. .
home
home


чырвона-банэрная рэкляма:



Песьні Свабоды
>> абмяркуй на форуме!


Рыхтуецца выданьне складанкі “Песьні Свабоды-3”
| 16.01.2007 |

Першыя два дыскі з гэтай сэрыі, якія выдаў незалежны беларускі лэйбл Volia Music, мелі фантастычны посьпех. Тут вядзецца не пра камэрцыйнасьць, а пра розгалас – “Песьні свабоды-1,2” не прадаваліся і былі ў вольным распаўсюдзе. Толькі праз “Тузін Гітоў” першую частку гэтага праекту праслухала болей за 50 000 чалавек. Кіраўнік лэйблу Volia Music вядомы як Пупэр натхніўся такім посьпехам: “Чакайце трэцяга дыску з сэрыі “Песьні Свабоды”. Падзагаловак новага рэлізу – “…на плошчы Каліноўскага” – туды ўвойдуць музычныя творы, прысьвечаныя падзеям у пасьлявыбарным Менску. падрабязьней


Спампуй сабе "Песьні свабоды"
Калі вы своечасова не падпісаліся на складанку "Песьні Свабоды", альбо маеце праблемы з атрыманьнем гэтага дыска, не пераймайцеся! Вы маеце магчымасьць з гэтай старонкі запампаваць усе песьні складанкі (фармат mp3, 112 Кбс). Таксама можна спампаваць и пасьля раздрукаваць вокладку дыска:
вокладка (бок А. CorelDraw) - 17 Кб,
вокладка (бок В. CorelDraw) - 320 Кб,
альбо:
вокладка (бок А. JPG) - 90 Кб,
вокладка (бок B. JPG) - 598 Кб.

1.   Палац. Сьпей мне.
2.   Крама. Свабоды мне дай!.
3.   Tav.Mauzer. Брудная вада.
4.   Жаба ў каляіне. Ужо даволі!.
5.   Čyrvonym pa Biełamu. Nie Žadaju!.
6.   Кася Камоцкая. Мая краіна.
7.   ZET. Радзіма - Свабода.
8.   UltraВожык. Атлянтыда.
9.   Postscriptum. Вольныя танцы.
10.   Партызанская школа. Не!.
11.   ULIS. Радыё Свабода.
12.   Partyzone + Руся. Маё сэрца.
13.   Narodny Albom. Край, ты мой край.
14.   Splanetic + Шаман. Мэнталітэт.
15.   Recha. Чэ Гевара.
16.   Нестандарты Варыянт, IQ48, Вольскі. Паветраны шар.
17.   Easy Project. Нас не дагоняць.
18.   Зьмяя. Кідай зброю!.
19.   Neuro Dubel. Беларусь пераусім!.
20.   Тарпач. Чаго чакаць.
21.   Tодар. Дзе мой край.
22.   Мясцовы час. Я жыў.
23.   Новае Неба. Гэта мы.



дзякуй!
Дзякуючы апэратыўнай дапамозе праекта ServBelarus.com
усе песьні йзноў дасягальныя да спампоўваньня!



мы рэклямуем:
Песьні Свабоды-2



Песьні Свабоды 2006
"Песьні Свабоды-2" на Дзень Незалежнасьці
| 07.06.2006 |

Клопатам аб выданьні другой часткі “Песень Свабоды” працягвае сваю дзейнасьць незалежны музычны лэйбл “VoliaMusic”. Рэліз дыску будзе прымеркаваны да Дня аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі - 27 ліпеня, таму асноўнымі тэмамі, песень на якія чакаюць выдаўцы ад гуртоў, стануць Свабода і Незалежнасьць. Неабходнасьць выданьня другой часткі “Песень Свабоды” выдаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі. Распавядае дырэктар незалежнага лэйбла Puper: “У першую чаргу, гэта зьвязана зь вялікай актыўнасьцю музычных калектываў, якія дасылаюць шмат песьняў за свабоду. Ды й падчас працы над першым дыскам шмат добрых песень давялося адкінуць праз недахоп месца на CD.” Акрамя таго, ідэя другога дыску выклікана вялікай запатрабаванасьцю і цікаўнасьцю да першых “Песень Свабоды”: болей за тысячу чалавек падпісалася на дыск толькі папярэдне, каля 50000 спампоўваньняў з інтэрнэту! падрабязьней


Дадатковая сустрэча для атрыманьня дыску "Песьні Свабоды"
пройдзе 28 лютага з 17:00 да 19:00 па адрасе: Менск, Машэрава, 8 (ранейшая Варвашэні, 8), станцыя мэтро "пл. Перамогі".


“Песьні Свабоды” загучалі!
| 22.02.2006 |

22 лютага – рэліз самага сьмелага музычнага праекту году – своеасабліваму адказу афіцыйнаму “За Беларусь!”. Ва ўдзельнікаў складанкі – іншы мэсыдж. “Беларусь перадусім!”, “Гэты Мы!” - пяюць “Neuro Dubel” і “Новае Неба”. “Ужо даволі!”, “НЕ!”, - падтрымліваюць іх маладыя “Жаба ў каляіне” і “Партызанская школа”. На вокладцы дыску пазначана: “Не для продажу”. Цягам месяцу арганізатары праекту – незалежны лэйбл “Volia Music” зьбіраў зьвесткі ў прыхільнікаў беларускай музыкі. Упершыню ў гісторыі айчыннага шоў-бізу на дыск можна было падпісацца, што й зрабілі ля 1000 чалавек ... падрабязьней


Песьні Свабоды 2006
Што прапанавалі слухачы.
| 02.02.2006 |

Кіраўнік прадусарскага цэнтру “VoliaMusic” Puper заявіў, што ўсе дасланыя купоны, у якіх самі слухачы прапаноўвалі свой сьпіс “песень свабоды”, ужо апрацаваныя. Праз звычайную і электронную пошту прыхільнікі беларускай музыкі даслалі ля 1000 купонаў, усяго было названа 3 17 беларускіх песень па тэматыцы “свабода”. “Пры падліку песень, якія называлі ня менш, чым тры разы, аказалася роўна 40.
З улікам нашых тэхнічных магчымасьцяў і пажаданьняў слухачоў, дыск “Песьні Свабоды” будзе скамплектаваны й выдадзены 19 лютага”, - кажа Puper.

Песьні Свабоды. Песьні, названыя ў слухацкім апытаньні ня менш за тры разы:
Радыё Свабода ULIS, Белакрылы Анёл Zet, Паветраны шар N.R.M., Мая краіна Новае Неба, Радзіма, свабода Zet, Маё сэрца Partyzone + Руся, Я нарадзіўся тут Я нарадзіўся тут, Партызанская N.R.M., Разьвітаньне з Радзімай Я нарадзіўся тут, Выйсьце Памідораў і IQ48, Пагоня Я нарадзіўся тут, Край ты мой, край Народны альбом, Атлянтыда UltraВожык, Маё пакаленьне N.R.M., Сонца нам дапаможа Я нарадзіўся тут, Я жыў Мясцовы час, Святло ў цемры IQ48, Тры чарапахі N.R.M., Мы выйдзем шчыльнымі радамі Я нарадзіўся тут, Будзь разам з намі Крама, Свабоды мне дай Крама, Вясна.by Сьцяна, Можна быць Сьцяна, Пляц Францыска ULIS, Гадзюшнік N.R.M., Зямля Мроя, Твая Айчына Zet, Прыйдзе іх дзень Бонда , Беларусь NeuroDubel, Гэта Мы! Новае Неба, Мая краіна Беларусь beZ bileta, Не жадаю ЧпБ, Усё будзе добра! Тарпач, Я рок-музыкант Мроя, Быць беларусам Памідораў, Праваджала маці сына Палац, Кідай зброю! Зьмяя, Нефармальны беларус Сяржук Сокалаў-Воюш, Брудная вада Tav.Mauzer, Айчына Vicious Crusade.


“Песьні Свабоды”: першы этап пройдзены
| 23.01.2006 |

Скончыўся падрыхтоўчы этап да выданьня праекту “Песьні Свабоды”. Завадатар праекту , кіраўнік лэйблу “VoliaMusic” Puper задаволены: “За тры тыдні 524 чалавекі падпісаліся на атрыманьне дыску і замовы працягваюць паступаць. Акром усяго з два десяткі вядомых і маладых гуртоў выявілі жаданьне ўзяць удзел у праекце. Puper натхніўся: “Чытаючы лісты ад прыхільнікаў беларускай музыкі разумееш, што робіш патрэбную для людзей справу і што панятак СВАБОДА для беларусаў не пусты гук і яны будуць за яе змагацца” ... падрабязьней


Песьні Свабоды 2006
“VoliaMusic”: ад забароненай музыкі да падпольных выдавецтваў
| 13.01.2006 |

Інтэрвію з Puper`ам у праграме Зьміцера Падбярэзскага "Дом літаратара" на "Радыё Свабода".
Сытуацыя ў Беларусі цяпер трохі дзіўная адносна беларускай музыкі і пэўных гуртоў. І нам хацелася зрабіць нешта, каб паспрабаваць разарваць гэтую сытуацыю. У нашым жыцьці свабода — гэта тое, чаго не хапае, і вельмі гэтай свабоды не хапае нашым музыкам. У Беларусі такія вызначальныя падзеі набліжаюцца, і, мне здаецца, кожны чалавек, якому баліць за Беларусь, мусіць зрабіць нешта сваё. І я вырашыў аб’яднаць свае сьціплыя намаганьні і намаганьні сваіх сяброў, каб таксама зрабіць нейкі свой унёсак. Спачатку ўзьнікла ідэя проста выдаць такі вось дыск, а потым падумалі назваць такі вось музычны лэйбл “VoliaMusic”. Калі з гэтага нешта атрымаецца, будзе працяг такіх вось цікавых, неардынарных дыскаў ... падрабязьней


Падпіска на CD "Песьні Свабоды"
| 07.01.2006 |

Дыск у продаж не паступіць, а будзе вольна распаўсюджвацца сярод прыхільнікаў беларускай музыкі. З гэтай прычыны, “VoliaMusic” абвесьціла падпіску на дыск. Ахвочым атрымаць дыск, трэба даслаць свае каардынаты (е-мэйл, тэлефон ці паштовы адрас) на той жа е-мэйл pesni2006@tut.by.
Цікаўныя могуць упісаць некалькі сваіх улюбёных беларускіх “вольных” песень ды даслаць разам са сваімі каардынатамі. Дыск атрымаюць першыя 1000 чалавек, што дашлюць свае каардынаты, цягам двух тыдняў пасьля выданьня “Песень свабоды ... падрабязьней


Песьні Свабоды 2006
Твае "Песьні Свабоды"
| 05.01.2006 |

Плянуецца, што ў дыск увойдуць песьні пра “свабоду ва ўсіх сэнсах гэтага слова”, як вядомых выканаўцаў, так і маладых. Беларускія музыкі яшчэ маюць шанец патрапіць у адзін з самых гучных праектаў гэтага году, зьвязацца з кіраўнікамі лэйбла можна праз е-мэйл: pesni2006@tut.by, альбо дасылаць запісы на адрас: 220085, Менск, а/с 5 (толькі да 19 студзеня!) ... падрабязьней



банэр 100*100:
Песьні Свабоды
Код:
<a href="http://music.fromby.net/sliberty/" target="_blank" title="music.fromby.net">
<img src="http://music.fromby.net/sliberty/songs_lib_100x100.gif" alt="Песьні Свабоды" width="100" height="100" border="0"></a>


банэр 468*60:
Песьні Свабоды
Код:
<a href="http://music.fromby.net/sliberty/" target="_blank" title="music.fromby.net">
<img src="http://music.fromby.net/sliberty/songs_lib_468x60.gif" alt="Песьні Свабоды" width="468" height="60" border="0"></a>






©  Менск
2003-2007
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net