|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
МРОЯ (1983-1995)Навейшую айчынную рок-гісторыю можна ўмоўна падзеліць на два этапы - "песьняроўскі" і "мроеўска-энэрэмаўскі". "Мроя" - п адмурак існаваньня "N.R.M."
Ідэя "Мроі" паўстала ў 1981 годзе, тады яшчэ хлапчыска Леанід сьпяваў па-расейску, у 1983г. ён стаў Лявонам, а група "Фаворит" пераўтварылася ў "Мрою".
Чыноўнікі былі шакаваныя "антысаветчынай" і толькі пасьпявалі забараняць ды разганяць канцэрты, покуль "Мроя" не набыла ў 1988г. атэстацыю ў
гарвыканкаме з дазволам на канцэртную дзейнасьць. У гэтым жа годзе "Мроя" выбухнула па-сапраўднаму. Тлумачыцца гэта ня толькі станаўленьнем удзельнікаў гурта, як музыкаў, але й зьнешнімі фактарамі: камсамольскія арганізацыі актывізавалі працу з моладзьдзю, рок-музыка пазбавілася ўсялякіх забаронаў, канцэрты й фэсты пачалі праводзіцца абсалютна легальна. Гэтую акалічнасьць адразу ж скарысталі музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка. Улетку 1989г. яны даслалі ліст на маскоўскую студыю гуказапісу "Мэлёдыя" з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурту "Мроя". Дзіва, але факт - кіраўнікі "Мэлёдыі" адрэагавалі даволі хутка й праз некалькі месяцаў даслалі ў Менск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу а льбома "Мроі". Тры дні амаль бесперапынна "Мроя" запісвала "28-зорку". Па "рэглямэнту" працаваць можна было толькі ўдзень, але музыкі за дадатковую плату й "праставон" працавалі ўначы. Вольскі ўзгадвае, што падчас запісу ў студыі было вельмі халодна - на двары зіма, а памяшканьне не ацяплялася. Гукарэжысэрам альбому быў Аляксандр Шцільман - той самы, які 18 год да гэтага запісаў першы альбом "Песьняроў". На кружэлку, якая выйшла масавым накладам на ўсю Савецкую рэспубліку у 1990г., патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную й запатрабаваную "перабудовачным" слухачом атмасфэру: цяжкі гардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасьць у тэкстах. "У гэтым альбоме быў налёт арт-року, уплыву якога мы ў далейшым намагаліся пазьбягаць" - кажа Вольскі. Вокладку аформілі ў цьмяных "пінкфлойдаўскіх" традыцыях: Вольскі й Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап'е-машэ й сфатаграфавалі. Гэты альбом стаўся "лебедзінай песьняй" "Мроі". Пасьля распаду вялікай краіны, гурт ня здолеў упісацца ў новую грамадскую сытуацыю. Гітарыст Піт Паўлаў кажа, што гурт "Мроя" забіла дэмакратыя. "Думаю, варта было пасьля гэтага запісу распусьціць гурт", - кажа сёньня Вольскі. Усё ж, "Мроя" праіснавала яшчэ чатыры гады - да верасьня 1994г. Сам Вольскі так патлумачыў "мроеўскі" крызыс: "Праз пастаянныя зьмены гiтарыстаў каманда дайшла да банальнага гард-року. I самае галоўнае, што зьнiкла йдэя ўсяго гэтага працэсу, ня кажучы ўжо пра iдэалёгiю гурту. Усё ператварылася ў сачыненьне музыкi й складаньне тэксту, якi б гэтай музыцы адпавядаў (не перашкаджаў)." 1 верасьня 1994г. дала свой апошні канцэрт на фэсьце "Рок па вакацыях" і рашэньнем Лявона самараспусьцілася. Сяргей Будкін Мроя - 28-я зорка 1. 28-я зорка 2. Мама-мафія 3. Шмат 4. Кастрычніцкі цягнік 5. Апошні інспектар 6. Аўстралійская полька 7. Зямля 8. Рок-музыкант MP3: Увага! Азнаёмцеся з парадкам запампоўкі песьняў у разьдзеле MP3! Краіна крывавых дажджоў (5.046 Kb) Вайна (3.579 Kb) вярнуцца на галоўную "Залі славы" угару - up |
Падрабязьней пра гісторыю славутых беларускіх музыкаў у кнізе "Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу" (можна набыць на ўправе БНФ (Менск, Варвашэні, 8) ці замовіць праз "Кнігі-поштай")
|
|