



Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда
Dali – Zагадкі Zігмунда Фрэйда
| 17-05-2008 |

Дэбютнік ужо досыць вядомай каманды мог бы даць падставы казаць пра нараджэньне чарговай поп-рок зоркі калібру beZ bileta або «Крамбамбулі», каб не малая ўцямнасьць іх творчай канцэпцыі. Невядома чаго чакаць ад гурта, які імкнецца адначасова на «Басовішча» і на «Эўравізію», які прадукуе песьні фармату «Русского радио» (слухаем «Мечтай со мной») і вершаваную салянку зь вершаў Купалы, Гаруна ды Броўкі.падрабязьней



Детидетей. ОтЛично
«Детидетей» - «ОтЛично»
| 29-04-2008 |

Лягічны працяг пасьпяховага леташняга дэбютніка ад групы на чале з акторкаю Ганнай Хітрык. «Детидетей» робяць тое, што піцерцы завуць «тэкставым рокам», а беларусы – «сьпеўнай паэзіяй». Патрэбны эфэкт дасягаецца за кошт харызмы лідэра, ухіл робіцца ў (пад)сэнсы і гульню словаў, а вакал выступае ў ролі галоўнага інструмэнта. Астатнія музыкі хутчэй суправаджаюць, выхадаў на першы плян для іх тут не прадугледжана. Адрозьненьне «дзяцей» ад падобных камандаў, на чале якіх стаяць тэатралы – Ганна не падзяляе тэатар і музыку.падрабязьней



НезалежныЯ
НезалежныЯ – смачная падборка беларускіх гітоў
| 28-04-2008 |

Вельмі смачная падборка сьвежых беларускамоўных рок-гітоў, сабраных актывістамі партыі БНФ у адзін дыск у гонар 90-годзьдзя БНР. Частка зь песень вядомая з гіт-параду «Тузін Гітоў», частка (амаль палова) запісаная адмыслова для гэтай складанкі. Разынак і сюрпрызаў на дыску ўдосталь. Гэта і новая (урэшце!) песьня гурту Pomidor/off — годны працяг «Сьвята пакрадзенага» і неапублікаваная яшчэ «Менск» на хрэстаматыйны верш — урывак зь «Сьцягу брыгады» Куляшова ў выкананьні мёртвага ўжо гурту Siver, гэта і перапісаныя наноў «Тры чарапахі» з крыху зьмененым тэкстам у прыпеве.падрабязьней



Лявон Вольскі. Куплеты і прыпевы
«Куплеты і прыпевы»: Вольскі пераўтварыўся ў блазна
| 22-04-2008 |

Падаецца, што Вольскі не адчувае Руху ў беларускай музыцы, ад таго і імкнецца пакрыць усе жанры — ад якаснай музычнай альтэрнатывы ў ZET, музыкі пратэсту ў N.R.M., праз «рэстарацыйна-карпаратыўную» «Крамбамбулю» і ажно да шансону. Па шчырасьці, жартачкі Лявона зь цягам часу пачалі набіваць аскому. І ня толькі таму, што надта ўжо яны прадказальныя. Сьмяяцца з рэчаіснасьці, нейкіх брутальных жыцьцёвых праяваў — варта, але пры тым ня варта забывацца на сур'ёзнасьць. Вольскі ж ад гэтай самай сур'ёзнасьці адыходзіць усё далей і далей, пераўтвараючыся зь лідэра пакаленьня ў блазна.падрабязьней



Віктар Шалкевіч
Максім Жбанкоў: Шалкевіч-бугі
| 30-01-2008 |

Культуроляг Максім Жбанкоў з нагоды перавыданьня першых альбомаў Віктара Шалкевіча – «Смутны беларускі блюз» і «Баляды і рамансы»: «Ён не ліхі масавік-выдумшчык, зорка на вясельлях і прэстыжных аўкцыёнах, а цьвярозы назіральнік з рэдкай здольнасьцю сказаць рэзкасьць так, каб рука не ўзьнялася даць дыхту у адказ. Мала прасьпяваць „Добрай раніцы, жлобская нацыя!“. Трэба яшчэ мець мужнасьць адказаць за базар. У тым ліку – і на папрокі тых, хто аддаў перавагу гераічным крычалкам кшталту „Фронт-фронт-фронт!“ або „Гадзючніка“».падрабязьней



Дай Дарогу! Supersession
Дай Дарогу! – Supersession
| 28-01-2008 |

Пра складанку лепшых песень герояў берасьцейскага нэапанку піша дацэнт катэдры музыкі і сьпеваў Берасьцейскага ўнівэрсытэта Генадзь Шостак: «У іх арыентацыя на сярэднестатыстычнага рэцыпіента зь сярэднім густам. Юры Сатыльскі з паплечнікамі далёка ня першыя і не апошнія, хто эксплюатуе такія звыклыя традыцыі ды стэрыятыпы постсаўковага „маскульту“, як не зусім арыгінальная, але ўежная музычная стылістыка, што арганічна спалучае модныя і альтэрнатыўныя кірункі».падрабязьней



beZ bileta. Кино
beZ bileta. Пра самае нясумнае на сьвеце
| 09-01-2008 |

Мацей Дымка пра DVD гурта beZ bileta, пасталеўшых прыхільнікаў альбома «На неба» і новых заўзятараў творчасьці зоркі (?) беларускіх экранаў, а таксама пра вобраз музыкаў, які ствараюць кліпмэйкеры: «Ці можна назваць адпаведным рэчаіснасьці той візуальны вобраз Вольскага і Кульлінковіча, што зрабіў сваімі кліпамі Вечар? Мяркуючы зь нядаўніх выказваньнях наконт гэтых музыкаў, шмат для каго іх сапраўдны ўнутраны сьвет заставаўся поўнай таямніцай».падрабязьней



У архіве:

«Музычная партызанка»: пра Беларусь, якую зразумець няпроста
J:морс - Адлегласьць
Neuro Dubel - Stasi
Детидетей - Конверты для снов
Гукі Хатыні
Зьмяя - Гост Густа Дусту ч.1
Камбэкі восені: «Песьняры» і «Сузор'е»
Зьміцер Бартосік - Гандураскі сэрыял
Неумолкаемые - Пойдём Снами
UR’IA - Raj koniu
Бан-Жвірба - Забабоны
N.R.M. - 06
beZ bileta - Кино
Atlantica - Urbanoid
Дударскі фэст
Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага
Ляпіс Трубяцкой - Капітал
SOK - Присоединяйся к нам
Аляксей Хлястоў - Потому что люблю
“Port Mone”: музыка, непадуладная розуму
Крамбамбуля сьвяточная
Da Vinci - Bum-Bum
Metallection-4
Аляксей Шадзько і група «Сястра» - Тайга
Алег Сьпіцын і Чэрмэн - Drive
Аляксандар Саладуха - Любить тебя, родная
Голая Манашка - Неба BLAкітнае + S.D.M.
Дрозды - Прилетели
zygimont VAZA - Distortion
Пятро Ялфімаў - Я хочу
Drolls і Guda - Zara
Сердце дурака - К началу начал
Юры Несьцярэнка - Сьвята вялікіх дажджоў
Termin X – Закрэсьлі сваё імя
Городская тоска - С миром
Сяргей Новік-Пяюн - Дні лятуць. Песьні з-за кратаў
Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханкі
Пару рублей - Трезвый расчёт
P.L.A.N.- Песенькі самотнага ліцьвіна. Зьніч надзеі.
Паліна Данская - Всё решено
Сяржук-Сокалаў-Воюш - Песьні Лісоўчыкаў
Дасьледаваньне Пукста
Вірус ліха - Жизнь бьёт ключом
Znich - Крыжы-абярэгі
Уладзімер Мулявін - Голас душы
Tav.Mauzer - Радасьць
Якаў Навуменка - Кружева сирени
Тамаш Суліма і Алег Кабзар - Трэцяе вакно
"Pete-Paff" ня сорамна немцу падарыць
Аляксандар Сухараў - Мяне завуць Эківокі
:B:N: - "Жыве рок-н-рол"
Тарыэл Майсурадзэ - Это всё любовь моя
J:Морс. Босиком по мостовой
Першы дыск "Джамбібум"
Анжаліка Агурбаш - "Беларусачка"
Палац - Дарожка
Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве
Зьміцер Вайцюшкевіч. Песьні з доўгай шуфляды
Чырвоным па Беламу. Найлепшае 2004-2005
Віктар Шалкевіч. Гарадзенец прызямліўся ў Менску
Вольга Залеская & WZ-Orkiestra. Небесная таверна
J:Морс. Не умирай
Belarusian Red Book
Алесь Камоцкі. Дах
222 альбомы беларускага року і ня толькі
M’Anzhura. Мне этого мало
“Песьні Свабоды-2”
Чарнобыльскі Вецер
Золотая двадцатка 02. Весна 2006
Анонимка
ZET “RADZIMA.COM”
UR’IA. Kali-chakra
Песьні свабоды
Вайцюшкевіч. Танга з Ружай
“Маленькі нірваніст” (KROK)
«Мясцовы час» – «Мой дом» (1989); «Ускраіна» (1990)
“P.L.A.N.” - “Znic nadziei”
Тодар Кашкурэвіч і “TYLOS LABANORO” – Цішы Лабаноры
“Нагуаль” – “У земли под юбкой”
Indiga - “Заенька”
Ляпіс Трубяцкой - “Мужчыны ня плачуць”
КлЁндайк – Я знаю
Партызанская школа. Супольны музычны праект
Ricochet – Ricochet
Аляксандра і Канстанцін – “Аўтаномная навігацыя”
Вяртаньне Геніюш: сучаснасьць неўміручага
Drum Ecstasy – H.D.M.
Popravka 22
Прэм'ер Тузін 2005
J:Морс. Моё солнце
Данчык. “Я ад вас далёка”



угару - up





©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net