. .
home
home


чырвона-банэрная рэкляма:



БОНДА


Гісторыя "Бонды" пачалася у "самаробнай" студыі на чацвертым паверсе Інстытута культуры. У 1985г. музыкі памянялі грувасткае "Студыя 7" на больш мілагучную "Бонду" і вырашылі сьпяваць толькі свае песьні і толькі на сваёй мове. Новую назву выбралі са сьпісу, што адмыслова склаў паэт Анатоль Сыс паводле "Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка" Вацлава Ластоўскага. Сярод прапаноў былі "Крама", "Брама", "Ронд", але ж усім спадабалася менавіта "Бонда". Камсамольскія актывісты ўбачылі ў назве "аматарскага ВІА" крамолу - "бонда" ў іх асацыявалася з "бандай". Упэўнівалі камсамольцаў з дапамогай прафэсара Адама Мальдзіса, які даў шырокае тлумачэньне слову (гэта й луста хлеба, і кавалак зямлі, агульнае ж значэньне - частка ад цэлага).

Бонда. Посьцер Стэльмашонка За год "Бонда" запісала альбом (умоўны назоў - "Месца пад сонцам"), якому было наканавана ўвайсьці ў залатую скарбонку айчыннага рок-н-ролу. У запісу бралі ўдзел І.Варашкевіч (вакал, губны гармонік), І.Маркаў (гітара), В.Корань (гітара), С. Краўчанка (бас). "Намінальны" бубнач "Бонды" Сяржук Кныш пасьпеў пастукаць у адной песьні, потым яго забралі ў войска. На некаторы час яго замяніў Сяргей Брыкса (сёньня вядомы як хрысціянскі спявак).
Варашкевіч прызнае, што ў "Месцы..." адчувальны ўплыў польскай музыкі, у прыватнасьці гурта "Lady Punk". Але ж трэба прызнаць, што з апорай на традыцыі польскай музыкі, "Бонда" стварыла свой непаўторны стыль - прыпанкованны гук з блюзавай гармонікай. Песьні з гэтага альбома - "Стэфка" й "Слуцкая брама" былі пазьней уключаныя ў рэпертуар ужо легенды 90-х - гурта "Крама". Яны й па сёньня выконваюцца на канцэртах.
У якасьці вокладкі была выкарыстана неафіцыйная эмблема гурта - мыш, што ўгрызаецца ў гітару. Гэты малюнак быў створаны ў 1985г. мастаком-плякатыстам Міхалам Анемпадыставым, рэпрадукцыя ж вісела колькі часу ў "бондаўскай" студыі.

"Бондаўцам" было й найдалей наканавана ствараць беларускую музычную гісторыю. Менавіта на іхныя песьні ("Ура", "Койданава") былі зьнятыя першыя беларускія кліпы. Пасьля распаду гурта ў 1989 г., зь яго паўсталі такія праекты, як "Уліс", "Рокіс", "Крама" й "Little Blues Band".
Музычную спадчыну "Бонды" выдавалі двойчы: альбом "Месца пад сонцам" афіцыйна пабачыў сьвет у 1996г. (дагэтуль ён нелегальна хадзіў "па руках"), а ў 1999г. выйшаў своеасаблівы збор твораў - усе "бондаўскія" песьні на двух кампакт-дысках.

Сяргей Будкін

Аўтар выказвае падзяку ў падрыхтоўцы матэрыялу Ігару Варашкевічу.


Песьні:
Увага! Азнаёмцеся з парадкам запампоўкі песьняў у разьдзеле MP3!

Антлянтыда (3.298 Kb)
Да неба (3.089 Kb)
Прыйдзе іх дзень (5.275 Kb)
Стэфка (3.474 Kb)


вярнуцца на галоўную "Залі славы"



угару - up







Падрабязьней пра гісторыю славутых беларускіх музыкаў у кнізе "Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу" (можна набыць на ўправе БНФ (Менск, Варвашэні, 8) ці замовіць праз "Кнігі-поштай")

Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу



©  Менск
2003-2006
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net








каталёг песьняў