.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
home
home







Тузін. Перазагрузка
Праект інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў»
і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін зсваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйнымперакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і budzma.org.
Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”: Інтэрнэт-партал TUT.BY, Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by, Першая беларуская газэта – «Наша Ніва», Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку), ТВ-праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні натэлеканале “Лад”), Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).




Тузін. Перазагрузка
Выйшаў CD праекту «Тузін. Перазагрузка»
19.12.2009.
Прэзэнтацыя сумеснага праекту інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі” адбудзецца на радыё і ў інтэрнэце ў апошнія жнівеньскія дні. Усе 12 песень пабачаць сьвет і на CD-складанцы. Арганізатары праекту заяўляюць, што яго вынікі пераўзыйшлі ўсе чаканьні, а шэраг выканаўцаў маюць намер і надалей працягнуць моўны экспэрымэнт. падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
Гатоўнасьць нумар адзін
24.08.2009.
Прэзэнтацыя сумеснага праекту інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі” адбудзецца на радыё і ў інтэрнэце ў апошнія жнівеньскія дні. Усе 12 песень пабачаць сьвет і на CD-складанцы. Арганізатары праекту заяўляюць, што яго вынікі пераўзыйшлі ўсе чаканьні, а шэраг выканаўцаў маюць намер і надалей працягнуць моўны экспэрымэнт. падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
Бязь песень пра бацьку
30.07.2009.
Праект «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой «фабрычны» гіт «Запалкі», «Нестандартны варыянт» чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку «Да неба», а гурт Naka пакуль не прыняў пераклад, у якім «отец» стаў «бацькам». падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
«Чароўны трусік» патраіўся
20.07.2009.
Рэалізацыя праекту інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» працягваецца. Беларускія музыкі запісваюць беларускамоўныя вэрсіі сваіх гітоў. «Серебряная свадьба» пасьля гастроляў па Нямеччыне і Польшчы ўрэшце дабралася дамоў, каб пачаць запіс «Новага маста», Atlantica фактычна гатовая прадставіць свой гіт «Выбар ня ў нас», а Юры Дземідовіч запісаў адразу дзьве вэрсіі свайго «Чароўнага трусіка», адна зь іх зробленая ў дэнс-апрацоўцы. падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
«Галубізна» не праходзіць
13.07.2009.
Беларускія музыкі працягваюць працаваць над сваімі творамі ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка». Песьня гурта Da Vinci «L'amore non esiste» з дапамогай Алеся Камоцкага пераўтварылася ў «Каханьне ня ўзьнікла», Андрэй Хадановіч пераклаў «Трыюмф волі» Сяргея Пукста, а Глеб Лабадзенка пераасэнсаваў на беларускі лад «Под куполом небес» маскоўска-менска-наваполацкага гурта «Стокс». падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
Мова натхняе
06.07.2009.
Удзельнікі праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» зь немалым энтузіязмам узяліся за працу. Hair Peace Salon перарабілі «Ice Age» ў «Студзень» і вельмі задаволіліся тым, што выйшла. Tanin Jazz зрабілі сваю «My Bаbe» ў новай электра-поп аранжыроўцы і цяпер шукаюць аўтараў, каб працягнуць беларускамоўную творчасьць, а «Сердце дурака» наогул напісалі новую песьню з прыпевам: «Я няўдалы сын, вам не магу быць родным». падрабязьней

Юры Дземідовіч
Юры Дземідовіч
12.06.2009.
Інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі» прадстаўляюць апошняга, 12-га ўдзельніка праекту «Тузін. Перазагрузка». Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на ўдзел ад Беларусі ў «Дзіцячай Эўравізіі» Юры Дземідовіч перасьпявае сваю песьню «Волшебный кролик» па-беларуску. Маладому сьпеваку вельмі спадабалася ідэя зрабіць беларускамоўны варыянт свайго твору, які ўсяго за некалькі дзён стаў сапраўдным інтэрнэт-гітом. падрабязьней

Дакота
Дакота
12.06.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Маргарыта Герасімовіч, вядомая пад псэўданімам Дакота. 19-гадовая сьпявачка стала вядомай пасьля ўдзелу ў расейскім тэлешоў «Фабрыка зорак — 7». Цяпер яна мае безьліч прыхільнікаў на ўсёй адной шостай частцы сушы. Для «Перазагрузкі» Дакота засьпявае песьню «Спички», якая колісь пабіла ўсе рэкорды папулярнасьці на «Фабрыцы зорак». падрабязьней

Пукст
Пукст
05.06.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел самы экстравагантны беларускі музыка Сяргей Пукст, вядомы сваімі панк-джаз экспэрымэнтамі. Ён упершыню ў сваім жыцьці засьпявае па-беларуску сваю песьню «Просто сталь», якую перакладзе Андрэй Хадановіч. падрабязьней

Naka
Naka
29.05.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел гурт Naka. Па-беларуску загучыць іх песьня, якая так прыйшлася да спадобы заўсёднікам расейскіх рок-фэстаў — «Дорога». Вакалістка гурта Наста Шпакоўская лічыць, што было бы глупствам адмаўляцца ад удзелу ў гэтым праекце: «Наша мова пявучая, прыгожая і мае ў сваёй гэтай пявучасьці шмат нюансаў, якіх няма ў мове расейскай». падрабязьней

Atlantica
Atlantica
21.05.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Atlantica. Па-беларуску загучыць песьня «It's Not About Us» зь іх новага альбома Taboo. «Я адразу адчуў, што гэта выдатная ідэя, бо даўно ўжо хацеў засьпяваць па-беларуску», — кажа лідэр праекту Алекс Дэвід. падрабязьней

Сердце дурака
Сердце дурака
15.05.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел «Сердце дурака» — гурт, за якім замацаваўся статус адной з самых маскальнутых камандаў краіны. Аднак, лідэр гурта Цімафей Яравікоў усур’ёз зацікавіўся ідэяй «Перазагрузкі» — інтэрпрэтацыяй твору на іншай мове. «Да беларускай мовы я заўжды ставіўся з належнай павагай і цікаўнасьцю», — заўважае Цімафей. падрабязьней

Стокс
Tanin Jazz
07.05.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Tanin Jazz. «Заўжды хацелася зрабіць нешта падобнае — засьпяваць па-беларуску. У Беларусі наогул замала сучаснага, відаць, што мэнталітэт вылучаецца кансэрватыўнасьцю. Але ж якраз у сучаснасьці найбольш шчырай ды эмацыйнай энэргетыкі», — кажа вакалістка каманды Тацяна Гарошка. падрабязьней

Стокс
Стокс
30.04.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел гурт «Стокс». Яны перасьпяваюць па-беларуску адзін з сваіх галоўных гітоў «Под куполом небес». Музыкі, якія цяпер жывуць у Маскве, кажуць: «Калі наша песьня будзе цікавай пэўнай праслойцы грамадзтва ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі». падрабязьней

Серебряная свадьба
Серебряная свадьба
22.04.2009.
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел кабарэ «Серебряная свадьба». Адзін зь іхніх узорных музычна-тэатральных нумароў на тэму каханьня ды нянавісьці загучыць па-беларуску. Сьпявачка і па сумяшчальніцтве рэжысэрка лялечнага тэатру Сьвятлана «Бенька» Бень: «Наш спадзеў — атрымаць ад праекту выдатную песьню на беларускай мове, каб належным чынам прадстаўляць нашую краіну на міжнародным узроўні!:)» падрабязьней

Нестандартны варыянт
Нестандартны варыянт
17.04.2009.
У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» бяруць удзел лідэры беларускага рэпу — гурт «Нестандартный вариант», які сёлета спраўляе сваё 10-годзьдзе. Міх і Базыль перасьпяваюць на беларускі лад трэк са свайго апошняга дыску — «Еле слышно» — «В небе». «Меў па беларускай мове ў школе моцную чацьвёрку, але мушу прызнаць — ведаю яе кепска. Тым цікавей будзе зрабіць беларускую вэрсію нашай песьні», — кажа Зьміцер Міхневіч (вядомы як Міх), адзін зь лідэраў «Нестанды». падрабязьней

Da Vinci
Da Vinci
14.04.2009.
У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел самая вядомая італьянскамоўная група Беларусі — Da Vinci. Дзяніс Дудзінскі, Лявон Шырын і Вольга Рыжыкава маюць перасьпяваць адзін з сваіх гітоў з альбома Bum-Bum — «L'amore non esiste». «Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты — мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка», — кажуць музыкі. падрабязьней

Hair Peace Salon
Hair Peace Salon
09.04.2009.
Згоду на ўдзел у праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» дала адна з самых цікавых інды-рок-камандаў Беларусі, якая ад моманту свайго заснаваньня ў 1998 годзе карысталася ў сваіх песьнях выключна ангельскай мовай. «Ідэя засьпяваць па-беларуску нам падалася вельмі цікавай і новай. Яна завабіла нас тым, што гэта абсалютна новы віток у нашай творчасьці, які можа прыцягнуць большую колькасьць слухачоў. Мяркуем, што нас абавязкова падтрымаюць нашыя ранейшыя прыхільнікі», — кажуць музыкі. падрабязьней

Тузін. Перазагрузка
«Тузін. Перазагрузка»
03.04.2009.
Інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі» пачынаюць новы ўнікальны музычны праект «Тузін. Перазагрузка». Самыя цікавыя айчынныя небеларускамоўныя выканаўцы розных стыляў запішуць свае абраныя гіты для «Перазагрузкі» па-беларуску. падрабязьней







©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net